Першы Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні
Першы Гікаўскі
0
Падкаст лакальнага медыя Першы Гікаўскі пра тэхналогіі, гульні, ШІ, серыялы, фільмы і ўсё астатняе. У ім абмяркоўваюцца навіны з свету кіно, серыялаў, тэхналогій і відэагульняў. Аўтары дзеляцца сваімі думкамі і рэкамендацыямі.
Эпизоды
-
ДЫСКІ ПАМІРАЮЦЬ, ТЭХНАЛОГІІ ДАРАЖЭЮЦЬ І ДАРАГАЯ GTA 13.07.2026 1ч 28минУ 94-м выпуску абмяркоўваем будучыню фізічных дыскаў на PlayStation, алічбоўку гульняў на Xbox і цэны на GTA 6. Разбіраемся, чаму Steam Machine каштуе больш за тысячу долараў, што адбываецца з гульнявым падраздзяленнем Microsoft і навошта OpenAI прапануе перадаць частку акцый ураду ЗША. А яшчэ гаворым пра складны iPhone, новае падаражанне памяці і шматмільярдны штраф Google у Еўропе. Падтрымаць: https://www.patreon.com/piersy -
ЛЕТА АНОНСАЎ, VALVE РЫХТУЕ НАСТУП, NINTENDO ПРАГНУЛІСЯ ПАД ЕЗ 21.06.2026 1ч 34минValve рыхтуе запуск Steam Machine і VR-гарнітуры Steam Frame, Nintendo адаптуе Switch 2 пад новыя правілы Еўразвяза, а Anthropic заклікае запаволіць развіццё штучнага інтэлекту. Таксама разбіраем галоўныя анонсы Summer Game Fest, State of Play, Xbox Games Showcase і Nintendo Direct — ад Persona 6 і Metro 2039 да новай Zelda і God of War. Падтрымаць: https://www.patreon.com/piersy -
АСАБЛІВЫ 31.05.2026 2ч 1мин«Першы гікаўскі» адзначае дзень народзінаў, і замест звычайнага фармату мы вырашылі зрабіць тое, што даўно хацелі: проста сесці і пагаварыць з вамі. У гэтым выпуску адказваем на вашыя пытанні, чытаем гісторыі, успаміны, крытыку, пажаданні і ўсе тыя цёплыя (і часам вельмі нечаканыя) паведамленні, якія вы нам даслалі з нагоды 4-годдзя падкасту. Паразмаўляем пра шлях падкасту, пра тое, што змянілася за гэтыя гады, пра погляд на беларускі кантэнт, аўдыторыю, закуліссе стварэння «Першага гікаўскага» — і проста шчыра паразважаем пра тое, навошта мы ўсё гэта робім. Дзякуй, што слухаеце, падтрымліваеце і ўжо чатыры гады робіце гэты падкаст жывым. Без вас гэтага б проста не было. ❤️ Прыемнага праслухоўвання — і пагналі святкаваць. -
БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СЕЦІВЕ І ЖЫЦЦІ: ХЕЙТ, МЕМЫ, ЛАЦІНКА І ШІ // ПАКРЫСЕ 21.05.2026 1ч 18минУ 91-м выпуску «Першага Гікаўскага» ў гасцях — блогерка і настаўніца беларускай мовы Паліна, вядомая як Пакрысе. Гаворым пра тое, як выглядае беларуская мова ў 2026-м: абмяркоўваем, чаму дарослыя людзі раптам пачынаюць вучыць беларускую, хто прыходзіць на курсы, як выглядае гэтая аўдыторыя ў эміграцыі і што становіцца трыгерам для пераходу на мову. Асобна — пра блогерства і моўны кантэнт. Як не ператварыць старонку пра беларускую ў сумны падручнік, што рабіць з хейтам і «моўнай інквізіцыяй», чаму людзей цягне выпраўляць іншых нават калі яны размаўляюць выключна па-расійску. Таксама закранулі ШІ ў навучанні, AI-агучку і ці можна сёння нармальна зарабляць, працуючы выключна з беларускай мовай. Плюс — пра лацінку, белліт, зомбі-баброў, мову стасункаў, беларускія медыя і тое, як складана атрымаць адукацыю, калі ты беларускамоўны. Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy ТГ-канал: https://t.me/piershy_hikauski Задай нам пытанне: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScPiDf52iYBizd5lH-N0wHYOfdNmwmE-0DrcBWyOt_7q-w45g/viewform Старонка Паліны ў Instagram: https://www.instagram.com/pakrysie/ ролік пра "какашку" - https://www.instagram.com/p/DTsujLnDGis/ саламяныя завушніцы - https://www.instagram.com/kanva_kasciume/ кулончык з русалкай - https://www.instagram.com/smuha_ceramics/ футболка з ілюстрацыяй Марыны Жвірблі - https://www.instagram.com/marynazhvirblia/ -
МЫ КОНЧАНЫЯ 28.04.2026 1ч 4минУ новым выпуску гаворым пра тое, як тэхналогіі ўсё мацней лезуць у культуру, працу, вайну і нават музыку. Разбіраем уцечку новага «Аватара», пірацкія паказы ў кінатэатрах і пытанне, дзе заканчваецца фанатская цікаўнасць і пачынаецца звычайнае зараблянне на чужых стратах. Абмяркоўваем вялікія скарачэнні ў Meta, Microsoft і іншых тэхнагігантах — і чаму ШІ ўжо не проста модны кірунак, а прычына перабудовы ўсяго рынку працы. Асобна — маніфест Palantir пра ваенны ШІ, новую логіку бяспекі і дзіўнае адчуванне, што «RoboCop» усё менш выглядае як сатыра. Яшчэ ў выпуску: уцечка закрытай AI-мадэлі Anthropic, адмена лайф-сіма Ubisoft і сыход Ціма Кука з Apple. Карацей, будучыня зноў прыйшла без стуку — і, як звычайна, выглядае адначасова смешна, страшна і крыху па-дурному. Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy ТГ-канал: https://t.me/piershy_hikauski -
OPENAI І «АБВАЛ DRAM», НОВЫ LOTR, ПАДЗЕННЕ SWITCH 2 01.04.2026 1ч 15минOpenAI «абваліў рынак» — але толькі ў загалоўках. Разбіраемся, што насамрэч адбываецца з DRAM, чаму Sora ставяць на паўзу і як індустрыя вяртаецца з фантазій у эканоміку. Warner Bros. запускае новы «Уладар пярсцёнкаў» — з старымі героямі і спробай вярнуць страчаныя кавалкі з кніг. Nintendo рэжа вытворчасць Switch 2 на фоне слабога попыту, а Project Hail Mary робіць адзін з самых моцных стартаў года. У геймдэве — чарговы канфлікт вакол ШІ і працы людзей. Apple хавае Mac Pro як клас і адначасова рыхтуе Siri да новай ролі — універсальнага хаба для розных ШІ. І бонус: суд у ЗША фактычна прызнаў — сацсеткі могуць шкодзіць псіхіцы. І за гэта ўжо плацяць. Дзякуй, што застаецеся з намі! Спасылкі: Канвертар субтытраў - t.me/ass2srt_bot Падтрымайце кінакіпу - https://kinakipa.site/support-us Падкаст "На Вайбе" - https://youtu.be/a33ArHfpcW8?si=TlSM8CwaSZDLvHfx Падкаст "Каласы пад Сярпом ШІ" - https://www.youtube.com/@kalasyai Падрымайце збор на фільм “Марці Непаўторны” - https://buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410 -
РАЗМОВА З ТЫМ ХТО РАЗУМЕЕ Ў КІНО 15.03.2026 1ч 18минУ новым выпуску «Першага гікаўскага» паразмаўлялі з Аляксеем Сцякловым — стваральнікам праекта Ружовая Купіна, медыя пра сусветнае кіно на беларускай мове, якое працуе з 2019 года. Абмеркавалі, што сёння лічыцца якасным кіно, чаму сучасныя фільмы сталі такімі доўгімі, куды зніклі моладзевыя камедыі і што здарылася з падкастамі пра кіно. Пагаварылі таксама пра драмедзі і пра тое, навошта наогул патрэбен Оскар — тым больш, што цырымонія якраз адбываецца гэтай ноччу. -
XBOX БЕЗ СПЕНСЕРА, SIRI НА GEMINI І ВЯРТАННЕ 4O 25.02.2026 1ч 3минУ новым выпуску: вялікая перазагрузка Microsoft Gaming: Філ Спэнсар сыходзіць, Сара Бонд таксама, а ў руля становіцца Аша Шарма з CoreAI. Разбіраем, чаму Xbox цяпер — гэта хутчэй сэрвіс і брэнд, а не кансоль, і як ШІ не змяняе саму логіку індустрыі. Абмяркоўваем новыя планы Apple: разумныя акуляры, AirPods з камерай і кулон-асістэнт — усё вакол Siri на базе Gemini. Што гэта значыць для экасістэмы і чаму Apple робіць стаўку на «заўсёды побач» ШІ. Таксама ў выпуску: патрабаванні вярнуць ChatGPT 4o і феномен «віртуальных адносін» з ШІ, серыял па Baldur’s Gate 3 ад шоуранэра The Last of Us, планы Valve на Steam Machine і VR-прылады на фоне дэфіцыту памяці, і нават заява Трампа пра рассакрэчванне файлаў пра UFO. Падтрымаць збор на Marty Supreme: https://buymeacoffee.com/k4mbeg8/wishlist Падтрымаць Першы Гікаўскі можна тут (ціры пачынаюцца ад 2.5 еўра): https://www.patreon.com/piersy -
ПЕРАКЛАД ЯК ПРАФЕСІЯ,БЕЛАРУСКАЯ МОВА ЯК МАСАВЫ ПРАДУКТ, МЕМЫ І ЖЫЦЦЁ ПАСЛЯ 400 ТАЙТЛАЎ 09.02.2026 1ч 31минРазмаўляем з Арцёмам — перакладчыкам з адукацыяй па філалогіі, які агучыў і пераклаў больш за 400 тайтлаў: ад культавых серыялаў і фільмаў да гульняў і анімэ. Разбіраемся, ці патрэбная адукацыя для перакладу, ці можа беларуская мова стаць мовай масавага кантэнту і чаму рост беларускамоўнай аўдыторыі такі павольны. Абмяркоўваем тарашкевіцу ў сучасным інтэрнэце, ролю літаратурнай нормы, мемы ў тэлеграме, лайфхакі перакладу, а таксама тое, як нейрасеткі дапамагаюць (ці перашкаджаюць) у перакладах і штодзённай працы. -
Правал VR, Вайбкодзінг і Прэзідэнтскія ўзнагароды 25.01.2026 1ч 24минДа нас завітаў Лёша Гомзік — блогер, праграміст, аматар электронікі, актор агучкі і шмат хто яшчэ. Пагаманілі пра яго шлях у праграмаванні з дзяцінства, уплыў гульняў, рынак працы цяпер і ролю ШІ. VR па-беларуску, вайбкодзінг і джуноў зразумелымі словамі. Плюс шчыры дзякуй за падтрымку беларускіх праектаў, культуры і асабістую мэту. Падтрымай нас на Patreon: https://www.patreon.com/piersy Спасылкі на праэкты Гомзіка: Праграмісцкі Кут: https://pc.st/1783204613 VR па-беларуску: https://www.youtube.com/@GomZik Праграмісцкі Кут на ютуб: https://www.youtube.com/@prahramiscki_kut -
GROK ПАД УДАРАМ, АПЕРАТЫЎКА ПА КОШЦЕ НЫРКІ І SIRI НА GEMINI 21.01.2026 1ч 24минУ новым выпуску разбіраем, як скандал вакол Grok і несанкцыянаваных нюдсаў ператварыў генератыўны ШІ з эксперыменту ў аб’ект жорсткага рэгулявання. Тлумачым, чаму аператыўная памяць у 2026 становіцца дэфіцытным і стратэгічным рэсурсам з-за папіла бабла. Абмяркоўваем, як «Залаты глобус — 2026» паказаў: кіно сёння жыве па правілах сацсетак і мемаў. І чаму рашэнне Apple паставіць Google Gemini у сэрца Siri — сігнал для ўсёй індустрыі. Глядзець: https://youtu.be/FtnGo65lvjE Версія падкаста на 30 хвілін даўжэй вось тут: https://www.patreon.com/piersy Падтрымаць можна тут (ціры пачынаюцца ад 2.5 еўра): https://www.patreon.com/c/piersy Друкарнік: https://drukarnik.app/ Збор ад МРГ: https://buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410 -
НАРЭЗНЫ - ВЫНІКІ 2025 30.12.2025 1ч 56минСёння 30 снежня і чэсна кажучы мне вельмі впадлу пісаць апісанні. З надыходзячымі святамі, любім вас і пабачымся ў наступным годзе. -
МОЙ РОДНЫ ПЕРШЫ ГІКАЎСКІ 07.12.2025 2ч 7минПрывітанне, мы тут паразважалі і вырашылі зрабіць яшчэ адну каллабу. Што там па Уладару Пярсцёнкаў, пра што пачынаюць рана ці позна размаўляць усе хлопцы ў кампаніі, чаму Вальс і Камбэг спалі разам, наколькі херова мы валодаем мясцовымі мовамі, на што вы можаце заданаціць three hundred bucks, што такое нацыянальная крыпта вёска і чаму шортсы ад пронхаба зусім не крутыя. Спасылкі з выпуска: Падтрымаць Кінакіпу — https://ko-fi.com/kinakipa Гурт Вальса Detroid Hills — https://open.spotify.com/artist/0EB8eikXBHGEZg84kKUcFE Мой Родны Гук — https://t.me/moj_rodny_huk Мой Родны падкаст — https://www.youtube.com/@MojRodnyPadkast Наша адкрытая суполка — https://t.me/cylovaja_supolka Элітарны Патрыён — https://www.patreon.com/piersy ТГ з Гікаўскімі Навінамі — https://t.me/piershy_hikauski -
СКАНДАЛ У ROCKSTAR, ТРЫ НОВЫЯ ПРЫЛАДЫ АД VALVE, APPLE НА GEMINI І РОСТ SWITCH 2 26.11.2025 1ч 49минПрывітанне, мы ведаем, што вы ўжо не чакалі, але новы ПГ тут. У выпуску абмяркоўваем галоўнае: Rockstar трасе: звальненні, пратэсты і канфлікт вакол спробы стварыць прафзвяз. Valve зладзіла сапраўдны хардварны выбух, паказаўшы Steam Machine, VR-шлем Steam Frame і новы Steam Controller і ўсё гэта на базе SteamOS. Apple інтэгруе ў Siri кастамную мадэль Gemini і рапартуе адзін з самых моцных кварталаў у гісторыі. Разбіраем статыстыку продажаў Switch 2, з якой Nintendo выходзіць на новы пікаваны ўзровень, і глядзім на фінансавую справаздачу Microsoft, тым часам Disney рыхтуюць уласны ШІ-генератар відэа. Першы Гікаўскі ў ТГ: https://t.me/piershy_hikauski -
PS6 У СТЫЛІ NINTENDO SWITCH, ШТО З КОШТАМІ НА КАНСОЛІ, НОВЫ XBOX І VR АД STEAM 09.09.2025 1ч 15минУ новым выпуску — шмат кансоляў не шмат ШІ. Sony нібыта рыхтуе сваю «Switch» — партатыўную PlayStation 6 з докам і поўнай сумяшчальнасцю з гульнямі PS4 і PS5. Пакуль Microsoft падлічвае, колькі можа каштаваць іх даражэзны Xbox Next, а Valve рэгіструе гандлёвую марку Steam Frame — то ці міні-кансоль, ці то новы VR. Ars Technica разабраліся, чаму цэны на кансолі больш не падаюць, а толькі растуць. CD Projekt паказала статыстыку па Cyberpunk 2077 на Switch 2 — тры чвэрці продажаў прыйшліся на фізічныя картрыджы. Атрымліваецца, што многія ўсё яшчэ хочуць «падтрымліваць у руках» сваю гульню, а не проста файл у лічбавым магазіне. 👉 ЗАНЕСЦІ НА PATREON: https://www.patreon.com/piersy/ 👉 ПАДТРЫМАЦЬ КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy 👉 ТГ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні, Sony, Switch, Nintendo, Беларускі падкаст, подкаста на Белорусском, PS4, PS5, Microsoft, Cyberpunk 2077, Switch 2 -
Вірус з ШІ, іск супраць ChatGPT, торэнты на iPhone і новы серыял Netflix 02.09.2025 28минУ гэтым выпуску: першы вірус на базе штучнага інтэлекту — PromptLock, які сам прыдумвае як атакаваць; бацькі падалі ў суд на OpenAI пасля трагедыі з падлеткам; Apple адключыла першы торэнт-кліент на iPhone у Еўропе, што ставіць пад сумнеў эфектыўнасць DMA; а Netflix перахапіў у Apple і Amazon новы серыял ад аўтара True Detective з Мэцью Макконахі. Акрамя таго — Robinhood вырас у фінтэх-гіганта, Google запусціла «нейрафоташоп», а Spotify становіцца сацсеткай. 👉 НАШ PATREON: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉 ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski 👉 ПАДТРЫМАЦЬ НАС КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy -
PS5 Б’Е РЭКОРДЫ / ВАЙНА ШІ: АЛЬТМАН СУПРАЦЬ МАСКА / БЭЛА РЭМЗІ ХОЧА СТАТЬ ЧАЛАВЕКАМ-ПАВУКОМ 26.08.2025 36минЦі абгоніць PlayStation 5 легендарную PS4 ужо сёлета? Трамп набывае 10% Intel — што стаіць за гэтым крокам? Microsoft рыхтуе Windows будучыні — агентную АС. Альтман і Маск пачалі вайну за твой мозг, Perplexity хоча купіць Google Chrome за $34,5 млрд. «Голы пісталет» вяртаецца! Але ці патрэбныя нам старыя камедыі? Падрабязнасці — у відэа. Таймкоды: 00:00 Пачатак 13:59 PlayStation 5 ідзе ўпоперак з PS4 і можа абагнаць яе ўжо да канца года 17:38 Apple ратуе сябе ад тарыфаў, а ЗША купляюць 10% Intel 19:19 Microsoft рыхтуе Windows будучыні: «Agentic OS» з GPT-5 і без клавіятуры 23:49 Альтман і Маск пачынаюць новую вайну за чалавечы мозг 27:23 Perplexity хоча купіць Google Chrome за $34,5 млрд: рэальная ўгода ці піяр-ход? 31:46 Белла Рэмзі хоча стаць Чалавекам-Павуком 33:14 Род Фергюсан узначаліў BioShock 4 пасля масавых скарачэнняў у студыі 👉 НАШ PATREON: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉 ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski 👉 ПАДТРЫМАЦЬ НАС КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy -
Скарачэнні ў Xbox, Meta ўсё яшчэ верыць у AR, Nvidia каштуе як краіна 14.07.2025 1ч 32минПрывітанне ўсім, на сувязі Першы Гікаўскі. У 77-м выпуску падкаста Лёша распавядае, як дзіўна адпачыў у Тартары — не ў соўсе, а ў Persona 3 Reload, дзе між боем і экзістэнцыйнымі пытаннямі можна забыць, што ў рэальным свеце адбываюцца скарачэнні ў Xbox. Meta працягвае свае AR-фантазіі і не толькі, што там з ноўтбукам Apple на A18 Pro, навошта EA патрэбныя сто мільёнаў гульцоў у Battlefield 6, чым скончыўся суд супраць кіраўнікоў Ubisoft і чаму Nvidia цяпер каштуе болей, чым уся Францыя разам узятая. Таймкоды: 00:00:00 Пачатак 00:19:38 Скарачэнні ў Xbox 00:58:44 Meta робіць новыя AR-акуляры і не толькі 01:06:30 Вынікі суда супраць кіраўнікоў Ubisoft 01:11:40 EA хоча 100 млн гульцоў у Battlefield 6 01:22:08 Новы ноўтбук ад Apple на А18 Pro 01:27:09 Nvidia каштуе Болей за Францыю 👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski 👉ПАЧАСТАВАЦЬ НАС КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy -
Цукерберг набывае людзей, Microsoft і OpenAI пасварыліся, Даўбаграі з Ubisoft 22.06.2025 1ч 44минВітаначкі! Прамбачце за паркур (зноў) 👉👈 Нас не было тры месяцы, бо мы асвойвалі ШІ. У выніку навучыліся эмітаваць нашыя галасы цалкам праз ШІ, але ён, на жаль, не можа перадаць нашай прыгажосці — таму відэа на гэты раз адсутнічае 😒 У гэтым выпуску мы паразмаўлялі пра вар'яцтва ў Ubisoft, каго хоча набыць Цукерберг, паспрачаліся пра Steam OS і зноў скакалі з тэмы на тэму — усё, як вы любіце. Смачна слухаць! Мы сумавалі ❤️ Пантэон: https://kinakipa.site/movie?id=1397749 МРГ: https://t.me/moj_rodny_huk 👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski 👉ПАЧАСТАВАЦЬ НАС КАВАЙ: https://buymeacoffee.com/piersy -
РЭДЫЗАЙН IOS, NINTENDO SWITCH 2 ДАРАЖЭЙШАЯ ЗА PS5, ГУЛЬНІ ПА 90€ 07.04.2025 1ч 19минПрывітанне, гэта Першы Гікаўскі вяртаецца пасля 2 месяцаў перапынку. Джоні Айв лепіць айфон з свету ШІ за грошы ўдавы Джобса, Маск працягвае гуляць у «згубі сваіх фанатаў, грошы і рэпутацыю», Apple рэдызайніць усё пад шызу Vision Pro, а Nintendo Switch 2 — гэта калі Cyberpunk працуе, а цэны — як на нырку. Плюс: покемоны на продаж, Minecraft рве кінапракат, Neuralink шукае новых кіберлюдзей. Карацей, техна-цырк з конямі, але без OLED-экрану. Прыемнага прагляду/праслухоўвання. 👉НАШ ПАТРЫЁН: https://www.patreon.com/c/piersy/home 👉ТЭЛЕГРАМ КАНАЛ: https://t.me/piershy_hikauski