Гісторыя на Свабодзе

Гісторыя на Свабодзе

Радыё Свабода
Land USA
Genrer Historie
Sprog BE
Episoder 111
Seneste 11.09.2025

Падкаст «Гісторыя на Свабодзе» распавядае пра вайну гісторыяў, якая адбываецца вакол Беларусі. Расейская прапаганда выкарыстоўвае гістарычныя аргумэнты як зброю. Вядоўцы разглядаюць мінулае Беларусі з пункту гледжаньня беларусаў. Гэты праект створаны Радыё Свабода, беларускай службай Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Ліберці. Слухачы даведаюцца, як гісторыя становіцца інструмэнтам у сучаснай інфармацыйнай вайне.

Episoder

  • Што такое Русь, русіны і Літва, літвіны для XV ст.? 11.09.2025 40min
    Як суіснавалі розныя канфэсійныя, моўныя і этнічныя групы ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV стагодзьдзі? Што такое Русь, русіны і Літва, літвіны для таго часу? Што было важнейшым для тагачасных людзей – вера ці мова? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з гісторыкам, дактарантам унівэрсытэту імя Францішка Палацкага ў Оламаўцы Паўлам Котавым, які займаецца гісторыяй Беларусі XV стагодзьдзя.
  • Латышонак: «Безь літоўскага кампанэнту беларуская нацыя ня ўзьнікла б» 27.08.2025 27min
    Як і калі сфармаваліся беларусы? На падставе чаго беларуская нацыя змагла аб’яднаць людзей розных веравызнаньняў? Што дало Беларусі балянсаваньне паміж Усходам і Захадам? Пра гэта ды іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам з Польшчы, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам.
  • Ці стала БССР падмуркам для незалежнай Беларусі 13.08.2025 22min
    Ці была Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка беларускай дзяржавай? Ці трэба сёньня шанаваць тых дзеячоў беларускай культуры, якія жылі ў БССР, не змагаліся з камунізмам і атрымлівалі савецкія ўзнагароды? І ці розныя гэта паняцьці – Беларусь і БССР? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, прафэсарам Уладзімерам Лобачам.
  • Беларуская мова супраць «русского мира» 23.07.2025 27min
    Наколькі ўстойлівай зьяўляецца беларуская культура і беларуская нацыянальная сьвядомасьць? Ці магчымая іх перамога ў процістаяньні з расейскай культурай і тым, што сёньня называецца «русский мир»? Ці можа беларуская ідэнтычнасьць зьнікнуць цалкам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым дырэктарам Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук Беларусі, старшым экспэртам Цэнтру новых ідэй, кандыдатам сацыялягічных навук Генадзем Коршунавым
  • Ці перажывуць беларусы «русский мир» 10.07.2025 29min
    Наколькі глыбока ў Беларусь пранік «русский мир»? Што цяпер адбываецца зь беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Як доўга ва ўмовах цяперашняй прарасейскай аўтарытарнай дзяржаўнай мадэлі можа існаваць беларуская нацыянальная сьвядомасьць? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым прафэсарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Паўлам Церашковічам.
  • Ці сапраўды прычына няўдач Беларусі — яе назва? 26.03.2025 27min
    Ці сапраўды прычынай няўдач нацыянальнага руху беларусаў зьяўляецца няправільная назва народу і краіны? Што дапамагло балтыйскім краінам стварыць свае нацыянальныя дзяржавы і чым іх шлях адрозьніваецца ад беларускага? Гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту Вадзімам Сідаравым.
  • Ці імкнецца Расея да анэксіі Беларусі? 12.03.2025 33min
    Ці існуе расейская нацыя? Якога яна тыпу і на якім гістарычным грунце будуецца? Ці патрэбная Расеі анэксія Беларусі для паўнацэннага нацыянальнага самапачуваньня? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
  • Сувязь ДНК беларусаў з суседзямі 26.02.2025 23min
    Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Адкуль у іх ДНК балканскі сьлед? Якога ўплыву ў генах беларусаў больш – балцкага, паўночнага ці паўднёвага? І ці ўплывае генагеаграфія на гісторыю народу? Мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
  • Балты, вугра-фіны і ДНК беларусаў 19.02.2025 22min
    Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Маюць яны балтыйскі субстрат, вугра-фінскі ці наогул яго ня маюць? Ці прыходзілі славяне ў Беларусь або ў Беларусі яны і ўзьніклі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з этнолягам, дактарантам Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Вадзімам Сідаравым.
  • Як даўно Расея пачала фармаваць свой погляд на гісторыю 05.02.2025 21min
    Калі Расея сфармавала асноўныя пастуляты сваёй гістарычнай прапаганды? Як беларусам процістаяць гэтай прапагандзе? І як рэагаваць на заявы экс-міністра замежных спраў Украіны, які назваў Магілёў, Гомель, Пінск і Берасьце «нашымі гістарычнымі землямі», за якія змагалася яшчэ Украінская Народная Рэспубліка? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з супрацоўнікам Інстытуту гісторыі польскай Акадэміі навук, доктарам гістарычных навук Аляксандрам Грушам.
  • Ці сапраўды Гомель, Магілёў і Пінск гістарычна ўкраінскія землі, як гэта заявіў Дзьмітро Кулеба? 22.01.2025 22min
    Якую інфармацыю пра Беларусь зьмяшчаюць украінскія падручнікі? Як Украіна глядзіць на нашу гісторыю? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з гісторыкам, кандыдатам палітычных навук Яўгенам Магдам.
  • Ці можна ў гісторыі Беларусі аддзяляць Русь ад Літвы 08.01.2025 27min
    Ці можна ў гісторыі Беларусі аддзяляць Русь ад Літвы? Беларусы — гэта нашчадкі літвіноў ці русінаў? Як быць зь літвінізмам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам.
  • Якія часткі Вялікага Княства Літоўскага называліся Русьсю 25.12.2024 33min
    Хто такія праваслаўныя літвіны? Ці былі такія ў Вялікім Княстве Літоўскім? Што гісторыкі разумеюць пад паняцьцем «Русь» у XVI стагодзьдзі і ці была Русь на тэрыторыі сучаснай Беларусі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам.
  • Калі назва «Белая Русь» прыйшла на тэрыторыю сучаснай Беларусі? 11.12.2024 35min
    Ці існавала старажытнаруская мова і старажытнарускі народ, як гэта пішуць у сёньняшняй Расеі? Якая ідэнтычнасьць была дамінуючай у жыхароў Беларусі ў XV стагодзьдзі? Кім лічылі сябе палачане? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам.
  • Хто і як стварыў Вялікае Княства Літоўскае? 27.11.2024 36min
    Ці ўсё мы ведаем пра працэс стварэньня Вялікага Княства Літоўскага? Як Полацак трапіў пад кантроль Вільні? Кім лічылі сябе палачане ў XIII – XV стагодзьдзях? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам.
  • Ці адмовіцца Расея ад прэтэнзій на Беларусь? 13.11.2024 27min
    На якім этапе сваёй гісторыі знаходзіцца Расея? Ці існуе расейская нацыя? Ці можа Расея ня быць імпэрыяй і ці адпусьціць яна Беларусь у агляднай пэрспэктыве? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы, аўтарам кнігі «Ўсходняя Эўропа ў сутыкненьні цывілізацый» Алегам Латышонкам.
  • Хто такія беларусы паводле ДНК 30.10.2024 28min
    Хто такія беларусы паводле генэтычных дасьледаваньняў? Ці маюць яны балцкі субстрат? Адкуль і калі славяне прыйшлі ў Беларусь? І ці прыходзілі аднекуль наогул? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэтут ў Польшчы Алегам Латышонкам.
  • Палесьсе беларускае ці ўкраінскае? 16.10.2024 27min
    Ці ўсе жыхары Беларусі былі літвінамі? Наколькі старая і наколькі моцная беларуская самасьвядомасьць у розных рэгіёнах Беларусі? Адкуль яна ўзялася на Палесьсі і Падляшшы? Палесьсе — беларускае, украінскае ці палескае? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.
  • Хто і калі «стварыў» Беларусь 02.10.2024 29min
    Калі ўзьнікла Беларусь і беларусы? Або хто і калі нібыта іх «стварыў»? Ці праўда, што Русь і русіны – гэта толькі канфэсійныя тэрміны, якія абазначаюць людзей, што вызнавалі ўсходняе хрысьціянства? Як называць мову Статутаў і Мэтрыкі Вялікага Княста Літоўскага? Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія ў камэнтарах на Ютубе абмяркоўваюць гледачы і слухачы Свабоды, мы гаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.
  • Як балты і славяне паразумеліся ў рамках ВКЛ 18.09.2024 24min
    Ці існавала славянская Лютва, якая нібыта ператварылася ў Літву? Як адбываўся кантакт славян з балтамі, хто каго перацягваў у сваю культуру і мову? Адкуль у Вільні ХІІІ стагодзьдзя хрысьціянскія могілкі? Пра гэтыя і іншыя пытаньні, якія абмяркоўваюць нашы слухачы ў камэнтарах на Ютубе, мы пагаворым з габілітаваным доктарам гісторыі, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту ў Польшчы Алегам Латышонкам.