ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

Радыё Свабода
Zemlja Sjedinjene Države
Jezik BE
Epizode 20
Najnovija 19.08.2026

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Epizode

  • Рыжанкоў у КНДР. Бяляцкі ў вышуку. Міністар у гневе. Навіны 19 жніўня 19.08.2026 11min
    Беларусь усё больш збліжаецца з КНДР, Аўганістанам і М’янмай. Навошта Лукашэнку адносіны з ізаляванымі рэжымамі і наколькі гэты курс зьвязаны з Расеяй? Нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага абвясьцілі ў вышук у Беларусі і Расеі. Раскажам, што гэта для яго значыць. Таксама – дзе і калі можна будзе разьвітацца з Аляксандрам Мілінкевічам і чаму беларусы масава водзяць дзяцей да рэпэтытараў, нягледзячы на крытыку міністра адукацыі. Галоўныя падзеі 19 жніўня і камэнтары экспэртаў – у новым выпуску «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч.
  • Лукашэнка атрымаў аўтамат. Што талібам трэба ў Менску. Новы раман Бахарэвіча. Навіны 18 жніўня 18.08.2026 10min
    Лукашэнка атрымаў у падарунак новы беларускі аўтамат на фоне дронавай рэвалюцыі ў сучасных войнах. Пра што дамовіцца ў Менску аўганская ўрадавая дэлегацыя? Даляр перасягнуў псыхалягічную мяжу ў 3 рублі, а Расея выдаткоўвае сотні тысяч даляраў на пашырэньне «русского мира» у Беларусі. Раскажам пра затрыманьне літоўскага бізнэсоўца ў Беларусі і новы раман Альгерда Бахарэвіча «Падземныя пераходы». У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 18 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
  • Напад на беларусаў у Варшаве. ЗША рыхтуюць вызваленьне палітвязьняў? Сьвятароў высылаюць зь Беларусі 17.08.2026 9min
    У Варшаве беларуса зьбілі пасьля заўвагі пра сабак і патрабавалі «валіць дадому» праз акцэнт у польскай мове. ЗША рыхтуюць новае вызваленьне беларускіх палітвязьняў? У Кыргызстане знайшлі целы альпіністаў, сярод якіх могуць быць беларусы. А зь Беларусі высылаюць больш за дзесяць польскіх сьвятароў. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 17 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
  • Хто застанецца ў гісторыі Беларусі? Сабаленка, Мілінкевіч, Курс. Вынікі тыдня 14.08.2026 44min
    Першая беларуска зьявілася на вокладцы амэрыканскага часопісу Time. Чаму беларусы па-рознаму ставяцца да тэнісісткі Арыны Сабаленкі? Як захаваць для нашчадкаў спадчыну выбітных беларусаў, якія пайшлі з жыцьця гэтым летам? У выніковым «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі тыдня з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім. У нашым эфіры інтэрвію з новай кіраўніцай місіі беларускіх дэмакратычных сілаў ва Ўкраіне Вольгай Зазулінскай, былой кіраўніцай Сьвятланай Шацілінай і выканаўцай абавязкаў прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Юліяй Міцкевіч.
  • Улады маўчаць пра згарэлыя фуры. Беларусы загінулі ў Грузіі. У зоне «БЕЛ» клічуць ваяваць 13.08.2026 8min
    У «ПіКуСвабоды” мы апавядаем пра навіны 13 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
  • Статкевічу — 70. Як віншавалі за кратамі. Сонечнае зацьменьне ў Беларусі. Тунэль на мяжы 12.08.2026 11min
    Міколу Статкевічу сёньня 70 гадоў. Згадаем, як палітвязьня віншавалі з народзінамі за кратамі — салютамі ля Магілёўскай турмы і акцыяй «Неба для Статкевіча». Памёр легендарны трэнэр беларускіх фрыстайлістаў Мікалай Казека, якога адхілілі ад працы за пазыцыю ў 2020 годзе. У Латвіі пасьля выяўленьня тунэлю на мяжы зь Беларусьсю пачалі апэрацыю «Пярэварацень». А ў Эўропе сёньня назіраюць адно з самых відовішчных сонечных зацьменьняў за апошнія 25 гадоў. Што ўбачаць беларусы? У “ПіКу Свабоды” з Ганнай Соўсь — навіны 12 жніўня.
  • Аляксандар Мілінкевіч: палітык, які мог зьмяніць Беларусь. Спэцыяльны выпуск 11.08.2026 41min
    На 80-м годзе жыцьця памёр беларускі палітык і грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч. Спэцыяльны выпуск «ПіКа Свабоды» мы прысьвяцілі Аляксандру Мілінкевічу, ягонаму жыцьцю і ролі ў найноўшай гісторыі Беларусі. У эфіры шмат архіўных відэа з Мілінкевічам, галасы ягоных блізкіх, сяброў, паплечнікаў, палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў. Вядучая Ганна Соўсь разам з палітычным аглядальнікам Віталём Цыганковым падсумоўваюць спадчыну і значэньне Аляксандра Мілінкевіча для Беларусі.
  • Жанчын ставяць на ўлік. Хірург Любецкі на волі. Украіна ўмацоўвае Чарнобыль. Навіны 10 жніўня 10.08.2026 10min
    Украіна ўмацоўвае абарону Чарнобыльскай зоны, а ў Беларусі працягваюць фармаваць дэсантна-штурмавую брыгаду ля ўкраінскай мяжы. У Беларусі пашырылі пералік спэцыяльнасьцяў для вайсковага ўліку жанчын. На волю выйшаў дзіцячы хірург Андрэй Любецкі. Што стаіць за зьменай кіраўніцы беларускай дэмакратычнай місіі ва Ўкраіне? І чаму Бабарыка лічыць, што ён нікому не патрэбны? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 10 жніўня і патлумачым, што яны значаць.
  • Вусаў і Латушка: Калі Лукашэнка адкажа за ўсё? 07.08.2026 46min
    Сёньня ў выпуску “ПіКа Свабоды” — пра тое, што адбываецца з Беларусьсю праз шэсьць гадоў пасьля падзей 2020 году. Ці здолеў рэжым канчаткова ўтрымаць кантроль, ці беларускае грамадзтва ўсё яшчэ чакае пераменаў? Глядзіце размову з палітолягам Паўлам Вусавым. Павал Латушка ў Варшаве прадставіў доказы ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны. Якія факты сабрала беларуская дэмакратычная супольнасьць і што яны могуць зьмяніць? Таксама раскажам пра вялікае інтэрвію Міколы Статкевіча пасьля вызваленьня.
  • Статкевіч раскрыў дэталі вызваленьня. Сьпёка б’е рэкорды. Пашпарты беларусаў. Навіны 6 жніўня 06.08.2026 10min
    У Беларусі моцная сьпёка: тэмпэратура набліжаецца да +40 градусаў, а ўзровень вады ў рэках падае. Што рабіць, калі стала блага праз гарачыню? Ці пагражае сьпёка вадаёмам і Астравецкай АЭС? Як Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь і што яшчэ ён расказаў у інтэрвію нямецкай газэце ZEIT? Чаму Сьвятлана Ціханоўская не змагла адкрыць рахунак у польскім банку і колькі беларусаў сутыкаюцца з праблемай пратэрмінаваных пашпартоў? Пра гэта і іншыя падзеі 6 жніўня – у «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь.
  • Лукашэнка стварае акадэмію для Колі? Брат будуе бізнэс на $10 млн. Wildberries сьпяшаецца ў Беларусь 05.08.2026 17min
    Падзеі 5 жніўня – у «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь.
  • Дармаедаў прымушаюць да ўборачнай. Патоп у Горадні. Галоўны пацыфіст Беларусі 03.08.2026 10min
    У «ПіКу Свабоды» Дзьмітры Гурневіч і экспэрты расказваюць пра падзеі 3 жніўня і тлумачаць, што яны значаць. Як дармаедаў у Беларусі прымушаюць працаваць на ўборачнай. Чаму Латвія закрыла адзіны пераход на мяжы зь Беларусьсю. Горадня аднаўляецца пасьля патопу на выходныя. Што там сталася. Рэпрэсіі ў Беларусі не спыніліся – яны проста сталі менш прыкметнымі. Памерла Мая Кляшторная, дачка рэпрэсаванага паэта Тодара Кляшторнага. 100 гадоў таму нарадзіўся Алесь Адамовіч, гуманіст, пацыфіст, вялікі беларус XX стагодзьдзя.
  • Больш за 300 затрыманых. Хто хоча арыштаваць Лукашэнку. Міліцыя ідзе ў чаты 31.07.2026 43min
    Вынікі тыдня ў праграме «ПіК Свабоды» падводзяць палітоляг і гісторык Роза Турарбекава, эканаміст, прэзыдэнт базаванага ва Ўкраіне Міжнароднага інстытуту Свабоды Яраслаў Раманчук і палітоляг, прадстаўнік Беларускага дэмакратычнага форуму Дзьмітры Балкунец.
  • Стрэлы ў Горадні і Лідзе. КДБ вэрбуе актывістаў. Вазоны зь ліпамі ў Менску. Навіны 30 ліпеня 30.07.2026 12min
    Ганна Соўсь расказвае пра падзеі 30 ліпеня і тлумачыць, што яны азначаюць.
  • Лукашэнку папярэдзілі Ўкраіна і NATO. Суд над Міхалком. Недабор у сілавікі. Навіны 29 ліпеня 29.07.2026 12min
    Падзеі 29 ліпеня – у «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч.
  • Ці вернецца Коўл у Менск. Лукашэнка адказвае ЗША. Узбэкі не паедуць у Беларусь. Навіны 28 ліпеня 29.07.2026 11min
    Расказваем з Ганнай Соўсь пра навіны 28 ліпеня і тлумачым, што яны значаць.
  • Беларусы ва ўкраінскім палоне, ваенкамы на палях, кінутая шпіёнка Лукашэнкі. Навіны 27 ліпеня 28.07.2026 13min
    У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра навіны 27 ліпеня.
  • Фрыдман і Махоўскі пра згарэлыя Wildberries. Каго зь беларусаў пашлюць у войска 24.07.2026 46min
    У “ПіКу Свабоды” падсумоўваем падзеі тыдня з палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам, эканамічным аглядальнікам Андрэем Махоўскім і прадстаўніцай фонду BySol ва Ўкраіне Машай Аніміяй.
  • Беларусаў завабліваюць на вайну. Лукашэнка адсылае ўзбэкаў у Расею. Разьвітаньне са Сьвятланай Курс 21.07.2026 13min
    Ганна Соўсь расказвае пра падзеі 21 ліпеня, камэнтатары тлумачаць, што гэтыя падзеі значаць.
  • Лукашэнка хавае сьцяг. Wildberries у Беларусі, мэдыкі без адбору. Навіны 20 ліпеня 20.07.2026 13min
    У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 20 ліпеня і тлумачым, што яны значаць.