Беларусы ў Польшчы і ў свеце

Беларусы ў Польшчы і ў свеце

Polskie Radio S.A.
Šalis Lenkija
Kalba BE
Epizodų 82
Naujausias 05.07.2026

Размовы, аналізы, інфармацыя пра людзей, падзеі і з’явы, якія могуць быць карыснымі беларусам у Польшчы, а таксама могуць стаць натхненнем для іх уласных дзеянняў. Сярод нашых гасцей, між іншым, беларусы, вымушаныя эміграваць з краіны, якія распавядаюць пра тое, як ім жывецца ў Польшчы, і палякі, звязаныя з беларускімі справамі ў Польшчы.

Epizodai

  • «Гліна вучыць цярплівасці»: майстрыца Галіна — пра творчасць, веру і працу з дзецьмі 05.07.2026 6min
    Працоўныя будні ў сферы інфармацыйных тэхналогій яна сумяшчае з любімай справай — керамікай. Майстрыца Галіна ўжо сем гадоў працуе з глінай, стварае посуд і ўпрыгожанні, а таксама праводзіць варштаты для дзяцей. Пра тое, як з'явілася гэтае захапленне, чаму гліна вучыць чалавека цярпенню і што натхняе працягваць творчы шлях нават у эміграцыі, яна распавяла ў інтэрв'ю.
  • Пяць з паловай гадоў чакання. Гісторыя Вольгі Севярынец 08.06.2026 9min
    Больш за пяць гадоў Вольга Севярынец чакала мужа з турмы, выхоўваючы маленькага сына. Яна нам расказала, што дапамагло ёй вытрымаць выпрабаванне, і як сям’я вучыцца жыць разам пасля вызвалення Паўла. З ёй размаўляе Павел Залескі.
  • Павал Севярынец: БНР – не проста гісторыя, гэта перспектыва нашай будучыні 25.03.2026 10min
    Раніцай 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі – першай самастойнай дзяржавы беларусаў. Сёлета адзначэнне гадавіны БНР (Дзень Волі) ладзіцца як ніколі маштабна, у сувязі з вялікай колькасцю беларусаў, якія жывуць паза межамі краіны. У самой Беларусі, на жаль, святкавання няма. Па словах старшыні аргкамітэту адзначэння Дня Волі, беларускага палітыка, пісьменніка, былога палітвязня Паўла Севярынца, раней ці пазней святкаванне будзе і ў самой Беларусі.
  • Эміграцыя без пафасу: штодзённыя гісторыі і пошук сябе 20.03.2026 10min
    Беларуская аўтарка Дар’я Ракава распавядае пра сваю першую кнігу “Я/МЫ эміграцыя”, пра жыццё ў Польшчы, мову, інтэграцыю і пра тое, як звычайныя гісторыі эмігрантаў могуць стаць літаратурай, якая дапамагае іншым.
  • Салістка гурта «Літы Талер»: Першыя гады ў эміграцыі дуды нас кармілі 20.03.2026 13min
    «Калісьці мы былі андэграўндам, а цяпер фолк-гурт, а тым больш з дудамі, стаў трэндавым гуртом», – расказвае Зарына.
  • Беларускія сляды Вільні: экскурсіі Валерыі Чарнаморцавай 17.03.2026 9min
    Валерыя Чарнаморцава — беларускамоўная экскурсаводка па Вільні. Летась скончыла магістратуру ЕГУ па тэме развіцця культурнай спадчыны. У Беларусі працяглы час арганізоўвала вандроўкі па краіне, з’яўляецца адной з сузаснавальніц віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі.
  • Гісторыя беларускіх жанчын: ад пратэстаў да актуальнай барацьбы ў эміграцыі 14.03.2026 21min
    У Музеі Вольнай Беларусі працуе выстава «Кропка ўваходу: справа жанчын». Гэта выстава пра жанчын і іх волю, якая нараджаецца там, дзе права не існуе. Праз адзенне і асабістыя рэчы беларусак экспазіцыя адкрывае гісторыі супраціву, страты, уразлівасці і сілы.
  • Гісторыя нашага радыё. «Паразуменне паміж грамадствамі — так мы адчувалі нашу ролю» 11.03.2026 26min
    Нядаўна Канал замежнага вяшчання Польскага радыё адзначыў 90 гадоў свайго існавання. Гэта добрая нагода, каб прыгадаць таксама гісторыю Беларускай службы. Сёння мы хочам вярнуцца да падзей 90-ых гадоў, як усё пачыналася і як на працягу гадоў мяняліся мэты нашага радыёвяшчання. Старонкі гісторыі ў размове з Наталляй Грышкевіч прыгадвае шматгадовы кіраўнік Беларускай службы Польскага радыё прафесар Ніна Баршчэўская.  
  • Аляксей Грахоўскі: Адна з самых вялікіх праблем студэнтаў - мабільнасць 26.02.2026 9min
    Пад канец студзеня Камітэт дзяржбяспекі прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» студэнцкае аб’яднанне «Ліхтар». Гэта аб'яднанне беларускіх студэнтаў Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. Датычнымі да «фарміравання» названы, між іншым, Аляксей Грахоўскі. Ён на пачатку лютага ўвайшоў у склад АПК, стаў намеснікам прадстаўніцы па моладзевай палітыцы і студэнцтве.
  • Я лічу, што трэба рабіць традыцыю там, дзе мы ёсць, і з таго, што маем 25.02.2026 11min
    Святлана Сушко – беларуска, архітэктар, скончыла школу з мастацкім ухілам, жыве ў Францыі, дае майстар-класы па саломапляценні нават у Польшчы. Яна кажа, што яе чапляе ўсё беларускае, што толькі можна рабіць дома.
  • Беларускія валанцёры ў Кіеве: Наш Пункт нязломнасці – гэта давер 24.02.2026 10min
    Больш за месяц у Кіеве працуе Пункт нязломнасці, які паставілі і якім займаюцца беларусы. Першая і галоўная мэта – гэта даць магчымасць сагрэцца і падзарадзіць прылады. Але гэта і магчымасць паказаць сваю салідарнасць з украінскім народам, паказаць, што рэжым і беларусы – гэта рознае, гаворыць Ірына Шчасная.
  • Беларускі аўтар-выканаўца і мастак Ілля Фаляжынскі прадставіў новы сінгл. 21.02.2026 12min
    Ілля Фаляжынскі – беларускі аўтар-выканаўца і мастак, які жыве і працуе ў Варшаве – прадставіў свой новы сінгл «Сузіранне». Ён уключае тры кампазіцыі, дзве з якіх напісаныя самім аўтарам, а трэцяя – гэта пераклад санета Уільяма Шэкспіра. Публікацыю песень Ілля прымеркаваў да 21 лютага – Сусветнага дня роднай мовы. Ілля Фаляжынскі наведаў нашу студыю, распавёў пра сваю музычную дзейнасць і стаўленне да беларускай мовы, у тым ліку пра тое, чаму Дзень роднай мовы з’яўляецца для яго важнай датай.
  • Як эмігранты прышчапляюць любоў да роднай мовы сваім дзецям 20.02.2026 9min
    21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята актуальнае не толькі для моваў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, але і для сем’яў мігрантаў, у якіх бацькі імкнуцца перадаць дзецям, народжаным на чужыне, мову і культуру продкаў. Маладыя бацькі-эмігранты Вітаўт Сіўчык (з Беларусі) і Дар'я Юр'ева (з Украіны) расказваюць пра тое, як гэта адбываецца на практыцы ў іх сем'ях.
  • Павал Вінаградаў пра правакацыі ў калоніі 18.02.2026 12min
    Правакацыі, шантаж і вельмі моцны ціск – гэта тое, што было неад’емнай часткай адбывання пакарання Паўла Вінаградава. Нягледзячы на ўсе спробы ён не паддаўся, удала выкрываў асоб, якіх насылалі на яго адміністрацыі калоніі і турмы, адмаўляўся ад усіх прапановаў супрацы.
  • «Абсурд — гэта пункт, у якім свет становіцца больш зразумелым» 13.02.2026 13min
    Беларускі мастак Аляксандр Адамаў распавядае пра сваю апошнюю выставу ў Познані «Гіперрэалістычная Маці» і разважае пра абсурд, які паўсюль нас акружае.
  • Кіраўнік Упраўлення па справах іншаземцаў: Празмерная працягласць легалізацыі вынікае з перагружанасці ваявод. Хутка гэта выправім 28.01.2026 10min
    Легалізацыя знаходжання ў Польшчы з'яўляецца для замежнікаў, у тым ліку для беларусаў, вялікім выклікам. Гэта вынікае з працяглага часу чакання дазволу на прыбывання: замест, прадугледжаных заканадаўствам 90 дзён, справы разглядаюцца каля года. На сённяшні дзень на разглядзе ў ваявод  па ўсё Польшчы знаходзіцца каля 700 тыс. спраў замежнікаў па легалізацыі — гэта значыць, што заявы пададзеныя, але рашэнні па іх яшчэ не прынятыя. Колькасць дзейных карт часовага побыту складае 763 тыс., а агульная колькасць дзейных карт побыту — 971 тыс. Сярэдні тэрмін разгляду спраў, звязаных з легалізацыяй побыту, у 2025 годзе склаў 340 дзён (у 2024 годзе — 302 дні). У гэты тэрмін не ўключаная так званая карэспандэнцыйная фаза — перыяд ад моманту адпраўкі заявы поштай да афіцыйнага пачатку адміністрацыйнай працэдуры. У Мазавецкім ваяводстве гэтым спосабам падачы заяў цяпер карыстаецца большасць заяўнікаў, а чаканне першага выкліку ва Упраўленне па справах іншаземцаў  займае 8–9 месяцаў. У ваяводскіх адміністрацыях п
  • Утульная роспач: як творчасць становіцца домам у эміграцыі 23.01.2026 18min
    Размова з Аленай Каданавай, паэткай, музыкай, мастачкай, педагогам пра эміграцыю, унутраны дом і творчасць як форму самарэгуляцыі. Пра боль настальгіі, пошук апоры і пра тое, як вершы, музыка і колер дапамагаюць не згубіцца і заставацца сабой.
  • «Цудоўна ставяцца. Галоўнае, каб ты быў нармальны чалавек і працаваў». Інжынер па адукацыі стаў кіроўцам у Польшчы 08.01.2026 13min
    Беларус, кіроўца-дальнабойшчык Валерый ужо некалькі гадоў працуе ў польскай транспартнай фірме і развозіць грузы па ўсёй Еўропе: Іспанія, Аўстрыя, Галандыя… У працы, канешне, бываюць нервовыя сітуацыі: «Глядзіш, каб камусьці не знесці хату». Але ўсё можна вырашыць па-людску, - гаворыць наш госць. Пра далёкія дарогі, страх і адказнасць, сустрэчы з людзьмі розных краін, а таксама пра плюсы і мінусы такой працы ён расказаў Паўлу Залескаму.
  • Як на выгнанні працуе беларускі тэатр «Прыехалі» 22.12.2025 9min
    «Прыехалі» — гэта тэатральная студыя, заснаваная акторам Гарадзенскага тэатра лялек Аляксандрам Енджэеўскім. Яна нарадзілася з пераканання, што мастацтва не залежыць ад геаграфіі і не прызнае межаў. Беласток — горад, які стаў другім домам для многіх беларусаў, — даў калектыву і натхненне, і прастору для новага творчага пачатку. Сёння тэатр «Прыехалі» імкнецца ўнесці свой унёсак у культурную скарбніцу Падляшша і заставацца разам з беларускай аўдыторыяй, дзе б яна ні жыла. У творчым даробку каманды — спектакль «Сумны суп», пастаўлены паводле аднайменнага твора беларускай пісьменніцы Вольгі Гапеевай. Надоечы гэту пастаноўку тэатр «Прыехалі» паказаў для вучняў беларускай школкі ў Варшаве, што дзейнічае пры Фондзе  «Добрай адукацыі». Беларуская служба Польскага радыё папрасіла трупу тэатра распавесці пра сваю працу і пра тое, як жыве і развіваецца беларускі тэатр на выгнанні.
  • Гісторыя Вадзіма Ліпоўскага, які наноў збірае сябе ў Польшчы 19.12.2025 15min
    Беларускі архітэктар і мастак Вадзім Ліпоўскі прызнаецца, што пераезд у Польшчу прымусіў яго пачаць жыццё з чыстага ліста. Страта дому, няўдалыя пошукі працы і творчыя сумненні прывялі да новага занятку — стварэння вялікіх фігураў з пенапласту, якія ўжо выклікаюць ажыятаж у Познані. Ён называе гэта сваім «апошнім шансам у творчасці», але менавіта гэты шлях дапамагае яму зноў адчуць сябе свабодным мастаком.