ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

Радыё Свабода
Shteti Shtetet e Bashkuara
Gjuha BE
Episode 20
I/E fundit 03.07.2026

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Episodet

  • Шрайбман: які ўльтыматум Кіева ня прыме Лукашэнка. Абламейка: як ён выкарыстоўвае вайну 03.07.2026 55min
    Чаму ўлады па-рознаму адрэагавалі на ўдары дронаў па беларускіх аўтобусах? Якія прыватныя і палітычныя вынікі паездкі Лукашэнкі ў Расею, Кітай, Інданэзію і М'янму? Як афіцыйны Менск будзе рэагаваць на новыя ўльтыматумы Зяленскага? Як падзеі Другой сусьветнай вайны на тэрыторыі Беларусі пераклікаюцца з паўнамаштабнай вайной Расеі супраць Украіны? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі тыдня разам з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам і гісторыкам і пісьменьнікам Сяргеем Абламейкам.
  • Дрон зноў атакаваў беларускі аўтобус. Расейцы на запраўках Беларусі. Фэст у Будславе 02.07.2026 12min
    У «ПіКу Свабоды» Дзьмітры Гурневіч і экспэрты расказваюць пра падзеі 2 ліпеня і тлумачаць, што яны значаць.
  • 32 памілаваныя. Навуковы цэнтар для Колі? Рэтрансьлятары ў Беларусі зьнішчылі? Навіны 1 ліпеня 01.07.2026 10min
    Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 32 чалавек. Ад сёньня беларускія банкі патрабуюць геалякацыю, калі вы хочаце карыстацца іх мабільнымі праграмамі. Ці купіць Інданэзія беларускі калійны камбінат?
  • Лукашэнка паляцеў на выпускны сына ў Пэкін. +40,4°С – рэкорд за 145 гадоў. Навіны 30 чэрвеня 30.06.2026 11min
    Лукашэнка прыляцеў у Пэкін ня толькі на перамовы, але на выпускны сына Мікаля, і ўжо ёсьць пытаньні, ці законна ён скарыстаўся дзяржаўным самалётам дзеля сямейнай падзеі. Беларусь склікала Раду бясьпекі ААН праз удар па аўтобусе з дзецьмі пад Бранскам. А ў краіне тым часам — гістарычная сьпёка: у Пінску зафіксавалі абсалютны тэмпэратурны рэкорд за 145 гадоў назіраньняў. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 30 чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.
  • Лукашэнка паміж Пуціным і Сі: што было за зачыненымі дзьвярыма. Сьпёка забівае. Навіны 29 чэрвеня 29.06.2026 14min
    Лукашэнка нечакана паляцеў у Кітай да Сі Цзіньпіна пасьля двухдзённых перамоваў з Пуціным на Валдаі. Пра што насамрэч дамовіліся? Ці не дамовіліся? Эўропу накрыла рэкордная сьпёка – і Беларусь у зоне небясьпекі. Ёсьць першыя ахвяры. Раскажам пра тых, каму найцяжэй – сотні палітвязьняў за кратамі ў гэтую сьпёку. І прыемная навіна: беларускія жанчыны ўпершыню пераплылі Ля-Манш. У "ПіКу Свабоды" з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 29 чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.
  • Алеўскі пра цяжкі час Лукашэнкі. Новыя дэталі выкраданьня Котава. Шэйман пашырае імпэрыю 26.06.2026 1h 3min
    У “ПіКу Свабоды” мы падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня і тлумачым, што яны значаць. Сёньня мы пагаворым пра тое, ці дацісьне Пуцін Лукашэнку, каб Беларусь мацней дапамагала ў вайне супраць Украіны? Як Віктар Шэйман пашырае сваю бізнэс-імпэрыю. У Беларусі зьявілася новая кампанія, якая мае права гандляваць зброяй і зьвязаная яна з былымі сілавікамі. Пагаворым пра зьнікненьне Анатоля Котава. Ягоны блізкі калега Аляксандар Апейкін лічыць, што расьсьледаваньне БРЦ гэта ўсяго некалькі адсоткаў ад праўды, што насамрэч сталася з былым чыноўнікам.
  • Ці выканаў Лукашэнка ўльтыматум Зяленскага і што будзе далей. Навіны 25 чэрвеня 25.06.2026 10min
    Зяленскі кажа, што Лукашэнка выканаў ультыматум. Але Украіна рыхтуецца да новага фронту з боку Беларусі і эвакуюе памежныя вёскі. На Горадзеншчыне праводзяць мабілізацыйныя вучэньні. Палітвязень, былы добраахвотнік Верамейчык, верагодна, перанёс інфаркт за кратамі. У Беларусі зноў гараць аўтобусы. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь мы расказваем пра падзеі 25 чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.
  • Пуцін ставіць Лукашэнку ўмовы? Новая апэрацыя КДБ. Школьнікі адмаўляюцца ад белмовы 24.06.2026 10min
    Калі Беларусь больш актыўна не далучыцца да вайны ва Ўкраіне, Расея пагражае абмежаваць фінансавую падтрымку, – піша Wall Street Journal. За 3 дні да заканчэньня ўльтыматуму Зяленскага галоўнакамандуючы арміі Беларусі едзе ў доўгатэрміновую камандзіроўку. Чаму ў Беларусі даражэе бэнзін і ці ўратуе беларускае паліва Расею. Усё менш выпускнікоў выбірае беларускую мову на цэнтральным тэставаньні. Як ратавацца ад сьпякоты? У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі дня і тлумачым, што яны значаць.
  • Тры дні да канца ультыматуму. Польшча пра візы, Коўл пра палітвязьняў, Сабаленка пра вясельле 23.06.2026 9min
    За тры дні да заканчэньня ўльтыматуму Ўкраіны Аляксандр Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны захоўваць спакой і абвясьціў аб доўгай замежнай камандзіроўцы – з сустрэчай з Уладзімірам Пуціным. У выпуску таксама: адказ Польшчы на пытаньне пра візавыя запрашэньні для сваякоў беларусаў у эміграцыі, чаканьні ад новага візыту спэцпасланьніка Трампа Джона Коўла ў Менск і навіны пра вясельле першай ракеткі сьвету Арыны Сабаленкі.
  • Што будзе, калі Лукашэнка ня выканае ўмовы Зяленскага 22.06.2026 36min
    Якім будзе адказ Лукашэнкі на ўльтыматум Зяленскага? Ці пяройдзе канфлікт у ваенную фазу, ці застанецца ў межах палітычнага ціску і кулюарнай дыпляматыі? У спэцыяльным выпуску «ПіКа Свабоды« абмяркоўваюць палітычны аналітык з Кіева Ўладзімер Фясенка і беларускі палітычны аналітык Юры Дракахруст, кіраўнік Кіраўнік агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага пераходнага кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы, былы намесьнік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук, сьпікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.
  • Вайна прыйшла да беларусаў: дрон, Іран і страчаныя лекі 19.06.2026 44min
    Як поўнамаштабная вайна прыйшла ў беларускія дамы? Што стаіць за атакай на аўтобус зь беларускімі дзецьмі на Браншчыне? Хто найбольш выйграў ад падпісаньня пагадненьня паміж Іранам і ЗША і ці змогуць улады Беларусі спрычыніцца да праграмаў аднаўленьня Ірану? Чаму беларусы страцілі доступ да сучасных заходніх лекаў? У «ПіКу Свабоды» падсумоўваем падзеі тыдня з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай, палітычным аналітыкам з Украіны Ігарам Тышкевічам і прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінэту доктарам Станіславам Салаўём.
  • Беларусь уцягваюць у вайну. Масква ў агні. Як выкрадалі Котава 18.06.2026 13min
    Хто ўцягвае Беларусь у вайну? Што адбываецца пасьля інцыдэнту з аўтобусам у Бранскай вобласьці? Як была арганізавана спэцапэрацыя па выкраданьні былога беларускага чыноўніка Анатоля Котава. Найбуйнейшая атака дронаў на Маскву. Чаму ў Беларусі самая высокая ў рэгіёне сьмяротнасьць ад сардэчных хваробаў? Гісторыя беларускі, якая празь дзесяцігодзьдзі знайшла італьянскую сям’ю, што калісьці прыняла яе пасьля Чарнобылю. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 18-га чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.
  • Беларускія дзеці пад ударам. Расея хоча заліць Беларусь сваім віном. Загінуў вядомы лекар 18.06.2026 11min
    Аўтобус зь беларускімі дзецьмі трапіў пад удар дрона ў расейскай прыфрантавой зоне. Адна жанчына загінула, Украіна адмаўляе сваю датычнасць да атакі. У «ПіКу Свабоды» мы расказваем пра галоўныя падзеі 17-га чэрвеня і тлумачым, што яны значаць.
  • Лукашэнка прабачыўся перад Зяленскім. Беларусаў затрымалі у справе аб забойстве. Балотны футбол 16.06.2026 14min
    Лукашэнка заявіў, што Беларусь «як на далоні» для ваенных удараў Украіны і стрымана прабачыўся перад Зяленскім. У Польшчы забілі мастака, які маляваў карыкатуры на Пуціна, Кадырава і Лукашэнку. Па гэтай справе ўжо затрымалі двух грамадзян Беларусі. Як тэлефонныя махляры падманваюць беларусаў, прыкідваючыся сілавікамі і што рабіць, каб ня стаць ахвярай падману. Што такое балотны футбол, міжнародны турнір па якім хутка пачнецца ў Беларусі. Пра гэта ды іншае ў «ПіК Свабоды. Навіны».
  • Удар па Кіева-Пячорскай лаўры. Што прынясе Беларусі перамір'е на Блізкім Усходзе. Коўл кажа «хутка» 15.06.2026 12min
    Расея нанесла адзін з самых разбуральных удараў па Кіеве за апошнія месяцы – пацярпелі людзі, культурныя і рэлігійныя помнікі. Тым часам ЗША і Іран абвясьцілі пра мірную дамову, Лукашэнка сустрэўся з Лаўровым, а спэцпасланьнік Трампа адказаў, ці чакаць яго ў Менску. Пра падзеі 15 чэрвеня і іх значэньне – у выпуску навінаў «Піку Свабоды».
  • 37 год турмы за «здраду». Беларусам бліжэй ВКЛ, чым Расейская імпэрыя. Сьцёб з Каржа 12.06.2026 44min
    У выніковым выпуску “ПіКа Свабоды” зь Дзмітрыем Гурневічам падсумоўваем падзеі тыдня. Сям’ю зь Менску асудзілі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі». Агулам на 37 гадоў. Мы пагаварылі з дачкой кінутых у турму Дзьмітрыя і Тацяны Корсакавых. Выбары ў Армэніі паказалі, што «не такая страшная Расея, як яна сама сябе малюе», кажа палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў. Глядзіце зь ім размову пра тое, як Пуцін не пераігрывае, а прайграе. Беларусы лічаць гісторыю ВКЛ важнейшай за гісторыю Беларусі ў складзе Расейскай імпэрыі. Але ня ўсё так проста. Абмяркоўваем гэта з гісторыкам Цімафеем Акудовічам.
  • 40 тысяч ахвяр махляроў. Экстрэмізм шукаюць у новых месцах. Беларускія сьляды на Мундыялі 11.06.2026 9min
    Махляры гадамі тэрарызавалі гандлёвыя сеткі, пасьпяхова вымагаючы грошы. Следчыя будуць больш маніторыць TikTok і Threads, шукаючы экстрэмізм. Беларуская кампанія хацела набыць зброю для Ірану і трапіла пад санкцыі ЗША. Сёньня пачынаецца футбольны чэмпіянат сьвету. Беларусі ня будзе сярод 48 удзельнікаў, але на чэмпіянаце ёсьць беларускія сьляды. Навіны 11 чэрвеня.
  • Чалавек Трампа супакоіў беларусаў. Расея правакуе атаку на Беларусь. Як Макс Корж «данаціў» Украіне 10.06.2026 13min
    Ці спынены працэс вызваленьня палітвязьняў? Адказвае дарадца амэрыканскага прэзыдэнта Джон Коўл. Расея будуе дронавыя комплексы каля мяжы зь Беларусьсю. Чаму гэта небясьпечна для беларусаў? Украіна распрацавала танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Каму пачынаць баяцца? На самым стратэгічным заводзе сілавікі правяраюць каля 400 працаўнікоў. Навошта? Гэтыя і іншыя навіны 10 чэрвеня ў «ПіКу Свабоды».
  • Справа Лукашэнкі ў Гаазе. Боты ў Threads. Іранка пра пекла Акрэсьціна. Навіны 9 чэрвеня 09.06.2026 10min
    Што будзе са справай супраць рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе пасьля адхіленьня ад пасады пракурора. На блогера Ігара Лосіка ў сацсетцы Threads за некалькі дзён падпісалася 800 ботаў. Затрымалі падазраванага ў масавым атручваньні дзяцей у Барысаве. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь апавядаем пра навіны 9 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць.
  • «Працуйце як эфіёпы». Дактары адказалі Лукашэнку. Канцэрт Каржа. Бэнзін па ліміту? Навіны 8 чэрвеня 08.06.2026 11min
    Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць, а трэба як эфіёпы. Дактары адрэагавалі на прапанову Лукашэнкі вярнуцца, каб выносіць сьмецьце. Як адраджалі Савецкі Саюз на канцэрце Макса Каржа ў Стамбуле. Ці абмяжуюць продаж бэнзіну ў Беларусі, пакуль у расейцаў дэфіцыт паліва праз атакі ўкраінцаў па НПЗ. З Ганнай Соўсь апавядаем пра навіны 8 чэрвеня. І тлумачым, што яны значаць.