Idea X
Euroradio
0
Аўтарская праграма “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука, прысвечаная дыскусіі і фармуляванню беларускай нацыянальнай ідэі. У якасці гасцей запрашаюцца палітыкі, літаратары, эканамісты, музыканты, айцішнікі і культуролагі. Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Епизоде
-
Васіль Плешкуноў: вярнуць сабе сваё беларускае — такой бачу нашу ідэю сёння 16.07.2026 58мин16 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да волі” і грамадскай арганізацыі “Акцыі беларусаў у Варшаве” Васіль Плешкуноў. Беларуская нацыя, беларуская дзяржава не зможа існаваць, калі не верне сабе сваё. Пачынаючы ад краіны, дзе пануюць прыхадні з суседняй дзяржавы, і працягваючы сапраўдным буларускім духам нашага народа. Гэта і наша мова, і наша культура, і нашы традыцыі, і наша гісторыя. Але мы мусім не толькі вяртаць, але і развіваць гэтую беларускасць, рабіць яе сучаснай і адпаведнай часу. Ну, і не менш важнае — вярнуць у дзяржаву нашу беларускую справядлівасць, перакананы Васіль Плешкуноў. Пра тое, чаму нельга спыняцца ў сваім імкненні не проста вярнуцца на радзіму, але і вярнуць сабе тую радзіму, як аднавіць справядлівасць і ці магчыма гэта без люстрацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Васілём Плешкуновым. -
Павел Севярынец: Ісус Хрыстос, які размаўляе па-беларуску — адвечная наша ідэя 02.07.2026 59мин2 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец. Беларускае грамадства, беларуская дзяржава павінны жыць паводле сваёй нацыянальнай ідэі. І нават у сітуацыі, калі гэтая ідэя сутыкаецца з супрацьдзеяннем, непрыняццем, неразуменнем, яна праб’е сэрца сама, навылёт. У той самы момант, калі мы яе выказваем, калі мы пачынаем маліцца па-беларуску, спяваць па-беларуску, размаўляць па-беларуску. Бог працуе праз сэрцы людзей, там перагародкі зносяцца імгненна. Гэта будзе, і будзе гэта як паводка, перакананы Павел Севярынец. Пра тое, чаму неабходна захоўваць сваю беларускасць у любых умовах, чаму важна пусціць Бога ў сваё сэрца, і што нам рабіць з Расіяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Севярынецам. -
Люда Астапчук: збірацца разам і святкаваць жыццё — найлепшая ідэя сёння 25.06.2026 1ч 6мин25 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — актывістка беларускай суполкі Сіэтла Люда Астапчук. Не варта чакаць, пакуль нехта прыйдзе і нешта для вас ці за вас зробіць. Толькі ўласнымі высілкамі, толькі асабістым удзелам можна нешта годнае і добрае арганізаваць: святкаванне Купалля, канцэрт, курсы беларускай мовы, Дранік-фэст, прэзентацыю ці велапрабег — толькі калі сам для гэтага будзеш рабіць усё неабходнае, нешта атрымаецца. І беларусы на такое здольныя, перакананая Люда Астапчук. Пра тое, чаму за мяжой так важна захоўваць свае беларускія карані і сувязь з Бацькаўшчынай, як выхаваць дзяцей беларусамі ў эміграцыі і чаму так важна беларусам сёння быць побач адзін з адным і будаваць свае суполкі па ўсім свеце, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Людай Астапчук. -
Кацярына Баўрэ: глабалізацыя беларускай годнасці — такой бачу нашу ідэю 18.06.2026 1ч18 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Ніцы, юрыстка па міграцыйных пытаннях у Францыі Кацярына Баўрэ. Знайсці ў сабе сваю беларускасць — гэта не пра філасофію, а, найперш, пра волю, пра свабоду, пра годнасць. Пра будучыню. Калі мы не паважаем свае карані, калі мы не будуем сваю будучыню, будучыню сваёй краіны, з разлікам на стагоддзі наперад, то ў нас проста нічога не застанецца для нашых дзяцей. І мы мусім зрабіць усё, ад нас залежнае, каб гэтай будучыні нашы дзеці не былі пазбаўлены, перакананая Кацярына Баўрэ. Пра тое, чаму, адмаўляючыся ад сваёй беларускасці, сваёй тоеснасці, мы пазбаўляем будучыні сваіх дзяцей, чаму мець годнасць так важна ў сучасным свеце і чаму гэтая годнасць мусіць быць менавіта беларускай, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Баўрэ. -
Аляксей Бацюкоў: незалежнасць, мова, традыцыя, гісторыя — наша ідэя ў гэтым 11.06.2026 58мин11 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — краязнаўца, даследчык, пісьменнік, былы дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. Гісторыяй і знаходжаннем на перасячэнні двух цывілізацыйных сусветаў Беларусі наканавана быць своеасаблівай буфернай зонай. І ў бліжэйшым будучым нам гэтага не пазбавіцца: мы будзем па-ранейшаму “паміж”, а не з Захадам ці Усходам. На сутыкненні розных цывілізацыйных форм кіравання і мыслення. Гэта, як і раней, будзе для нас як магчымасцю нешта з такога становішча займець, так і нязменнай пагрозай для нашага існавання. Таму наша тоеснасць будзе на мінімальным узроўні бяспечнага, але мы яе захаваем насуперак усяму да лепшых часоў. Якія некалі абавязкова будуць, перакананы Аляксей Бацюкоў. -
Яўген Магда: Расія, адчапіся ад нас, мы самі ўсё зможам — наша агульная ідэя 04.06.2026 49мин4 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда. Назіраючы за тым, што адбылося і працягвае адбывацца ва Украіне, беларусы мусяць рабіць свае высновы і разумець, што мова мае значэнне. Што без разумення і прыняцця сваёй ідэнтычнасці мы становімся лёгкай ахвярай для нашых ворагаў. Толькі ўсведамленне таго, што мы ў сваім нацыянальным і дзяржаўным будаўніцтве мусім кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі, даможа нам захаваць сябе і рухацца наперад. І мы гэта абавязкова зразумеем, і два нашыя народы будуць добрымі суседзямі адзін для аднаго, перакананы Яўген Магда. Пра тое, чаму развіццё беларускай і ўкраінскай нацый пайшло рознымі шляхамі, чым гэтыя шляхі адметныя і чаму нацыянальны інтарэс важна ўлічваць ў дзяржаўным будаўніцтве, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Магдам. -
Надзея Нортан: цікаўцеся сваёй беларускасцю — і тады вы будзеце цікавыя іншым 28.05.2026 1ч 6мин28 траўня ў эфіры Еўрарадыё — экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан. Раскіданыя па ўсім свеце беларусы сёння не знікаюць бясследна, а няспынна працуюць над стварэннем сваёй, альтэрнатыўнай ад рэжымнай, Беларусі. І хай сёння яна геаграфічна знаходзіцца па-за межамі нашай краіны, але прыйдзе час, калі і гэта, створаная нашай працай і нашымі марамі альтэрнатыўная Беларусь, і Беларусь, геаграфічна прывязаная межамі да пэўнага месца на мапе, уз’яднаюцца, перакананая Надзея Нортан. Пра тое, чаму змаганне “лоб у лоб” з рэжымам не дае плёну, ці магчыма па-за межамі краіны пабудаваць альтэрнатыўную Беларусь будучыні і як зрабіць так, каб беларускі дух і імпэт не зніклі ў беларусаў дыяспары, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Надзеяй Нортан. -
Юрась Зянковіч: справядлівасць і нацыянальныя каштоўнасці — наша ідэя сёння 21.05.2026 57мин21 траўня ў эфіры Еўрарадыё — адвакат, палітычны і грамадскі дзеяч, былы палітвязень Юрась Зянковіч. Для беларусаў — і па адзін, і па другі бок існуючых сёння барыкад — галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца справядлівасць. Але не будзе ў нас ніякай справядлівасці да таго часу, пакуль у дзяржаве не будзе замацавана павага да прыватнай уласнасці і прынцып недатыкальнасці гэтай уласнасці. Пачынаць жа вяртаць гэтую павагу неабходна з рэстытуцыі. І гаворка не толькі пра вяртанне “аджатай” рэжымам Лукашэнкі маёмасці тых, хто быў вымушаны з’ехаць з краіны пасля 2020 года, — размова і пра тых, у каго маёмасць адабралі пасля 1945-га, а можа, і пасля 1865 года. Рана ці позна, але мы гэтыя пытанні вымушаны будзем вырашаць, каб канчаткова выціснуць з сябе “чырвонага чалавека”, перакананы Юрась Зянковіч. Пра тое, чаму галоўнай каштоўнасцю і падмуркам для нацыі з’яўляецца прыватная ўласнасць, чаму сярод беларусаў так шмат “хатазкрайнікаў” і з дапамогай чаго мы нарэшце здолеем выціснуць з сябе “чырвонага чалавека”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юрасём Зянковічам. -
Ілона Карпюк: рабі, што можаш, на ніве сваёй беларушчыны — ідэя, з якой жыву 14.05.2026 1ч 1мин14 траўня ў эфіры Еўрарадыё — намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, аніматарка культуры Ілона Карпюк. Беларусы не сталі выключэннем сярод іншых народаў — наш этнас таксама быў падзелены межамі і не заўсёды спрыяльнымі для нашай нацыі працэсамі фарміравання дзяржаў у нашым рэгіёне. У выніку мы маем беларусаў, якія жывуць у сваёй незалежнай краіне, і беларусаў, якія ўяўляюць сабой нацыянальныя меншасці ў Польшчы, Літве, Украіне… Такі падзел існуе ўжо не адно дзесяцігоддзе і прывёў да таго, што, хоць мы і з’яўляемся часткай аднаго этнасу, пэўныя працэсы фарміравання нацыянальнай тоеснасці і ідэнтычнасці пайшлі ў нас крыху рознымі шляхамі. Што не робіць нас адрознымі ў пытанні нацыянальнага самавызначэння, перакананая Ілона Карпюк. Пра тое, ці з’яўляюцца на сёння беларусы ў Беларусі і беларусы меншасцей часткамі адной нацыі, як адрозніваюцца нашы бачанні нацыянальнай тоеснасці і ідэнтычнасці і ці можа ў нас быць агульная нацыянальная ідэя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ілонай Карпюк. -
Андрэй Колас: жыць па законах дабра і рабіць сваю справу годна — мая ідэя 07.05.2026 1ч 9мин7 траўня ў эфіры Еўрарадыё — гісторык, культурны антраполаг, выкладчык Андрэй Колас. Беларусаў не трэба прыспешваць з фармуляваннем, нараджэннем нацыянальнай ідэі. Як нельга прыспешыць дзіцё нарадзіцца раней тэрміну — усё адбываецца ў свой час. Але ж і самі мы не мусім проста сядзець і чакаць гэтага нараджэння, а павінны рабіць усё магчымае для фарміравання спрыяльных умоў для гэтага “дзіцяці” нашага этнасу. Найперш, мы павінны ў любых жыццёвых абставінах захоўваць сваю людскасць, імкнуцца жыць па законах дабра і рабіць сваю беларускую справу годна. А далей усё будзе як будзе. А будзе яно абавязкова добра для нас як нацыі, перакананы Андрэй Колас. Пра тое, чаму нацыянальная ідэя не нарадзілася дагэтуль і ці можа гэты працэс адбыцца сам па сабе, у чым гістарычная хітрасць беларусаў, і калі мы пераможам рэжым, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Коласам. -
Наста Суханосік: захаваць сябе для вольнай Беларусі — мая нацыянальная ідэя 30.04.2026 1ч 12мин30 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — акцёрка, кіраўніца праектаў Фонду “Тутака”, вядоўца літаратурнай ютуб-праграмы “Смаленне вепрука”, арт-менеджарка, рэжысёрка Наста Суханосік. Для беларусаў, для кожнага з нас, сёння вельмі важна захаваць сябе ў гэтым віры часам натхняльных, але часцей вельмі страшных і складаных падзей. Каб пазней, у новай, вольнай, незалежнай і беларускай Беларусі мы маглі жыць і працаваць на карысць сабе і сваёй краіне. Гэта тычыцца фізічнага і псіхічнага стану, але найперш мы мусім захаваць у сабе сваю беларускасць, свае карані. Якія некалі абавязкова прывядуць нас назад на нашу зямлю, нашу Бацькаўшчыну, пераканана Наста Суханосік. Пра тое, чаму для разумення сваёй беларускасці нам не хапае “чароўнага пендаля”, якім мусіць быць гэты пендаль і ці здольная на такі пендаль сучасная літаратура, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настай Суханосік. -
Таццяна Нікіціна: трымацца сваіх каранёў і сваёй беларускасці — мая ідэя 23.04.2026 1ч 9мин23 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — журналістка, былая вядоўца кітайскага тэлебачання, вандроўніца Таццяна Нікіціна. Дзе б мы ні знаходзіліся, мы мусім захоўваць у сабе сваю беларускасць. А для гэтага трэба памятаць гісторыю сваёй краіны і сваёй сям’і, любіць сваю культуру і падтрымліваць усё беларускае. Толькі так мы захаваем сябе і сваю нацыю, пераканана Таццяна Нікіціна. Пра тое, чаму ў эміграцыі важна не адварочвацца ад сваёй культуры і памятаць пра свае карані, як захаваць веру ў вяртанне, і чаму не мусім забывацца, што беларус беларусу заўжды беларус, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Таццянай Нікіцінай. -
Павел Шаўцоў: адчуваць сябе беларусамі і будаваць нацыю на сваёй зямлі 16.04.2026 1ч 7мин16 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — сябра Апякунскай рады бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане Павел Шаўцоў. Шмат гадоў робіцца ўсё, каб беларускасць у беларусах канчаткова знішчыць. І часам здаецца, што гэтыя планы захопнікаў і манкуртаў сапраўды здзяйсняюцца. Але нават праз крывавы бетон, якім заліваюць нашу свядомасць і нашу зямлю, наша беларускасць усё адно прасочваецца і напаўняе сокам беларускую нацыю. Так будзе і гэтым разам, перакананы Павел Шаўцоў. Пра тое, чаму і ў эміграцыі беларусы не забываюцца на свае карані, чаму мы павінны захоўваць памяць пра сваю гісторыю, і як гэта нам дапаможа захаваць сваю ідэнтычнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Шаўцовым. -
Аляксей Шадзько: мая нацыянальная ідэя простая — любоў, сумленнасць, розум 09.04.2026 1ч 4мин9 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — музыкант, акцёр тэатра і кіно, кіроўца аўтобуса ў Лондане Аляксей Шадзько. Самае каштоўнае, што сёння можа здабыць чалавек — рабіць тое, што яму падабаецца, ад чаго ён атрымлівае задавальненне. Арыентавацца не на тое, каб спадабацца некаму іншаму, а каб зробленае табой найперш выклікала станоўчыя эмоцыі і падабалася табе самому. Пра што б размова не ішла: напісаныя музыка і вершы, роля ў кіно ці на сцэне тэатра, альбо праца кіроўцам аўтобуса. І трэба пазбягаць агрэсіі ў паводзінах і не шукаць ворагаў — гэтага і без нашых пошукаў наўкол хапае. Бо толькі любоў выратуе свет і нас разам з ім, перакананы Аляксей Шадзько. Пра тое, чаму не “прыжыўся” на сцэне як беларускага, так і расійскага тэатра, чаму так важна захоўваць гонар і годнасць, ці гатовы вярнуцца на Радзіму, і пры якіх умовах, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксеем Шадзько. -
Марыя Грыц: рабі, што можаш, кожны дзень — згодна з такой ідэяй жыву 02.04.2026 1ч 3мин26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — папулярызатарка беларускай культуры, авантурыстка Марыя Грыц. Мы апынуліся ў сітуацыі, калі нам проста неабходна зрабіць усё магчымае для захавання сябе, а яшчэ і захаваць тое сваё, што мы маем у душы, у сэрцы, у падсвядомасці ўрэшце рэшт. І гэта тычыцца не толькі тых, хто жыве ў Беларусі ва ўмовах бясконцых рэпрэсій і пераследу за іншадумства, але і тых, хто жыве ў складаных умовах вымушанай эміграцыі. Таму мы проста мусім штодня рабіць усё, ад нас залежнае, для такога захавання. І мы з гэтым справімся, і мы абавязкова вернемся са сваімі здабыткамі на Радзіму, перакананая Марыя Грыц. Пра тое, чаму так важна захоўваць і выхоўваць у сабе беларускасць, ці патрэбна гэта нам, і навошта, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Грыц. -
Ігар Іваноў: быць беларусам, каб асэнсаваць сябе — у гэтым мая нацыянальная ідэя 26.03.2026 53мин26 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — актывіст беларускай дыяспары Вялікабрытаніі, заснавальнік і галоўны рэдактар выдавецтва “Skaryna Press”, публіцыст і перакладчык Ігар Іваноў. Насуперак цёмным часам, якія пануюць апошнія гады, менавіта сёння мы назіраем найвялікшы росквіт беларускасці. І таму сёння мы мусім не плакаць над лёсам нацыі, а з упартасцю рабіць усё магчымае, каб гэты росквіт культываваць і пашыраць. І мы абавязкова ўсё, намі зробленае і назапашанае, некалі перададзім у Беларусь, бо менавіта там яно некалі напэўна спатрэбіцца, перакананы Ігар Іваноў. Пра тое, чаму выпрабаванні, якія выпадаюць не першае стагоддзе на лёс беларусаў, — гэта не пакаранне боскае, а шанец, у чым небяспека “моўнага губазіка”, і чаму нам так неабходны творчы нацыяналізм, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Івановым. -
Андрэй Дубянецкі: мы беларусы, і паменей нам “братняй Русі” — такая мая ідэя 19.03.2026 1ч 1мин19 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — актывіст суполкі беларусаў Х’юстана, жыхар Тэхаса, адзін з дырэктараў культурніцкай арганізацыі “БелФэст” Андрэй Дубянецкі. Нам шмат гадоў убівалі ў галовы, што “мы, беларусы, з братняю Руссю” — гэта непадзельны тандэм, толькі ў складзе якога мы нечага вартыя і на нешта здольныя. Але нам жыццёва неабходна нарэшцэ выйсці з ценю гэтага “вялікага ўсходняга суседа” і стаць самастойнай і самадастатковай адзінкай ва ўсіх сэнсах — палітычным, эканамічным, культурніцікім, філасофскім і гэтак далей. Для гэтага мы, найперш, мусім дасягнуць дабрабыту, пры якім жыць у Беларусі і быць грамадзянінам гэтай краіны будзе гонарам. І мы абавязкова гэтага даможамся, перакананы Андрэй Дубянецкі. Пра тое, чаму мы павінны захоўваць сваю беларускасць, дзе б мы тэрытарыяльна ні знаходзіліся, ці трэба цягнуць у беларускасць тых грамадзян Беларусі, хто лічыць сябе “рускім”, і ці магчыма вярнуць сабе краіну мірным шляхам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Дубянецкім. -
Алесь Залеўскі: вера ў шанец праявіць сябе — мая нацыянальная ідэя сёння 12.03.2026 1ч 6мин12 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — журналіст, тэлевядоўца, магістр палітычных навук Алесь Залеўскі. Свабода беларуса пачынаецца са свабоды на сваім кавалачку зямлі, у сваім кутку. Месцы, дзе мы можам рабіць свабодна тое, што лічым патрэбным і правільным. Наш нацыянальны, культурны ландшафт — хутарскі. Калгас — гэта не наш ландшафт. Быць гаспадаром на сваёй зямлі заўсёды з’яўлялася першасным для беларуса. І мы абавязкова да гэтага вернемся, і спраўдзім свае мары, перакананы Алесь Залеўскі. Пра тое, чаму для беларусаў так важна свабода, ці вернемся мы на Бацькаўшчыну, і з чым, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Залеўскім. -
Маргарыта Тарайкевіч: талерантная, камфортная, адкрытая Беларусь — мая ідэя 05.03.2026 56мин5 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — магістарка сацыялогіі і антрапалогіі Маргарыта Тарайкевіч. Таталітарныя рэжымы вельмі любяць, каб усе людзі прытрымліваліся адной ідэалогіі, кіраваліся адной ідэяй і імкнуліся да адзінай мэты. Але беларусы гэтага ўжо маюць аж занадта, і сёння нам неабходна свабода. Тая свабода, якая дае магчымасць пачувацца ў сваёй краіне камфортна і якая дазваляе рабіць усё, каб ты, твая сям’я і твая Бацькаўшчына развіваліся. Гэта база, якая дае магчымасць развівацца і нацыянальнаму складніку. Які, найперш, выяўляецца ў культуры, пераканана Маргарыта Тарайкевіч. Пра тое, чаму для грамадства важна, але і небяспечна мець агульную нацыянальную ідэю, навошта быць беларусам па-за Беларуссю, і наколькі беларусы насамрэч талерантная нацыя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Маргарытай Тарайкевіч. -
Маргарыта Прохарчык: рабі нечаканае і не здраджвай сваім прынцыпам — мая ідэя 27.02.2026 56мин26 лютага ў эфіры Еўрарадыё — блогерка, культуролаг, рэдактарка thisminsk.media Маргарыта Прохарчык. У беларусаў няма звыклых для нас сённяшніх мацюкоў, але ў нашага народа была свая лаянка. Яна не такая агрэсіўная, як тая, што мы чуем з усіх бакоў сёння, але акурат гэтая неагрэсіўная, поўная жартаўлівай іроніі беларуская лаянка акурат і адпавядае нашаму характару і менталітэту, пераканана Маргарыта Прохарчык. Пра тое, чаму мы забыліся на беларускую лаянку і перанялі мацюкі ўсходняга суседа, ці варта гэтую традыцыю беларускай лаянкі аднаўляць, і як лаянка дапамагае захаваць сваю ідэнтычнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Маргарытай Прохарчык.