euroradio.fm

euroradio.fm

Euroradio
Zemlja Sjedinjene Države
Žanrovi News
Jezik BE
Epizode 500
Posljednja 01.06.2026

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Epizode

  • Ці выратуе беларускі бензін Расію? — Еўразум за 3 чэрвеня | Новости Беларуси за 3 июня 03.06.2026 33min
    Ці выратуе беларускі бензін Расію? — Еўразум за 3 чэрвеня | Новости Беларуси за 3 июня by Euroradio
  • Рубэн Меграбян . Чаму Ерэван больш не хавае свайго стаўлення да Лукашэнкі і дэмсіл 03.06.2026 32min
    Форум Еўрапейскай палітычнай супольнасці, саміт Арменія — ЕС прайшоў 4–5 траўня і сабраў у Ерэване звыш 40 еўрапейскіх лідараў. Прысутнічала на ім, упершыню наведаўшы Арменію, і Святлана Ціханоўская. І сам Форум, і прысутнасць на ім Ціханоўскай, і выказванні, якія прагучалі ў тыя дні ад розных палітыкаў у адрас Расіі і Беларусі, выклікалі нервовую рэакцыю Масквы і Мінска. Як гэта ні дзіўна, але найперш — Мінска. Які і па дыпламатычных каналах, і па каналах “сілавых” сваю незадаволенасць выказваў. Але на гэтым Лукашэнка не спыніўся: напрыканцы траўня, адказваючы на пытанні журналістаў пасля саміту ЕАЭС у Астане, ён параіў Арменіі быць акуратнай пры выбары паміж ЕАЭС і ЕС. "Армянам трэба быць вельмі акуратнымі, каб, барані божа, не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне… Ва Украіне ўсё роўна так пачыналася. Вы гэта памятаеце", — заявіў Лукашэнка. Ці можна казаць, што Арменія канчаткова вызначылася са сваімі знешнепалітычнымі прыярытэтамі, і ці перасталі ў Ерэване баяцца рэакцыі Масквы на свой выбар? Як звязана змена настрояў з вайной ва Украіне і чым тлумачыцца нервовая рэакцыя Лукашэнкі? Што ў адносінах паміж Ерэванам і беларускімі дэмсіламі мяняе візіт у Арменію Ціханоўскай і ці стане Арменія больш бяспечнай для апанентаў рэжыму Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт армянскага Інстытута міжнародных адносін і бяспекі Рубэн Меграбян
  • Яраслаў Чарнагор. Кіеў зрабіў выбар: якой будзе стратэгія Украіны па Беларусі? 03.06.2026 38min
    Напярэдадні візіту Святланы Ціханоўскай у Кіеў быў прызначаны пасол па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па адносінах з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Ім стаў навуковец і аналітык, які даўно і пільна займаецца беларускім пытаннем, — Яраслаў Чарнагор. Былы дырэктар праграм аналітычнага цэнтра “Украінская прызма” і афіцэр ССА УСУ, Чарнагор не толькі неаднаразова браў удзел у мерапрыемствах дэмсіл Беларусі, але і быў датычны да арганізацыі форуму Астрожскіх і рэгіянальнага форуму бяспекі “Шлях да волі”. Што перашкаджала Украіне больш за год марудзіць з прызначэннем адмыслоўца на пазіцыю пасла па адносінах з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і што падштурхнула зрабіць гэта менавіта цяпер? Запрашэнне Ціханоўскай — гэта сведчанне станаўлення стратэгіі Кіева адносна Беларусі ці толькі складнік у той ІПСА, якую Украіна распачала ў дачыненні да Лукашэнкі? Якія першасныя задачы плануе вырашаць на сваёй пасадзе, і ці ёсць простыя рашэнні, каб зрынуць рэжым Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пасол па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па адносінах з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Яраслаў Чарнагор
  • Арцём Брухан. Як у Беларусі скончылася мірнае неба і ці напалохала гэта чыноўнікаў 03.06.2026 43min
    Наўзамен КР-3 прыходзіць КР-4, а беларусы так і не разабраліся не толькі з тым, што карыснага было за два гады зроблена Каардынацыйнай радай, але і ўвогуле — навошта ім яна патрэбная. А ў гэты час і простыя беларусы, і чыноўнікі ў самой Беларусі раптам заўважылі, што абяцанага і гарантаванага ім у абмен на лаяльнасць мірнага неба практычна не стала. Ды і пагрозы з боку Кіева выглядаюць неяк пагрозліва, выклікаючы хваляванне сярод вертыкалі… Што карыснага было зроблена Каардынацыйнай радай трэцяга склікання і якой рэформы патрабуе КР-4? Якія высновы зроблены з выбарчай кампаніі і па чыёй віне яе арганізацыя (і не толькі) была правалена? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі супакоіць чыноўнікаў пасля апошніх прылётаў дронаў і ці гатовы рэжым да перамоў і спынення рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан
  • Аляксандр BalaganOff Рыкаў. Разам і назаўжды: як змяняецца стаўленне ўкраінцаў да беларусаў і Лукашэнкі? 03.06.2026 42min
    Пасля нязвыклага для сябе маўчання ў некалькі дзён Лукашэнка ўсё ж не вытрымаў і пракаментаваў візіт у Кіеў дэлегацыі дэмсіл на чале са Святланай Ціханоўскай. Маўляў, добра, што запрасілі — паглядзелі на гэтых тэрарыстаў, якія хочуць арганізаваць напад з Украіны на Беларусь. Дасталася і Зяленскаму, які і на Лукашэнку “гоніць”, бо, відаць, нечага “курнуў ці панюхаў”. У самой Украіне рэакцыя на візіт была розная, але калі казаць пра менавіта рэакцыю СМІ, то яна была пазітыўнай. Якія ўражанні ў блогера ад сустрэчы з Ціханоўскай і што ў гэтым візіце яго асабіста найбольш уразіла? Як на гэты візіт рэагавалі звычайныя ўкраінцы і чым адметная рэакцыя на яго пуцінскай і лукашэнкаўскай прапаганды? Як на стаўленне да беларусаў уплываюць канфлікты з пагонамі Забугі, спісам узнагароджаных і разборкі сярод беларускіх добраахвотнікаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр BalaganOff Рыкаў
  • Лукашэнка пагражае Пашыняну — Еўразум за 2 чэрвеня | Новости Беларуси за 2 июня 02.06.2026 40min
    Лукашэнка пагражае Пашыняну — Еўразум за 2 чэрвеня | Новости Беларуси за 2 июня by Euroradio
  • Дзмітрый Гурневіч. Ціхая дыпламатыя, "ментальны калгас" і ШІ для перамен 02.06.2026 45min
    Пакуль Алесь Бяляцкі піша Папе, Ватыкан працягвае прытрымлівацца "ўсходняй палітыкі" Казаролі — стратэгіі маўчання і кампрамісаў, якая дзесяцігоддзямі ператварала Касцёл у своеасаблівы "філіял кампартыі" дзеля выжывання. Чаму Святы Пасад выбірае "хрысціянскую цярплівасць" там, дзе трэба крычаць пра рэпрэсіі, і як атрымліваецца, што сапраўдным вызваленнем людзей займаюцца прагматыкі кшталту Трампа, пакуль нунцыі проста "карыстаюцца атмасферай"? Разам з журналістам "Радыё Свабода" Дзмітрыем Гурневічам разбіраемся, чаму ў Папы дагэтуль ёсць дарадцы, якія лічаць Лукашэнку "найлепшым бацькам" для народа, і чаму малітва за ўладу — гэта не падтрымка рэжыму, а адчайная спроба спыніць дзікасць. Таксама абмяркуем, чаму 2020 год — гэта не параза, а наша галоўная гістарычная візітоўка, якую ўлада адчайна спрабуе сцерці з памяці, прымушаючы беларусаў займацца "самаедствам". Гурневіч упэўнены: "ментальны калгас" у галовах нарэшце адмірае, а лаяльнасць да роднай мовы расце насуперак любому ціску. Гэта размова пра тое, як захаваць ідэнтычнасць у эміграцыі і чаму кожны наш поспех — гэта аслабленне імперыі. Акрамя таго, пагаворым пра тое, як штучны інтэлект можа стаць дарадцам апазіцыі і магутным інструментам беларусізацыі там, дзе не хапае чалавечых рэсурсаў. Далучайцеся — будзем разбірацца, як палітычныя міфы, тэхналогіі і логіка дапамогуць нам пабудаваць нармальнасць.
  • Анатоль Лябедзька. Кіеўскія інсайды, "рамонт" КР і лонданскі дэсант 02.06.2026 34min
    Візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў і яе сустрэча з Уладзімірам Зяленскім пакінулі па-за ўвагай нямала важных дэталяў. Што насамрэч змянілася ў адносінах дэмакратычных сіл з Украінай і якія крокі стануць наступнымі пасля гэтага знакавага поціску рук? Разбіраем інсайды, пра якія не пісалі СМІ, і высвятляем, як цяпер выглядае дарожная мапа супрацоўніцтва з Кіевам і чаго чакаць ад гэтага альянсу ў найбліжэйшы час. Тым часам унутры палітычных структур — свая "перабудова": Каардынацыйная рада шукае новыя фарматы працы пасля праведзеных выбараў, а на міжнароднай арэне рыхтуецца маштабная падзея. Ужо 4 ліпеня ў Лондане збярэцца альянс дэпутацкіх груп "За дэмакратычную Беларусь". Чаго чакаць ад гэтага мерапрыемства і ці стане брытанская сталіца пляцоўкай для сапраўднага прарыву ў міжпарламенцкім супрацоўніцтве? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з дарадцам Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатолем Лябедзькам.
  • Анастасія Лузгіна. Бензін для Расіі, рост заробкаў і выклікі ШІ — чаго чакаць ад эканомікі? 02.06.2026 44min
    Беларусь плануе павялічыць пастаўкі бензіну ў Расію на фоне дэфіцыту паліва, які там узнік. Разам з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной абмяркуем, як гэта адаб'ецца на беларускім бюджэце. Таксама прааналізуем бягучую сітуацыю на валютным рынку і прычыны росту рэальных заробкаў: высветлім, наколькі ўстойлівая гэтая тэндэнцыя і якія рызыкі яна ў сабе нясе. Акрамя таго, закранём доўгатэрміновыя прагнозы і пытанні спажывання. Абмяркуем прагнозы МВФ да 2030 года: як развіццё штучнага інтэлекту можа ўзмацніць глабальную няроўнасць. Таксама параўнаем структуру выдаткаў беларускіх хатніх гаспадарак з суседзямі з Польшчы і Літвы, каб зразумець, як насамрэч выглядае наш узровень жыцця на фоне найбліжэйшых краін Еўрасаюза.
  • Ціск ці дыялог — што больш эфектыўна? — Еўразум за 1 чэрвеня | Новости Беларуси за 1 июня 01.06.2026 36min
    Ціск ці дыялог — што больш эфектыўна? — Еўразум за 1 чэрвеня | Новости Беларуси за 1 июня by Euroradio
  • Яўген Красулін. “Непрымірымыя” vs “рэалісты”: які шлях вядзе да здрады, а які — да перамогі? 01.06.2026 40min
    Верагодна, для большасці тых, хто далучыўся да працэсаў грамадзянскай актыўнасці і супрацьстаяння рэжыму, гэта стане адкрыццём, але сённяшняя барацьба стратэгій — не новая. І беларусы, і іншыя народы ўжо праходзілі гэты этап, калі грамадства рабіла выбар далейшай стратэгіі адносна пануючага ў краіне рэжыму: заставацца на пазіцыі непрымірымых барацьбітоў ці ісці на пагадненне ў разліку на паступовую трансфармацыю рэжыму. Наколькі супрацьлеглыя пазіцыі ў “непрымірымых” і “рэалістаў”, і ці правы той, хто кажа пра штучнасць супрацьпастаўлення гэтых пазіцый? Ці здольныя аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы да трансфармацыі ў выніку “прымірэнчай” пазіцыі сваіх апанентаў, і ці былі такія выпадкі? Якую знешнепалітычную гульню вядуць Парыж і Кіеў адносна Мінска і якая роля ў гэтай гульні адводзіцца дэмсілам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
  • Іван Ступак. Ці здольныя краіны НАТО абараніць сябе ад расійскіх дронаў? 01.06.2026 36min
    Тэма магчымага “гарачага” канфлікту паміж Беларуссю і Украінай не сыходзіць як са старонак СМІ, так і з абмеркаванняў у сацсетках. А пакуль абменьваюцца аргументамі прыхільнікі тэорыі нападу з беларускай тэрыторыі на Украіну з экспертамі па прэвентыўных ударах украінскіх вайскоўцаў па аб’ектах у Беларусі, расійскі дрон упаў на шматпавярховік у румынскім горадзе. А Румынія, на хвіліначку, член НАТО. Што насамрэч адбываецца паміж Украінай і Беларуссю, і наколькі апраўданыя асцярогі Кіева наконт новага нападу з тэрыторыі нашай краіны? Ці існуе верагоднасць, што, праводзячы такое ІПСО, Украіна рыхтуе напад на Беларусь? Што можа адказаць НАТО на атакі расійскіх дронаў, і ці можа ААН паўплываць на рэжым Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак
  • Юрый Дракахруст. Пернік для Лукашэнкі ад Макрона і бізун ад Келага: што адбываецца 01.06.2026 44min
    У Астане Лукашэнка хваліўся сваімі панібрацкімі стасункамі з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і тым, як ён ласкава пагадзіўся на просьбу прыняць у сябе давераную асобу кіраўніка Францыі. “Днямі літаральна — у панядзелак-аўторак (не памятаю) — гэты чалавек будзе тут. Не хачу называць яго прозвішча. І я яму выкажу дэталёва ўсе праблемы, якія існуюць”, — распавядаў Лукашэнка. Хоць і прызнаў, што атрымаў ад Макрона папярэджанні наконт увязвання Беларусі ў вайну супраць Украіны. Дарэчы, Кіт Келаг, выступаючы ў той жа дзень у Адэсе на Чарнаморскім форуме па бяспецы, сказаў проста: калі Лукашэнка далучыцца да нападу на Украіну, то “гэта будзе яго канец”. Навошта Макрону выпраўляць да Лукашэнкі “сваю давераную асобу” і ці будзе такі візіт азначаць пачатак наладжвання адносін паміж Парыжам і Мінскам? Што стаіць за папярэджаннямі Кіта Келага і ці не намёк гэта на лёс Мадуры? Якую знешнепалітычную гульню вядзе Кіеў і якая роля ў гэтай гульні адводзіцца дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст
  • Вольга Лойка. Ці ёсць у беларусаў грошы на адпачынак у Беларусі, і пры чым тут вайна 01.06.2026 40min
    У красавіку сярэдні заробак у Беларусі, паводле Белстата, склаў 2952,9 рубля. Пры гэтым заробак у бюджэтнікаў з дзяржкіравання ў тым жа месяцы быў 4004,2 рубля. Здавалася б, за бюджэтнікаў можна парадавацца, але тут, як кажуць, “ёсць нюанс” — не ўсе бюджэтнікі аднолькава любімыя дзяржавай пад кіраваннем Лукашэнкі. Як і не ўсе пенсіянеры роўныя, асабліва пасля ўнесеных змен: з 1 ліпеня спіс прафесій, якія даюць права праз складаныя ўмовы працы раней выходзіць на пенсію, скароціцца на 800 пазіцый. А “камуналка” падаражэе. Як выраслі ўжо кошты на адпачынак у летніх лагерах для дзяцей і ў санаторыях. Што без сумневаў можна лічыць доказам высокага дабрабыту беларусаў. Што адбываецца з заробкамі ў краіне і ці ўсе бюджэтнікі могуць пахваліцца заробкам “вышэйшым за сярэдні”? Якія летнія “фінансавыя навінкі” чакаюць беларусаў, і ці хопіць у іх грошай адпачыць на радзіме? Якую практычную карысць для беларусаў мае візіт Ціханоўскай у Кіеў, і ці гатовая беларуская эканоміка да вайны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка
  • Святлана Ціханоўская. Якія “дзверы” адчыняе візіт у Кіеў і што ён дае беларусам? 29.05.2026 54min
    Першы візіт Святланы Ціханоўскай прыцягнуў шмат увагі і сапраўды быў даволі насычаным. І хоць яго называюць палітычна-сімвалічным, чакаецца, што ён будзе мець шмат практычных вынікаў. І можа нават паўплываць на пэўныя змены ў еўрапейскай палітыцы адносна як дэмсіл і беларусаў за мяжой, так і рэжыму Лукашэнкі. Што праўда, не абышлося і без крытыкі візіту: ад складу дэлегацыі да ўдзельнікаў і фармату асобных сустрэч. Як фарміравалася павестка, з якой Ціханоўская ехала ў Кіеў, і якія мэты планавалася найперш дасягнуць? Што было падчас паездкі самым складаным і ці атрымалася наладзіць кантакт і паразуменне з добраахвотнікамі? Як у ЕС ставяцца да магчымасці змены стратэгіі адносна Лукашэнкі, і ці не час дэмсілам адмаўляцца ад пазіцыі “непрымірымых” адносна рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка дэмакратычных сіл Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская
  • Што за расіяне набываюць кватэры ў Беларусі — Еўразум за 29 траўня | Новости Беларуси за 29 мая 29.05.2026 34min
    Што за расіяне набываюць кватэры ў Беларусі — Еўразум за 29 траўня | Новости Беларуси за 29 мая by Euroradio
  • Аляксандр Фрыдман. Мінск, Кіеў ці Калінінград — куды, адкуль і як хутка чакаць нападу? 29.05.2026 44min
    Пакуль Макрон папярэджвае Лукашэнку аб недапушчэнні новага нападу на Украіну з тэрыторыі Беларусі, а “Мадзьяр” кажа пра вызначаныя 500 аб’ектаў у Беларусі, якія ў выпадку пераходу Лукашэнкам “чырвоных ліній” адразу патрапяць пад удар беспілотнікаў, Лаўроў папярэджвае НАТО аб недапушчальнасці… захопу Калінінграда! І гэта ў той час, калі ЗША ў перамоўным фармаце абстрэльваюць Іран, Іран — Кувейт, а Ізраіль знішчае лідараў і баявікоў ХАМАЗ дзе толькі магчыма. Ці назіраюцца прыкметы пачатку змены палітыкі Еўрасаюза адносна Лукашэнкі і ці чакаць пачатку парыжска-мінскага перамоўнага трэка? Як у ЕС ставяцца да пагрозы магчымага нападу з тэрыторыі Беларусі, і ці чакаць ад Трампы праграмы “ракеты для Украіны за транзіт беларускага калію”? Чаму ў Маскве пачалі казаць пра напад на Калінінград, і чаму затрымліваецца візіт Коўла? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
  • Ігар Кізім. Чаму Кіеў вырашыў “злаваць дзеда”, і пры чым тут візіт Ціханоўскай 29.05.2026 48min
    “Нарэшце гэта здарылася. І гэта лагічна”, — так пракаментаваў візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім. Гэты візіт стаў не толькі пачаткам “афіцыйных” стасункаў украінскай улады з беларускімі дэмсіламі ў асобах Уладзіміра Зяленскага і Святланы Ціханоўскай, але і чарговым пацвярджэннем — Кіеў вырашыў усур’ёз “злаваць дзеда”. Што стала тым трыгерам, які падштурхнуў улады Украіны да змены стратэгіі ў адносінах да беларускіх дэмсіл, і што яшчэ, апроч жадання “злаваць дзеда”, якія падзеі на гэта паўплывалі? Якой рэакцыі на змены ў пазіцыі чакаюць у Кіеве ад Лукашэнкі? Якую знешнепалітычную гульню вядзе Кіеў і якая роля ў гэтай гульні адводзіцца дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі, экс-амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі МЗС Украіны Ігар Кізім
  • Аляксандр Кныровіч. Ціханоўская ва Украіне, Лукашэнка ў Казахстане 29.05.2026 47min
    У расійскіх дронах і ракетах, у тым ліку ў “Арэшніку”, знайшліся кампаненты, вырабленыя на “Інтэграле”. Не выключана, што яны ёсць і ў беспілотніку, які ўночы на 29-га траўня пацэліў у шматпавярховік у румынскім горадзе Галац. І што з гэтым будзе рабіць Брусэль? Абмяркуем у стрыме з блогерам Аляксандрам Кныровічам. А яшчэ пагаворым пра вынікі візіта Ціханоўскай ва Украіну, жаданне Лукашэнкі засядлаць штучны інтэлект, пра смерць (!) і пра тое, чаму ў беларускіх чыноўнікаў няма акаўнтаў у сацсетках — і чаму яны амаль не жартуюць.
  • А Коўл прыедзе? — Еўразум за 28 траўня | Новости Беларуси за 28 мая 28.05.2026 41min
    А Коўл прыедзе? — Еўразум за 28 траўня | Новости Беларуси за 28 мая by Euroradio