euroradio.fm
Euroradio
0
Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.
ตอน
-
Нятрэнды дэмсілаў адносна дыялогу з Лукашэнкам — Еўразум за 24 верасня | Новости Беларуси за 24 сентября 24.09.2026 37นาทีНятрэнды дэмсілаў адносна дыялогу з Лукашэнкам — Еўразум за 24 верасня | Новости Беларуси за 24 сентября by Euroradio -
Аляксандр Фрыдман. Сезон правакацый: ці атрымаецца ў Пуціна застрашыць Еўропу? 24.09.2026 50นาทีУ той час, як на Генасамблеі ААН лідары краін свету заклікалі Расію да міру з Украінай, расійскі верталёт парушыў паветраную прастору Польшчы. Інцыдэнт доўжыўся менш за хвіліну, і нічога страшнага не здарылася, але ўсё было вельмі падобна на адмысловую правакацыю. Асабліва пасля паветранай трывогі ў Люблінскім ваяводстве, якая гучала напярэдадні гэтага залёту. А ўжо вечарам таго ж дня праз невядомыя дроны спыняў працу аэрапорт Берліна. Акурат у той час, як Зяленскі з трыбуны ААН расказваў пра пагрозы з боку Расіі для бяспекі Еўропы, у інфармацыйным полі актыўна абмяркоўвалі перамовы міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі, а першая партыя беларускага калію пачала свой шлях праз акіян у ЗША. Куды, дарэчы, ужо афіцыйна запрасілі Пуціна на саміт G20. Хто стаіць за чарговай “дронавай правакацыяй”, але цяпер у аэрапорце Берліна? Ці звязаны берлінскі і польскі інцыдэнты і як на іх рэагуюць вайскоўцы краін ЕС? Што насамрэч ставіць за мэту Мінск, ініцыяваўшы сустрэчы Рыжанкова з міністрам Сікорскім? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам -
Іван Краўцоў. Пра перамовы з рэжымам, маргіналізацыю дэмсіл і пра тое, ці “бабарыкінец” Бабарыка 24.09.2026 43นาทีНа фоне перамоўнага трэка, распачатага ЗША з рэжымам Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і частковай змены рыторыкі ў бок Мінска асобных еўрапейскіх палітыкаў мэйнстрымныя часткі дэмсіл працягваюць настойваць на ўзмацненні ціску ў дачыненні да Беларусі. Але і пазіцыя прыхільнікаў наладжвання адносін з рэжымам і пачатку перамоў на фоне вайны ва Украіне на сёння не выглядае цалкам прымальнай. Ці варта разлічваць, што жаданне Трампа атрымаць беларускі калій прывядзе да змены стаўлення Літвы ды Латвіі да транзіту? Пра што сведчыць аднаўленне дыялогу паміж Варшавай і Мінскам і ці варта чакаць сапраўднага пацяплення ў адносінах? Як на дэмсілы і дыяспару ўвогуле ўплываюць гэтыя змены і як яны на іх рэагуюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра фракцыі “Наступ” у Каардынацыйнай радзе Іван Краўцоў -
Глеб Фіцнер: беларусы як птушка Фенікс — былі, ёсць і будзем насуперак знішчэнню 24.09.2026 56นาที24 верасня ў эфіры Еўрарадыё — даследчык, стыпендыят даследчыцкай праграмы імя Віталя Сіліцкага Цэнтра новый ідэй, студэнт Карлава ўніверсітэта Глеб Фіцнер. Сёння беларусы падзелены тэрытарыяльна, у нас рознае стаўленне да нейкіх гістарычных падзей, мы можам нават размаўляць на розных мовах, але ёсць і тое, што нас яднае. Гэта і сувязь праз стаўленне да нашай Айчыны, і разуменне таго, што мы ўсе, такія розныя — беларусы. Народ, які як птушка Фенікс: нараджаецца, згарае — і ізноў адраджаецца. Толькі згараць, знішчацца амаль цалкам нам не наканавана бясконца. Гэта не непарушнае кола. Таму што мы беларусы, мы ёсць адзін у аднаго, і мы будзем рабіць усё для таго, каб і надалей быць адно ў аднаго, перакананы Глеб Фіцнер. Пра тое, чаму беларусы падобныя да птушкі Фенікс і ці наканавана нам бясконцае знішчэнне і аднаўленне, пра значнасць беларускай мовы і стомленасць ад “моцнай улады” мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Глебам Фіцнерам. -
Віталь Цыганкоў. Еўропа следам за ЗША ідзе на пацяпленне адносін з рэжымам Лукашэнкі? 24.09.2026 43นาทีНасуперак заявам Лукашэнкі, што для Захаду калію ў Беларусі няма, першае судна, гружанае гэтымі ўгнаеннямі, цягам месяца прыбудзе ў Новы Арлеан. Прыблізна ў той жа час, калі плануецца новы візіт Джона Коўла ў Мінск. Паралельна намячаецца нешта падобнае на пацяпленне ў беларуска-польскіх адносінах. Дый агулам узнікае адчуванне, што распачынаецца нейкі новы этап у адносінах паміж Мінскам і “калектыўным Захадам”. Ці сапраўды паміж ЗША і Лукашэнкам магчымая шмат разоў узгаданая “біг дзіл” і пастаўкі калію — яе пачатак? На які ўзровень пацяплення адносін паміж Варшавай і Мінскам варта разлічваць у выпадку, калі перамовы працягнуцца? Як на гэтую змену настрояў адносна рэжыму Лукашэнкі адрэагуе Украіна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў -
Андрэй Куціла. Фільм пра беларускіх палітвязняў паказалі ў Венецыі 24.09.2026 42นาทีГісторыі беларускіх палітзняволеных зноў патрапілі ў навінавыя сюжэты замежных СМІ. І гэтым разам не толькі дзякуючы намаганням адміністрацыі Дональда Трампа. Пра іх пакручастыя лёсы распавядае новы эксперыментальны фільм “Лісты” беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы. Стужку ў пачатку верасня паказалі на адным з галоўных кінафестываляў свету — Венецыянскім біенале. Там праект атрымаў узнагароду Impact Golden Globes за моцны грамадскі ўплыў. Што пра фільм піша замежная прэса і кажуць звычайныя гледачы? Як “Лісты” падпольна здымалі ў Беларусі — і перадавалі за мяжу зняты матэрыял? Як аўтар знайшоў сярод тысяч лістоў палітвязняў патрэбныя для праекта гісторыі? Ці змогуць фільм пабачыць самі беларусы? На ўсе пытанні ў ютуб-эфіры Еўрарадыё адкажа сам аўтар фільма Андрэй Куціла. -
Рыжанкоў і Сікорскі загаварылі пра пралескі і фруктовы сад — Еўразум за 23 верасня | Новости Беларуси за 23 сентября 23.09.2026 40นาทีРыжанкоў і Сікорскі загаварылі пра пралескі і фруктовы сад — Еўразум за 23 верасня | Новости Беларуси за 23 сентября by Euroradio -
Юрый Дракахруст. Ад беларускага калію ў ЗША да амбасады Польшчы ў Мінску: што адбываецца? 23.09.2026 59นาทีНа палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Беларусі. Здавалася б, нічога асабліва дзіўнага з улікам маштабу мерапрыемства. Але, як высвятляецца, гэта была не проста сустрэча ветлівасці, але сапраўды нешта падобнае на пашырэнне дыялогу. Радаслаў Сікорскі нават анансаваў адкрыццё новай амбасады Польшчы ў Беларусі. Адначасова Трамп паабяцаў амерыканскім фермерам беларускія калійныя ўгнаенні па “прыгожых коштах”, і ў працяг стала вядома, што першае судна з гэтымі ўгнаеннямі прыбудзе ў Новы Арлеан цягам месяца. Недзе ў той жа час, калі плануецца новы візіт Джона Коўла ў Мінск. Супадзенне? А Святлана Ціханоўская працягвае заклікаць Захад ціснуць на рэжым Лукашэнкі і не гадляваць з ім. На які ўзровень пацяплення адносін паміж Варшавай і Мінскам варта разлічваць у выпадку, калі перамовы працягнуцца? Ці стануць пастаўкі калію ў ЗША сапраўды рэгулярнымі, з улікам таго, што “свабоднага калію для Захаду ў Беларусі няма”? Як гэтыя навіны ўплываюць на будучае беларуска-амерыканскіх перамоў і вызваленне палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Юрый Дракахруст -
Алесь Чумакоў. Варожая беларускасць: чыму рэжыму не да спадобы народная музыка і музыкі? 23.09.2026 43นาทีГусляра, шматгадовага ўдзельніка гурта “Стары Ольса” і аўтара сольных праектаў Алеся Чумакова арыштавалі летась у снежні, перад самымі Калядамі. Увесь час зняволення ён правёў у Калядзічах, трапіць у калонію так і не паспеў. У якасці абвінавачання на судзе прагучала такое: “граў беларускую народную музыку і там самым гуртаваў пратэставае ядро”. А асудзілі ў выніку па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса — за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні. Алесь быў вызвалены з-за кратаў 16 верасня ў выніку перамоўнага працэсу паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі і дэпартаваны ў Літву, адкуль пераехаў у Польшчу. Што прымушала заставацца ў Беларусі, насуперак перасцярогам аб небяспецы і пагрозе затрымання? Ці стаў нечаканым прысуд і асабліва фармулёўка віны? Чым плануе займацца і якія мае творчыя планы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гусляр, удзельнік гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў -
Сям’я падначаленага Лукашэнкі зарабляе на дзяржсвятах. Стрым з расследавальнікамі “Бюро” 23.09.2026 41นาทีCфера ідэалагічных свят і канцэртаў пастаўлена ў Беларусі на паток — і падтрымлівае яе бесперабойную працу група кампаній “Саўндкафэ Прадакшн”. Кіруе ёй прадпрымальнік Вадзім Рашэцька і яго сям’я, а дапамагае ім перамагаць у тэндарах і атрымліваць замовы бацька Вадзіма — Генадзь Рашэцька, супрацоўнік Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Як прыватная беларуская кампанія гадамі зарабляла мільёны долараў у Расіі і Беларусі? Як беларускі рэжым спрычыніўся да гэтага невідавочнага поспеху? Куды Рашэцькі інвестуюць свае грошы? На гэтыя і іншыя пытанні ў студыі Еўрарадыё адкажуць Аляксей Гуліцкі і Ксенія Вязнікоўцава, журналісты-расследавальнікі “Бюро”. -
Трамп заняўся калійнай угодай з Мінскам — Еўразум за 22 верасня | Новости Беларуси за 22 сентября 22.09.2026 41นาทีТрамп заняўся калійнай угодай з Мінскам — Еўразум за 22 верасня | Новости Беларуси за 22 сентября by Euroradio -
Вераніка Станкевіч. Якую дапамогу, калі і ў якім аб’ёме атрымаюць палітвязні 22.09.2026 47นาทีНеабходную суму ў 25 тысяч еўра для вызваленых і дэпартаваных з Беларусі 25 палітвязняў сабралі за шэсць гадзін. Але збор працягваецца, і на дадзены момант сабрана амаль 40 тысяч еўра. Апроч таго, гэтым разам тых, хто пажадаў пераехаць у Польшчу, адразу арганізавана перавезлі ў Варшаву, узгадніўшы гэты крок з МЗС Польшчы. І тыя, хто застаўся ў Літве, і тыя, хто паехаў у Польшчу, былі заселены, атрымалі першую падтрымку і ўжо пачалі працэс легалізацыі… Як фонды, ініцыятывы і агулам дэмсілы і грамадзянская супольнасць рыхтаваліся да прыёму новых дэпартаваных з краіны палітвязняў? Якую падтрымку і дапамогу мусяць атрымаць былыя вязні і ці ўсім яна будзе аднолькавая? Якія патрэбы застаюцца незакрытымі і з якімі складанасцямі сутыкаюцца былыя палітвязні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка ініцыятывы “Вольныя” Вераніка Станкевіч -
Яўген Красулін. Пра палітычную міфалогію, папулізм і працу над памылкамі 22.09.2026 41นาทีЧым далей ад нас падзеі 2020 года, тым больш яны становяцца падобнымі на казку. Часам страшную і нават жахлівую. А героі тых падзей міфалагізуюцца. І, як у герояў любых міфаў, сярод іх ёсць як добрыя, так і злыя. Адметна, што насамрэч і тыя падзеі, і тыя героі ды гераіні сёння жывуць побач з намі. Нехта нават палітыкай працягвае займацца. І гэтую “міфалагізацыю” выкарыстоўвае для сваіх папулісцкіх ці якіх іншых мэт. У той час як грамадства хацела б працы над памылкамі. І гэта тычыцца далёка не толькі 2020 года… Як мы бачым лідараў і якія яны ў рэчаіснасці? Шкодзіць ці дапамагае нам палітычная міфалагізацыя і як яе выкарыстоўваюць для палітычнага выжывання і барацьбы? Калі трэба рабіць працу над памылкамі і чаму палітыкі так гэтай працы не любяць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным -
Ірына Сідорская. Дзве Беларусі: як адрозніваюцца іх чаканні ад жанчын 22.09.2026 43นาทีМінчанка Ангеліна Камінская нарадзіла адразу трох дачок — “падарыла краіне трох жанчын” — і папрасіла ў Лукашэнкі кватэру. Пакуль атрымала трохмесны вазок, а яе прыклад запусціў флэшмоб шматдзетных сем’яў. Рэакцыя грамадства аказалася неадназначнай: ад захаплення смеласцю да абвінавачванняў у нахабстве. Амаль адначасова Святлана Ціханоўская напісала пра нябачную працу жанчын — догляд за дзецьмі і старэйшымі, хатнюю працу, арганізацыю жыцця сям’і. А вядоўца ютуб-шоу Канстанцін Каверын прапанаваў Ціханоўскай зрабіць эратычную фотасесію дзеля прыцягнення ўвагі да палітвязняў. Чаму дзяржаўная падтрымка маладым бацькам выглядае не як права, а як узнагарода за заслугі і просьба да кіраўніка? Як у Новай Беларусі падзяліць хатнюю працу паміж жанчынамі, мужчынамі і дзяржавай — і ці перастане догляд дзяцей лічыцца перадусім жаночай справай? Што не так з прапановай Ціханоўскай эратычнай сесіі і чаму такое ж не прапаноўваюць мужчынам-палітыкам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у новым выпуску “Гендар_гэпа” з доктаркай навук у галіне камунікацыі, даследчыцай медыя, улады і гендару, заснавальніцай аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірынай Сідорскай -
Пасля Коўла Лукашэнка паехаў у палі — Еўразум за 21 верасня | Новости Беларуси за 21 сентября 21.09.2026 31นาทีПасля Коўла Лукашэнка паехаў у палі — Еўразум за 21 верасня | Новости Беларуси за 21 сентября by Euroradio -
Валерый Карбалевіч . Перамовы загразлі ў багне невыканальных патрабаванняў Лукашэнкі? 21.09.2026 37นาทีВыправіўшы надакучлівага амерыканскага госця рабіць “хатнюю працу”, Лукашэнка спачатку прачытаў лекцыю па гісторыі генацыду палякамі беларускага народа. Пра тое, як пад палякамі беларусы сваю ідэнтычнасць гублялі, а пад уладай камуністаў — аднаўлялі. А потым вярнуўся да спраў, у якіх насамрэч разбіраецца, — інспекцыі фермаў і палёў. У гэты час вызваленыя і дэпартаваныя з краіны палітвязні спрабуюць пачынаць жыццё ў вымушанай эміграцыі з нуля. А эксперты спрачаюцца пра будучае “перамоўнага трэку Мінска і Вашынгтона”: ён завяз, працягваецца з невялікімі зменамі ці імкнецца да “затухання”? Ці, можа, ўвогуле ўжо скончыўся… Ці можна разлічваць на працяг перамоў і вызваленняў у выніку пагадненняў паміж Мінскам і ЗША? Ці атрымаецца ў Трампа калі не схіліць увесь ЕС да перамоў з рэжымам Лукашэнкі, то ўгаварыць хаця б нейкую з краін Балтыі дазволіць праз яе тэрыторыю транзіт беларускага калію? Якая роля Беларусі і лукашэнкаўскага рэжыму ў накіроўванні расійскіх БПЛА на цэнтральныя і заходнія рэгіёны Украіны і ў правакацыях, якія ладзіць Расія ў дачыненні да краін ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч -
Выпадковая вайна: ці варта чакаць расійскіх удараў па краінах НАТА 21.09.2026 39นาทีНа тэрыторыі Беларусі ізноў запрацавалі рэтранслятары, якія накіроўваюць расійскія БПЛА на Украіну. На фоне навін пра атакі беспілотнікамі памежных пунктаў пропуску на заходняй украінскай мяжы гэта выклікае шмат пытанняў да лукашэнкаўскага рэжыму з боку Кіева. У той жа час у Літве ўпершыню збілі дрон, які быў нашпігаваны выбухоўкай. Польшча накіравала да мяжы з Украінай вайсковыя сапёрныя падраздзяленні. У якасці тлумачэння — словы пра пагрозу з боку Расіі для ўсёй Еўропы. Эксперты папярэджваюць пра магчымыя атакі расійскіх войскаў цяпер не толькі на краіны Балтыі і Польшчу, але і на Малдову. Тэракты ў краінах ЕС, за якімі стаяць расійскія спецслужбы. Усё гэта становіцца будзённым у нашым рэгіёне. Ці можна з упэўненасцю казаць пра ролю беларускага боку ў накіроўванні расійскіх БПЛА на цэнтральныя і заходнія рэгіёны Украіны? Якая роля Беларусі і лукашэнкаўскага рэжыму ў эскалацыі і правакацыях, якія ладзіць Расія ў дачыненні да краін ЕС? Наколькі верагодныя “выпадковыя” расійскія ракетныя ўдары па Польшчы ці іншых краінах Еўропы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка -
Турма за беларускія народныя песні — Еўразум за 18 верасня | Новости Беларуси за 18 сентября 18.09.2026 34นาทีТурма за беларускія народныя песні — Еўразум за 18 верасня | Новости Беларуси за 18 сентября by Euroradio -
Хрысціна Дарапей і Іна Валіцкая. “Minsk x Minga”: каб у Германіі ведалі і пра палітвязняў, і пра нашу культуру. 18.09.2026 42นาทีЮбілейны V беларускі фестываль Minsk x Minga пройдзе ў Мюнхене 9–11 кастрычніка. Праграма, як звычайна, насычаная і разнастайная. Прычым разлічана не толькі на беларусаў, але і на нямецкую аўдыторыю. Да прыкладу, дыскусія, якой распачынаецца фестываль, праходзіць на беларускай і нямецкай мовах: пра “Доўгія рукі дыктатуры” будуць казаць нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, палітвязынка Кацярына Андрэева, а таксама Бэрбель Хайдэ Уль і Сабіна Ляйтхойзэр-Шнарэнбергель. Але ж не толькі лекцыямі адметны фэст: будуць канцэрты Светы Бень і Кацярыны Рыдлеўскай, празентацыі кніг і шмат чаго яшчэ… Чым адметная праграма сёлетняга фестывалю і якімі крытэрыямі кіраваліся, складаючы яе? Ці атрымліваецца прыцягваць увагу жыхароў Мюнхена і агулам Германіі да беларускай культуры? Якія складанасці паўставалі перад арганізатарамі гэтым разам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатаркі фестывалю Minsk x Minga Іна Валіцкая і Хрысціна Дарапей -
Аляксандр Фрыдман. “Карусель рэпрэсій”: пра падвышэнне ставак, гандаль і пагрозу новай вайны 18.09.2026 39นาทีВынік апошняй сустрэчы Джона Коўла з Лукашэнкам адны лічаць поспехам амерыканскай дыпламатыі, а іншыя называюць днём няспраўджаных надзей. Сапраўды, чакалі вызвалення некалькіх сотняў, а на волю выйшлі 25 чалавек. Вінавацяць у зрыве перамоў Лукашэнку і яго завышаныя патрабаванні, дэмсілы, журналістаў, Еўропу — за яе прынцыповую пазіцыю. Коўл анансаваў новы візіт і працяг перамоў і вызваленняў праз месяц. А пакуль рэпрэсіі працягваюцца, нападкі лукашэнкаўскай прапаганды на суседнія краіны не сканчаюцца, падтрымка вайны ва Украіне не спыняецца, а колькасць дыверсій у краінах ЕС з кожным днём павялічваецца. Што не спрыяе таму, каб у Еўропе “надзявалі ружовыя акуляры”, гледзячы ў бок Мінска. Хто “падвысіў стаўкі” да непрымальнага ўзроўню і якія перадумовы для гэтага падвышэння былі? Ці пойдзе Вашынгтон на выкананне новых патрабаванняў Лукашэнкі і пры чым тут “фактар вайны”? Ці гатова Еўропа да супрацьдзеяння дыверсіям, колькасць якіх павялічваецца? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
ยอดนิยมใน
พอดแคสต์นี้ปรากฏในชาร์ตพอดแคสต์ของประเทศเหล่านี้ด้วย