euroradio.fm
Euroradio
0
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
Avsnitt
-
Аляксандр Фрыдман. Пра Мельнікаву, санкцыі, Украіну і ўзбекаў 24.07.2026 41minАнжаліка Мельнікава, якая знікла ў Польшчы, магчыма, жыве ў Мінску і супрацоўнічае з КДБ — так сцвярджаюць "Кіберпартызаны". Што насамрэч можа стаяць за гэтай гісторыяй і чаму яна важная для беларускай палітыкі? Еўрасаюз узмацняе санкцыі супраць Беларусі і Расіі: пад абмежаванні трапіў Мазырскі НПЗ. У той жа час ЗША працягваюць паступова змякчаць санкцыі супраць асобных беларускіх прадпрыемстваў. Гэта супярэчнасць ці новая логіка санкцыйнай палітыкі? І што яна можа азначаць для Мінска? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё пагаворым з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. Таксама пагаворым пра вайну ва Украіне, сітуацыю на фронце і новую стратэгію: ці можа знішчэнне ўкраінскімі дронамі расійскай лагістычнай інфраструктуры сапраўды паўплываць на ход вайны? І ці ёсць у Масквы рэальныя падставы гаварыць пра мірнае ўрэгуляванне? -
Аляксандр Кныровіч. Мельнікава знайшлася, Wildberries гарыць, кароўкі дохнуць. 24.07.2026 43min"Кібер-партызаны" атрымалі доказы таго, што экс-спікерка Каардынацыйнай рады — жывая, у Мінску, з дзецьмі. Парадуемся за Анжаліку Мельнікаву, але не ад усяго сэрца. І заадно абмяркуем, што там адбываецца ў КР. Але гэта пад канец нашага сённяшняга стрыму з блогерам Аляксандрам Кныровічам. А пачнем са званка Лукашэнкі ва Узбекістан, чарговай нарады па сельскай гаспадарцы (дысцыпліны там як не было, так і няма) і трох чарговых лагістычных хабаў Wildberries, якія палаюць у Расіі -
Кошты на нерухомасць у Мінску, канфлікт палякаў і ўкраінцаў і транзіт улады ў Беларусі — Еўразум за 23 ліпеня | Новости Беларуси за 23 июля 23.07.2026 37minКошты на нерухомасць у Мінску, канфлікт палякаў і ўкраінцаў і транзіт улады ў Беларусі — Еўразум за 23 ліпеня | Новости Беларуси за 23 июля by Euroradio -
Анастасія Касцюгова. Рэжым гаворыць з Захадам, апазіцыя — з дыяспарай. А хто гаворыць з Беларуссю? 23.07.2026 54minСенат ЗША разгледзіць законапраект аб новых жорсткіх санкцыях супраць Расіі. Дакумент падтрымалі больш за 60 сенатараў ад абедзвюх партый, а за дапамогу Маскве ў абыходзе санкцый прапануюць караць нават 100-працэнтнымі тарыфамі. Тым часам у ЗША ўсё больш увагі да транснацыянальных рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, а дэмакратычныя сілы спрабуюць перабудаваць працу з беларусамі за мяжой. У Варшаве Святлана Ціханоўская стварае новы офіс-хаб для беларусаў. Што азначае новая санкцыйная палітыка ЗША для Расіі і Беларусі? Ці можа ўзмацненне ціску на Маскву паўплываць на рэжым Лукашэнкі? Як беларуская дэмакратычная супольнасць павінна працаваць з дыяспарай — і ці атрымліваецца ў яе гаварыць з беларусамі ўнутры краіны? І чаму рэжым працягвае пераследаваць беларусаў нават за межамі краіны? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з эксперткай па палітычнай камунікацыі Анастасіяй Касцюговай -
Аляксандр Класкоўскі. "Кепска працуеш — у войска". TikTok пад наглядам. Што рыхтуе Лукашэнка? 23.07.2026 42minЛукашэнка прапануе адпраўляць кепскіх работнікаў у войска. Беларускія сілавікі ўсё больш цікавяцца TikTok і іншымі платформамі, дзе ўлада не кантралюе інфармацыйны парадак дня. А эксперты ўжо сур'ёзна абмяркоўваюць, як можа прайсці транзіт улады ў Беларусі і што адбудзецца пасля Лукашэнкі. Ці становіцца армія яшчэ адным інструментам пакарання і прымусу? Чаму рэжым усё больш баіцца сацыяльных сетак? І ці можа Беларусь пасля Лукашэнкі атрымаць не перамены, а проста новага кіраўніка пры старой сістэме? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з Аляксандрам Класкоўскім -
Беларускім падлеткам, якія вучацца ў Польшчы, тэлефануе КДБ — Еўразум за 22 ліпеня | Новости Беларуси за 22 июля 22.07.2026 32minБеларускім падлеткам, якія вучацца ў Польшчы, тэлефануе КДБ — Еўразум за 22 ліпеня | Новости Беларуси за 22 июля by Euroradio -
Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Гуліцкі. Агент 00SIM. Як зяць Шэймана стварыў шпіёнскі сэрвіс і збірае дадзеныя мільёнаў? 22.07.2026 42minАндрэй Шымановіч — беларускі бізнесмен, які стаў вядомым дзякуючы шпіёнскаму сэрвісу mSpy. Праграма дазваляла сачыць за чужымі тэлефонамі і збіраць велізарныя масівы асабістых дадзеных. Пасля некалькіх буйных уцечак інфармацыі Шымановіч пераключыўся на іншыя мабільныя дадаткі — але і яны, як высветліла расследаванне, атрымліваюць доступ да геалакацыі, кантактаў, фота, мікрафона і іншых дадзеных карыстальнікаў. Пры гэтым бізнес Шымановіча звязаны з Беларуссю і Еўропай, а сам ён — з сям'ёй былога паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана. Як працуе сетка кампаній бізнесмена? Чаму беларускія дадаткі прадаюцца як еўрапейскія? Куды могуць трапляць дадзеныя мільёнаў карыстальнікаў? І як чалавек з такімі сувязямі і гісторыяй атрымаў від на жыхарства ў Літве? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з журналістамі-расследавальнікамі "Бюро Медыя" Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Гуліцкім -
Роза Турарбекава. Украіна і Польшча спрачаюцца, Іран мяняе свет. Што будзе з Беларуссю? 22.07.2026 34minАдносіны паміж Беларуссю і Украінай застаюцца напружанымі, а паміж Украінай і Польшчай нарастаюць спрэчкі вакол гісторыі, бяспекі і ўзаемных чаканняў. На гэтым фоне Лукашэнка спрабуе захаваць для сябе хоць нейкую прастору для манеўру паміж Расіяй, Украінай і Захадам. Ці магчымы перазапуск беларуска-ўкраінскіх адносін? І ці не становіцца Польшча новым галоўным цэнтрам рэгіянальнай палітыкі? А тым часам Іран, вайна і кліматычныя змены мяняюць саму архітэктуру міжнароднай бяспекі. Як гэтыя працэсы паўплываюць на Беларусь і Усходнюю Еўропу? І якім будзе наш рэгіён праз некалькі гадоў? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з паліталагіняй і кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай -
Павел Усаў. Расія ідзе ў суд за Лукашэнку. А беларуская армія рыхтуецца да чаго? 22.07.2026 41minРасія вырашыла ўмяшацца ў справу Літвы супраць Беларусі ў Міжнародным судзе ААН, дзе Мінск абвінавачваюць у арганізацыі міграцыйнага крызісу. Масква заяўляе пра "палітызацыю міжнароднага права", але ці не выглядае гэта як спроба не проста абараніць саюзніка, а ўзяць на сябе частку яго міжнароднай адказнасці? Тым часам Лукашэнка праводзіць чарговыя кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных сіл: двух генералаў звольнілі ў запас, прызначаны новыя кіраўнікі тылу і баявой падрыхтоўкі. Што стаіць за гэтымі рашэннямі — звычайная ратацыя ці падрыхтоўка арміі да новай рэальнасці? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым. Таксама абмяркуем, ці магчымы сёння дыялог і прымірэнне паміж беларускім грамадствам і рэжымам. Ці сапраўды ўлада не пакідае месца для нармалізацыі, а вызваленне палітвязняў — гэта не шлях да кампрамісу, а спроба перажыць крызіс без сапраўдных змен? -
Мэта ўдараў Украіны па Wildberries, згадкі калег пра Святлану Курс і вучэбна-палявыя зборы дзяцей у Беларусі — Еўразум за 21 ліпеня | Новости Беларуси за 21 июля 21.07.2026 31minМэта ўдараў Украіны па Wildberries, згадкі калег пра Святлану Курс і вучэбна-палявыя зборы дзяцей у Беларусі — Еўразум за 21 ліпеня | Новости Беларуси за 21 июля by Euroradio -
Андрэй Махоўскі. Расія перастала займаць грошы. Што адбываецца з эканомікай краіны-агрэсара? 21.07.2026 39minМінфін Расіі прыпыніў аўкцыёны па размяшчэнні аблігацый федэральнай пазыкі. Ведамства спаслалася на неабходнасць стабілізаваць сітуацыю на рынку і не паведаміла, калі аўкцыёны адновяцца. Расія планавала прыцягнуць у трэцім квартале 1,5 трыльёна рублёў, але першы ліпеньскі аўкцыён стаў найгоршым амаль за год. Тым часам у Расіі назапашваюцца праблемы і на нафтавым рынку: нафты становіцца занадта шмат, а попыт і магчымасці для яе продажу скарачаюцца. На гэтым фоне пачаўся распродаж прыватных аўтазаправак. Што адбываецца з расійскім дзяржаўным доўгам? Ці можа прыпыненне аўкцыёнаў быць прыкметай сур'ёзных праблем з фінансаваннем бюджэту? Чаму ў Расіі адначасова ўзнікаюць праблемы з нафтай, запазычаннямі і прыватным бізнесам? І як усё гэта можа паўплываць на Беларусь? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з эканамічным аглядальнікам выдання "Беларусы і рынак" Андрэем Махоўскім -
Наталля Васілевіч. Масква — у царкве, вайна — у летнім лагеры. Як Лукашэнка перапісвае Беларусь? 21.07.2026 40minРПЦ афіцыйна замацавала прыналежнасць Беларускай праваслаўнай царквы да Маскоўскага патрыярхату. А ў беларускіх школьных "аздараўленчых" лагерах дзяцей вучаць страявой і ваенна-тактычнай падрыхтоўцы, водзяць у вайсковыя часткі і знаёмяць з арміяй. Што адбываецца з рэлігіяй і выхаваннем у Беларусі? Чаму каталіцкія святары аказваюцца за кратамі, а дзяцей усё часцей рыхтуюць да жыцця ў ваеннай сістэме? Як даўно Беларусь стала краінай, дзе Масква вызначае, якой павінна быць царква, а рэжым — якім павінна быць новае пакаленне? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч -
Алена Агарэлышава. "Пачакайма, пакуль усё зменіцца": чаму беларусы і беларускі жывуць на паўзе? 21.07.2026 45minШто такое waithood — "жыццё ў чаканні"? Гэта стан, калі чалавек ужо даўно дарослы, але нібыта не можа пачаць паўнавартаснае дарослае жыццё: знайсці стабільную працу, набыць жыллё, стварыць сям’ю, нарадзіць дзяцей ці проста зразумець, дзе будзе жыць праз год. Для беларусаў і беларусак гэтая тэма асабліва актуальная. У эміграцыі — праз легалізацыю, эканамічную няўпэўненасць, праблемы з дакументамі і пастаяннае пытанне: заставацца ці вяртацца? У Беларусі — праз рэпрэсіі, страх, праблемы з працай і немагчымасць планаваць жыццё ва ўмовах, калі заўтра можа змяніцца ўсё. І вайна побач толькі дадае гэтай будучыні непрадказальнасці. Ці можна будаваць сям’ю, калі ты не ведаеш, у якой краіне будзеш жыць заўтра? Чаму эміграцыя для многіх становіцца не новым жыццём, а доўгім перыядам чакання? І ці можа чалавек у Беларусі таксама жыць у стане "пастаўленага на паўзу" жыцця — калі рэпрэсіі і страх прымушаюць адкладаць планы, важныя рашэнні і нават само адчуванне бяспекі? Ці сапраўды беларусы адкладаюць жыццё — ці проста вымушаныя жыць у рэальнасці, дзе доўгатэрміновае планаванне стала рызыкай? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё пагаворым з сацыялагіняй і гендарнай даследчыцай Аленай Агарэлышавай. А калі застанецца час, правядзём невялікі эксперымент: папросім ChatGPT падабраць пяць самых распаўсюджаных міфаў пра гендар і фемінізм — і разам з госцяй разбяромся, дзе там стэрэатып, дзе маніпуляцыя, а дзе, магчыма, нешта больш складанае -
Як удары па Wildberries паўплываюць на эканоміку, нізкі конкурс у медуніверсітэты і адносіны Трампа з Лукашэнкам — Еўразум за 20 ліпеня | Новости Беларуси за 20 июля 20.07.2026 38minЯк удары па Wildberries паўплываюць на эканоміку, нізкі конкурс у медуніверсітэты і адносіны Трампа з Лукашэнкам — Еўразум за 20 ліпеня | Новости Беларуси за 20 июля by Euroradio -
Вольга Лойка. Расія губляе нафту і склады. Беларусь — лекараў і рабочых. Што з эканомікай? 20.07.2026 43minУдары па расійскай нафце і лагістыцы, рэкорднае падзенне прахадных балаў у беларускія медуніверсітэты і новы бунт працоўных мігрантаў з Узбекістана. Што ўсё гэта кажа пра стан эканомік Расіі і Беларусі? Ці сапраўды ўдары па складах Wildberries могуць стаць сур'ёзнай праблемай для расійскага рытэйлу? Наколькі адчувальныя для Масквы атакі на нафтавую інфраструктуру? Чаму беларуская моладзь усё менш хоча станавіцца лекарамі — і што будзе з беларускай медыцынай праз некалькі гадоў? І чаму новыя працоўныя мігранты ўжо на старце патрабуюць лепшых умоваў, чым ім прапанавалі? Пра гэта і не толькі гаворым з эканамічнай аглядальніцай і галоўнай рэдактаркай выдання Plan B Вольгай Лойка ў эфіры Еўрарадыё -
Пратэст мігрантаў з Узбекістана, чэмпіянат свету па футболе і трывога вакол уступнай кампаніі ў ВНУ — Еўразум за 17 ліпеня | Новости Беларуси за 17 июля 17.07.2026 36minПратэст мігрантаў з Узбекістана, чэмпіянат свету па футболе і трывога вакол уступнай кампаніі ў ВНУ — Еўразум за 17 ліпеня | Новости Беларуси за 17 июля by Euroradio -
Лілія Хедзіна. "Не паступіш — прыб'ю" і "валі ў сваю краіну". Чаму падлеткі становяцца мішэнню дарослых? 17.07.2026 43minУ Беларусі завяршаецца ўступная кампанія. Для многіх сем'яў гэта не толькі час выбару, але і час канфліктаў, градус якіх падвышаецца ад страху за тое, што дзіця могуць забраць у армію. Ці абавязкова паступаць адразу пасля школы? Што рабіць, калі выпускнік яшчэ не разумее, кім хоча быць? І як бацькам падтрымаць дзіця, калі нешта пайшло не па плане, каб не ператварыць няўдачу ў жыццёвую трагедыю? Тым часам у Польшчы шырокі рэзананс выклікаў выпадак, калі дарослы мужчына некалькі хвілін абражаў і запалохваў у грамадскім транспарце дзяўчат-падлеткаў з Украіны. Мужчына прызнаў віну, і цяпер яму пагражае некалькі гадоў за кратамі, але ў сацсетках знайшліся тыя, хто пачаў шукаць апраўданні агрэсару і вінаваціць саміх дзяўчат. Чаму грамадства так лёгка перакладае адказнасць з дарослага на дзіця? Дзе заканчваецца “правакацыя” і пачынаецца гвалт? І чаму дарослы чалавек нясе адказнасць за свае паводзіны незалежна ад абставін? Пра гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё гаворым з псіхалагіняй і спецыялісткай па метадзе КПТ Ліліяй Хедзінай. -
Лукашэнка: Ды не лезьце вы ў палітыку! Беларусы слухаюцца, узбекі не. Стрым з Кныровічам 17.07.2026 41minУзбекі нарабілі шуму, ледзь толькі паспелі прыехаць у Беларусь. Не пабачыўшы абяцаных умоваў і заробкаў, яны пачалі гучна абурацца. І ўмовы, і заробкі адразу ж з'явіліся! Відаць, яны не чулі, як на "Славянскім базары" Лукашэнка ўгаворваў артыстаў, а разам з імі і іншых беларусаў "не лезці ў палітыку". І палезлі. І аказалася, што так можна хутка і чотка адваяваць сваё. Пра ўсе гэтыя жарсці, а таксама пра канфлікт паміж першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам і беларусамі, якія жывуць ва Украіне, размаўляем з блогерам Аляксандрам Кныровічам. -
Заробкі ў Беларусі, выкарыстанне ШІ у сельскай гаспадарцы і “нацыянальнае выраджэнне” — Еўразум за 16 ліпеня | Новости Беларуси за 16 июля 16.07.2026 31minЗаробкі ў Беларусі, выкарыстанне ШІ у сельскай гаспадарцы і “нацыянальнае выраджэнне” — Еўразум за 16 ліпеня | Новости Беларуси за 16 июля by Euroradio -
Аліса Рыжычэнка. Узбекскі “дэсант” праваліўся, а падаткавікі ўжо грукаюць у дзверы. Ці вытрымае эканоміка? 16.07.2026 38minБеларускія падаткавікі пачалі адкрыта пагражаць тым, хто здае нерухомасць, абяцаючы "адміністратыўку" нават за дробныя парушэнні. Тым часам Нацбанк уводзіць новыя абмежаванні на рынках аўто, жылля і турызму, спрабуючы сілай выціснуць валюту з абароту. Ці сапраўды ўлады "заўважаць кожнага", хто спрабуе зарабіць лішнюю капейку? І ці не ператворыцца прымусовая "дэвалютызацыя" ў чарговы параліч для важных рынкаў, дзе людзі традыцыйна давяраюць толькі долару? А пакуль беларусам прапануюць зацягнуць паясы, заробкі чыноўнікаў растуць удвая хутчэй, чым у астатніх — на 15,1% супраць 7,5% у сярэднім па краіне. Пры гэтым спроба замяніць беларусаў, якія з'язджаюць, таннай працоўнай сілай з Узбекістана пачынае трашчаць па швах: мігранты ўжо публічна скардзяцца на заробкі і просяць адправіць іх дадому. Чаму дзяржапарат багацее на фоне агульнага падзення даходаў? Ці змогуць улады ўтрымаць замежных рабочых абяцаннямі, якія не выконваюцца? І што чакае беларускую эканоміку, калі такія бізнесы, як брэнд Honar, спыняюць працу? Гэтыя і іншыя тэмы абмяркуем у жывым эфіры Еўрарадыё з эканамісткай Алісай Рыжычэнка.