Відэадзённік | YouTube: Воля Новік
Volya Novik
0
Гэта асабісты відэадзённік беларускай аўтаркі Волі Новік, у якім яна разважае пра сваё штодзённае жыццё і выбары, што паўстаюць перад ёй. Тэмы выпускаў ахопліваюць працу і беспрацоўе, эміграцыю, адносіны, творчасць і ментальнае здароўе. Аўтарка не дае гатовых адказаў, а вядзе шчырыя размовы пра тое, што адбываецца з ёй і вакол яе. Відэаверсіі выпускаў даступныя на яе YouTube-канале Volya Novik.
Avsnitt
-
Чаму я не працую? Мае думкі пра жыццё без мэты | Відэадзённік #1 28.09.2026 18minЧаму я не працую? Як жыць без працы і пры гэтым не адчуваць, што ты страціў сябе? Гэта мой влог па-беларуску, дзе я дзялюся сваімі думкамі пра жыццё без працы, пошук сябе і спробы зразумець, чаго я насамрэч хачу.Я распавядаю пра тое, чаму ў мяне няма сталай працы, што дапамагае мне ўставаць з ложка, як я выбіраю паміж «хачу» і «магу» і чаму пасля 30 часам здаецца, што ты ўсё яшчэ не зразумеў, кім хочаш быць.Гэта не інструкцыя «як не працаваць» і не спроба даць універсальныя адказы. Хутчэй, шчырая размова пра крызіс 30 гадоў, сэнс жыцця і пра тое, як знайсці сябе, калі звыклы сцэнар больш не працуе.Калі вам таксама знаёмае адчуванне, што вы крыху заблукалі і не разумееце, куды рухацца далей — магчыма, гэты влог вам адгукнецца 🤍Глядзіце відэаверсію на YouTube: https://youtu.be/jT4tL8-dUHY?si=lb62lGhIs9Lx0wkjYouTube | Patreon | Instagram
Populär i
Den här podcasten finns även i podcastlistor i dessa länder.