euroradio.fm

euroradio.fm

Euroradio
Šalis Jungtinės Valstijos
Žanrai Naujienos
Kalba BE
Epizodų 500
Naujausias 25.09.2026

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Epizodai

  • Што рабіць, калі з носа пацякло — Еўразум за 25 верасня | Новости Беларуси за 25 сентября 25.09.2026 28min
    Што рабіць, калі з носа пацякло — Еўразум за 25 верасня | Новости Беларуси за 25 сентября by Euroradio
  • “Дай Дарогу”, Амерыка! — Стыльскі выпраўляецца скараць ЗША і Канаду 25.09.2026 36min
    Беларускія музыкі (а, па шчырасці, і не толькі яны) усё часцей наведваюць іншы кантынент — едуць з канцэртамі ды творчымі сустрэчамі ў ЗША і Канаду. І размова ў дадзеным выпадку не пра гурт “Молчат дома”, які асеў у Лос-Анджэлесе. За апошнія гады ў Паўночнай Амерыцы пабывалі Лявон Вольскі і Аляксандр Чарнуха, Сяржук Доўгушаў і Саша Філіпенка, Уладзімір Пугач і Зміцер Лукашук. Спіс можна працягваць. І вось новая нагода сказаць пра “беларускую экспансію” ў амерыканскім кірунку — у вялікі тур па ЗША і Канадзе выпраўляецца лідар гурта “Дай Дарогу!” Юрый Стыльскі. Чым адметны сёлетні тур Стыльскага і якія сюрпрызы музыка рыхтуе сваім прыхільнікам ды слухачам? Ці застаецца ў беларусаў ЗША і Канады цікавасць да свайго? З якімі складанасцямі давялося сутыкнуцца на этапе падрыхтоўкі тура? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар гурта “Дай Дарогу” Юрый Стыльскі і дырэктар Галоўнай управы Згуртавання беларусаў Канады, арганізатар канадскай часткі тура Аляксей Лях
  • Андрэй Кудзіненка. "Чытаў Еўрарадыё — экстрэмізм!" 25.09.2026 40min
    2 месяцы таму рэжысёр Андрэй Кудзіненка з'ехаў з Беларусі праз тое, што ў яго кватэры і ў кінашколе "КиноКоллайдер" пабывалі міліцыянты і супрацоўнікі КДБ. Акаўнты Кудзіненкі ў месенджарах і сацсетках цяпер кантралююцца сілавікамі. А яго культавым фільмам "Акупацыя. Містэрыі" займаюцца ідэолагі. Пра тое, чаму рэжысёр да апошняга заставаўся ў Беларусі, як цяпер выглядае незалежнае беларускае кіно і ці ёсць будучыня для беларускіх творцаў у эміграцыі Кудзіненка раскажа ў жывым эфіры Еўрарадыё.
  • Аляксей Дзікавіцкі. “Вяртанне Эльзы”: мары пра вечную маладосць, радзіму і абуджэнне дыяспары 25.09.2026 40min
    “Усё пачалося з кахання, якое не магло стаць узаемным, а скончылася таямніцай, што перажыла амаль стагоддзе. Адама Шаламіцкага, беларуса, які жыве ў Варшаве, нечакана ўцягвае ў загадкавую гісторыю яго былая аднакласніца і першае каханне Эльза…” Заінтрыгаваў? Гэта словы пра новы раман Аляксея Дзікавіцкага “Вяртанне Эльзы”. Раман гэты, як сцвярджае аўтар, пра каханне, памяць і спакусу вечнай маладосці, у якім мінулае нечакана працягвае ўплываць на жыццё тых, хто жыве сёння. Адкуль з’явілася ідэя рамана і якія “сапраўдныя цуды” дапамаглі яго напісаць? Што ў рамане звязвае Варшаву і беларускае Палессе? Ці атрымалася штосьці з ідэі Дзікавіцкага наконт стварэння дыяспарай структур і арганізацый, якія на “нізавым” узроўні маглі б вырашаць іх праблемы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, кіраўнік праекта “Belarus Tomorrow” Аляксей Дзікавіцкі
  • Міхаіл Шэйтэльман. Ці гатовы Кіеў прабачыць Лукашэнку дзеля спынення вайны? 25.09.2026 43min
    Спецпасланнік Трампа ў Беларусі Джон Коўл па вяртанні з Мінска ізноў агучыў, што ў размовах з Лукашэнкам апошні кажа пра жаданне бачыць яго ў якасці пасярэдніка паміж Трампам і Пуціным. Каб такім чынам бакі маглі хутчэй зразумець адзін аднаго і паразумецца ў пытанні спынення вайны ва Украіне. Пытанне толькі ў пазіцыі Кіева адносна такога пасярэдніцтва. Вось выглядае на тое, што неўзабаве і ў ЕС пачнуць пераглядаць стаўленне да рэжыму Лукашэнкі. Ці варта разлічваць, што жаданне Трампа дамагчыся спынення вайны ва Украіне легітымізуе Лукашэнку і для Украіны? Пра што сведчыць аднаўленне дыялогу паміж Варшавай і Мінскам і як да такога пацяплення ў адносінах ставяцца ў Кіеве? Як на спробы Мінска наладзіць адносіны з краінамі ЕС уплываюць расійскія правакацыі і дыверсіі ў Еўропе? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з паліттэхнолагам, пісьменнікам, блогерам Міхаілам Шэйтэльманам
  • Аляксандр Кныровіч. Пра паркоўкі, арэнднае жыллё, калійную здзелку Трампа і крыўды Ціханоўскага 25.09.2026 39min
    Пакуль усе абмяркоўваюць “калійную здзелку стагоддзя” паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі, беларусы ў Беларусі жывуць далёка ад гэтага ўсяго. Да прыкладу, думаюць, чым ім адгукнецца тое, што Лукашэнка зацікавіўся пытаннем парковак у Мінску. А яшчэ — што будзе з арэндным (і не толькі) жыллём. Бо і там, як высвятляецца, парадку без Лукашэнкі няма. Беларусы ж дыяспары сочаць за Ціханоўскімі. З аднаго боку не сціхаюць спрэчкі вакол скандальнай прапановы Святлане своеасаблівым чынам прыцягнуць увагу да праблемы беларускіх палітвязняў. З іншага боку Сяргей Ціханоўскі, які ваюе на ўсе франты. Чым Лукашэнку не дагадзілі паркоўкі і што чакае беларускіх аўтамабілістаў? Ці застаецца ў беларусаў магчымасць атрымаць сацыяльнае жытло і што не так з жыллём арэндным? Ці гатовы Кныровіч распрануцца дзеля добрай справы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з блогерам, вядоўцам праграмы “Атмасфера” на Белсаце Аляксандрам Кныровічам
  • Нятрэнды дэмсілаў адносна дыялогу з Лукашэнкам — Еўразум за 24 верасня | Новости Беларуси за 24 сентября 24.09.2026 37min
    Нятрэнды дэмсілаў адносна дыялогу з Лукашэнкам — Еўразум за 24 верасня | Новости Беларуси за 24 сентября by Euroradio
  • Аляксандр Фрыдман. Сезон правакацый: ці атрымаецца ў Пуціна застрашыць Еўропу? 24.09.2026 50min
    У той час, як на Генасамблеі ААН лідары краін свету заклікалі Расію да міру з Украінай, расійскі верталёт парушыў паветраную прастору Польшчы. Інцыдэнт доўжыўся менш за хвіліну, і нічога страшнага не здарылася, але ўсё было вельмі падобна на адмысловую правакацыю. Асабліва пасля паветранай трывогі ў Люблінскім ваяводстве, якая гучала напярэдадні гэтага залёту. А ўжо вечарам таго ж дня праз невядомыя дроны спыняў працу аэрапорт Берліна. Акурат у той час, як Зяленскі з трыбуны ААН расказваў пра пагрозы з боку Расіі для бяспекі Еўропы, у інфармацыйным полі актыўна абмяркоўвалі перамовы міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі, а першая партыя беларускага калію пачала свой шлях праз акіян у ЗША. Куды, дарэчы, ужо афіцыйна запрасілі Пуціна на саміт G20. Хто стаіць за чарговай “дронавай правакацыяй”, але цяпер у аэрапорце Берліна? Ці звязаны берлінскі і польскі інцыдэнты і як на іх рэагуюць вайскоўцы краін ЕС? Што насамрэч ставіць за мэту Мінск, ініцыяваўшы сустрэчы Рыжанкова з міністрам Сікорскім? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
  • Іван Краўцоў. Пра перамовы з рэжымам, маргіналізацыю дэмсіл і пра тое, ці “бабарыкінец” Бабарыка 24.09.2026 43min
    На фоне перамоўнага трэка, распачатага ЗША з рэжымам Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і частковай змены рыторыкі ў бок Мінска асобных еўрапейскіх палітыкаў мэйнстрымныя часткі дэмсіл працягваюць настойваць на ўзмацненні ціску ў дачыненні да Беларусі. Але і пазіцыя прыхільнікаў наладжвання адносін з рэжымам і пачатку перамоў на фоне вайны ва Украіне на сёння не выглядае цалкам прымальнай. Ці варта разлічваць, што жаданне Трампа атрымаць беларускі калій прывядзе да змены стаўлення Літвы ды Латвіі да транзіту? Пра што сведчыць аднаўленне дыялогу паміж Варшавай і Мінскам і ці варта чакаць сапраўднага пацяплення ў адносінах? Як на дэмсілы і дыяспару ўвогуле ўплываюць гэтыя змены і як яны на іх рэагуюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра фракцыі “Наступ” у Каардынацыйнай радзе Іван Краўцоў
  • Глеб Фіцнер: беларусы як птушка Фенікс — былі, ёсць і будзем насуперак знішчэнню 24.09.2026 56min
    24 верасня ў эфіры Еўрарадыё — даследчык, стыпендыят даследчыцкай праграмы імя Віталя Сіліцкага Цэнтра новый ідэй, студэнт Карлава ўніверсітэта Глеб Фіцнер. Сёння беларусы падзелены тэрытарыяльна, у нас рознае стаўленне да нейкіх гістарычных падзей, мы можам нават размаўляць на розных мовах, але ёсць і тое, што нас яднае. Гэта і сувязь праз стаўленне да нашай Айчыны, і разуменне таго, што мы ўсе, такія розныя — беларусы. Народ, які як птушка Фенікс: нараджаецца, згарае — і ізноў адраджаецца. Толькі згараць, знішчацца амаль цалкам нам не наканавана бясконца. Гэта не непарушнае кола. Таму што мы беларусы, мы ёсць адзін у аднаго, і мы будзем рабіць усё для таго, каб і надалей быць адно ў аднаго, перакананы Глеб Фіцнер. Пра тое, чаму беларусы падобныя да птушкі Фенікс і ці наканавана нам бясконцае знішчэнне і аднаўленне, пра значнасць беларускай мовы і стомленасць ад “моцнай улады” мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Глебам Фіцнерам.
  • Віталь Цыганкоў. Еўропа следам за ЗША ідзе на пацяпленне адносін з рэжымам Лукашэнкі? 24.09.2026 43min
    Насуперак заявам Лукашэнкі, што для Захаду калію ў Беларусі няма, першае судна, гружанае гэтымі ўгнаеннямі, цягам месяца прыбудзе ў Новы Арлеан. Прыблізна ў той жа час, калі плануецца новы візіт Джона Коўла ў Мінск. Паралельна намячаецца нешта падобнае на пацяпленне ў беларуска-польскіх адносінах. Дый агулам узнікае адчуванне, што распачынаецца нейкі новы этап у адносінах паміж Мінскам і “калектыўным Захадам”. Ці сапраўды паміж ЗША і Лукашэнкам магчымая шмат разоў узгаданая “біг дзіл” і пастаўкі калію — яе пачатак? На які ўзровень пацяплення адносін паміж Варшавай і Мінскам варта разлічваць у выпадку, калі перамовы працягнуцца? Як на гэтую змену настрояў адносна рэжыму Лукашэнкі адрэагуе Украіна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў
  • Андрэй Куціла. Фільм пра беларускіх палітвязняў паказалі ў Венецыі 24.09.2026 42min
    Гісторыі беларускіх палітзняволеных зноў патрапілі ў навінавыя сюжэты замежных СМІ. І гэтым разам не толькі дзякуючы намаганням адміністрацыі Дональда Трампа. Пра іх пакручастыя лёсы распавядае новы эксперыментальны фільм “Лісты” беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы. Стужку ў пачатку верасня паказалі на адным з галоўных кінафестываляў свету — Венецыянскім біенале. Там праект атрымаў узнагароду Impact Golden Globes за моцны грамадскі ўплыў. Што пра фільм піша замежная прэса і кажуць звычайныя гледачы? Як “Лісты” падпольна здымалі ў Беларусі — і перадавалі за мяжу зняты матэрыял? Як аўтар знайшоў сярод тысяч лістоў палітвязняў патрэбныя для праекта гісторыі? Ці змогуць фільм пабачыць самі беларусы? На ўсе пытанні ў ютуб-эфіры Еўрарадыё адкажа сам аўтар фільма Андрэй Куціла.
  • Рыжанкоў і Сікорскі загаварылі пра пралескі і фруктовы сад — Еўразум за 23 верасня | Новости Беларуси за 23 сентября 23.09.2026 40min
    Рыжанкоў і Сікорскі загаварылі пра пралескі і фруктовы сад — Еўразум за 23 верасня | Новости Беларуси за 23 сентября by Euroradio
  • Юрый Дракахруст. Ад беларускага калію ў ЗША да амбасады Польшчы ў Мінску: што адбываецца? 23.09.2026 59min
    На палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Беларусі. Здавалася б, нічога асабліва дзіўнага з улікам маштабу мерапрыемства. Але, як высвятляецца, гэта была не проста сустрэча ветлівасці, але сапраўды нешта падобнае на пашырэнне дыялогу. Радаслаў Сікорскі нават анансаваў адкрыццё новай амбасады Польшчы ў Беларусі. Адначасова Трамп паабяцаў амерыканскім фермерам беларускія калійныя ўгнаенні па “прыгожых коштах”, і ў працяг стала вядома, што першае судна з гэтымі ўгнаеннямі прыбудзе ў Новы Арлеан цягам месяца. Недзе ў той жа час, калі плануецца новы візіт Джона Коўла ў Мінск. Супадзенне? А Святлана Ціханоўская працягвае заклікаць Захад ціснуць на рэжым Лукашэнкі і не гадляваць з ім. На які ўзровень пацяплення адносін паміж Варшавай і Мінскам варта разлічваць у выпадку, калі перамовы працягнуцца? Ці стануць пастаўкі калію ў ЗША сапраўды рэгулярнымі, з улікам таго, што “свабоднага калію для Захаду ў Беларусі няма”? Як гэтыя навіны ўплываюць на будучае беларуска-амерыканскіх перамоў і вызваленне палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Юрый Дракахруст
  • Алесь Чумакоў. Варожая беларускасць: чыму рэжыму не да спадобы народная музыка і музыкі? 23.09.2026 43min
    Гусляра, шматгадовага ўдзельніка гурта “Стары Ольса” і аўтара сольных праектаў Алеся Чумакова арыштавалі летась у снежні, перад самымі Калядамі. Увесь час зняволення ён правёў у Калядзічах, трапіць у калонію так і не паспеў. У якасці абвінавачання на судзе прагучала такое: “граў беларускую народную музыку і там самым гуртаваў пратэставае ядро”. А асудзілі ў выніку па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса — за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні. Алесь быў вызвалены з-за кратаў 16 верасня ў выніку перамоўнага працэсу паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі і дэпартаваны ў Літву, адкуль пераехаў у Польшчу. Што прымушала заставацца ў Беларусі, насуперак перасцярогам аб небяспецы і пагрозе затрымання? Ці стаў нечаканым прысуд і асабліва фармулёўка віны? Чым плануе займацца і якія мае творчыя планы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гусляр, удзельнік гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў
  • Сям’я падначаленага Лукашэнкі зарабляе на дзяржсвятах. Стрым з расследавальнікамі “Бюро” 23.09.2026 41min
    Cфера ідэалагічных свят і канцэртаў пастаўлена ў Беларусі на паток — і падтрымлівае яе бесперабойную працу група кампаній “Саўндкафэ Прадакшн”. Кіруе ёй прадпрымальнік Вадзім Рашэцька і яго сям’я, а дапамагае ім перамагаць у тэндарах і атрымліваць замовы бацька Вадзіма — Генадзь Рашэцька, супрацоўнік Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Як прыватная беларуская кампанія гадамі зарабляла мільёны долараў у Расіі і Беларусі? Як беларускі рэжым спрычыніўся да гэтага невідавочнага поспеху? Куды Рашэцькі інвестуюць свае грошы? На гэтыя і іншыя пытанні ў студыі Еўрарадыё адкажуць Аляксей Гуліцкі і Ксенія Вязнікоўцава, журналісты-расследавальнікі “Бюро”.
  • Трамп заняўся калійнай угодай з Мінскам — Еўразум за 22 верасня | Новости Беларуси за 22 сентября 22.09.2026 41min
    Трамп заняўся калійнай угодай з Мінскам — Еўразум за 22 верасня | Новости Беларуси за 22 сентября by Euroradio
  • Вераніка Станкевіч. Якую дапамогу, калі і ў якім аб’ёме атрымаюць палітвязні 22.09.2026 47min
    Неабходную суму ў 25 тысяч еўра для вызваленых і дэпартаваных з Беларусі 25 палітвязняў сабралі за шэсць гадзін. Але збор працягваецца, і на дадзены момант сабрана амаль 40 тысяч еўра. Апроч таго, гэтым разам тых, хто пажадаў пераехаць у Польшчу, адразу арганізавана перавезлі ў Варшаву, узгадніўшы гэты крок з МЗС Польшчы. І тыя, хто застаўся ў Літве, і тыя, хто паехаў у Польшчу, былі заселены, атрымалі першую падтрымку і ўжо пачалі працэс легалізацыі… Як фонды, ініцыятывы і агулам дэмсілы і грамадзянская супольнасць рыхтаваліся да прыёму новых дэпартаваных з краіны палітвязняў? Якую падтрымку і дапамогу мусяць атрымаць былыя вязні і ці ўсім яна будзе аднолькавая? Якія патрэбы застаюцца незакрытымі і з якімі складанасцямі сутыкаюцца былыя палітвязні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка ініцыятывы “Вольныя” Вераніка Станкевіч
  • Яўген Красулін. Пра палітычную міфалогію, папулізм і працу над памылкамі 22.09.2026 41min
    Чым далей ад нас падзеі 2020 года, тым больш яны становяцца падобнымі на казку. Часам страшную і нават жахлівую. А героі тых падзей міфалагізуюцца. І, як у герояў любых міфаў, сярод іх ёсць як добрыя, так і злыя. Адметна, што насамрэч і тыя падзеі, і тыя героі ды гераіні сёння жывуць побач з намі. Нехта нават палітыкай працягвае займацца. І гэтую “міфалагізацыю” выкарыстоўвае для сваіх папулісцкіх ці якіх іншых мэт. У той час як грамадства хацела б працы над памылкамі. І гэта тычыцца далёка не толькі 2020 года… Як мы бачым лідараў і якія яны ў рэчаіснасці? Шкодзіць ці дапамагае нам палітычная міфалагізацыя і як яе выкарыстоўваюць для палітычнага выжывання і барацьбы? Калі трэба рабіць працу над памылкамі і чаму палітыкі так гэтай працы не любяць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
  • Ірына Сідорская. Дзве Беларусі: як адрозніваюцца іх чаканні ад жанчын 22.09.2026 43min
    Мінчанка Ангеліна Камінская нарадзіла адразу трох дачок — “падарыла краіне трох жанчын” — і папрасіла ў Лукашэнкі кватэру. Пакуль атрымала трохмесны вазок, а яе прыклад запусціў флэшмоб шматдзетных сем’яў. Рэакцыя грамадства аказалася неадназначнай: ад захаплення смеласцю да абвінавачванняў у нахабстве. Амаль адначасова Святлана Ціханоўская напісала пра нябачную працу жанчын — догляд за дзецьмі і старэйшымі, хатнюю працу, арганізацыю жыцця сям’і. А вядоўца ютуб-шоу Канстанцін Каверын прапанаваў Ціханоўскай зрабіць эратычную фотасесію дзеля прыцягнення ўвагі да палітвязняў. Чаму дзяржаўная падтрымка маладым бацькам выглядае не як права, а як узнагарода за заслугі і просьба да кіраўніка? Як у Новай Беларусі падзяліць хатнюю працу паміж жанчынамі, мужчынамі і дзяржавай — і ці перастане догляд дзяцей лічыцца перадусім жаночай справай? Што не так з прапановай Ціханоўскай эратычнай сесіі і чаму такое ж не прапаноўваюць мужчынам-палітыкам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у новым выпуску “Гендар_гэпа” з доктаркай навук у галіне камунікацыі, даследчыцай медыя, улады і гендару, заснавальніцай аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірынай Сідорскай

Populiari šalyje

Ši tinklalaidė taip pat patenka į šių šalių tinklalaidžių topus.