Праца-Ваца

Праца-Ваца

Tatsiana Dziamchuk
Страна США
Язык BE
Эпизодов 31
Последний 30.04.2026

Падкаст пра феномен працы і кар'еры ў нашым жыцці. Інтэрв'ю з цудоўнымі людзьмі з розных сфер і розных прафесій. Глыбока, чэсна і з любоўю. Вядучая падкаста - Таццяна Дзямчук, гештальт тэрапеўтка, кар'ерны коўч, ex-HR бізнес-партнёрка.

Эпизоды

  • Праца-роздумы: Я працаголік? То што мне з гэтым рабіць 30.04.2026 28мин
    Выпуск пра працагалізм як пра складаную псіхічную і сацыяльную з’яву. Дэкампазіцыя гэтай залежнасці, яе прычыны і галоўнае - як сябе падтрымліваць у гэтым месцы.
  • Кар'ерны шлях: Воля Палевікова, менеджэрка, тэрапеўтка, аўтарка, 36 гадоў. Варшава 23.02.2026 49мин
    Гэта размова не толькі пра кар’еру, а пра пошук метанаратыву - гісторыі, якая тлумачыць, як усё гэта трымаецца разам.Мы гаворым пра:Станаўленне ў менеджарскай ролі і канцэпт «дастаткова добрага менеджара»Памылкі, якія робяць кіраўніцтва невыноснымУладу, адказнасць і стомленасцьСпалучэнне ў сабе некалькіх прафесійных ідэнтычнасцяў.Шчырая, тонкая і вельмі чалавечая размова. Запрашаю паслухаць!Гераіня:https://www.instagram.com/polev1k📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
  • Праца-роздумы: Чаму "сямейная атмасфера на працы" гэта небяспечна. Ці ў якія гульні мы падсвядома гуляем на працы 16.02.2026 18мин
    Выпуск пра тое, якія дзіцяча-бацькоўскія сцэнары мы часта прагульваем на працах у камандах. У чым там спакуса і небяспека.
  • Кар'ерны шлях: Інна Щепанська, прадпрымальніца, 45 гадоў. Францыя 06.01.2026 1ч 4мин
    Інна пакінула шматгадовую кар’еру ў Google, каб шукаць сябе. І знайшла - пасля таго, як перажыла рак.Мы гаворым пра тое,як можна губляць сябе ў карпарацыіі як тлумачыць бацькам і ўсяму свету, чаму ты сыходзіш;як хвароба змяняе кар’еру, стаўленне да працы і да жыцця;як нарадзіўся прадукт, які дапамагае жанчынам вяртацца да сябе пасля лячэння.Гэта размова пра жыццё і смерць, пра тое, што перажывае жанчына, хворая на рак.Пра выпаленне і натхненне,і пра тое, што кар’ерны шлях не заўсёды ідзе туды, куды мы яго планавалі -але часам менавіта тут мы і становімся сабой.Гераіня:https://www.linkedin.com/in/innashchepanska📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
  • Праца-роздумы: Нябачная выпальваючая праца, асабліва ў менеджараў 18.11.2025 8мин
    Гэтая нябачная праца - нябачная не толькі для іншых, але часта і для саміх сябе.Гэтая праца такая лёгкая для абясцэньвання, што да ўсвядомлення там нават і шанцу няма дакрануцца. Гэта - эмацыйнае кантэйнаванне.Да вас могуць ісці з рознымі пытаннямі, праблемамі, эмоцыямі.І калі па самой сваёй сутнасці праблемы можна вырашыць, неяк паўплываць, то эмацыйны шлейф часта застаецца неапрацаваны і незаўважаны.
  • Праца-роздумы: Як перажыць страту працы 14.11.2025 12мин
    Выпуск пра тое, што адбываецца з намі, калі праца заканчваецца - раптоўна ці нават па ўласнай ініцыятыве. Чаму рэзкае звальненне можа стаць псіхалагічнай траўмай, і як неперапрацаванае "завяршэнне" ціхенька ператвараецца ў пракрастынацыю пошуку новай працы.
  • Кар'ерны шлях: Антон Іокаў, Head of Growth, 31 год. Варшава 11.11.2025 52мин
    Размова з Антонам, які працуе ў прадуктовым стартапе.Пра тое, як шукаць працу не праз водгукі, а самому грукацца ў пажаданыя дзверы. Пра вучобу на спецыяльнасці, пасадаў якой яшчэ не існавала ў краіне, і пра тое, якія людзі сапраўды «свае» ў стартапах.Выпуск пра ініцыятыву, рызыку і выбар паміж стабільнасцю і развіццём.Герой:https://antoniokov.com/https://www.instagram.com/antoniokov/📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
  • Кар'ерны шлях: Марыя Астапенка, сузаснавальніца SOKOL GxP, клінічны фармацэўт, Director of Compliance, 35 год. Філадельфія 12.10.2025 50мин
    Размова з Марыяй, якая ў 20 гадоў эмігравала ў ЗША, а ў 25 пачала навучанне на клінічную фармацэўтку.Сёння Маша працуе ў госпіталі і паралельна развівае ўласны бізнес разам з мужам у няпростай сферы 🙂Гаворым пра розніцу ў падыходах да адукацыі, пра шляхі эмігрантаў у ЗША, пра пошук ідэнтычнасці і стварэнне свайго поля - далёка ад дому, але з беларускай культурай унутры.Гераіня:https://www.instagram.com/astap60📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
  • Кар'ерны шлях: Яна Голубева, размова пра мульціпатэнцыяльнасць, 32 гады. Варшава 08.09.2025 43мин
    Новы сезон "Праца-Ваца" адкрываецца размовай-дыскусіяй!Мая блізкая сяброўка Яна спрабуе ўмясціць у адну біяграфію некалькі прафесій, талентаў і цікаўнасцяў. Мы гаворым пра феномен мультыпатэнцыяльнасці: Калі адначасова можаш быць дызайнеркай, маркетолагам, арганізатаркай - і пры гэтым адчуваць як свабоду, так і разгубленасць.Гэта выпуск пра выбары, якія ніколі не бываюць канчатковымі, пра любоў да творчасці і пра тое, як навучыцца давяраць сабе, нават калі няма «адзінай працы мары».Гераіня:https://www.instagram.com/ya.golubevaСпасылкі:https://t.me/kadomsky - Блог Сяргея Кадомскага пра мульціпатэнцыялаўhttps://www.ted.com/talks/emilie_wapnick_why_some_of_us_don_t_have_one_true_calling - Ted Talks Эмілі Вапнік📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
  • Кар'ерны шлях: Зоя Прышывалка, сэксолаг, траўматэрапеўт, блогер, 40 год. Гданьск 06.07.2025 59мин
    Я пазнаёмілася з блогам Зоі ў далёкім 2018, калі яна была вядомая як "пернікавая фея"☺️Сёння Зоя ўжо некалькі год як развіваецца і працуе ў галіне сэксалогіі, псіхалогіі і траўматэрапіі.Размова атрымалася вельмі насычаная: пра тое, як у Беларусі працуе сэкс-асвета, чаму сэкс-шопы - хіба не лепшае месца для сэкс-адукацыі.Пра падыход да адукацыі, блогінгу, сямейнага прадпрымальніцтва - купа натхнення і жыцця.Запрашаю!Гераіня:https://www.instagram.com/prishizojka📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
  • Кар'ерны шлях: Ганна Лазіцкая, фаўндарка стартапа, 38 год. Варшава 09.06.2025 54мин
    Размова з Аняй - прадпрымальніцай, мамай, прафесіяналкай, якая прайшла праз больш за дзясятак стартапаў і цяпер стварае ўласны прадукт у галіне ментальнага здароўя.Гаворым пра стартапы, залатыя ІТ годы ў Менску, пра тое, што адбываецца з кар'ерай, калі становішся мамай. Як вяртацца да прафесіі пасля нараджэння дзіцяці - і што можна зрабіць, каб гэты шлях быў больш мяккім і падтрымліваючым.А яшчэ пра тое, як свядомае бацькоўства можа пазітыўна паўплываць на кар'еру.Пра выбары, стомленасць, самастойнасць і пошук сэнсаў у новым выпуску.Гераіня:https://www.linkedin.com/in/alazitskayahttps://t.me/alazitskaya📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
  • Праца-роздумы: Ці сапраўды зумеры не ўмеюць працаваць? 09.06.2025 54мин
    Гэты выпуск - дыскусія з Ксеніяй Садоўскай, HR-дырэктаркай, прадстаўніцай ранніх міленіялаў і мамай дачкі-зумера.Разважаем, як працаваць з пакаленнем Z, чаму міф пра «няўменне ў камітмент» варта пераасэнсаваць, і што на самай справе стаіць за іх паводзінамі на працы.Карысна будзе ўсім: і зумерам, і менеджарам, якія спрабуюць зразумець, як наладзіць з імі ўзаемадзеянне.Гераіня:https://www.linkedin.com/in/hrd-kseniya-sadovskaya/https://www.instagram.com/kseniya_sadikkk📎Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску - толькі з дазволу аўтаркі каналу.
  • Кар'ерны шлях: Каця Лысёнак, HR Program Manager at Google, коўч, 38 год. Дублін 12.05.2025 59мин
    Размова з Кацяй Лысёнак - HR Program Manager, якая больш за 10 гадоў працуе ў Google, піша дысертацыю і з'яўляецца адной з лепшых коўчаў Дубліна.Гаворым пра тое, як дзяўчына з невялікага беларускага горада з насельніцтвам усяго 20 000 чалавек трапіла ў адну з самых буйных карпарацый свету. І пра тое ці можна быць шчаслівым чалавекам у карпаратыўным свеце 🙂А яшчэ:Чаму мужчынам ніхто не задае пытанне "як вы балансуеце паміж сям'ёй і кар'ерай";Чаму ў акадэмічных колах так мала жанчын з доктарскімі ступенямі;Што адрознівае беларусаў на працы.Гераіня:https://www.linkedin.com/in/katlys/Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску — толькі з дазволу аўтаркі.
  • Кар'ерны шлях: Аляксандра Шмык, Embedded software engineer, 24 гады. Варшава 07.04.2025 50мин
    "Касмічная" размова :) з Аляй — 24-гадовай embedded software engineer, якая з дзяцінства марыла пра космас, а ўжо ў студэнцтве запускала праекты ў стратасферу.Гаворым пра працу інжынеркай у Польскім Цэнтры касмічных даследаванняў, удзел у распрацоўцы аб’екта місіі NASA, і пра навучанне ў польскім тэхнічным універсітэце.Пра мары, мэты, веру ў сябе і да сябе.Перадрукоўка, выкарыстанне матэрыялаў і цытат з гэтага выпуску — толькі з дазволу аўтаркі каналу.
  • Кар'ерны шлях: Вера Новік, архітэктарка метро, 32 гады. Нью-Йорк 23.02.2025 1ч 7мин
    Размова з Верай пра яе справу жыцця — метро, пра непростыя выбары, веру ў сябе і прафесію.Сёння Вера - асістэнтка архітэктара Нью-Ёркскага метро. Размаўляем пра працэс пошуку працы ў Штатах, архітэктуру і ўрбаністыку, пра гендэрныя стэрэатыпы ў прафесіі.А яшчэ вы даведаецеся, метро якога горада захапляе амерыканскіх архітэктараў. Спойлер: канешне ж, Мінскае 😉 Гераіня: https://www.instagram.com/vera_novi_/
  • Праца-роздумы: Як серыялы 2000-х уплывалі на наш погляд на працу: “Не родись красивой". 27.01.2025 27мин
    У выпуску разважаю, як папулярны расейскі серыял "Не родись красивой" мог паўплываць на наш погляд на працоўнае жыццё і карпаратыўную культуру. Пагаворым пра тое, як рамантызацыя офісу, культ перапрацовак і гендэрныя стэрэатыпы пакінулі свой след у галовах цэлага пакалення. А яшчэ трохі з фаталістычным гумарам узгадаем, як расейскія серыялы тых часоў фармавалі культурную прастору і наш светапогляд.
  • Кар'ерны шлях: Аляксандра Гваздзёва, гінеколаг, 27 год. Прага 28.12.2024 46мин
    Гераіня выпуску вучылася ў розных краінах і ў розных галінах, але ў рэшце рэшт выбрала медыцыну. Цяпер яна працуе гінеколагам у невялікім горадзе пад Прагай. Размаўляем пра штодзённасць: што значыць быць маладой доктаркай-эмігранткай, прымаць роды, праводзіць хірургічныя аперацыі і спраўляцца з гендарнымі стэрэатыпамі ў прафесіі. Акрамя таго, абмяркоўваем праблемы сучаснай навукі: чаму медыцына дагэтуль недасканалая ў лячэнні цяжарных, як недахоп даследаванняў уплывае на якасць дапамогі і што можна з гэтым зрабіць. Шчыры і пранізлівы эпізод пра выклікі і рэальнасць працы доктара Гераіня: https://www.instagram.com/gvozd.eva/
  • Праца-роздумы: Ці сапраўды трэба дамаўляцца "на беразе"? 25.11.2024 9мин
    Стаўлю пад сумнеў знакамітую параду для бізнесоўцаў і не толькі.
  • Праца-роздумы: Выгаранне - як яго пазнаць і як папярэдзіць? 18.11.2024 45мин
    Сённяшні выпуск цалкам прысвечаны выгаранню. Мы абмяркуем: Што такое выгаранне? Што трапляе пад гэтае паняцце, а што — не. Ці лічыцца выгаранне хваробай? Што пра гэта гаворыць Міжнародная класіфікацыя хвароб (МКБ)? Стадыі выгарання: Ад "мядовага месяца" да поўнага знясілення. Хто знаходзіцца ў групе рызыкі? Як псіхалагічныя ўласцівасці і мінулы досвед, напрыклад, быць дарослым дзіцем алкаголіка (ДДА), уздзейнічаюць на схільнасць да выгарання? Як прадухіліць выгаранне і захаваць баланс у жыцці. Гэты выпуск — для ўсіх, хто хоча лепш зразумець сябе і свой стан і падтрымаць сябе ў сваім працоўных адносінах. 🎧 Слухайце зараз і дзяліцеся з тымі, каму гэта можа быць карысна Links: https://psytests.org/stress/maslach-run.html
  • Кар'ерны шлях: Глеб Салаўёў, 25 год. Варшава 21.10.2024 38мин
    Чым займаецца Project Manager у буйнейшай міжнароднай гуманітарнай арганізацыі? У гэтым выпуску мы сустрэліся з Глебам Салаўёвым, чалавекам з унікальным кар'ерным шляхам: ад працы ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі і ІT да гуманітарнай дзейнасці ў НДА. Размаўляем - як гэта - быць Project Manager у міжнароднай гуманітарнай арганізацыі. Якія навыкі і матывацыя патрэбны для такой працы, і як туды трапіць. Што гэта такое - праца, асноўнае поле якой - глабальныя крызісы. І асноўная задача - дапамагаць людзям. Ці з'яўляецца тады праца сэнсам жыцця? Пра гэта і не толькі ў выпуску! Герой: https://www.linkedin.com/in/hleb-salauyou https://www.instagram.com/h_salauyou

Популярен в

Этот подкаст также попадал в подкаст-чарты этих стран.