VANDRA

VANDRA

Раман Клеўжыц
Maa Yhdysvallat
Kieli BE
Jaksot 82
Viimeisin 28.05.2026

Падкаст праекта VANDRA прысвечаны турызму ў Беларусі. У ім размаўляюць пра спадчыну, прыроду і людзей, а таксама пра тое, як з пачаткам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, хаця шмат што застаецца нязведаным. Турызм тут разглядаецца не толькі як сядзібы і палацы, але і як людзі, датычныя да іх (не)развіцця, традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў. Аўтар падкаста — Раман Клеўжыц.

Jaksot

  • Валанцёрскі рух на архітэктурных помніках Беларусі 28.05.2026 56min
    ⭐️ Госці эпізода — Аляксандр, Саша і Аляксей, заснавальнік і прадстаўнікі валанцёрскай супольнасці.У сакавіку месяцы ў публічным полі з’явілася суполка тых, хто валанцёрыць на аб’ектах спадчыны. Гэта не толькі пра Нароўлю, а яшчэ пра іншыя менш заўважныя мясціны. Карацей, хлопцы і дзяўчыны арганізаваліся, каб рэгулярна выязджаць і дапамагаць спадчыне ды людзям, якія з ёй працуюць.Вядома, захацелася паразмаўляць з імі, каб зразумець унутраныя працэсы, матывацыю, планы і параўнаць бачанне валанцёрскага рынка спадчыны.📝 Instagram-старонка валанцёрскай супольнасці🔗 Пракет па аднаўленню палаца Горватаў у Нароўлі🔗 Сайт фонда імя Якуба Наркевіча-Ёдка (аднаўленне сядзібы ў Наднёмане)👉 ⁠⁠Эпізод падкаста пра спадчыну Храптовічаў у ШчорсахШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee -⁠ ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠⁠
  • Навіны спадчыны 003: што адбылося ў красавіку 2026 — тэндэнцыі музеяў, знаходкі ля палацу і памылкі 10.05.2026 30min
    У новым эпізодзе падкаста ў нас шмат пра музеі, продажы будынкаў, форумы/круглыя сталы і выхады кніг.Не трапілі ў эпізод ано высечаныя дрэвы ля царквы ў Вольна, суботнікі па ўпарадкаванню паркаў і сядзібаў ды з'явіўшаяся і зніклая лічбавая выстава ад гістарычнага архіва пра этнографа і фалькларыста Еўдакіма РаманаваА тут сабраныя спасылкі, пра якія ўзгадваю ды абяцаю ў эпізодзе:📝 ⁠Артыкул пра лёс сядзібы і парка Алешаў у Беражное Столінскага раёна⁠🔗⁠ ⁠Матэрыялы Полацкага музея, у тым ліку і папаўненні збораў⁠ (падпісаны кварталамі)🔗 Facebook-старонка Святланы Несцярэнка, аўтаркі кнігі пра гродзенскія могліцы👉 ⁠⁠⁠Старое відэа з выявамі ўрадавай калоніі ў НясвіжыМайскія абвесткі:📅 10 мая а 15.30 па мінскім часе, таму тэрміновая абвестка — Рэгістрацыя на лекцыю пра Наваградскую шляхту 1733-1735 гадоў📅 16-17 мая — Ноч музеяў Беларусі 2026Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐 Падтрымайце праект VANDRA праз: Buymeacoffee | Patreon | Boosty
  • Ад генеалогіі да даследавання вёскі | Вольга Булічкова і вёска Уласава 05.05.2026 1t 9min
    ⭐️ Госця эпізода — Вольга Булічкова, даследчыца ўласнага радаводу і вёскі Уласава Віцебскага раёна.У студзені гэтага года я пачаў шукаць людзей, якія праз генеалогію дайшлі да краязнаўства. Пад час пошукаў я дайшоў да генеалагічнай канферэнцыі, якая праходзіла ў красавіку ў Празе. Сярод выступоўцаў была як раз Вольга, а яе выступ быў на тэму, якая мяне і падштурхнула да размовы. Тэма была “Восстановление истории деревни как форма сохранения памяти. Реконструкция д. Власово”.Наперадзе вас чакае жыццёвая гісторыя з паўночнай Беларусі, з вёсак, пра якія мы наўрад ці б калі даведаліся ці туды б трапілі.🔗 Старонка пра вёску Уласава ў Віцебскай энцыклапедыі: http://evitebsk.com/wiki/%D0%92%D0%BB%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%BE🔗 ⁠Сайт пра вёску Сапегі Сенненскага раёна: https://sapiehi.yove.ru/Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці.Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee -⁠ ⁠⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠
  • Гісторыі з міжваеннага Гродна | Руслан Кулевіч 18.04.2026 1t 28min
    ⭐️ Госць эпізода — Руслан Кулевіч, гарадзенскі краязнаўца і журналіст.Калі Руслан жыў у Гродна, то адным з яго заняткаў было адкрываць гісторыю горада, пісаць пра яе і ўласна даследаваць праз размовы з жыхарамі. Адным з вынікаў гэтай апантанасці сталі тры кнігі з гісторыямі гарадзенцаў, якія жылі ў міжваенныя часы горада.Пра гэтыя гісторыі сёння ў нас і пойдзе гаворка: як яны збіраліся, што там за гісторыі і як складваўся лёс людзей у пасляваенныя часы.📝 ⁠Артыкул пра выхад трэццяй кнігі "Апошнія сведкі Гродна"📝 Артыкул Руслана пра яўрэйскі пагром у Гродна🔗 ⁠Праект пра фатаздымкі і паштоўкі ГроднаШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці.Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee -⁠ ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donatePayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠
  • Навіны спадчыны: што адбылося ў сакавіку 2026 — аўкцыённыя здабыткі, беларускія казкі і руйнаванне гістарычных будынкаў 08.04.2026 34min
    Навіны падроблены на тры падзелы: архітэктурнае, этнаграфічнае/культурнае і выхад новага (кнігі / відэа / падкасты).У сённяшнім эпізодзе знайшлося месца выхаду новай кнігі ад польскай Акадэміі навук, шэраг новых эпізодаў падкастаў, зруйнаваныя гістарычныя будынкі, набыццё на аўкцыёнах старых кніг, праект пра беларускія народныя казкі ды шэраг іншага.Абяцаныя ў навінах спасылкі:📝 Артыкул Вольгі Шутавай пра пслатыр Скарыны 1522 года🔗 ⁠Архіў зборнікаў Беларускага фальклора👉 ⁠⁠Новы выпуск Падарожжа з Жыгамонтам з вёскі Барок👉 ⁠⁠⁠Эпізод падкаста пра Трышынскія могілкі з Іванам Чайчыцам⁠Як паслухаеце эпізод, падзяліцеся, калі ласка, фідбэкам. Можна тут, можна ў ютубе, можна прыватным паведамленнем, альбо ў google-форме: https://forms.gle/17XiNpDUMGbNN5hP9Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
  • Як ахоўваецца і захоўваецца нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі | Ала Сташкевіч 27.03.2026 1t 38min
    ⭐️ Госця эпізода — Ала Сташкевіч, заснавальніца былога фонда “Культурная спадчына і сучаснасць”, а таксама былая экспертка ў Межурадавым камітэце па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.Ала Барысаўна падзеліцца сваім шматгадовым досведам і бачаннем, як уладкавана ахова нематэрыяльнай спадчыны, як яна трапляе пад гэтаю ахову, што найбольш уразліва сярод спадчыны, як пазбегнуць пагроз і за што нам трэба хвалявацца. Ну і вядома, што мы можам рабіць, каб захаваць спадчыну — мы жа дакладна нешта можам 😉📝 ⁠Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі (https://living-heritage.by/)⁠📝 ⁠Эсе Вольгі Касцюк: "Вёска як нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі" ⁠ (https://www.dekoder.org/be/article/veska-jak-nemateryjalnaja-kulturnaja-spadtschyna-belarusi-volha-kasciuk/)📝 Артыкул Алены Ляшкевіч пра абрад "Конікі" ў Давыд-Гарадку (https://journals.umcs.pl/sb/article/download/17257/12252)🔗 ⁠Праект пра лясное бортніцтва Беларусі (https://bortnictva.by/)👉 ⁠⁠Эпізод падкаста пра каляндар абрадавых святаў з Таццянай Валодзінай (https://youtu.be/WynOJqYU100)Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці.Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee -⁠ ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donatePayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠
  • Даследаванне спадчыны Пінска: чаго не хапае і што з гэтым рабіць | Андрэй Калавур 12.03.2026 1t 23min
    ⭐️ Госць эпізода — Андрэй Калавур, гісторык, выкладчык Масарыкава ўніверсітэта і даследчык палескай спадчыны. Андрэй паходзіць уласна з Пінска, а знаёмы мы шчэ са школьных гадоў. Ад гэтага атрымаўся можа крыху нестандартны эпізод. Як апісаў Андрэй, гэта была першая інтэлектульная размова пра Пінск. Тэма, вакол якой мы размаўляем - гэта даследаваннасць Пінска. Размаўляем мы пра спадчыну горада, крыху выходзячы за яго межы, але ўсё адно вяртаемся да пытання даследаванняў горада і што з гэтым рабіць. У эпізодзе будзе і пра пінскае мастацтва, і пра вывезеную бібліятэку манастыра, і пра тапаніміку Пінска, і пра размежаванне пінчукоў і пінчан.📝 Facebook-старонка Андрэя Калавура📝 Суполка ў Facebook "Па-першае, я з Пінска" 📝 Архіў Зоф'і Хаментоўскай у Fundacja Archeologia Fotografii👉 ⁠Эпізод падкаста пра этнаграфічную экспедыцыю Луізы БойдШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
  • Навіны спадчыны 001: рэстаўрацыі, продаж сядзіб, абновы музеяў і запуск падкаста 05.03.2026 27min
    Гэта новы фармат падкаста ў дадатак да асноўных эпізодаў. Раз на месяц будуць выходзіць навіны беларускай спадчыны пра тое, што здарылася ў папярэднім месяцы. Сённяшні першы эпізод ахопіць люты і студзень 2026 года.Навіны першага эпізода падроблены на тры падзелы: архітэктурнае, этнаграфічнае/культурнае і выход новага (кнігі / відэа / падкасты).У планах ёсць яшчэ падсвечваць цікавыя навіны па спадчыне з суседніх краін. Каб апроч разумення ўласнага, можна было б даведацца, а што яшчэ робіцца, што адбываецца і да чаго можна імкнуцца.Як паслухаеце эпізод, падзяліцеся, калі ласка, фідбэкам. Можна тут, можна ў ютубе, можна прыватным паведамленнем, альбо ў google-форме: https://forms.gle/17XiNpDUMGbNN5hP9Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
  • Як збіраецца візуальная спадчына Магілёва | Давід Алег Лісоўскі 23.02.2026 1t 22min
    ⭐️ Госць эпізода - магілёўскі краязнаўца Давід Алег Лісоўскі.Давід Алег займаецца зборам здымкаў і выяў больш за 16 год. Ну і не толькі збірае, але штодзень шукае і выкупае здымкі на аўкцыёнах. Давід Алег як раз падзеліцца адной дэтыктыўнай гісторыяй з аўкцыёнаў, якая цягнецца ўжо тры гады і яшчэ не мае канца. Усе свае знаходкі ён збірае асобным праектам Архіў гісторыі Магілёва. Там можна знайсці і не толькі здымкі, дарэчы. Карацей, гаворым пра Магілёў, пра зборы лакальнай візуальнай спадчыны, як яна выкарыстоўваецца, пра ролявыя мадэлі і чаму калекцыянераў шмат, а праектаў не.📝 ⁠Архіў гісторыі Магілёва📝 Суполка ў Facebook "Магілёў у старых кнігах / Mogilev in ancient books"📝 Навошта жыхар Нямеччыны зьбірае старыя фатаздымкі і піша раманы зь беларускай гісторыі👉 ⁠Эпізод падкаста з Аляксеем Бацюковым: Што мы не ведаем пра Магілёў і яго спадчынуШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
  • Сядзібныя і палацавыя паркі Беларусі: які іх лёс і што з імі рабіць | Яна Марчук 30.12.2025 1t 18min
    ⭐️ Госця эпізода - Яна Марчук, ландшафтны дызайнер, скочныўшая магістратуру ўніверсітэта Бат у Вялікабрытаніі па накірунку "Кансервацыя гістарычных сад і культурных паркаў".У размове Яна падзеліцца ўласным бачаннем на старыя сядзібныя паркі, распавядзе, як яны ствараліся і даглядаліся, колькі іх засталося ў нас увогуле і што мы можам з імі рабіць. А яшчэ пад час размовы сам распавяду, чаму хацелася ўзняць гэтую тэму і чаму яна важная менавіта зараз.📝 14 маляўнічных сядзібных паркаў у Беларусі на 34travel📝 Артыкул Уладзіміра Каралёнка пра парк у Альбе📝Артыкул пра парк Бяльмонт на Планета БеларусьШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠Revolut - ⁠https://revolut.me/ramanng0t
  • Нясвіж і Нябораў: чым адрозніваюцца музейныя комплексы спадчыны Радзівілаў | Уладзімір Каралёнак 26.11.2025 1t 34min
    ⭐️ Госць эпізода - Уладзімір Каралёнак, супрацоўнік музея ў Няборуве і Аркадыі, а раней былы супрацоўнік музея-запаведніка Нясвіж, ён жа Нясвіжскі замак.Што Нясвіжскі замак, што палац у Няборуве належыў роду Радзівілаў. А як Уладзімір мае досвед працы і там, і там, то натуральна размова наша пойдзе пра параўнанне музейных комплексаў спадчыны Радзівілаў у Польшчы і ў Беларусі.А пачынаць мы будзем з пытання, якое непадрыхтаванага беларуса можа крыху ўводзіць у падман. У беларускай гісторіі род Радзівілаў часта ўзгадваецца на розных прамежках часу, а замак у Нясвіжы як бадай што найбольш папулярны аб’ект спадчыны падмацоўвае думку пра значнасць роду Радзівілаў. Дык вось у кагосьці можа ўзнікнуць ўяўленне, што калі мы чуем пра Радзівілаў ці дзесьці сустракаем пра іх у тэкстах альбо на шыльдах, то гэта будзе гаворка пра беларускія землі. Але ж ці сапраўды гэты так?🔗 Facebook-старонка Уладзіміра Каралёнка📝 ⁠Магістарская праца па парку пры Нясвіжскім замку📝 Даследчыя працы музея-запаведнік "Нясвіж"📝 Артыкул Уладзміра пра нямецкія аптэкарскія вітражы📝 Гісторыя пра калону парка Аркадыя🧩  ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"⁠Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
  • Ветраныя млыны Беларусі: як будаваліся, працавалі і знікалі | Андрэй Баранаў і Павел Каняеў 12.11.2025 1t 19min
    ⭐️ Госці эпізода - даследчыкі ветраных млыноў Андрэй Баранаў і Павел Каняеў.Дзесьці у верасні мне трапіўся адзін здымак з Гродзеншчыны пачатка ХХ стагоддзя. Мо гэта была нават нямецкая паштоўка. Там была ўскрайка ці то вёскі, ці то горада - і ўсё было ўсыпана ветраныя млынам.Шчыра кажучы, я бы ўражаны эстэтыкаю. Для мяне такі вобраз заўсёды асацыяваўся з заходняй еўропаю, а тут у Беларусі.Ствараючы раней ілюстрацыі да скрэтч-карты, памятаю, што ветракоў было ано некалькі. Ну і адсюль адпаведнае пытанне, а куды яны зніклі? Ці іх раней было не шмат і мне наўпрост трапілася такая рэдкая прыгожая выява?Так я трапіў да Андрэй і Паўла, якія даследуюць ветракі як тэарытычна, так і практычна. Павел нават прымаў удзел у аднаўленне аднаго млына ў Брэсцкай вобласці і пра гэта ён таксама распавядзе. Ну а яшчэ гаворка пойдзе пра ўспрыманне млынара ў грамадстве, пра тое, якія ветракі бываюць ды як яны варочаюцца, колькі зараз ветракоў захавалася і ў чым праблема іх захаваць і аднавіць.📝 ⁠Артыкул 34travel: 8 ветраных млыноў у Беларусі📝 Артыкул Планета.Беларусь: Якімі былі беларускія млыны? 📝 Артыкул Сяргея Сергачова: Народнае дойлідцтва Беларусі: млын і вятрак 🧩  ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"⁠Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠PayPal - ⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠Revolut - https://revolut.me/ramanng0t
  • Чучавіцкі лес і ўдзел у кангрэсе даследчыкаў Беларусі 01.10.2025 34min
    25-27 верасня 2025 года ў Берліне праходзіў міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі. Кангрэс праходзіў ва ўніверсітэце Гумбальта, і на адной з панэляў гаворка была пра ўзаемадзеяння чалавека і прыроды на Палессі. Панель праходзіла ў межах секцыі "Гісторыя Беларусі ў 19-20 стагоддзі".Менавіта на гэтай секцыі адным з выступам быў "Лес у жыцці жыхароў Чучавіцкага краю". У гэтым эпізодзе я дзялюся сваім досвед удзелам у кангрэсе, як праходзіла падрыхтоўка, пра што казалася і якая неспадзянка чакала мяне пасля выступу.Сам эпізод падзелены на дзве часткі: першая - пра кангрэс і панель, другая - пра Чучавіцкі лес, падрыхтоўку і выступ. Першая частка прысутнічае толькі ў поўнай версіі эпізода, якую можна паслухаць, падтрымаўшы праект на Patreon ці Buymeacoffee.📝 Даведайцеся больш пра Чучавіцкі лес🧩 Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
  • Як змяняецца палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх у Жамыслаўлі | Алеся Гурская 16.09.2025 1t
    ⭐️ Госця эпізода - Алеся Гурская, кіраўніца турыстычнага напрамку праекта па аднаўленню палаца ў Жамыслаўлі, а таксама стваральніца праекта "Авантурысты".  У Беларусі не так шмат кейсаў па аднаўленні палацаў і сядзіб. Адзін з такіх на сённяшні дзень - гэта Жамыслаўль і палацавы комплекс рода Умястоўскіх.Пасля пажару ў 2012 годзе і некалькі спроб яго аднавіць палац усё ж паступова ажывае. У 2025 годзе да каманды праекта далучылася Алеся Гурская. З ёй мы і размаўляем пра палац і кафлю, пра мерч, лакальны фэст і глэмпінг.🙌 Дарэчы, гэта ўжо другі эпізод з Алесяй. Першы, пра прыгоды ў вандроўках, дагэтуль застаецца самым праслухоўваемым!🔗 ⁠⁠Instagram-старонка палаца Умястоўскіх🔗 Instagram-старонка Алесі Гурскай📝 Артыкул пра Жамыслаўль на 34travel🧩 Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
  • Ці раскрыты патэнцыял спадчыны Стоўбцаў? | Міхаіл Міхно 26.08.2025 1t 10min
    ⭐️ Госць эпізода - Міхаіл Міхно, краязнаўца і гід-экскурсавод па Стоўбцах і ваколіцах.Неяк ужо даўно выношваюцца думкі адносна спадчыны малых гарадоў каля больш буйных. Для жыхароў вялікага горада малое мястэчка можа быць прывабным, калі ўсё добра з інфарструктурай, асабліва з камунікацыямі. Калі ж даехаць можна без праблем і месца мае за сабою гістарычную спадчыну, то фактычна ёсць уся база для таго, каб развіваўся турыстычны патэнцыял.Менавіта з такімі думкамі я глядзеў на Стоўбцы. З думкамі і пытаннем, “ці рэалізаваны гэты патэнцыял у Стоўбцах”.З Міхаілам мы будзем размаўляць не толькі пра патэнцыял, а яшчэ пра музейный пакой, ролю Нёмана, блізкасць да Свержня і інфраструктуру, якой не хапае.❗️ ⁠⁠Instagram-старонка Міхаіла Міхно❗️ ⁠Артыкул Змітра Юркевіча "Дзе пачыналіся Стоўбцы"❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
  • Брэсцкая крэпасць і яе жыццё па-за Вялікай Айчыннай вайною | Наталля Зданевіч 12.08.2025 1t 14min
    ⭐️ Госця эпізода - Наталля Зданевіч, даследчыца і кіраўніца праектаў былога Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці.1941 год - гэта толькі адзін год з жыцця крэпасці і старога горада Брэста, які быў на тым месцы. Але ўвагі надаецца так, быццам крэпасць паўстала 22 чэрвеня 1941 года. Таму з Наталляй мы пагаворым пра больш даўнія часы крэпасці і горада, а таксама пра перспектывы: ад пазнавальных прыкмет былога горада да канцэпцыі аўстрыйскага дзеяча Дзітара Богнара, асветы і новага пакалення.❗️ ⁠Facebook-старонка сяброў Фонда развіцця Брэсцкай спадчыны❗️ База-дадзеных "Спадчыны Брэсцкай крэпасці"⁠❗️ ⁠⁠Канцэпцыя захавання і развіцця тэрыторыі Брэсцкай крэпасці❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠___Брестская крепость и ее жизнь вне Великой Отчественной войны | Наталья Зданевич
  • З чаго складаецца прыватнае калекцыянаванне | Ігар Сурмачэўскі і калекцыя беларускіх абразоў 29.07.2025 52min
    ⭐️ Госць эпізода - Ігар Сурмачэўскі, калекцыянер і рэстаўратар.Спадар Ігар збірае калекцыю беларускіх абразоў, у прыватнасці палескіх абразоў. У эпізодзе мы гаворым пра тое, як збіраецца калекцыя абразоў і як увогуле працуе рынак калекцыянавання спадчыны: ад 90-ых і італьянцаў да дылераў, сабекоштаў і лёса прадметаў збора.❗️ Facebook-старонка ⁠⁠Ігара Сурмачэўскага❗️ Выпуск Радыё Марыя з Ігарам Сурмачэўскім ❗️ ⁠Ігар Сурмачэўскі пра абраз⁠⁠ з касцёла ў Дуброва (частка 1⁠⁠)⁠❗️ ⁠Ігар Сурмачэўскі пра абраз з касцёла ў Дуброва (частка ⁠⁠2)⁠❗️ ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"⁠Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - https://buymeacoffee.com/vandrabyPatreon - ⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠
  • Спадчына камянёў: музей валуноў у Мінску, камяні-ахвярнікі і інтарэс грамадства | Дзмітрый Скварчэўскі 15.07.2025 57min
    ⭐️ Госць эпізода - Дзмітрый Скварчэўскі, гісторык і даследчык.На пачатку чэрвеня Аляксандр з праекта Родны край апублікаваў сторыз і пасля відэа, што на могліцах у вёсцы Тэйкі быў знойдзены камень-ахвярнік. Пабачыўшы гэтую навіну, задумаўся, што не так часта бачыцца ў стужцы, каб нехта дзяліўся сваім інтарэсам да спадчыны камяннёў. Адпаведна і прыйшла думка, а наколькі цікава гэтая знаходка грамадству і што мы ўвогуле мусім ведаь пра камяні.❗️ ⁠Facebook-старонка Дзмітрыя Скварчэўскага❗️ ⁠Відэа пра камень-ахвярнік у вёсцы Тэйкі❗️ ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"⁠Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠
  • Як горад Мінск паглынае вёскі | Аляксандр Лычаўка 13.05.2025 1t 4min
    ⭐️ Госць эпізода - Аляксандр Лычаўка, краязнаўца і журналіст.Гадоў восем таму Аляксандр працаваў над буйным праектам пра былыя вёскі ў межах сучаснага Мінска. Дык вось пра гэтыя вёскі мы і пагаворым: што ад іх засталося, колькі назваў вёсак ды фальваркаў яшчэ захоўвае Мінск, наколькі гэтакае развіццё горада натуральнае і што далей ахопіць Мінск.❗️ ⁠Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠
  • Як знікае спадчына былога мястэчка Лахва | Сцяпан Нефідовіч 08.04.2025 54min
    ⭐️ Госць эпізода - Сцяпан Нефідовіч, краязнаўца і былы настаўнік беларускай мовы і літаратуры.Спадар Сцяпан нарадзіўся ў вёсцы Лахаўка, а гэта літаральна пад самой Лахваю. Таму гісторыя мястэчка яму вядома не толькі праз дакументы, але і наўпрост праз уласны досвед і праз мясцовых людзей.Са спадаром Сцяпанам мы паразмаўляем пра Лахвенскія вуліцы, пра палац Радзівілаў, пра габрэйскую забудову і як гэта ўсё паступова знікала. А напрыканцы эпізода падзялюся, чаму ўвогуле з’явілася тэма Лахвы і што мы мусім вынесці з гэтага.❗️ Артыкул Сцяпана Нефідовча "Радзівілы ў Лахве"❗️ ⁠Артыкул пра гісторыю Лахву на сайце "Тутэйшы"⁠❗️ ⁠⁠Дакументальны фільм пра гета ў Лахве❗️ Складанка "Дзень з жыцця спадчыны"Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Patreon - ⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠Ko-fi - ⁠⁠⁠⁠https://ko-fi.com/vandraby⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠