Аўдыёкнігі Kamunikat.org
Бібліятэка Kamunikat
0
Гэты падкаст прапануе аўдыёкнігі ад найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org. Слухачы могуць атрымаць доступ да шырокага выбару беларускамоўных аўдыёкніг. Падкаст створаны для тых, хто цэніць беларускую літаратуру і культуру.
Osad
-
Ігар Бабкоў — Хвілінка. Другая кніга. Чытае Зміцер Бартосік 05.12.2025 5t 35minІгар Бабкоў — Хвілінка. Другая кніга. Чытае Зміцер БартосікДругая кніга завяршае падарожжа праз эпохі, распачатае 24 жніўня 1984 году трыма сябрамі ў ленінскім пакоі гістфакаўскага інтэрнату на Свярдлова, 34. Францішак блукае па віленскіх лабірынтах у пошуках залатой маскі, Эва Дамініка ўцякае з краіны, але вяртаецца да сябе, Багдан радыкальна мяняе краявіды, унутры і навонкі. І толькі аўтар (не блытаць з Аўтарам) увесь гэты час цярпліва стаіць за стойкай бара ў Хвілінцы, спрабуючы расказаць (каму?) пра сваё жыццё, пра раман і пра тое, як усё з усім пераблытана.Музыка: Алесь ЯсінскіВыдавец: Фонд Kamunikat.org
-
Уладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 3. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш 17.09.2025 9t 21minУладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 3. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш«Гэй Бэн Гіном», што значыць «Геена вогненная». Містычны раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». А таксама гісторыя маладога беларускага паэта Віктара Маргера — Уладзімір Някляеў не хавае аўтабіяграфічнасці гэтай сюжэтнай лініі. Як адзначыў сам аўтар, паспрабаваў зладзіць працу над памылкамі свайго жыцця і лічыць, што яму ўдалося гэта зрабіць.Філасофскія думкі, гістарычныя асобы і падзеі, рэлігія, таталітарызм і, канечне, чалавек ды ягоная роля ў гэтым усім:«Калі пачынаў, думаў, што пішу гістарычны раман, але твор атрымаўся сучасным».Выдавецтва папяровай версіі — Фонд Kamunikat.org (2021 год). Першы наклад кнігі быў распрададзены падчас прэзентацыйнага туру. Другое выданне рамана выйшла ў 2025 годзе.Аўдыёверсія створаная для Фонду Kamunikat.org. Запіс стаўся магчымым пры падтрымцы Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў.ISBN 978-83-67937-68-9
-
Уладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 2. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш 17.09.2025 9t 46minУладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 2. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш«Гэй Бэн Гіном», што значыць «Геена вогненная». Містычны раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». А таксама гісторыя маладога беларускага паэта Віктара Маргера — Уладзімір Някляеў не хавае аўтабіяграфічнасці гэтай сюжэтнай лініі. Як адзначыў сам аўтар, паспрабаваў зладзіць працу над памылкамі свайго жыцця і лічыць, што яму ўдалося гэта зрабіць.Філасофскія думкі, гістарычныя асобы і падзеі, рэлігія, таталітарызм і, канечне, чалавек ды ягоная роля ў гэтым усім:«Калі пачынаў, думаў, што пішу гістарычны раман, але твор атрымаўся сучасным».Выдавецтва папяровай версіі — Фонд Kamunikat.org (2021 год). Першы наклад кнігі быў распрададзены падчас прэзентацыйнага туру. Другое выданне рамана выйшла ў 2025 годзе.Аўдыёверсія створаная для Фонду Kamunikat.org. Запіс стаўся магчымым пры падтрымцы Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў.ISBN 978-83-67937-68-9
-
Уладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 1. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш 17.09.2025 8t 52minУладзімір Някляеў — Гэй Бэн Гіном. Частка 1. Чытаюць Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Крысціна Дробыш«Гэй Бэн Гіном», што значыць «Геена вогненная». Містычны раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». А таксама гісторыя маладога беларускага паэта Віктара Маргера — Уладзімір Някляеў не хавае аўтабіяграфічнасці гэтай сюжэтнай лініі. Як адзначыў сам аўтар, паспрабаваў зладзіць працу над памылкамі свайго жыцця і лічыць, што яму ўдалося гэта зрабіць.Філасофскія думкі, гістарычныя асобы і падзеі, рэлігія, таталітарызм і, канечне, чалавек ды ягоная роля ў гэтым усім:«Калі пачынаў, думаў, што пішу гістарычны раман, але твор атрымаўся сучасным».Выдавецтва папяровай версіі — Фонд Kamunikat.org (2021 год). Першы наклад кнігі быў распрададзены падчас прэзентацыйнага туру. Другое выданне рамана выйшла ў 2025 годзе.Аўдыёверсія створаная для Фонду Kamunikat.org. Запіс стаўся магчымым пры падтрымцы Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменнікаў.ISBN 978-83-67937-68-9
-
Паліна Качаткова — Паэт. Чытае Кацярына Ваданосава 24.07.2025 6t 20minПаліна Качаткова — Паэт. Чытае Кацярына ВаданосаваАповесць «Паэт» напісаная ў 1996 годзе падчас працы аўтаркі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску, друкавалася з працягам у часопісе «Бярозка». Аповесць прысвечаная часу навучання Максіма Багдановіча ў гімназіі ў Яраслаўлі, грунтуецца на дакументах з фондаў музея, успамінах сяброў, братоў і бацькі паэта.Музыка: Алесь ЯсінскіВыдавец: Фонд Kamunikat.org
-
Паліна Качаткова — Гняздо-2. Чытае Кацярына Ваданосава 24.07.2025 2t 16minПаліна Качаткова — Гняздо-2. Чытае Кацярына ВаданосаваКароткая проза Паліны Качатковай падобная на сны, адчуванне ад прачытанага не адпускае, уплывае на падсвядомасць. Алесь Бяляцкі пісаў: «Яшчэ ў самых першых літаратурных спробах Паліны Качатковай заўважыўся яе адметны стыль, жаданне пісаць проста, уменне па-свойму, назіральна глядзець на звычайныя, штодзённыя побытавыя з’явы і рэчы. Паліна Качаткова мае несумненны талент апавядальніка. Ён захоплівае і авалодвае тваёй увагаю, змушае суперажываць. І першыя прыкметы ўцягнутасці і далучанасці — гэта тое, што яе творы выклікаюць шэраг тваіх уласных асацыяцый». Музыка: Алесь ЯсінскіВыдавец: Фонд Kamunikat.org
-
Валер Гапееў — Пазл. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік 15.04.2025 5t 16minВалер Гапееў — Пазл. Частка 2. Чытае Зміцер БартосікЗдаецца, Валеру Гапееву ўдалося вынайсці рэцэпт ідэальнага вострасюжэтнага рамана. Бярэм графа Монтэ Крыста. З ягоным імпэтам халоднай і страшнай помсты. Дадаем вострай містыкі ў стылі Стывена Кінга. Крыху падсольваем ненавязьлівай эротыкай. І ўсё гэта запраўляем беларускімі рэаліямі сярэдзіны дзясятых гадоў. У выніку атрымліваецца не пародыя і не падробка пад вядомых класікаў. А абсалютна непаўторны беларускі твор. Бо пісьменнік — гэта ня толькі сюжэт. Гэта найперш стыль. А Гапееў застаецца Гапеевым.Музыка: Алесь ЯсінскіВыдавец: Фонд Kamunikat.org
-
Валер Гапееў — Пазл. Частка 1. Чытае Зміцер Бартосік 15.04.2025 5t 26minВалер Гапееў — Пазл. Частка 1. Чытае Зміцер БартосікЗдаецца, Валеру Гапееву ўдалося вынайсці рэцэпт ідэальнага вострасюжэтнага рамана. Бярэм графа Монтэ Крыста. З ягоным імпэтам халоднай і страшнай помсты. Дадаем вострай містыкі ў стылі Стывена Кінга. Крыху падсольваем ненавязьлівай эротыкай. І ўсё гэта запраўляем беларускімі рэаліямі сярэдзіны дзясятых гадоў. У выніку атрымліваецца не пародыя і не падробка пад вядомых класікаў. А абсалютна непаўторны беларускі твор. Бо пісьменнік — гэта ня толькі сюжэт. Гэта найперш стыль. А Гапееў застаецца Гапеевым.Музыка: Алесь ЯсінскіВыдавец: Фонд Kamunikat.org
-
Франц Сіўко — Бобрык Плясік і Цімоша. Чытае Юры Франкоў 18.03.2025 27minФранц Сіўко — Бобрык Плясік і Цімоша. Чытае Юры Франкоў«Два дні таму бобрык Плясік пакінуў бацькоўскую хатку на згібе ракі і паплыў уздоўж берага ў пошуку прыстанку для самастойнага, асобна ад сям’і, жыцця. Натрапіў на прыгожую мясціну ля маляўнічага вірка за вярсту ад роднага котлішча ды і вырашыў пры ёй пасяліцца. Вядома, жыць аднаму, у самоце, што птушцы, што чалавеку, што жывёле, — не вялікая радасць. Ні табе паразмаўляць з кім, ні падурэць, ні параіцца ў хвіліну няпэўнасці».Ілюстрацыі: Вячаслаў Шайнураў
-
Аляксей Карпюк — Вершалінскі рай. Частка 2. Чытае Віктар Сямашка 14.02.2025 6t 20minАляксей Карпюк — Вершалінскі рай. Частка 2. Чытае Віктар СямашкаМаленькая вёска Грыбоўшчына на беларуска-польскім памежжы, на Сакольшчыне. На памежжы вёска апынулася пасля ўсталявання мяжы, а ў часы, якія апісвае аўтар, гэта была Заходняя Беларусь, населеная, у асноўным, праваслаўнымі з невялікай дамешкай каталікоў. Жыў у вёсцы мужык — Альяш Клімовіч, які, назваўшыся памазаннікам Божым, стварыў секту. Праўду сказаўшы, сам Альяш сябе прарокам не лічыў, але навакольны люд, ды чуткі, якія несліся пра ягоныя «здольнасці» па ваколіцы, і спарадзілі гэтую з’яву — саматужнага прарока Альяша Клімовіча. Раман заснаваны на сапраўдных фактах, апісвае здарэнні, якія насамрэч адбываліся на Сакольшчыне. Дагэтуль у Грыбаўшчыне стаіць царква, пабудаваная Альяшам, а сам «прарок», застрэлены немцамі ў час Другой сусветнай вайны, пахаваны на вясковых могілках. Аповесць без станоўчых герояў, але з хрысціянскім спачуваннем да кожнага. Хаця аўтар з такой трактоўкай не пагадзіўся б.Музыка: Алесь ЯсінскіВыдавец: Фонд Kamunikat.org
-
Аляксей Карпюк — Вершалінскі рай. Частка 1. Чытае Віктар Сямашка 14.02.2025 9t 40minАляксей Карпюк — Вершалінскі рай. Частка 1. Чытае Віктар СямашкаМаленькая вёска Грыбоўшчына на беларуска-польскім памежжы, на Сакольшчыне. На памежжы вёска апынулася пасля ўсталявання мяжы, а ў часы, якія апісвае аўтар, гэта была Заходняя Беларусь, населеная, у асноўным, праваслаўнымі з невялікай дамешкай каталікоў. Жыў у вёсцы мужык — Альяш Клімовіч, які, назваўшыся памазаннікам Божым, стварыў секту. Праўду сказаўшы, сам Альяш сябе прарокам не лічыў, але навакольны люд, ды чуткі, якія несліся пра ягоныя «здольнасці» па ваколіцы, і спарадзілі гэтую з’яву — саматужнага прарока Альяша Клімовіча. Раман заснаваны на сапраўдных фактах, апісвае здарэнні, якія насамрэч адбываліся на Сакольшчыне. Дагэтуль у Грыбаўшчыне стаіць царква, пабудаваная Альяшам, а сам «прарок», застрэлены немцамі ў час Другой сусветнай вайны, пахаваны на вясковых могілках. Аповесць без станоўчых герояў, але з хрысціянскім спачуваннем да кожнага. Хаця аўтар з такой трактоўкай не пагадзіўся б.Музыка: Алесь ЯсінскіВыдавец: Фонд Kamunikat.org
-
Лявон Крывічанін (Лявон Савёнак) — Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава. Запіскі эмігранта. Чытае Зміцер Бартосік 23.12.2024 3t 36minЛявон Крывічанін (Лявон Савёнак) — Зь дзёньніка Ів. Ів. Чужанінава. Запіскі эмігранта. Чытае Зміцер Бартосік Бліскучая сатырычная аповесць аднаго з найлепшых беларускіх фельетаністаў, напісаная неверагодна вобразнай мовай, пра адзін з самых трагічных эпізодаў беларускай гісторыі. Уявіце, што Мікіта Зносак, герой Купалавых «Тутэйшых», патрапіў у Менск пачатку нямецкай акупацыі 1941-га году. Горад, адкуль збеглі савецкія кіраўнікі. Дзе былыя бязбожнікі становяцца апантанымі вернікамі. Дзе нядаўнія законапаслухмяныя грамадзяне рабуюць дзяржаўныя склады. Дзе ўчарашнія «парцейныя» паляць кнігі і партрэты сваіх нядаўніх правадыроў. І каб наш герой усё пабачанае занатаваў неверагодна смачнай жывой мовай! Смех скрозь слёзы вам забяспечаны. Музыка: Таццяна Карпіловіч Выдавец: Фонд Kamunikat.org
-
Алесь Бяляцкі — Халоднае крыло Радзімы. Частка 2: зацемкі, аўтарскія калонкі. Чытае Зміцер Бартосік 10.12.2024 5t 29minАлесь Бяляцкі — Халоднае крыло Радзімы. Частка 2: зацемкі, аўтарскія калонкі. Чытае Зміцер Бартосік Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма — успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюцца дакументы таго часу, звязаныя з грамадскай дзейнасцю Алеся Бяляцкага. «Халоднае крыло Радзімы» — своеасаблівы працяг кнігі «Асвечаныя беларушчынай», выданне. Некаторыя з эсэ раней публікаваліся ў перыядычным друку. Назву новай кнігі Алесь Бяляцкі тлумачыць наступным чынам: «Назва шматзначная. Чаму крыло “халоднае” — зразумела. І Радзіма тут выглядае птушкай — зязюляй? чайкай? І зязюляй, бо не глядзіць сваіх дзяцей, і чайкай, бо ў іх, калі яны ляцяць, крылы срэбныя спадыспаду, калі глядзець на яе, і адліваюць на сонцы холадам. І такое крыло пакуль не грэе сваіх птушанятаў, пад якімі можна разумець усіх, хто ходзіць і жыве пад яе крылом». Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
-
Алесь Бяляцкі — Халоднае крыло Радзімы. Частка 1: нататкі, успаміны, лісты. Чытае Зміцер Бартосік 10.12.2024 8t 5minАлесь Бяляцкі — Халоднае крыло Радзімы. Частка 1: нататкі, успаміны, лісты. Чытае Зміцер Бартосік Кнігу старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы» складае публіцыстыка: эсэ, інтэрв’ю, занатоўкі, створаныя аўтарам у апошнія гады, у тым ліку і падчас свайго зняволення ў бабруйскай калоніі. Галоўная яе тэма — успаміны аўтара пра сваё дзяцінства, горад юнацтва Светлагорск, вучобу ў Гомельскім універсітэце, пра канспіратыўную дзейнасць у 80-я гады, першых сяброў і аднадумцаў. У кнізе таксама змяшчаюцца дакументы таго часу, звязаныя з грамадскай дзейнасцю Алеся Бяляцкага. «Халоднае крыло Радзімы» — своеасаблівы працяг кнігі «Асвечаныя беларушчынай», выданне. Некаторыя з эсэ раней публікаваліся ў перыядычным друку. Назву новай кнігі Алесь Бяляцкі тлумачыць наступным чынам: «Назва шматзначная. Чаму крыло “халоднае” — зразумела. І Радзіма тут выглядае птушкай — зязюляй? чайкай? І зязюляй, бо не глядзіць сваіх дзяцей, і чайкай, бо ў іх, калі яны ляцяць, крылы срэбныя спадыспаду, калі глядзець на яе, і адліваюць на сонцы холадам. І такое крыло пакуль не грэе сваіх птушанятаў, пад якімі можна разумець усіх, хто ходзіць і жыве пад яе крылом». Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
-
Уладзімір Арлоў — Незалежнасьць — гэта... Частка 2. Чытае аўтар 08.11.2024 8t 36minУладзімір Арлоў — Незалежнасьць — гэта... Частка 2. Чытае аўтар Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова — своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і — непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку і стакгольмская кватэра нобэлеўскага ляўрэата 2011 году паэта Тумаса Транстрэмэра… Разам зь пісьменьнікам чытач зможа адчуць зьмены, што адбыліся ў нашай краіне і сьвеце за цэлую чвэрць стагодзьдзя. Эсэ, што ўвайшлі ў кнігу, перакладаліся болей, чым на дваццаць моваў. Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
-
Уладзімір Арлоў — Незалежнасьць — гэта... Частка 1. Чытае аўтар 15.10.2024 7t 24minУладзімір Арлоў — Незалежнасьць — гэта... Частка 1. Чытае аўтар Кніга выбраных эсэ Ўладзіміра Арлова — своеасаблівая машына часу, якая дапаможа чытачу зьдзейсьніць дзясяткі падарожжаў, нязьменна аб’яднаных пошукамі Беларусі і — непаўторным сакавіта-грубаватым арлоўскім гумарам. Пунктамі прызначэньня будуць Менск пачатку 1990-х і Бэрлін з абрынутай толькі ўчора сьцяной паміж двума сьветамі, Грузія часоў Зьвіяда Гамсахурдзія і Сахара дарэвалюцыйнага Тунісу, дах яшчэ цалюткага Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку і стакгольмская кватэра нобэлеўскага ляўрэата 2011 году паэта Тумаса Транстрэмэра… Разам зь пісьменьнікам чытач зможа адчуць зьмены, што адбыліся ў нашай краіне і сьвеце за цэлую чвэрць стагодзьдзя. Эсэ, што ўвайшлі ў кнігу, перакладаліся болей, чым на дваццаць моваў. Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
-
Васіль Жуковіч — Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста. Чытае Васіль Калач 14.10.2024 1t 56minВасіль Жуковіч — Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста. Чытае Васіль Калач Аповесць Васіля Жуковіча «Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста» — твор складаны і спрэчны. Падсумаванне і пераасэнсаванне жыцця і досведу. Аповесць сустрэла чытача, калі пісьменнік перакрочыў мяжу ў 75 год. Тут пераплецены рэфлексіі Другой Сусветнае Вайны, рэпрэсій савецкіх часоў, вясковага жыцця і віру палітычных падзей пачатку ХХІ стагоддзя. Амаль пяць гістарычных эпох стварылі своеасаблівы хаос на старонках аповесці. Тут і спроба 75-гадовага аўтара зразумець 20-гадовага героя, спроба перанесці гэтае асэнсаванне на падзеі вайны і акупацыі. Мэтанакіраванае спрашчэнне формы і сюжэта. Сумбур сэнсаў і наратываў. Аднак пры гэтым — шчыры і чысты анатамічны зрэз сваёй свядомасці. Хочаш разумець эпоху — занурыся ў гэты тэкст, але не грэбуй ратавальнай камізэлькай асэнсавання! Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
-
Барыс Пятровіч — Пуцявіна. Чытае Зміцер Бартосік 14.10.2024 4t 24minБарыс Пятровіч — Пуцявіна. Чытае Зміцер Бартосік Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Вядома, за гэты час адбыліся вялізарныя перамены ў нашым жыцці, не стала той вялікай краіны, з’явіліся новыя тэхналогіі і, каб пабачыць Далёкі Усход і тыя гарады, якія наведалі падарожнікі, цяпер зусім неабавязкова туды ехаць. Можна набраць у інтэрнэце назву і віртуальна паблукаць па вуліцах горада, зайсці ў музеі, прачытаць звесткі пра яго гісторыю і славутасці. У той жа час, а гэта быў 1983 год, нават мапу горада ў ім самім, а тым болей нейкі турыстычны даведнік з інфармацыяй пра яго, набыць было практычна немагчыма. Таму знаёмства герояў аповесці з наведанымі мясцінамі было найчасцей чыста эмпірычным, спазнаваўчым на асабістым узроўні, што і хацеў захаваць аўтар. Бо і сапраўды кожны цяпер можа прагугліць і пападарожнічаць па любой мясціне за тысячы кіламетраў ад дому. Гэта проста. Таму аўтар не стаў перагрувашчваць тэкст краязнаўчымі ды іншымі турыстычнымі звесткамі, а ўзяў за аснову асабістае ўспрыманне таго часу, той краіны, людзей, якія ў ёй жылі, і запрашае вас нібы на машыне часу перамясціцца на адзін месяц у другую палову кастрычніка і пачатак лістапада 1983 года. Вярнуцца ў СССР, акунуцца ў жыццё некалі аграмаднай краіны з яе даўно забытымі клопатамі і праблемамі, а, магчыма, і радасцямі... Аўтар не меў жадання паказаць жахі савецкага жыцця ці прыхарошыць яго, а толькі паспрабаваў сказаць праўду пра той час. Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
-
Валянцін Акудовіч — Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік 30.09.2024 8t 6minВалянцін Акудовіч — Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. Частка 2. Чытае Зміцер Бартосік «Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых, хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе «мая краіна». З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць, трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!» — Валянцін Акудовіч. Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org
-
Валянцін Акудовіч — Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. Частка 1. Чытае Зміцер Бартосік 30.09.2024 7t 57minВалянцін Акудовіч — Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. Частка 1. Чытае Зміцер Бартосік «Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых, хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе «мая краіна». З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць, трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!» — Валянцін Акудовіч. Музыка: Алесь Ясінскі Выдавец: Фонд Kamunikat.org