Idea X

Idea X

Euroradio
Država Združene države Amerike
Jezik BE
Epizode 235
Zadnja 10.09.2026

Аўтарская праграма “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука, прысвечаная дыскусіі і фармуляванню беларускай нацыянальнай ідэі. У якасці гасцей запрашаюцца палітыкі, літаратары, эканамісты, музыканты, айцішнікі і культуролагі. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Epizode

  • Валянцін Стэфановіч: мы розныя, але дом у нас адзін — і нам там быць гаспадарамі 10.09.2026 1h 9min
    9 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сябра Рады праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч. Дзяржава павінна быць максімальна прыязнай да сваіх грамадзян. Гэта тычыцца і пытання законнасці, калі законы роўныя для ўсіх, і свабоды бізнесу, і правоў чалавека. І свабоды выбару мовы. Безумоўна, мы мусім папулярызаваць і прасоўваць беларускую мову, а ва ўмовах двухмоўя чыноўнік павінен валодаць дзвюма мовамі. Каб у выпадку, калі Лукашэнка на судзе захоча выступаць па-руску, суддзя вёў яго судовае пасяджэнне па-руску, перакананы Валянцін Стэфановіч. Пра тое, чаму тэма правоў чалавека такая важная для пабудовы нацыянальнай дзяржавы, ці магчыма дамагчыся перамогі выключна мірным супрацівам і ці мае народ права на супраціў сілавы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінам Стэфановічам.
  • Яўген Гуцалаў: прасоўвайце беларушчыну і ганарыцеся сваім — мая ідэя 27.08.2026 53min
    27 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — падарожнік, ютуб-блогер Яўген Гуцалаў. 2020 год выразна прадэмастраваў разуменне нацыяй сваёй ідэнтычнасці і прыняццё гэтай ідэнтычнасці. У той жа самы час беларусы прадэманстравалі і працягваюць дэманстраваць гатоўнасць узяць на сябе адказнасць і за свае дзеянні, і за свой дом, і за сваю краіну. І гэта разуменне дапаможа нам у будучым не толькі аб’яднаць разкіданую нацыю, але і адбудаваць сваю краіну, перакананы Яўген Гуцалаў. Пра тое, чаму, паважаючы чужое, нельга забывацца пра сваё, як знайсці сваю беларускасць і ці сапраўды беларуская ідэнтычнасць у “знятым абутку і мірным пратэсце”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Гуцалавым.
  • Серафіма Беларусава: самазахаванне — ідэя, якая дае нацыі надзею выжыць 13.08.2026 57min
    13 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальніца і першая кіраўніца Рады беларускай суполкі ў Даніі Серафіма Беларусава. Стагоддзі жыцця на мяжы выжывання — як этнасу і як нацыі — навучылі беларусаў прыстасоўвацца да абставін і выжываць. Выжываць дзеля захавання і сябе, і свайго беларускага. І тое, што мы захаваліся насуперак усім нягодам і спробам нас вынішчыць, дае надзею, што мы здолеем не проста выжыць, але і пабудаваць сваю нацыянальную дзяржаву, перакананая Серафіма Беларусава. Пра тое, чаму эміграцыя — гэта не смерць, як у сабе падтрымліваць агмень беларускасці і чаму беларусы нягнуткія, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Серафімай Беларусавай.
  • Алесь Казак: разумець, куды і з якой мэтай далей рухацца — наша ідэя сёння 30.07.2026 59min
    30 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, эксперт па нацыянальнай бяспецы Алесь Казак. Якое б “надвор’е” не было навокал у нейкі гістарычны перыяд, нацыя і дзяржава мусяць мець моцны “якар” у выглядзе сваёй нацыянальнай ідэі. Бо калі ў вас не будзе таго, што ўтрымае ваш карабель у гэтым турбулентным свеце, вас чакае катастрофа. Найхутчэй, для кожнага гістарычнага перыяду ў нацыі павінна быць іншая, адпаведная часу, нацыянальная ідэя, але быць яна павінна абавязкова, перакананы Алесь Казак. Пра тое, чаму сёння ў беларусаў наўрад ці атрымаецца адседзецца на гістарычнай узбочыне, ці гатовы беларусы выбраць бок, у які далей рушыць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Казаком.
  • Васіль Плешкуноў: вярнуць сабе сваё беларускае — такой бачу нашу ідэю сёння 16.07.2026 58min
    16 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да волі” і грамадскай арганізацыі “Акцыі беларусаў у Варшаве” Васіль Плешкуноў. Беларуская нацыя, беларуская дзяржава не зможа існаваць, калі не верне сабе сваё. Пачынаючы ад краіны, дзе пануюць прыхадні з суседняй дзяржавы, і працягваючы сапраўдным буларускім духам нашага народа. Гэта і наша мова, і наша культура, і нашы традыцыі, і наша гісторыя. Але мы мусім не толькі вяртаць, але і развіваць гэтую беларускасць, рабіць яе сучаснай і адпаведнай часу. Ну, і не менш важнае — вярнуць у дзяржаву нашу беларускую справядлівасць, перакананы Васіль Плешкуноў. Пра тое, чаму нельга спыняцца ў сваім імкненні не проста вярнуцца на радзіму, але і вярнуць сабе тую радзіму, як аднавіць справядлівасць і ці магчыма гэта без люстрацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Васілём Плешкуновым.
  • Павел Севярынец: Ісус Хрыстос, які размаўляе па-беларуску — адвечная наша ідэя 02.07.2026 59min
    2 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец. Беларускае грамадства, беларуская дзяржава павінны жыць паводле сваёй нацыянальнай ідэі. І нават у сітуацыі, калі гэтая ідэя сутыкаецца з супрацьдзеяннем, непрыняццем, неразуменнем, яна праб’е сэрца сама, навылёт. У той самы момант, калі мы яе выказваем, калі мы пачынаем маліцца па-беларуску, спяваць па-беларуску, размаўляць па-беларуску. Бог працуе праз сэрцы людзей, там перагародкі зносяцца імгненна. Гэта будзе, і будзе гэта як паводка, перакананы Павел Севярынец. Пра тое, чаму неабходна захоўваць сваю беларускасць у любых умовах, чаму важна пусціць Бога ў сваё сэрца, і што нам рабіць з Расіяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Севярынецам.
  • Люда Астапчук: збірацца разам і святкаваць жыццё — найлепшая ідэя сёння 25.06.2026 1h 6min
    25 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — актывістка беларускай суполкі Сіэтла Люда Астапчук. Не варта чакаць, пакуль нехта прыйдзе і нешта для вас ці за вас зробіць. Толькі ўласнымі высілкамі, толькі асабістым удзелам можна нешта годнае і добрае арганізаваць: святкаванне Купалля, канцэрт, курсы беларускай мовы, Дранік-фэст, прэзентацыю ці велапрабег — толькі калі сам для гэтага будзеш рабіць усё неабходнае, нешта атрымаецца. І беларусы на такое здольныя, перакананая Люда Астапчук. Пра тое, чаму за мяжой так важна захоўваць свае беларускія карані і сувязь з Бацькаўшчынай, як выхаваць дзяцей беларусамі ў эміграцыі і чаму так важна беларусам сёння быць побач адзін з адным і будаваць свае суполкі па ўсім свеце, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Людай Астапчук.
  • Кацярына Баўрэ: глабалізацыя беларускай годнасці — такой бачу нашу ідэю 18.06.2026 1h
    18 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Ніцы, юрыстка па міграцыйных пытаннях у Францыі Кацярына Баўрэ. Знайсці ў сабе сваю беларускасць — гэта не пра філасофію, а, найперш, пра волю, пра свабоду, пра годнасць. Пра будучыню. Калі мы не паважаем свае карані, калі мы не будуем сваю будучыню, будучыню сваёй краіны, з разлікам на стагоддзі наперад, то ў нас проста нічога не застанецца для нашых дзяцей. І мы мусім зрабіць усё, ад нас залежнае, каб гэтай будучыні нашы дзеці не былі пазбаўлены, перакананая Кацярына Баўрэ. Пра тое, чаму, адмаўляючыся ад сваёй беларускасці, сваёй тоеснасці, мы пазбаўляем будучыні сваіх дзяцей, чаму мець годнасць так важна ў сучасным свеце і чаму гэтая годнасць мусіць быць менавіта беларускай, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Баўрэ.
  • Аляксей Бацюкоў: незалежнасць, мова, традыцыя, гісторыя — наша ідэя ў гэтым 11.06.2026 58min
    11 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — краязнаўца, даследчык, пісьменнік, былы дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. Гісторыяй і знаходжаннем на перасячэнні двух цывілізацыйных сусветаў Беларусі наканавана быць своеасаблівай буфернай зонай. І ў бліжэйшым будучым нам гэтага не пазбавіцца: мы будзем па-ранейшаму “паміж”, а не з Захадам ці Усходам. На сутыкненні розных цывілізацыйных форм кіравання і мыслення. Гэта, як і раней, будзе для нас як магчымасцю нешта з такога становішча займець, так і нязменнай пагрозай для нашага існавання. Таму наша тоеснасць будзе на мінімальным узроўні бяспечнага, але мы яе захаваем насуперак усяму да лепшых часоў. Якія некалі абавязкова будуць, перакананы Аляксей Бацюкоў.
  • Яўген Магда: Расія, адчапіся ад нас, мы самі ўсё зможам — наша агульная ідэя 04.06.2026 49min
    4 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда. Назіраючы за тым, што адбылося і працягвае адбывацца ва Украіне, беларусы мусяць рабіць свае высновы і разумець, што мова мае значэнне. Што без разумення і прыняцця сваёй ідэнтычнасці мы становімся лёгкай ахвярай для нашых ворагаў. Толькі ўсведамленне таго, што мы ў сваім нацыянальным і дзяржаўным будаўніцтве мусім кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі, даможа нам захаваць сябе і рухацца наперад. І мы гэта абавязкова зразумеем, і два нашыя народы будуць добрымі суседзямі адзін для аднаго, перакананы Яўген Магда. Пра тое, чаму развіццё беларускай і ўкраінскай нацый пайшло рознымі шляхамі, чым гэтыя шляхі адметныя і чаму нацыянальны інтарэс важна ўлічваць ў дзяржаўным будаўніцтве, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Магдам.
  • Надзея Нортан: цікаўцеся сваёй беларускасцю — і тады вы будзеце цікавыя іншым 28.05.2026 1h 6min
    28 траўня ў эфіры Еўрарадыё — экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан. Раскіданыя па ўсім свеце беларусы сёння не знікаюць бясследна, а няспынна працуюць над стварэннем сваёй, альтэрнатыўнай ад рэжымнай, Беларусі. І хай сёння яна геаграфічна знаходзіцца па-за межамі нашай краіны, але прыйдзе час, калі і гэта, створаная нашай працай і нашымі марамі альтэрнатыўная Беларусь, і Беларусь, геаграфічна прывязаная межамі да пэўнага месца на мапе, уз’яднаюцца, перакананая Надзея Нортан. Пра тое, чаму змаганне “лоб у лоб” з рэжымам не дае плёну, ці магчыма па-за межамі краіны пабудаваць альтэрнатыўную Беларусь будучыні і як зрабіць так, каб беларускі дух і імпэт не зніклі ў беларусаў дыяспары, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Надзеяй Нортан.
  • Юрась Зянковіч: справядлівасць і нацыянальныя каштоўнасці — наша ідэя сёння 21.05.2026 57min
    21 траўня ў эфіры Еўрарадыё — адвакат, палітычны і грамадскі дзеяч, былы палітвязень Юрась Зянковіч. Для беларусаў — і па адзін, і па другі бок існуючых сёння барыкад — галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца справядлівасць. Але не будзе ў нас ніякай справядлівасці да таго часу, пакуль у дзяржаве не будзе замацавана павага да прыватнай уласнасці і прынцып недатыкальнасці гэтай уласнасці. Пачынаць жа вяртаць гэтую павагу неабходна з рэстытуцыі. І гаворка не толькі пра вяртанне “аджатай” рэжымам Лукашэнкі маёмасці тых, хто быў вымушаны з’ехаць з краіны пасля 2020 года, — размова і пра тых, у каго маёмасць адабралі пасля 1945-га, а можа, і пасля 1865 года. Рана ці позна, але мы гэтыя пытанні вымушаны будзем вырашаць, каб канчаткова выціснуць з сябе “чырвонага чалавека”, перакананы Юрась Зянковіч. Пра тое, чаму галоўнай каштоўнасцю і падмуркам для нацыі з’яўляецца прыватная ўласнасць, чаму сярод беларусаў так шмат “хатазкрайнікаў” і з дапамогай чаго мы нарэшце здолеем выціснуць з сябе “чырвонага чалавека”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юрасём Зянковічам.
  • Ілона Карпюк: рабі, што можаш, на ніве сваёй беларушчыны — ідэя, з якой жыву 14.05.2026 1h 1min
    14 траўня ў эфіры Еўрарадыё — намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, аніматарка культуры Ілона Карпюк. Беларусы не сталі выключэннем сярод іншых народаў — наш этнас таксама быў падзелены межамі і не заўсёды спрыяльнымі для нашай нацыі працэсамі фарміравання дзяржаў у нашым рэгіёне. У выніку мы маем беларусаў, якія жывуць у сваёй незалежнай краіне, і беларусаў, якія ўяўляюць сабой нацыянальныя меншасці ў Польшчы, Літве, Украіне… Такі падзел існуе ўжо не адно дзесяцігоддзе і прывёў да таго, што, хоць мы і з’яўляемся часткай аднаго этнасу, пэўныя працэсы фарміравання нацыянальнай тоеснасці і ідэнтычнасці пайшлі ў нас крыху рознымі шляхамі. Што не робіць нас адрознымі ў пытанні нацыянальнага самавызначэння, перакананая Ілона Карпюк. Пра тое, ці з’яўляюцца на сёння беларусы ў Беларусі і беларусы меншасцей часткамі адной нацыі, як адрозніваюцца нашы бачанні нацыянальнай тоеснасці і ідэнтычнасці і ці можа ў нас быць агульная нацыянальная ідэя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ілонай Карпюк.
  • Андрэй Колас: жыць па законах дабра і рабіць сваю справу годна — мая ідэя 07.05.2026 1h 9min
    7 траўня ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, культурны антраполаг, выкладчык Андрэй Колас. Беларусаў не трэба прыспешваць з фармуляваннем, нараджэннем нацыянальнай ідэі. Як нельга прыспешыць дзіцё нарадзіцца раней тэрміну — усё адбываецца ў свой час. Але ж і самі мы не мусім проста сядзець і чакаць гэтага нараджэння, а павінны рабіць усё магчымае для фарміравання спрыяльных умоў для гэтага “дзіцяці” нашага этнасу. Найперш, мы павінны ў любых жыццёвых абставінах захоўваць сваю людскасць, імкнуцца жыць па законах дабра і рабіць сваю беларускую справу годна. А далей усё будзе як будзе. А будзе яно абавязкова добра для нас як нацыі, перакананы Андрэй Колас. Пра тое, чаму нацыянальная ідэя не нарадзілася дагэтуль і ці можа гэты працэс адбыцца сам па сабе, у чым гістарычная хітрасць беларусаў, і калі мы пераможам рэжым, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Коласам.
  • Наста Суханосік: захаваць сябе для вольнай Беларусі — мая нацыянальная ідэя 30.04.2026 1h 12min
    30 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — акцёрка, кіраўніца праектаў Фонду “Тутака”, вядоўца літаратурнай ютуб-праграмы “Смаленне вепрука”, арт-менеджарка, рэжысёрка Наста Суханосік. Для беларусаў, для кожнага з нас, сёння вельмі важна захаваць сябе ў гэтым віры часам натхняльных, але часцей вельмі страшных і складаных падзей. Каб пазней, у новай, вольнай, незалежнай і беларускай Беларусі мы маглі жыць і працаваць на карысць сабе і сваёй краіне. Гэта тычыцца фізічнага і псіхічнага стану, але найперш мы мусім захаваць у сабе сваю беларускасць, свае карані. Якія некалі абавязкова прывядуць нас назад на нашу зямлю, нашу Бацькаўшчыну, пераканана Наста Суханосік. Пра тое, чаму для разумення сваёй беларускасці нам не хапае “чароўнага пендаля”, якім мусіць быць гэты пендаль і ці здольная на такі пендаль сучасная літаратура, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настай Суханосік.
  • Таццяна Нікіціна: трымацца сваіх каранёў і сваёй беларускасці — мая ідэя 23.04.2026 1h 9min
    23 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — журналістка, былая вядоўца кітайскага тэлебачання, вандроўніца Таццяна Нікіціна. Дзе б мы ні знаходзіліся, мы мусім захоўваць у сабе сваю беларускасць. А для гэтага трэба памятаць гісторыю сваёй краіны і сваёй сям’і, любіць сваю культуру і падтрымліваць усё беларускае. Толькі так мы захаваем сябе і сваю нацыю, пераканана Таццяна Нікіціна. Пра тое, чаму ў эміграцыі важна не адварочвацца ад сваёй культуры і памятаць пра свае карані, як захаваць веру ў вяртанне, і чаму не мусім забывацца, што беларус беларусу заўжды беларус, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таццянай Нікіцінай.
  • Павел Шаўцоў: адчуваць сябе беларусамі і будаваць нацыю на сваёй зямлі 16.04.2026 1h 7min
    16 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — сябра Апякунскай рады бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане Павел Шаўцоў. Шмат гадоў робіцца ўсё, каб беларускасць у беларусах канчаткова знішчыць. І часам здаецца, што гэтыя планы захопнікаў і манкуртаў сапраўды здзяйсняюцца. Але нават праз крывавы бетон, якім заліваюць нашу свядомасць і нашу зямлю, наша беларускасць усё адно прасочваецца і напаўняе сокам беларускую нацыю. Так будзе і гэтым разам, перакананы Павел Шаўцоў. Пра тое, чаму і ў эміграцыі беларусы не забываюцца на свае карані, чаму мы павінны захоўваць памяць пра сваю гісторыю, і як гэта нам дапаможа захаваць сваю ідэнтычнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Шаўцовым.
  • Аляксей Шадзько: мая нацыянальная ідэя простая — любоў, сумленнасць, розум 09.04.2026 1h 4min
    9 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, акцёр тэатра і кіно, кіроўца аўтобуса ў Лондане Аляксей Шадзько. Самае каштоўнае, што сёння можа здабыць чалавек — рабіць тое, што яму падабаецца, ад чаго ён атрымлівае задавальненне. Арыентавацца не на тое, каб спадабацца некаму іншаму, а каб зробленае табой найперш выклікала станоўчыя эмоцыі і падабалася табе самому. Пра што б размова не ішла: напісаныя музыка і вершы, роля ў кіно ці на сцэне тэатра, альбо праца кіроўцам аўтобуса. І трэба пазбягаць агрэсіі ў паводзінах і не шукаць ворагаў — гэтага і без нашых пошукаў наўкол хапае. Бо толькі любоў выратуе свет і нас разам з ім, перакананы Аляксей Шадзько. Пра тое, чаму не “прыжыўся” на сцэне як беларускага, так і расійскага тэатра, чаму так важна захоўваць гонар і годнасць, ці гатовы вярнуцца на Радзіму, і пры якіх умовах, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксеем Шадзько.
  • Марыя Грыц: рабі, што можаш, кожны дзень — згодна з такой ідэяй жыву 02.04.2026 1h 3min
    26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — папулярызатарка беларускай культуры, авантурыстка Марыя Грыц. Мы апынуліся ў сітуацыі, калі нам проста неабходна зрабіць усё магчымае для захавання сябе, а яшчэ і захаваць тое сваё, што мы маем у душы, у сэрцы, у падсвядомасці ўрэшце рэшт. І гэта тычыцца не толькі тых, хто жыве ў Беларусі ва ўмовах бясконцых рэпрэсій і пераследу за іншадумства, але і тых, хто жыве ў складаных умовах вымушанай эміграцыі. Таму мы проста мусім штодня рабіць усё, ад нас залежнае, для такога захавання. І мы з гэтым справімся, і мы абавязкова вернемся са сваімі здабыткамі на Радзіму, перакананая Марыя Грыц. Пра тое, чаму так важна захоўваць і выхоўваць у сабе беларускасць, ці патрэбна гэта нам, і навошта, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Грыц.
  • Ігар Іваноў: быць беларусам, каб асэнсаваць сябе — у гэтым мая нацыянальная ідэя 26.03.2026 53min
    26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — актывіст беларускай дыяспары Вялікабрытаніі, заснавальнік і галоўны рэдактар выдавецтва “Skaryna Press”, публіцыст і перакладчык Ігар Іваноў. Насуперак цёмным часам, якія пануюць апошнія гады, менавіта сёння мы назіраем найвялікшы росквіт беларускасці. І таму сёння мы мусім не плакаць над лёсам нацыі, а з упартасцю рабіць усё магчымае, каб гэты росквіт культываваць і пашыраць. І мы абавязкова ўсё, намі зробленае і назапашанае, некалі перададзім у Беларусь, бо менавіта там яно некалі напэўна спатрэбіцца, перакананы Ігар Іваноў. Пра тое, чаму выпрабаванні, якія выпадаюць не першае стагоддзе на лёс беларусаў, — гэта не пакаранне боскае, а шанец, у чым небяспека “моўнага губазіка”, і чаму нам так неабходны творчы нацыяналізм, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Івановым.