ПіК Свабоды
Радыё Свабода
0
«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Епизоде
-
32 000 эўра для вызваленых. Былы пасол Расеі атрымаў зямлю ў Драздах. Беларуска выйшла з турмы ў ЗША 17.09.2026 10минЧым займаюцца былыя палітвязьні ў Літве і на якіх умовах могуць адбыцца наступныя вызваленьні. Прапаганда з дапамогай штучнага інтэлекту расказвае, як страшна жылося ў Заходняй Беларусі пры паляках. У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску з анкалягічнай хваробай. Якім чынам былы расейскі пасол атрымаў участак для катэджа ў Драздах. У ПіКу Свабоды з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 17 верасьня і тлумачым, што яны значаць. -
Каго вызваляць? Лукашэнка правёў перамовы з пасланьнікам Трампа 15.09.2026 12минПасланьнік Дональда Трампа прыехаў у Менск і правёў перамовы з Лукашэнкам. Чакаюццца вызваленьні палітвязьняў, хоць Лукашэнка чарговы раз заявіў, што палітвязьняў у Беларусі няма. Уначы зьнішчальнік NATO зьбіў над Літвой дрон. Літоўскі міністар замежных спраў заявіў, што бесьпілётнік заляцеў зь беларускай тэрыторыі, і таму ў Менск накіруюць ноту пратэсту. Колькі трэба працаваць сярэдняму беларусу, каб купіць гадзіньнікі, якія носіць старэйшы сын Лукашэнкі Віктар? Расказваем пра навіны 15 верасьня і тлумачым, што яны значаць. -
Забойства ў Менску і візіт прадстаўніка Трампа: што адбылося 15.09.2026 10минРасказваем пра падзеі 14-га верасьня і тлумачым, што яны значаць. Спэцпасланьнік Трампа Джон Коўл прыбыў у Вільню, чакаецца ягоная паездка ў Менск. Лукашэнка хоча супрацоўнічаць з Ватыканам у той час, калі перашкаджае каталіцкаму касьцёлу ў Беларусі Хакейнага арбітра падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны ў Менску Расейскі Zet-сьпявак быў хэдлайнэрам Дня горада ў Менску. -
Лукашэнка ня выключыў мабілізацыю і папрасіў сустрэчы з Трампам 11.09.2026 52минЛукашэнка заявіў, што будзе трэсьці армію і ня выключыў мабілізацыю. Што ўсё гэта значыць? Ці зьменшыць атмасфэру страху ў Беларусі вяртаньне Анджэя Пачобута і ці дасьць гэта імпульс перамовам паміж Менскам і Варшавай? Пра гэта ў эфіры разважаюць журналіст польскага выданьня Rzeczpospolita Руслан Шошын і мэтадоляг, былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч. На Вэнэцыянскім фэстывалі адбылася прэм’ера фільму беларускага рэжысэра Андрэя Куцілы. Трэці раз у гісторыі. У нас – размова з аўтарам фільму. -
Сілавікі бяруць пад кантроль дамафоны. Дактарам ускладняюць жыцьцё. Прысуд вядомаму адвакату 10.09.2026 10минАдваката Дзьмітрыя Лаеўскага, які абараняў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Алеся Бяляцкага, асудзілі да трох гадоў зьняволеньня. За што менавіта яго пакаралі? МУС атрымае больш кантролю над дамафонамі беларусаў, лекарам могуць ускладніць пераход з дзяржаўных бальніц у прыватныя клінікі, а ў сфэры адукацыі плянуюць новае ліцэнзаваньне. Таксама ў выпуску — як беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы зарабляюць на дэфіцыце паліва ў Расеі і чаму пацыенткі менскай радзільні №2 цяпер ня ведаюць, што будзе з ЭКА. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч расказваем пра галоўныя падзеі 10 верасьня і тлумачым, што яны значаць. -
Коўл рыхтуе вызваленьне палітвязьняў. Новы кантроль за выездам беларусаў. Булінг у Баранавічах 09.09.2026 10минСпэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл наведае Беларусь 14 верасьня. Чаго чакаюць і чаго асьцерагаюцца праваабаронцы? Як прыезд Анджэя Пачобута ў Беларусь можа паўплываць на беларусаў, якія просяць абароны ў Польшчы? Раскажам пра новыя правілы кантролю за беларусамі, якія выяжджаюць за мяжу, пра гісторыю школьніка зь Баранавічаў, які стаў ахвярай булінгу, і пра салідарнасьць беларусаў з 11-гадовым хлопчыкам з аўтызмам. Таксама ўзгадаем прэзыдэнцкія выбары, якія прайшлі ў гэты дзень 25 гадоў таму. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 9 верасьня і тлумачым, што яны значаць. -
«Пачобут выпрабоўвае рэжым Лукашэнкі». Кватэры падаражэлі на $10 000. Іранскі Boeing зноў у Менску 08.09.2026 12минБылы палітвязень Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Што зробяць улады? Іранскі грузавы Boeing трэці раз за некалькі тыдняў прыляцеў у Менск. Што магло быць на борце? 8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы: Аршанская бітва і 35 гадоў з дня прысягі на вернасьць Беларусі. Чаму пасьля гіпатэкі пад 1% новабудоўлі падаражэлі на $10 тысяч? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь мы расказваем пра галоўныя падзеі 8 верасьня і тлумачым, што яны значаць. -
Высылка беларусаў зь Літвы: чаму гэта адбываецца? 07.09.2026 14минРасказваем пра падзеі 7-га верасьня і тлумачым, што яны значаць. Новы палітычны сэзон для беларускіх дэмакратычных сілаў можа стаць вырашальным, заявілі ў Офісе Ціханоўскай. Што гэта значыць? Лукашэнка прыняў сьпікера так званай Палаты Прадстаўнікоў, генэрал-маёра КДБ і моцна хваліў. Ці ёсьць за што? Як беларускія прапагандысты перапісваюць гісторыю Ратка Младзіча і што замоўчваюць, ушаноўваючы яго пасьля сьмерці? -
Фядута пра Ціханоўскага і «Нашу Ніву». Алеўскі пра «напад зь Беларусі». Бесараб пра могільнік АЭС 04.09.2026 50минУ новым выпуску «ПіКа Свабоды» – пагроза Расеі для краінаў Балтыі, верагоднасьць закрыцьця паветранай прасторы над Расеяй і магчымыя наступствы для Беларусі – пра гэта гаворым з журналістам Цімурам Алeўскім; канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай», унутраныя сваркі беларускай дэмакратычнай супольнасьці і пошук больш канструктыўнай размовы – з паліттэхнолягам Аляксандрам Фядутам; і, нарэшце, незалежная экспэртыза праекту могільніка радыеактыўных адходаў у Беларусі, яго магчымыя рызыкі і праблемы афіцыйнай справаздачы – з экспэртам па радыяцыйнай бясьпецы Сяргеем Бесарабам. -
Статкевіч умешваецца ў скандал Ціханоўскага. Што будзе з рэйсамі на Маскву? 03.09.2026 10минУ сёньняшнім «ПіКу Свабоды» расказваем пра сытуацыю з палётамі паміж Менскам і Масквой на фоне папярэджаньняў Зяленскага, пра расьсьледаваньне выдачы італьянскай візы амбасадай у Менску падазраванаму ў дывэрсіі ў Ляйпцыгу, а таксама пра першы поўны беларускі пераклад «Адысэі» Гамэра. Таксама прааналізуем канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай» і блогерамі, сустрэчу Анджэя Пачобута з папам Львом XIV, апавядзем пра зьніклае возера ў Лагойскім раёне і папярэджаньне эўрапейскіх мэтэаролягаў пра магчымы тарнада ў Беларусі. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 3 верасьня і тлумачым, што яны значаць. -
Трагедыя ў Калінкавічах. Расейскае неба закрыецца? Куды ляцець беларусам? Сьлед Лукашэнкі ў Турцыі 02.09.2026 8минЗяленскі папярэдзіў авіякампаніі, што расейскае неба стане небясьпечным для цывільных рэйсаў. Што гэта азначае для авіякампаніі «Белавія» і беларусаў, якія могуць лётаць толькі праз Расею? Што стала прычынай гібелі трох работнікаў «Водаканала» у Калінкавічах? Былы міністар унутраных справаў Турцыі ў судзе прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі. Як двух беларусаў у Літве асудзілі за махлярства з фондамі Эўразьвязу і як прэзыдэнта Літвы сустрэўся з беларускім вулічным музыкам. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 2 верасьня і тлумачым, што яны значаць. -
Што новага ў школах. Дроны на Кіеў ляцяць уздоўж Беларусі. Лукашэнка папракае Расею і Кітай 01.09.2026 11минШто зьменіцца ў Беларусі ад 1 верасьня? Як адбываецца мілітарызацыя навучаньня ў беларускіх школах? Чаму Лукашэнка папракае Расею, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасьці і навошта Беларусі Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва? Чаму расейскія дроны ляцяць на Кіеў уздоўж беларускай мяжы? Як улады паказалі блогерам Пішчалаўскі замак, і што насамрэч трэба расказваць пра былую Валадарку? У «ПіКу Свабоды» З Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 1 верасьня і тлумачым, што яны значаць. -
Новыя вызваленьні палітвязьняў. Беларусь стала азіяцкай у геапалітыцы. Забарона прычосак у школе 01.09.2026 9минРасказваем пра падзеі 31-га жніўня і тлумачым, што яны значаць. Новыя вызваленьні палітвязьняў у Беларусі магчымыя ўжо ў сярэдзіне верасьня. Пра гэта заявіў спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл. Лукашэнка паляцеў у Кіргізстан, дзе возьме ўдзел у адкрыцьці VI Сусьветных гульняў качэўнікаў і саміце ШАС. Беларускія станкі на амаль мільён даляраў трапілі на прадпрыемствы расейскага ВПК. Каму канкрэтна? -
Лукашэнка ў Пуціна. Дырэктар ЦРУ ў Маскве. Што яны хаваюць? Вынікі тыдня з Аляксандрам Фрыдманам 28.08.2026 37минЦі зьвязаная чарговая паездка Лукашэнкі ў Маскву зь нечаканым візытам дырэктара ЦРУ ў Расею? За кратамі памёр ваенны злачынца, камандзір арміі басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч. Якія шанцы на міжнародны суд адказных за катаваньні і сьмерці ў Беларусі? Чаму “пірацкая экспэдыцыя” беларусаў ў Данію па крыж Сафіі Менскай выклікала дыскусію гісторыкаў? У “ПіКу Свабоды” з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі гэтага тыдня з гісторыкам і палітолягам Аляксадрам Фрыдманам. У нашым эфіры таксама арганізатарка “пірацкай вандроўкі” ў Капэнгаген Марыя Грыц і гісторыкі Сяргей Абламейка і Аляксандар Паршанкоў. -
Лукашэнка прадае гаспадаркі за 1 базавую. Дрон на мяжы. Прыцэлы для Расеі | Навіны 27 жніўня 27.08.2026 9минЛукашэнка зноў разьбіраў праблемы сельскай гаспадаркі Віцебшчыны і прапанаваў перадаваць стратныя гаспадаркі бізнэсу — некаторыя ўсяго за адну базавую. На беларуска-расейскай мяжы праз дрон закрылі пункт пропуску, а менскі завод «Пеленг», які вырабляе прыцэлы для расейскіх танкаў, будуе новы корпус. Таксама расказваем, чаму 90% украінцаў нэгатыўна ставяцца да Лукашэнкі, навошта будуць правяраць школьнікаў і што адкрылі для турыстаў у Нясьвіскім замку. -
Што дырэктар ЦРУ рабіў у Маскве? Ціханоўскі супраць СМІ. Беларуса зьбілі ў Вроцлаве 26.08.2026 11минЯк прайшоў нечаканы візыт кіраўніка ЦРУ у Маскву, і пра што Джон Рэткліф мог весьці перамовы з расейскімі спэцслужбамі? Раскажам пра напад у Вроцлаве на 66-гадовага беларускага таксіста праз «усходні акцэнт», пра прапанову Сяргея Ціханоўскага зьвяртацца да заходніх донараў са скаргамі на «недабрасумленныя» незалежныя СМІ, абавязковыя вайсковыя зборы для навучэнцаў каледжаў і сьмерць пасажыра рэйсу «Белавія». У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь раскажам пра галоўныя падзеі 26 жніўня і патлумачым, што яны значаць. -
Беларускія прэпараты на вайне. 1,5 млн на санаторый у Крыме | Навіны 25.08.2026 10мин35 гадоў таму Беларусь юрыдычна стала незалежнай. Ці быў Лукашэнка супраць незалежнасьці і як ён галасаваў 25 жніўня 1991 году? Беларускі прэпарат ратуе параненых расейскіх вайскоўцаў. Хто стаіць за яго вытворчасьцю? І навошта ўлады выдаткоўваюць 1,5 мільёна рублёў на рамонт санаторыю ў анэксаваным Крыме? Таксама – гісторыя пра булінг школьніка ў Баранавічах і парады псыхоляга бацькам. Падзеі 25 жніўня – у «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч. -
У беларусаў возьмуць ДНК. Туры ў Паўночную Карэю. Статкевіч выбачаецца перад Украінай 24.08.2026 11минУ “ПіКу Свабоды” расказваем пра асноўныя падзеі дня і тлумачым, што яны значаць. У чым небясьпека базы ДНК? Паясьняе былы супрацоўнік крымінальнага вышуку Станіслаў Лупаносаў. Навошта ўладам Беларусі бязьвіз у Паўночную Карэю? Разважае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў. -
Як талібы выкарыстоўваюць Лукашэнку. 150 год гісторыі роду Мілінкевічаў 21.08.2026 1ч 1минСёньня ў «ПіКу Свабоды» гісторык і палітоляг Яўген Красулін аналізуе візыт кіраўніка хунты М’янмы ў Беларусь. Якія інтарэсы аб’ядноўваюць дыктатараў? Навошта ў Менск прыяжджала дэлегацыя талібаў з Афганістану і чаму прапаганда Лукашэнкі практычна не паведамляла пра гэта. Чаму інкамунікада і адзінота гэта інструмэнты катаваньня ў беларускіх турмах? Расказвае былы палітвязень Ігар Карней, які напісаў пра гэта кнігу. Заўтра ў Варшаве пахаваюць Аляксандра Мілінкевіча. Яго ўзгадвае стваральніца «Белсату» Агнешка Рамашэўска. -
Кіраўнік хунты ў Менску. Лекарка Лукашэнкі ў раскошы. Беларусак правераць на бясплодзьдзе 20.08.2026 9минКіраўнік хунты М’янмы ў Менску. Роза Турарбекава – пра збліжэньне ізаляваных рэжымаў. Таксама ў выпуску: раскошнае жыцьцё асабістай лекаркі Лукашэнкі, абавязковая праверка беларускіх жанчын на бясплодзьдзе, вышук былых футбалістаў і завочны суд над «каліноўцамі». Падзеі 20 жніўня ў «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь.