ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

Радыё Свабода
País Estados Unidos
Idioma BE
Episodios 20
Último 10.10.2026

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Episodios

  • Лукашэнка пагражае суседзям. Забаронены раман пра Ціханоўскіх. Чума з Расеі? 10.10.2026 36m
    Што можа зьмяніць ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міра? Ці можа Ціханоўскі разам з крытыкамі сваёй жонкі стварыць новую плынь апазыцыі? Як знакаміты францускі пісьменьнік зрэагаваў на забарону ў Беларусі сваёй кнігі пра Рамана Пратасевіча? Ці могуць расейскія турысты завезьці чуму ў Беларусь? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем галоўныя падзеі гэтага тыдня разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай. У нашай праграме таксама інтэрвію з францускім пісьменьнікам Маркам Леві і мікрабіёлягам Вікторыяй Даронінай.
  • Расейскі дрон у Беларусі: падрабязнасьці атакі і рэакцыя ўладаў 08.10.2026 11m
    Расказваем пра падзеі 8 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Расея атакавала памежныя зь Беларусьсю рэгіёны. Прынамсі адзін рэактыўны дрон заляцеў на Гомельшчыну Як адбывае тэрмін сьледчы, які закрыў партал Tut.by. Кнігу францускага пісьменьніка прызналі пагрозай бясьпекі Беларусі. Ён расказаў Свабодзе, што пра гэта думае. Расейскія турысты выбіраюць Беларусь часьцей чым Маскву.
  • Латвія дазволіць памежнікам страляць. Гуцэрыеў і Шаўцоў бяз санкцый. Касьмічная турыстка стала маці 07.10.2026 10m
    У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 7 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Тэмы выпуску: у Латвіі прапанавалі страляць на мяжы па агрэсіўных мігрантах ці дывэрсантах зь Беларусі; чаму Эўразьвяз выключыў з санкцыйнага сьпісу бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова; чыноўнікам дазволяць не дэкляраваць даходы?; сілавікоў увядуць у склад абласных выканкамаў і Менскага гарвыканкаму; беларускі далучаюцца да сусьветнага флэшмобу супраць гвалту; чатыры гады таму Алесю Бяляцкаму далі Нобэлеўскую прэмію міру; першая беларуская касьмічная турыстка нарадзіла дачку.
  • Загады Лукашэнкі на палігоне. Ці пагражае беларусам чума. Сьвятара судзяць за «здраду дзяржаве» 06.10.2026 10m
    У праграме "Пік Свабоды" апавядаем пра навіны 6 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Тэмы выпуску: Лукашэнка на палігоне запатрабаваў ад навукоўцаў як мага хутчэйшых вынікаў у вайсковай сфэры; у Менску заўважылі грузавікі, падобныя да МАЗаў, але зь іншымі шыльдамі. Навошта для экспарту могуць хаваць беларускае паходжаньне тэхнікі; у Вайскова-марскіх сілах Украіны зьявілася новае беларускае падразьдзяленьне; у Менску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам. Паводле вернікаў, яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»; Чэхія зьмякчыла візавыя абмежаваньні для беларусаў; cьмерць супрацоўніцы супрацьчумнага інстытуту ў Расеі ўстрывожыла сьвет. Ці варта турбавацца беларусам; iх чакалі ў Літве, але павезьлі ва Ўкраіну: анонс чарговага выпуску «Архіпэляга БЕЛАГ»
  • Ціханоўскі гуртуе абураных Офісам Ціханоўскай. Генэрал Лукашэнкі зоймецца Тык-Токам 05.10.2026 9m
    Расказваем пра падзеі 5-га кастрычніка і тлумачым, што яны значаць. Стала вядома, чым будзе займацца пры Лукашэнку генэрал-маёр Павал Муравейка У школах Беларусі пачалі скарачаць настаўнікаў. Па якіх прадметах? Ціханоўскі гуртуе вакол сябе людзей, незаводаволеных незалежнымі мэдыя. Прарасейскі латвійскі дэпутат, які раней уцёк у Беларусь, зьбіраўся сёньня вярнуцца. Але нешта пайшло ня так.
  • «Дэмсілы для Польшчы больш не партнэр №1 у Беларусі» 03.10.2026 41m
    У пятнічным “ПіКу Свабоды” мы падводзім вынікі тыдня. Дональд Трамп вылучыў свайго спэцпасланьніка па Беларусі Джона Коўла на новую пасаду. Ці перашкодзіць гэта вызваленьню беларускіх палітвязьняў. Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў пра невялікую адлігу ў Беларусі і лічыць, што там стала больш свабоды. Што стаіць за крокамі Менска і чаго хоча Варшава? Ужо шосты раз Фэстываль беларускай інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе за межамі Беларусі. Ці не замыкаюцца беларусы ў настальгіі па краіне, якой ужо няма?
  • Калесьнікава пра Коўла. Зьмены ад 1 кастрычніка. Чый Шагал? 01.10.2026 11m
    Марыя Калесьнікава ў інтэрвію Свабодзе назвала Джона Коўла «выратавальнікам беларусаў». Што зьмянілася ў Беларусі з 1 кастрычніка? «Невялікая адліга» зь Беларусьсю – што мае на ўвазе міністар замежных справаў Польшчы? Што стаіць за заявамі Масквы пра перамовы Беларусі і ЗША? Чаму заява расейскага журналіста Леаніда Парфёнава пра Шагала абурыла беларусаў? Што вядома пра гібель ураджэнкі Гомля ў Ізраіле? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 1 кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
  • Коўл атрымлівае новую пасаду: што будзе зь беларускімі палітвязьнямі? 30.09.2026 12m
    Рэтрансьлятары ў Беларусі дапамагаюць расейскім дронам атакаваць Украіну. Якім можа быць адказ Кіева? Трамп вылучыў Коўла на пасаду спэцпрадстаўніка ў справах закладнікаў. Што гэта можа значыць для беларускіх палітвязьняў? Антылукашэнкаўскі банэр на матчы Фінляндыя – Беларусь. Звальненьні перавысілі найм у Беларусі, а ўлады падтрымалі прыватныя дамы для састарэлых. Галіна Казіміроўская: «Буду жыць». У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 30 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
  • Міністар за кратамі, прымус да БРСМ, Расея атакуе Кіеў з дапамогай Беларусі 29.09.2026 9m
    Расейскія рэактыўныя дроны атакуюць Кіеў з дапамогай рэтрансьлятараў у Беларусі. Як зрэагуле Зяленскі на парушэньне ўльтыматуму Лукашэнкам? Чаму сышоў у адстаўку дыплямат Андрэй Дапкюнас? Што адбываецца за кратамі з былым міністрам прыродных рэсурсаў? Чаму Латвія ўзмацніла кантроль за беларускім збожжам? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 29 верасьня і тлумачым, што яны значаць
  • Сілавік з «Масквой у галаве». Як Зельцар застрэліў афіцэра КДБ. Статкевіч паказаў свой «катэдж» 28.09.2026 10m
    Сілавік, які прапаноўваў «прарубіць калідор зь Беларусі да Балтыкі», стаў намесьнікам старшыні Адміністрацыі Лукашэнкі. 5 гадоў таму ў перастрэлцы ў менскай кватэры загінулі супрацоўнік EPAM і афіцэр КДБ. Узгадваем справу Андрэя Зельцара. Мікола Статкевіч расказаў, чаму ня можа пераехаць у гарадзкую кватэру. Беларуса з Ізраілю разам з жонкай затрымалі на мяжы праз падпіскі ў YouTube. Ён прыдумаў ноў-хаў для іншых, каб ня трапілі ў падобную сытуацыю.
  • Шрайбман пра вынікі тыдня: Вязьні на волі, Ціханоўскі супраць Ціханоўскай, калій для ЗША 25.09.2026 53m
    Ці вызваленьне яшчэ 15 вязьняў ёсьць вынікам перамоваў Лукашэнкі з спэцпасланьнікам Трампа? Якія галоўныя вынікі ўдзелу дзьвюх беларускіх дэлегацый на Генасамблеі ААН – афіцыйнага Менску і дэмсілаў Беларусі? На якіх умовах Эўразьвяз можа зьняць санкцыі зь беларускага калію? Чаго дамогся Сяргей Ціханоўскі, выступаючы публічна супраць жонкі? У “ПіКу Свабоды” Ганна Соўсь падсумоўвае вынікі тыдня з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам, дыпляматычным дарадцам Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім і паліталягіняй Тацянай Чуліцкай.
  • Ціханоўскі не спыняецца. Кубракоў канчаткова разьвязвае рукі міліцыі. Lady Gaga і беларус 24.09.2026 10m
    Кіраўнік МУС Кубракоў прапануе дазволіць сілавікам дзейнічаць без санкцыі пракурора. Да чаго гэта можа прывесьці? Тлумачыць былы выкладчык Акадэміі МУС Аляксандар Азараў. Беларусы, якія працуюць за мяжой, пералічылі ў Беларусь больш за 1 мільярд даляраў. Ці шмат гэта? Расказвае эканамістка Анастасія Лузгіна. Ці можа Беларусь вярнуцца на амэрыканскі рынак калійных угнаеньняў? Дэталі Свабодзе растлумачылі экспэрты з ЗША Джозэф Глаўбэр і Джош Лінвіл.
  • Ціханоўскі адказаў жонцы, 30 рублёў за двухпакаёўку, новы будынак амбасады Польшчы 23.09.2026 13m
    Беларусы ў сацсетках зьняпраўджваюць заяву Лукашэнкі пра 30 рублёў у месяц за арэнднае жытло ў абласных цэнтрах. Міністар замежных справаў Польшчы анансаваў адкрыцьцё новага будынку амбасады ў Менску. Як намер Коўла вызваляць і расейскіх палітвязьняў паўплывае на працэс вызваленьня беларускіх палітзьняволеных. Ціханоўскі рэзка зрэагаваў на расповед жонкі пра нябачную жаночую працу. У "ПіКу Свабоды" з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 23 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
  • Чаму Трампу можа не дастацца калій зь Беларусі 22.09.2026 11m
    Трамп разьлічвае на вялікую дамову па закупцы беларускіх угнаеньняў. Але ці атрымаецца разьвязаць праблему з транзытам і ці ёсьць у Беларусі што прадаваць? У Швайцарыі зноў судзяць беларускага спэцназаўца, які прызнаўся ў выкраданьні апазыцыйных палітыкаў Захаранкі і Ганчара У Варшаве затрымалі паляка, якога падазраюць у нападзе на беларуску. На Гомельшчыне кожная восьмая проба паказала заражэньне радыяактыўным цэзіем у грыбах і ягадах Машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Знайшліся людзі, якія гатовыя ахвяраваць грошы на рэстаўрацыю, але з адной умовай Пра гэта ды іншае ў ПіКуСвабоды, дзе мы расказваем пра навіны 22 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
  • 17 «пераемнікаў Лукашэнкі». NEXTA назваў самага мэдыйнага палітыка. Арыштавалі «аналітыка Сахашчыка» 21.09.2026 10m
    Расказваем пра падзеі 21 верасьня і тлумачым, што яны значаць. Лукашэнка прыняў у сябе Шэймана з тоўстымі папкамі. Пра што гаварылі? Віцэ-губэрнатар Магілёўскай вобласьці ў «амэрыканцы». Яго арыштавалі па карупцыйнай справе. Хто самыя ўплывовыя людзі ў атачэньні Лукашэнкі. Выйшаў вялікі аналіз сувязяў унутры сыстэмы. Расейскі футбаліст паспрабаваў сказаць па-беларуску тры словы. Вымаўленьне многіх павесяліла.
  • Чаму Лукашэнку і Трампу не ўдаецца «вялікая зьдзелка» 18.09.2026 51m
    У праграме «ПіК Свабоды» мы падводзім вынікі тыдня і разам з экспэртамі тлумачым іх значэньне. Джон Коўл дамогся вызваленьня чарговых 25 палітвязьняў і расказаў, што стрымлівае гэты працэс. Гаворым пра гэта з палітолагам Паўлам Вусавым. Сябра Каардынацыйнай рады Яўген Караулаў расказаў, што ўжо тры месяцы КДБ тэрарызуе яго сям'ю ў Беларусі і спрабуе завербаваць яго самога. Дэталі Яўген расказаў у нашым эфіры. У Беларусі шосты раз прайшоў Дзень народнага адзінства. Што ня так з гэтым днём? Размаўляем з публіцыстам і пісьменьнікам Сяргеем Дубаўцом.
  • 32 000 эўра для вызваленых. Былы пасол Расеі атрымаў зямлю ў Драздах. Беларуска выйшла з турмы ў ЗША 17.09.2026 10m
    Чым займаюцца былыя палітвязьні ў Літве і на якіх умовах могуць адбыцца наступныя вызваленьні. Прапаганда з дапамогай штучнага інтэлекту расказвае, як страшна жылося ў Заходняй Беларусі пры паляках. У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску з анкалягічнай хваробай. Якім чынам былы расейскі пасол атрымаў участак для катэджа ў Драздах. У ПіКу Свабоды з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 17 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
  • Каго вызваляць? Лукашэнка правёў перамовы з пасланьнікам Трампа 15.09.2026 12m
    Пасланьнік Дональда Трампа прыехаў у Менск і правёў перамовы з Лукашэнкам. Чакаюццца вызваленьні палітвязьняў, хоць Лукашэнка чарговы раз заявіў, што палітвязьняў у Беларусі няма. Уначы зьнішчальнік NATO зьбіў над Літвой дрон. Літоўскі міністар замежных спраў заявіў, што бесьпілётнік заляцеў зь беларускай тэрыторыі, і таму ў Менск накіруюць ноту пратэсту. Колькі трэба працаваць сярэдняму беларусу, каб купіць гадзіньнікі, якія носіць старэйшы сын Лукашэнкі Віктар? Расказваем пра навіны 15 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
  • Забойства ў Менску і візіт прадстаўніка Трампа: што адбылося 15.09.2026 10m
    Расказваем пра падзеі 14-га верасьня і тлумачым, што яны значаць. Спэцпасланьнік Трампа Джон Коўл прыбыў у Вільню, чакаецца ягоная паездка ў Менск. Лукашэнка хоча супрацоўнічаць з Ватыканам у той час, калі перашкаджае каталіцкаму касьцёлу ў Беларусі Хакейнага арбітра падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны ў Менску Расейскі Zet-сьпявак быў хэдлайнэрам Дня горада ў Менску.
  • Лукашэнка ня выключыў мабілізацыю і папрасіў сустрэчы з Трампам 11.09.2026 52m
    Лукашэнка заявіў, што будзе трэсьці армію і ня выключыў мабілізацыю. Што ўсё гэта значыць? Ці зьменшыць атмасфэру страху ў Беларусі вяртаньне Анджэя Пачобута і ці дасьць гэта імпульс перамовам паміж Менскам і Варшавай? Пра гэта ў эфіры разважаюць журналіст польскага выданьня Rzeczpospolita Руслан Шошын і мэтадоляг, былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч. На Вэнэцыянскім фэстывалі адбылася прэм’ера фільму беларускага рэжысэра Андрэя Куцілы. Трэці раз у гісторыі. У нас – размова з аўтарам фільму.