euroradio.fm

euroradio.fm

Euroradio
Maa Yhdysvallat
Genret Uutiset
Kieli BE
Jaksot 500
Viimeisin 18.09.2026

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Jaksot

  • Турма за беларускія народныя песні — Еўразум за 18 верасня | Новости Беларуси за 18 сентября 18.09.2026 34min
    Турма за беларускія народныя песні — Еўразум за 18 верасня | Новости Беларуси за 18 сентября by Euroradio
  • Хрысціна Дарапей і Іна Валіцкая. “Minsk x Minga”: каб у Германіі ведалі і пра палітвязняў, і пра нашу культуру. 18.09.2026 42min
    Юбілейны V беларускі фестываль Minsk x Minga пройдзе ў Мюнхене 9–11 кастрычніка. Праграма, як звычайна, насычаная і разнастайная. Прычым разлічана не толькі на беларусаў, але і на нямецкую аўдыторыю. Да прыкладу, дыскусія, якой распачынаецца фестываль, праходзіць на беларускай і нямецкай мовах: пра “Доўгія рукі дыктатуры” будуць казаць нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, палітвязынка Кацярына Андрэева, а таксама Бэрбель Хайдэ Уль і Сабіна Ляйтхойзэр-Шнарэнбергель. Але ж не толькі лекцыямі адметны фэст: будуць канцэрты Светы Бень і Кацярыны Рыдлеўскай, празентацыі кніг і шмат чаго яшчэ… Чым адметная праграма сёлетняга фестывалю і якімі крытэрыямі кіраваліся, складаючы яе? Ці атрымліваецца прыцягваць увагу жыхароў Мюнхена і агулам Германіі да беларускай культуры? Якія складанасці паўставалі перад арганізатарамі гэтым разам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатаркі фестывалю Minsk x Minga Іна Валіцкая і Хрысціна Дарапей
  • Аляксандр Фрыдман. “Карусель рэпрэсій”: пра падвышэнне ставак, гандаль і пагрозу новай вайны 18.09.2026 39min
    Вынік апошняй сустрэчы Джона Коўла з Лукашэнкам адны лічаць поспехам амерыканскай дыпламатыі, а іншыя называюць днём няспраўджаных надзей. Сапраўды, чакалі вызвалення некалькіх сотняў, а на волю выйшлі 25 чалавек. Вінавацяць у зрыве перамоў Лукашэнку і яго завышаныя патрабаванні, дэмсілы, журналістаў, Еўропу — за яе прынцыповую пазіцыю. Коўл анансаваў новы візіт і працяг перамоў і вызваленняў праз месяц. А пакуль рэпрэсіі працягваюцца, нападкі лукашэнкаўскай прапаганды на суседнія краіны не сканчаюцца, падтрымка вайны ва Украіне не спыняецца, а колькасць дыверсій у краінах ЕС з кожным днём павялічваецца. Што не спрыяе таму, каб у Еўропе “надзявалі ружовыя акуляры”, гледзячы ў бок Мінска. Хто “падвысіў стаўкі” да непрымальнага ўзроўню і якія перадумовы для гэтага падвышэння былі? Ці пойдзе Вашынгтон на выкананне новых патрабаванняў Лукашэнкі і пры чым тут “фактар вайны”? Ці гатова Еўропа да супрацьдзеяння дыверсіям, колькасць якіх павялічваецца? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
  • Аляксандр Кныровіч. "Дзе мой сярэдні заробак?!" і неадназначнае "адзінства" 17-га верасня. 18.09.2026 54min
    Пасля Мінска Джон Коўл выправіўся ў Латвію. І размаўляў там пра беларускія калійныя ўгнаенні. Ці не ў гэтым візіце трэба шукаць адказ на пытанне: чаму замест 250 палітвязняў Лукашэнка выпусціў 16-га верасня ўсяго 25? Праўладная прапаганда тым часам разгарнула маштабную кампанію, звязаную з 17-м верасня. А Лукашэнка, чарговы раз "наеўшыся ўлады", едзе ў Магілёўскую вобласць займацца ўлюбёнай справай — на чым свет стаіць распякаць чыноўнікаў. Пра гэта, а таксама пра міфічны беларускі сярэдні заробак, які быццам бы ёсць — але якога амаль ніхто не бачыць (можа, ва ўсёй краіны праблемы са зрокам?) — размаўляем з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
  • КДБ супраць месячных — Еўразум за 17 верасня | Новости Беларуси за 17 сентября 17.09.2026 35min
    КДБ супраць месячных — Еўразум за 17 верасня | Новости Беларуси за 17 сентября by Euroradio
  • Франак Вячорка. “Спадзяюся на сотні”: Коўл анансуе візіт у Мінск праз месяц. Чаго чакаць? 17.09.2026 13min
    Вызваленне насуперак чаканым некалькім сотням усяго 25 палітвязняў выклікала спрэчкі пра тое, што і хто магло стаць прычынай “правалу” перамоў Джона Коўла з Лукашэнкам. Не, вядома, казаць пра менавіта “правал” не даводзіцца, бо людзі на волі, але насцярожанасць прысутнічае: ці не азначае такі вынік, што перамоўны трэк паўшоў на спад?.. І ці не дэмсілы ў тым вінаватыя, бо не заклікаюць Еўропу памяняць сваю пазіцыю і палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі і далучыцца да амерыканскіх высілкаў па вызваленні людзей з турмаў. Як вынік перамоў ацэньваюць у Офісе Ціханоўскай і ці чакалі вызвалення такой колькасці палітвязняў? Ці варта спадзявацца, што гэта сапраўды паўза ў дыялогу паміж ЗША і Лукашэнкам, а не заканчэнне перамоўнага працэсу? Якія чаканні ад Форуму Астрожскіх і чаму ў Кіеў не едзе Ціханоўская? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам
  • Павел Латушка. “У нас няма палітвязняў!”: Лукашэнка вярнуўся да сваёй старой песні 17.09.2026 42min
    Пачаўшы са слоў “а зараз да галоўнай тэмы”, Лукашэнка нечакана не проста вярнуўся да сваёй старой песні пра адсутнасць у Беларусі палітвязняў з прычыны адсутнасці ў Крымінальным кодэксе адпаведных артыкулаў “за палітыку”, але пачаў гэта даводзіць Джону Коўлу на падвышаных тонах. Ледзь не да істэрыкі. З якой прычыны, не зусім зразумела, але прысутнасць побач з Коўлам колішняга супрацоўніка амбасады ЗША ў Мінску Крыстафера Паніка наводзіць на пэўныя думкі. Як і прысутнасць побач з Лукашэнкам прэм’ера Турчына. Чаму спакойная размова на “галоўную тэму” перарасла ў істэрычныя заявы пра адсутнасць палітвязняў? Ці варта спадзявацца, што гэта сапраўды паўза, а не заканчэнне перамоўнага працэсу? Якое значэнне мае прысутнасць у складзе перамоўных груп Крыстафера Паніка і Турчына? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
  • Антон Пянькоўскі. Прамежкавы вынік: чаму перамовы Коўла з Лукашэнкам запаволіліся 17.09.2026 45min
    Перамовы спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з Лукашэнкам скончыліся “прамежкавым” вынікам — вызваленнем (і дэпартацыяй) 25 палітвязняў і зняццем санкцый з лідскай “Лакафарбы” і канцэрна “Беллеспаперпрам”. Па словах Коўла, перамовы працягнуцца, і калі “будуць новыя вызваленне, будзе і зняцце іншых санкцый”. Але калі чакаць гэтага працягу, не паведамляецца. Чаму перамовы забуксавалі і не былі дасягнуты нейкія канчатковыя дамоўленасці? Ці здолеюць амерыканцы ў выніку даць Лукашэнку тое, чаго ён ад іх жадае? Што для рэжыму азначае прыход у “беларускі перамоўны трэк” дыпламата Крыстафера Паніка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі
  • 25 палітвязняў на волі — Еўразум за 16верасня | Новости Беларуси за 16 сентября 16.09.2026 41min
    25 палітвязняў на волі — Еўразум за 16верасня | Новости Беларуси за 16 сентября by Euroradio
  • Мусілі вызваліць мінімум 200 чалавек 16.09.2026 1t 32min
    Падчас сённяшняга вызвалення палітвязняў на волю мусілі выйсці мінімум 200 чалавек. Такую інфармацыю маюць у праваабарончым цэнтры "Вясна". 20-25 з іх улады меркавалі вывезці з Беларусі, а астатніх — вызваліць і дазволіць застацца ў краіне. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё расказаў праваабаронца і экс-палітвязень Уладзь Лабковіч. "Але мы бачым на волі толькі першую групу. Тыя людзі, якія павінныя быць вызваленыя ўнутры Беларусі, на волю не выйшлі. Маё меркаванне: перамовы [паміж Коўлам і Лукашэнкам] былі вельмі цяжкія і скончыліся нічым. Бачна, што ўлады рыхтаваліся да значна большага вызвалення, але была дадзеная адмашка вызваліць толькі людзей, якіх выдварылі з Беларусі". Як паведамлялася раней, спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі назваў сённяшнюю дамову прамежкавай і анансаваў працяг перамоваў і далейшае вызваленне палітвязняў.
  • Роза Турарбекава. Вызваленні ў Беларусі, дрон у Літве, а ў Польшчы войскі ўзмацняюць мяжу 16.09.2026 52min
    У Літве ўпершыню збілі дрон, нашпігаваны выбухоўкай. Польшча накіравала да мяжы з Украінай вайсковыя сапёрныя падраздзяленні. У якасці тлумачэння — словы пра пагрозу з боку Расіі для ўсёй Еўропы. Эксперты папярэджваюць пра магчымыя атакі расійскіх войскаў цяпер не толькі на краіны Балтыі і Польшчу, але і на Малдову. Тэракты ў краінах ЕС, за якімі стаяць расійскія спецслужбы. Усё гэта становіцца будзённым у нашым рэгіёне. А ў гэты час у Мінску прадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл вядзе перамовы з Лукашэнкам пра вызваленне палітвязняў. За прэферэнцыі і выгоды — але ж людзі выходзяць. Што праўда, рэпрэсіі не спыняюцца. А! Іх жа і няма, як эмацыйна даводзіць спецпасланніку Трампа (і яшчэ аднаму вельмі цікаваму чалавеку з амерыканскай дэлегацыі) Лукашэнка. Той самы, які ніколі не хлусіць і слова сваё трымае. Нібыта… Чым адметная як апошняя фаза перамоў паміж Мінскам і Вашынгтонам, так і падзеі, на фоне якіх яны адбываліся? Ці варта чакаць працягу “перамоўнага трэка” і ў якім выглядзе? Пра што кажа прысутнасць у складзе дэлегацыі Крыстафера Паніка? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
  • Павел Усаў. Гандаль як адзіны сродак вызвалення: ці будуць некалі на свабодзе ўсе? 16.09.2026 45min
    Сустрэча Джона Коўла з Лукашэнкам доўжылася 3.5 гадзіны. Паводле інфармацыі, якая трапіла ў публічную прастору, гаварылі і пра грошы, і пра палітвязняў, і пра рэпрэсіі, але насамрэч падрабязнасцей было не тое каб шмат. Не было сказана ні пра тое, якія саступкі рэжыму робяць ЗША гэтым разам, апроч “размарожаных” грошай у “Сіцібанку”, ні пра колькасць вызваленых палітвязняў. Тым не менш, шмат што можна было зразумець як па тым, якія сустрэчы Коўл правёў па дарозе ў Мінск, так і па тым, хто быў у складзе перамоўных груп з абодвух бакоў. Што перашкаджае Мінску і Вашынгтону дамовіцца па прынцыпе “ўсе на ўсё”? Чым адметны візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь — якія магчымасці стварае і якія пагрозы нараджае? Ці сапраўды Трамп ставіць, сярод іншага, за мэту адцягненне Лукашэнкі ад Пуціна? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым
  • Коўл прыехаў у Мінск: першыя вынікі — Еўразум за 15 верасня | Новости Беларуси за 15 сентября 15.09.2026 45min
    Коўл прыехаў у Мінск: першыя вынікі — Еўразум за 15 верасня | Новости Беларуси за 15 сентября by Euroradio
  • Пра Коўла, Пачобута і “парламенцкую дыскусію” Ціханоўскага ў сацсетках 15.09.2026 1t 10min
    Адносіны паміж Кіевам і рэжымам Лукашэнкі ізноў сталі даволі моцна напружанымі. Нагода для такой напружанасці не новая — расійскія БПЛА. Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка кажа, што апошнія дронавыя ўдары Расіі па захадзе Украіны кіраваліся праз рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі. Абвінавачванні ў бок Мінска прагучалі напярэдадні прыезду ў Беларусь спецпасланніка Трампа Джона Коўла. На шляху ў Мінск амерыканскі перамоўшчык сустрэўся з міністрам замежных спраў Літвы, які, сярод іншага, таксама казаў пра падтрымку рэжымам Лукашэнкі расійскай вайны ва Украіне. У гэты ж час Беларусь спакойна наведаў былы палітвязень Анджэй Пачобут, а ва Украіне неўзабаве пройдзе чарговы беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх. Ці здолее Коўл дамовіцца з Лукашэнкам не толькі аб вызваленні новай групы палітвязняў, але і аб зніжэнні ўзроўню рэпрэсій? Чым адметны візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь — якія магчымасці стварае і якія пагрозы нараджае? Якія чаканні ад сёлетняга Форуму Астрожскіх і ці будзе на ім прысутнічаць Ціханоўская? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
  • Аляксандр Класкоўскі . Як прыезд Коўла і паездка Пачобута ўплываюць на паводзіны рэжыму Лукашэнкі? 15.09.2026 47min
    Коўл усё ж прыехаў у Мінск. І хоць пакуль невядома, што Лукашэнка захоча ад ЗША наўзамен палітвязняў, ужо відавочна, што разлічваць на так званую “вялікую здзелку” не даводзіцца. Увогуле застаецца пад пытаннем, ці ўбачыць Мінск Коўла яшчэ раз пасля цяперашняга візіту?.. Паралельна ідуць нейкія працэсы на польскім кірунку. З аднаго боку, Анджэй Пачобут бяспечна наведаў Беларусь, а з іншага — ідуць гульні вакол рэгістрацыі Саюза палякаў Беларусі. Ці варта чакаць вызвалення сапраўды вялікай колькасці палітвязняў і што Лукашэнка захоча наўзамен? Што за гульня ідзе паміж Варшавай і Беларуссю вакол Саюза палякаў Беларусі і Анджэя Пачобута? Якія наступствы можа мець паход Сяргея Ціханоўскага “за справядлівасцю” і супраць “клоўнаў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі
  • Андрэй Махоўскі. Пра шлях беларускага калію ў ЗША і ўкраінскія ўдары па Ямале 15.09.2026 41min
    Сваё матэрыяльнае становішча ацэньваюць як добрае 82.2% беларусаў. Такія звесткі даюць сацапытанні, праведзеныя ў Беларусі праўладнымі інстытуцыямі. І падставы, здавалася б, для такіх ацэнак у людзей ёсць: заробкі і ЗВР растуць, працы хапае, інфляцыя пад кантролем, дарогі добрыя, а неба — мірнае. Амаль мірнае, але гэта нюансы. Затое з амерыканцамі сяброўства наладжваецца, санкцыі здымаюцца, а калій пачынае адгружацца ў ЗША. Чым адметная сітуацыя з нібыта адгрузкай беларускага калію пакупнікам з ЗША? Ці мусяць у Беларусі насцярожыцца з нагоды ўкраінскіх удараў па Ямале? Што цікавага ў сацапытанні, праведзеным у Беларусі, і ў колькасці задаволеных сваім матэрыяльным становішчам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
  • Аркадзь Мошас. Ці атрымаецца ў Коўла вызваліць усіх закладнікаў Лукашэнкі з-за кратаў 15.09.2026 43min
    Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл дабраўся да Мінска. І хоць пра сапраўды “вялікую здзелку” паміж Вашынгтонам і Мінскам ужо ніхто не кажа, але і працэс перамоў не спыняецца. А гэта ўжо нямала. Традыцыйна ў Беларусь Коўл ехаў праз Вільню, дзе напярэдадні сустрэчы з Лукашэнкам правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Літвы Кястутысам Будрысам. З якім гаварылі не толькі пра вызваленне палітвязняў, але і пра падтрымку Мінскам расійскай агрэсіі супраць Украіны, пра нелегальную міграцыю і знойдзеныя тунэлі пад літоўска-беларускай мяжой. Што, апроч палітвязняў, стане прадметам гандлю падчас сустрэчы Коўла і Лукашэнкі? Ці гатова Еўропа супрацьстаяць падвышэнню эскалацыі, якую правакуе Расія? Ці стане паездка Пачобута ў Беларусь пачаткам наладжвання дыялогу паміж Мінскам і Варшавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас
  • Небыліцы пра Еўропу і заробкі мігрантаў — Еўразум за 14 верасня | Новости Беларуси за 14 сентября 14.09.2026 40min
    Небыліцы пра Еўропу і заробкі мігрантаў — Еўразум за 14 верасня | Новости Беларуси за 14 сентября by Euroradio
  • Аліса Рыжычэнка. Беларускі калій паплыў у ЗША: адліга пачалася і чакаць лібералізацыі? 14.09.2026 42min
    Беларускі калій ужо прадаецца ў ЗША. Як мінімум — першая партыя загружаецца ў порце Пецярбурга. Прынамсі, такую заяву днямі зрабіў Лукашэнка. Адзначым, што сказана гэта было напярэдадні прыезда ў Беларусь спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла. На перамовах якога з Лукашэнкам будзе, перакананы эксперты, узнімацца і “калійная тэма”. Пачынаючы ад магчымасці набыцця амерыканскімі інвестарамі аднаго з калійных прадпрыемстваў і да пытання транзіту калію праз краіны Балтыі. І тут, бываюць жа супадзенні, Лукашэнка пачынае выказвацца наконт пагрозы “абвальнай прыватызацыі”, а Латвія падвышае падаткі на транзіт праз сваю тэрыторыю зерня з Расіі і Беларусі. Не калію, але тым не менш… Ці стане першая партыя беларускага калію першай ластаўкай, якая праб’е санкцыйную заслону на Захад? Чаму Лукашэнка менавіта цяпер звярнуўся да тэмы прыватызацыі і хто ў Беларусі галоўны бенефіцыяр гэтых працэсаў? Ці стане паездка Пачобута ў Беларусь пачаткам калі не палітычнай, то гандлёвай адлігі паміж Польшчай і Беларуссю? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета і дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка.
  • Вольга Лойка. “Вярніце нашы грошы!”: Лукашэнка агучыў кошт вызвалення палітвязняў? 14.09.2026 45min
    Па дадзеных галоўнага статыстычнага ўпраўлення, на канец сакавіка ў Польшчы працавалі 1 152 700 замежных грамадзян — на 8% больш, чым год таму. З іх беларусаў — 121 тысяча. У гэты час у Беларусі не хапае работнікаў на большасці прадпрыемстваў. Рашэнне прапануе пенсіянер Мінабароны: стварае фірму-пасярэдніка “па аказанні турыстычных паслуг” і абяцае на заробак у 1500 беларускіх рублёў прывезці рабочых з Пакістана, Непала, Туніса, Марока ды іншых краін. Вяртаць тыя сотні тысяч беларусаў, якія па невядомых прычынах выехалі з краіны, рэжым не імкнецца. Наадварот, у чаканні Коўла і будучага новага вызвалення палітвязняў людзі разважаюць: колькі з вызваленых рэжым выкіне з краіны?.. Што адбываецца на рынку працы і ці сапраўды выключна праз прывабныя заробкі ў Беларусь імкнуцца працоўныя мігранты? Чаму Лукашэнка так баіцца прыватызацыі і чым адметныя яго дамоўленасці з расійскім алігархам Патаніным? Ці верне Трамп Лукашэнку заблакіраваныя ў ЗША 43 мільёны “калійных” долараў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка

Suosittu maassa

Tämä podcast esiintyy myös näiden maiden podcast-listoilla.