Літаратурныя зацемкі
Сяргей Дубавец
0
Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец распачынае падкаст "Літаратурныя зацемкі" спецыяльна для сайта Bellit.info. Падкаст даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.
エピソード
-
Выпуск 43. Каміла Цень. Наступны прыпынак — смерць 23.06.2026 18分У чарговым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разбірае апошнюю кнігу ананімнай аўтаркі дэтэктываў Камілы Цень "Наступны прыпынак смерць". "Джазавы стандрат" у літаратуры, атмасферны менскі антураж, каларытная гераіня і жангляванне стылямі ды мовамі — адзін з магчымых рэцэптаў пісьменніцкага поспеху.
-
Выпуск 42. Зміцер Вішнёў. Я - тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер 10.06.2026 21分У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец знаёміцца з раманам Змітра Вішнёва "Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зьміцер". Фантасмагорыя, эміграцыя, палітыка, Менск—Берлін, смерці, паветра няволі... Як усё гэта і іншыя дзівацтвы тэксту паступова складаюцца ў пэўную мастацкую сістэму, а не набор выпадковасцяў?
-
Выпуск 41. Аляксандр Лукашук. Незавершанасць. Тонкая кніга 04.06.2026 21分У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец робіцца надзвычай уважлівым і чуйным чытачом паэзіі разам з Аляксандрам Лукашуком, аўтарам кнігі "Незавершанасць" (Беласток, 2026). А што ўнутры? Асабістыя гісторыі, эсэ, нататкі з нагоды прачытанага і перажытага побач з паэзіяй, свабода мыслення, ад якой часта далёкае традыцыйнае літаратуразнаўства."Здаецца, пасьля гэтай кнігі пісаць пра паэзію па-беларуску інакш будзе ўжо немагчыма" — мяркуе Сяргей Дубавец.
-
Выпуск 40. Пра чалавечнасць у цёмныя часы. Ханна Арэнт 21.05.2026 20分Выпуск 40. Пра чалавечнасць у цёмныя часы. Ханна Арэнт
-
Выпуск 39. Ларыса Геніюш. Птушкі без гнёздаў 12.05.2026 25分У новым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае новае перавыданне ўспамінаў Ларысы Геніюш "Птушкі без гнёздаў" (Камунікат, 2025), згадвае пра сваё знаёмства з паэткай і нязломнай патрыёткай, а таксама разважае пра ўплыў сустрэчаў з Геніюш у Зэльве на цэлыя пакаленні маладых творцаў і інтэлігенцыю.
-
Выпуск 38. Наста Кудасава. Лірыка 30.04.2026 21分У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец пра культурнае і творчае нахабства і ўпэўненасць — ад "безаглядннасці" паэткі Насты Кудасавай праз "нагласць" дэтэктываў на трасянцы Камілы Цень да абсурднай няўрымслівасці адраджальнікаў "Нашай Нівы".
-
Выпуск 36. Альгерд Бахарэвіч. Папяровы голем 09.04.2026 23分У чарговым выпуску адмысловага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец рэфлексуе, чытаючы "самую шчырую" кнігу Альгерда Бахарэвіча "Пяпровы голем". Афарызмы, месца беларускага пісьменства і культуры на Захадзе, развагі на палях унутранага дыялогу Бахарэвіча з самім сабой — пра гэта і іншае ў новым падкасце.
-
Выпуск 35. Ганна Кандрацюк. Проста з любові 31.03.2026 25分Выпуск 35. Ганна Кандрацюк. Проста з любові
-
Выпуск 34. Алена Пятровіч. Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска 24.03.2026 20分У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец шукае ў кнізе Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска” сапраўдныя легенды і паданні пра гэты горад, а натыкаецца на асабістае, з чаго і нараджаецца адметная інтанацыя і светапогляд пісьменніцы.
-
Выпуск 33. Алесь Аркуш. Запавольванне. Эзатэрычны раман 11.03.2026 22分У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе над раманам Алеся Аркуша "Запавольванне". Гэта аўтабіяграфічны твор, як цяпер кажуць, аўтафікшн, дзе аўтар спрабуе ўхапіць мінулае і атрэсціся ад "звычайнага жыцця", якога паспытаў напоўніцу.
-
Выпуск 32. Пяты нумар альманаха „Апостраф“ 27.02.2026 23分У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха “Апостраф”, які пабачыў свет у пачатку 2026 году. Ці адлюстроўвае гэты трансгранічны альманах, дзе гучаць галасы аўтараў з розных бакоў мяжы, намёкамі, кантэкстамі беларускую нервовасць, зацятасць у краіне і распаволенасць па-за ёй?
-
Выпуск 31. Крысціна Сабаляўскайце. Silva rerum IV 23.02.2026 25分У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец завяршае развагі пра чацвёрты том гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Ці развяжа апошні том усе таямніцы і інтрыгі, якіх назбіралася за папярэднія тры, як пісаць пра смерць, каханне, навуку, гомасэксуальнасць, надыход новай эпохі і канец таго самага Вялікага княства?
-
Выпуск 30. Крысціна Сабаляўскайце. Silva rerum III 12.02.2026 24分У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец працягвае расказваць пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы, бо ў канцы 2025 году выйшла трэцяя частка сагі. Недакументальнае каханне ў стылі французскіх раманаў, гістарычныя абшары сённяшняй Беларусі, знішчальныя пажары ў Вільні і многае іншае.
-
Выпуск 29. Сяргей Кавалёў. Абрысы замглёнага краявіду 30.01.2026 26分У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец працягвае разважаць пра пакаленне "Тутэйшых" і не толькі. Гэтым разам праз прызму кнігі літаратуразнаўцы і драматурга Сяргея Кавалёва "Беларуская літаратура пэрыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду". Што змянілася за 40 гадоў: ад Зніча і Сыса да Мінкіна і Бахарэвіча?
-
Выпуск 28. Ігар Бабкоў. Адам Клакоцкі і ягоныя цені 19.01.2026 28分У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае над трэцяй, пашыранай версіяй рамана Ігара Бабкова "Адам Клакоцкі і ягоныя цені". Ці можна высніць Беларусь у калектыўным сне? Што сталася з пакаленнем "Тутэйшых"? Ці можа свабода быць хобі, калі так, то якія нас чакаюць наступствы?
-
Выпуск 27. Анры Бэргсон. Смех. Эсэ пра значэнне камічнага 16.12.2025 20分У новым выпуску падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разбіраецца ў прыродзе смеху па прачытанні беларускага перакладу твора французскага набеліста Анры Бэргсона "Смех. Эсэ пра значэнне камічнага". Ці можа быць смех спагадлівым і добрым, наколькі ён з'ява індывідуальная, ці дастаткова камічнага ў беларускай літаратуры?
-
Выпуск 26. Макс Шчур. Спроба эксперыментальнага канструявання сябе 10.12.2025 23分У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні 900-старонкавай аўтабіяграфіі Макса Шчура "Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе".Ці сапраўды касцяком кнігі выступае сэкс, як на асобе пісьменніка адбілася працяглая гісторыя эміграцыі і ці здолеў бы нехта іншы напісаць вывераную зрокам празаіка спрынтарскую паэму ўласнага жыцця.
-
Выпуск 25. Чацвёрты нумар альманаха „Апостраф“ 26.11.2025 22分У новым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха "Апостраф", які пабачыў свет у лістападзе. З чаго пачынаў Васіль Быкаў, "чыстая паэзія" Аксаны Данільчык, зварот да антычнасці ў паэме Галчыньскага ў перакладзе Хадановіча і важнасць кантэксту пры чытанні польскамоўных тэкстаў 19 стагоддзя.
-
Выпуск 24. Silva rerum. Крысціна Сабаляўскайце. Частка 2 11.11.2025 20分Чарговы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца — гэта працяг папярэдняга з развагамі пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Гэтым разам у фокусе сучасная мова, выразная неідэалагізаванасць твору, крытычнае і нават халоднае стаўленне да традыцыйнай культуры ды трывожныя чаканні з'яўлення Расеі ў наступных дзвюх кнігах тэтралогіі.
-
Выпуск 23. Крысціна Сабаляўскайце. Silva rerum. Частка 1 05.11.2025 21分У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання першых дзвюх частак гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце "Silva rerum" у перакладзе Сяргея Шупы. Жарсці, псіхалагізм, сюжэтныя павароты, Вільня як адзін з галоўных герояў і гісторыі людзей ажыўляюць сухую абрэвіятуру ВКЛ.