Santara. Laida baltarusių kalba
LRT
0
Чым жыве беларуская дыяспара Літвы? Якія ў іх традыцыі, святы, тусоўкі і якія культурніцкія імпрэзы яны праводзяць? У чым падабенства беларусаў і літоўцаў і ў чым грунтоўныя адрозненні? Ці ўплывае на іх палітычнае жыццё ўнутры самой Беларусі і якія сур'ёзныя тэмы горача абмяркоўваюцца на кухнях? Усё гэта можна даведацца з праграмы Santara! Кожныя два тыдні ў нядзелю а 10:40. Далучайцеся!
Epizode
-
Чаму Лукашэнка выканаў ультыматум Кіева і як гэта паўплывае на адносіны з Масквой? 28.06.2026 29minЛукашэнка выканаў ультыматум Кіева: рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, якія каардынавалі расійскія ўдары па Украіне, спынілі працу. У Мінску сам ультыматум Зяленскага і яго заявы афіцыйна не каментавалі. Пры гэтым на пагрозы з Кіева аператыўна адрэагавалі ў Маскве. Сам жа Лукашэнка распавёў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага ў Мінску і заявіў, што заклікаў украінскі бок дамаўляцца. Чаму Лукашэнка пайшоў на гэты крок, што гэта азначае для Украіны і як такая саступка паўплывае на адносіны паміж Мінскам і Масквой? Размова з палітычным аглядальнікам, журналістам Віталем Цыганковым.У вялікай зале візіт-цэнтра Сейма Літвы на гэтым тыдні прайшла прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца "Беларусь — гэта святое". Гэта першая кніга палітыка і былога палітвязня пасля таго, як ён апынуўся на волі. На мерапрыемстве прысутнічалі былыя палітвязні, актывісты, а таксама літоўскія палітыкі, якія выступілі з прамовамі. Як нарадзілася ідэя кнігі і што чытачы там змогуць пабачыць? Распавёў Павел Севярынец.Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
-
Доказы суўдзелу беларускага рэжыму ў вайне супраць Украіны і «Апавяданні з кішэняў» 14.06.2026 30minАрганізацыя былых беларускіх сілавікоў BELPOL на гэтым тыдні прэзентавала новае расследаванне, у якім прыведзены доказы суўдзелу беларускага рэжыму ў вайне супраць Украіны. А калі быць дакладней, то як беларускія прадпрыемствы працуюць на патрэбы расійскай арміі, выконваючы ваенныя заказы. Размова з прадстаўніком BELPOL Мацвеем Купрэйчыкам.Тым часам у Вільні прайшла прэзентацыя першай пасля вызвалення кнігі былога палітвязня Міколы Дзядка «Апавяданні з кішэняў». У ёй аўтар сабраў гісторыі і назіранні, зробленыя падчас зняволення ў турме ў Гродне.Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
-
Званок Макрона Лукашэнку, візіт Ціханоўскай у Кіеў і пагрозы з Беларусі: што адбываецца? 31.05.2026 29minАпошні тыдзень быў вельмі насычаны на падзеі, пачынаючы з нядзелі, званка Макрона Лукашэнку, далей візіт Ціханоўскай з дэлегацыяй у Кіеў, сустрэча з Зяленскім, усё гэта на фоне пагроз з боку Беларусі, пра якія некалькі разоў за гэты месяц заяўлялі ва Украіне, пра тое, што Расія спрабуе ўсё больш уцягнуць Беларусь у вайну. Усе гэтыя падзеі абмеркавалі з палітолагам Аляксандрам Фрыдманам.Беларускі паэт і перакладчык Ігар Кулікоў прэзентаваў ужо 8-ю па ліку кнігу. Яна атрымала назву «Горад N». Прэзентацыя прайшла ў Вільні, у музеі імя Івана Луцкевіча. Падрабязней — у размове з паэтам.Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
-
Ці ёсць у ЗША рычагі ціску на Літву ў пытанні беларускіх калійных угнаенняў? 17.05.2026 29minНа гэтым тыдні міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс на закрытым пасяджэнні фракцыі сацыял-дэмакратаў прызнаў: з боку ЗША ўзмацняецца ціск з мэтай дазволіць транзіт беларускіх угнаенняў праз Літву. Гэтую інфармацыю агенцтву BNS пацвердзілі некалькі ўдзельнікаў пасяджэння на ўмовах ананімнасці. Якія рычагі ціску Вашынгтон цяпер мае на Літву і чый інтарэс у гэтай гісторыі сёння выглядае мацнейшым? Размова з палітычным аналітыкам інфармацыйнага агенства "Позіпк" Аляксандрам Класкоўскім.Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» сабраў і прааналізаваў звесткі пра навучанне беларускіх студэнтаў за мяжой за апошняе дзесяцігоддзе — з 2013 па 2025 год. Падрабязней у размове з доктарам палітычных навук, дырэктарам інстытута «Палітычная сфера» Андрэем Казакевічам.Вядучы Глеб Анікевіч.
-
Вызваленне Анджэя Пачобута і выстава Ксішы Ангелавай: чаго чакаць? 03.05.2026 29minПалітвязень, журналіст і актывіст польскай дыяспары Анджэй Пачобут выйшаў на волю пасля пяці гадоў у беларускай турме. Як яго вызваленне паўплывае на адносіны Беларусі і Польшчы, і чаму Лукашэнка пайшоў на гэты крок менавіта цяпер? Размова з палітолагам Валерам Карбалевічам.Гэтымі днямі ў Вільні адкрываецца асаблівая выстава. Беларуская мастачка Ксіша Ангелава праз свае працы даследуе экзістэнцыйны жах Чарнобыля — катастрофы, якая стала першым вялікім урокам таго, што дзяржава можа падвесці, можа схлусіць і нават забіць. Падрабязней у размове з мастачкай.Вядучы Глеб Анікевіч.
-
Крах сістэмы Орбана ў Венгрыі и 30 гадоў «Вясне»: як усё пачыналася і працягваецца сёння? 19.04.2026 29minШто стала галоўнай прычынай краху сістэмы Віктара Орбана, якая падавалася ўстойлівай на працягу 16 гадоў, і як гэта адаб’ецца на „сяброўстве“ з Расіяй і Беларуссю. А дапаможа нам у гэтым палітычны аглядальнік і блогер Мікола Дзядок.26 красавіка праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае свой вялікі юбілей — 30 гадоў з дня заснавання. Каб падрабязней паразмаўляць пра гэты маштабны шлях, да нас у госці завітала праваабаронца «Вясны» Настасся Васільчук. Мы абмяркуем, з чаго пачыналася гісторыя арганізацыі, чаму Настасся абрала для сябе менавіта гэтую няпростую дзейнасць і як, нягледзячы на ўсе выклікі, «Вясна» будзе адзначаць свой юбілей у гэтым годзе.Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
-
Як расійскія ліберальныя медыя ўплываюць на беларусаў і чым гэта небяспечна? 05.04.2026 30minСёння значная частка аўдыторыі ў Беларусі, шукаючы альтэрнатыву дзяржаўнай прапагандзе, звяртаецца да расійскіх ліберальных медыя. Здавалася б, гэта лагічны выбар у пошуках незалежнага погляду. Але наколькі бяспечным для нацыянальнай ідэнтычнасці з’яўляецца такое „інфармацыйнае суседства“? Менавіта гэтаму пасвечаны новы матэрыял журналіста Цэнтра новых ідэй, сацыёлага Канстанціна Несцяровіча, які завітаў к нам у госці.На гэтым тыднi ў Беларусі адзначаецца так званы «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі». Ці засталося ў гэтым «яднанні» хоць нешта ад інтарэсаў беларускага народа и каму сёння больш выгадны гэты саюз — Лукашэнку ці Пуціну? І чаму? Каб разабрацца ў гэтым, мы запрасілі гісторыка, дарадцу лідара беларускіх дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Паўла Церашковіча.Вядучы передачы Глеб Анікевіч.
-
Што адбываецца на Блізкім Усходзе і як на гэта рэагуюць у Менску? 08.03.2026 29minПасля правалу шматмесячных перамоў па ядзернай здзелцы і жорсткага разгону пратэстаў у Іране, ЗША і Ізраіль пачалі сваю маштабную аперацыю. Што адбываецца на Блізкім Усходзе, якой стратэгіі прытрымліваюцца Вашынгтон і Ізраіль у адносінах да Ірана і пра што сведчыць рэакцыя рэжыму Лукашэнкі на гэтыя падзеі, мы абмеркавалі з палітолагам Аляксандрам Фрыдманам.Сёлета Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча адзначаем знакавы юбілей — 25 гадоў з дня аднаўлення. Аб тым, як змяніўся музей за гэтыя гады, ці ёсць там экспанат, які можна назваць сапраўдным "сэрцам" калекцыі, і якія ініцыятывы сёння робяць гэтую прастору жывой, нам распавяла куратарка музея Паўліна Вітушчанка.Вядучы Глеб Анікевіч.
-
Украіна ўвяла санкцыі супраць Лукашэнкі: чаму менавіта цяпер і як адрэагуе беларускі рэжым 22.02.2026 29minНа гэтым тыдні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні персанальных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі. Галоўнай прычынай называецца актыўная вайсковая дапамога Расіі. Чаму Кіеў пайшоў на гэты крок праз чатыры гады пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання і як беларускі рэжым можа на гэта адказаць?Беларуская пісьменніца Марыя Пархімчык прэзентавала ў Вільні свой новы раман пад назвай «Эйфарыя».Вядучы Глеб Анікевіч.
-
Як беларуская моладзь адчувае сябе ўнутры краіны і з якімі праблемамі сутыкаецца? 08.02.2026 29minБеларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" правёў маштабнае сацыялагічнае даследаванне становішча беларускай моладзі ўнутры краіны. Гэта ўжо трэцяя хваля маніторынгу, якая дапамагае зразумець: чым жывуць маладыя людзі сёння і што для іх важней — асабісты камфорт ці грамадскія змены?У Сейме Літвы праходзіць выстава журналісткі беларускага незалежнага тэлебачання “Белсат” і мастачкі Ганны Русінавай пад назвай "Сіла духу, надзея і вера".Вядучы Глеб Анікевіч.
-
Размова з Паўлам Севярынцам: як аб’яднаць беларусаў унутры краіны і ў эміграцыі? 25.01.2026 29minУ Вільні прайшла вялікая сустрэча з Паўлам Севярынцам. Месяц таму палітык, пісьменнік і публіцыст быў вызвалены з турмы і прымусова дэпартаваны з Беларусі. Якім быў для яго гэты месяц? Якія планы на будучыню і як аб’яднаць беларусаў унутры краіны і ў эміграцыі?У Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адкрылася выстава „1926. Выстава пра будучыню“.Вядоўца перадачы Глеб Анікевіч.
-
Крах саюзніка: чаму затрыманне Мадура стала асабістай праблемай Лукашэнкі? 11.01.2026 29minЧаму лёс венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадура выклікаў такую хваравітую рэакцыю ў беларускіх уладаў і што менавіта напалохала афіцыйны Менск? Як затрыманне Мадура паўплывае на далейшыя адносіны паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі? Ці стане гэты прэцэдэнт новым інструментам ціску Вашынгтона на іншыя аўтакратыі? Усе гэтыя пытанні мы абмяркуем з палітолагам Аляксандрам Фрыдманам.Акрамя таго, закранем і ўнутраную сітуацыю: падвядзем сумныя вынікі 2025 года ў маштабах рэпрэсій. Праваабаронца цэнтра «Вясна» Анастасія Васільчук распавядзе пра палітычныя прысуды ў Беларусі.Вяд. Глеб Анікевіч.
Priljubljen v
Ta podkast je tudi v lestvicah podkastov teh držav.