euroradio.fm

euroradio.fm

Euroradio
Ülke Amerika Birleşik Devletleri
Türler Haberler
Dil BE
Bölüm 500
Son 16.09.2026

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Bölümler

  • 25 палітвязняў на волі — Еўразум за 16верасня | Новости Беларуси за 16 сентября 16.09.2026 41dk
    25 палітвязняў на волі — Еўразум за 16верасня | Новости Беларуси за 16 сентября by Euroradio
  • Мусілі вызваліць мінімум 200 чалавек 16.09.2026 1sa 32dk
    Падчас сённяшняга вызвалення палітвязняў на волю мусілі выйсці мінімум 200 чалавек. Такую інфармацыю маюць у праваабарончым цэнтры "Вясна". 20-25 з іх улады меркавалі вывезці з Беларусі, а астатніх — вызваліць і дазволіць застацца ў краіне. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё расказаў праваабаронца і экс-палітвязень Уладзь Лабковіч. "Але мы бачым на волі толькі першую групу. Тыя людзі, якія павінныя быць вызваленыя ўнутры Беларусі, на волю не выйшлі. Маё меркаванне: перамовы [паміж Коўлам і Лукашэнкам] былі вельмі цяжкія і скончыліся нічым. Бачна, што ўлады рыхтаваліся да значна большага вызвалення, але была дадзеная адмашка вызваліць толькі людзей, якіх выдварылі з Беларусі". Як паведамлялася раней, спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі назваў сённяшнюю дамову прамежкавай і анансаваў працяг перамоваў і далейшае вызваленне палітвязняў.
  • Роза Турарбекава. Вызваленні ў Беларусі, дрон у Літве, а ў Польшчы войскі ўзмацняюць мяжу 16.09.2026 52dk
    У Літве ўпершыню збілі дрон, нашпігаваны выбухоўкай. Польшча накіравала да мяжы з Украінай вайсковыя сапёрныя падраздзяленні. У якасці тлумачэння — словы пра пагрозу з боку Расіі для ўсёй Еўропы. Эксперты папярэджваюць пра магчымыя атакі расійскіх войскаў цяпер не толькі на краіны Балтыі і Польшчу, але і на Малдову. Тэракты ў краінах ЕС, за якімі стаяць расійскія спецслужбы. Усё гэта становіцца будзённым у нашым рэгіёне. А ў гэты час у Мінску прадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл вядзе перамовы з Лукашэнкам пра вызваленне палітвязняў. За прэферэнцыі і выгоды — але ж людзі выходзяць. Што праўда, рэпрэсіі не спыняюцца. А! Іх жа і няма, як эмацыйна даводзіць спецпасланніку Трампа (і яшчэ аднаму вельмі цікаваму чалавеку з амерыканскай дэлегацыі) Лукашэнка. Той самы, які ніколі не хлусіць і слова сваё трымае. Нібыта… Чым адметная як апошняя фаза перамоў паміж Мінскам і Вашынгтонам, так і падзеі, на фоне якіх яны адбываліся? Ці варта чакаць працягу “перамоўнага трэка” і ў якім выглядзе? Пра што кажа прысутнасць у складзе дэлегацыі Крыстафера Паніка? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
  • Павел Усаў. Гандаль як адзіны сродак вызвалення: ці будуць некалі на свабодзе ўсе? 16.09.2026 45dk
    Сустрэча Джона Коўла з Лукашэнкам доўжылася 3.5 гадзіны. Паводле інфармацыі, якая трапіла ў публічную прастору, гаварылі і пра грошы, і пра палітвязняў, і пра рэпрэсіі, але насамрэч падрабязнасцей было не тое каб шмат. Не было сказана ні пра тое, якія саступкі рэжыму робяць ЗША гэтым разам, апроч “размарожаных” грошай у “Сіцібанку”, ні пра колькасць вызваленых палітвязняў. Тым не менш, шмат што можна было зразумець як па тым, якія сустрэчы Коўл правёў па дарозе ў Мінск, так і па тым, хто быў у складзе перамоўных груп з абодвух бакоў. Што перашкаджае Мінску і Вашынгтону дамовіцца па прынцыпе “ўсе на ўсё”? Чым адметны візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь — якія магчымасці стварае і якія пагрозы нараджае? Ці сапраўды Трамп ставіць, сярод іншага, за мэту адцягненне Лукашэнкі ад Пуціна? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым
  • Коўл прыехаў у Мінск: першыя вынікі — Еўразум за 15 верасня | Новости Беларуси за 15 сентября 15.09.2026 45dk
    Коўл прыехаў у Мінск: першыя вынікі — Еўразум за 15 верасня | Новости Беларуси за 15 сентября by Euroradio
  • Пра Коўла, Пачобута і “парламенцкую дыскусію” Ціханоўскага ў сацсетках 15.09.2026 1sa 10dk
    Адносіны паміж Кіевам і рэжымам Лукашэнкі ізноў сталі даволі моцна напружанымі. Нагода для такой напружанасці не новая — расійскія БПЛА. Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка кажа, што апошнія дронавыя ўдары Расіі па захадзе Украіны кіраваліся праз рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі. Абвінавачванні ў бок Мінска прагучалі напярэдадні прыезду ў Беларусь спецпасланніка Трампа Джона Коўла. На шляху ў Мінск амерыканскі перамоўшчык сустрэўся з міністрам замежных спраў Літвы, які, сярод іншага, таксама казаў пра падтрымку рэжымам Лукашэнкі расійскай вайны ва Украіне. У гэты ж час Беларусь спакойна наведаў былы палітвязень Анджэй Пачобут, а ва Украіне неўзабаве пройдзе чарговы беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх. Ці здолее Коўл дамовіцца з Лукашэнкам не толькі аб вызваленні новай групы палітвязняў, але і аб зніжэнні ўзроўню рэпрэсій? Чым адметны візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь — якія магчымасці стварае і якія пагрозы нараджае? Якія чаканні ад сёлетняга Форуму Астрожскіх і ці будзе на ім прысутнічаць Ціханоўская? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
  • Аляксандр Класкоўскі . Як прыезд Коўла і паездка Пачобута ўплываюць на паводзіны рэжыму Лукашэнкі? 15.09.2026 47dk
    Коўл усё ж прыехаў у Мінск. І хоць пакуль невядома, што Лукашэнка захоча ад ЗША наўзамен палітвязняў, ужо відавочна, што разлічваць на так званую “вялікую здзелку” не даводзіцца. Увогуле застаецца пад пытаннем, ці ўбачыць Мінск Коўла яшчэ раз пасля цяперашняга візіту?.. Паралельна ідуць нейкія працэсы на польскім кірунку. З аднаго боку, Анджэй Пачобут бяспечна наведаў Беларусь, а з іншага — ідуць гульні вакол рэгістрацыі Саюза палякаў Беларусі. Ці варта чакаць вызвалення сапраўды вялікай колькасці палітвязняў і што Лукашэнка захоча наўзамен? Што за гульня ідзе паміж Варшавай і Беларуссю вакол Саюза палякаў Беларусі і Анджэя Пачобута? Якія наступствы можа мець паход Сяргея Ціханоўскага “за справядлівасцю” і супраць “клоўнаў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі
  • Андрэй Махоўскі. Пра шлях беларускага калію ў ЗША і ўкраінскія ўдары па Ямале 15.09.2026 41dk
    Сваё матэрыяльнае становішча ацэньваюць як добрае 82.2% беларусаў. Такія звесткі даюць сацапытанні, праведзеныя ў Беларусі праўладнымі інстытуцыямі. І падставы, здавалася б, для такіх ацэнак у людзей ёсць: заробкі і ЗВР растуць, працы хапае, інфляцыя пад кантролем, дарогі добрыя, а неба — мірнае. Амаль мірнае, але гэта нюансы. Затое з амерыканцамі сяброўства наладжваецца, санкцыі здымаюцца, а калій пачынае адгружацца ў ЗША. Чым адметная сітуацыя з нібыта адгрузкай беларускага калію пакупнікам з ЗША? Ці мусяць у Беларусі насцярожыцца з нагоды ўкраінскіх удараў па Ямале? Што цікавага ў сацапытанні, праведзеным у Беларусі, і ў колькасці задаволеных сваім матэрыяльным становішчам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
  • Аркадзь Мошас. Ці атрымаецца ў Коўла вызваліць усіх закладнікаў Лукашэнкі з-за кратаў 15.09.2026 43dk
    Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл дабраўся да Мінска. І хоць пра сапраўды “вялікую здзелку” паміж Вашынгтонам і Мінскам ужо ніхто не кажа, але і працэс перамоў не спыняецца. А гэта ўжо нямала. Традыцыйна ў Беларусь Коўл ехаў праз Вільню, дзе напярэдадні сустрэчы з Лукашэнкам правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Літвы Кястутысам Будрысам. З якім гаварылі не толькі пра вызваленне палітвязняў, але і пра падтрымку Мінскам расійскай агрэсіі супраць Украіны, пра нелегальную міграцыю і знойдзеныя тунэлі пад літоўска-беларускай мяжой. Што, апроч палітвязняў, стане прадметам гандлю падчас сустрэчы Коўла і Лукашэнкі? Ці гатова Еўропа супрацьстаяць падвышэнню эскалацыі, якую правакуе Расія? Ці стане паездка Пачобута ў Беларусь пачаткам наладжвання дыялогу паміж Мінскам і Варшавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас
  • Небыліцы пра Еўропу і заробкі мігрантаў — Еўразум за 14 верасня | Новости Беларуси за 14 сентября 14.09.2026 40dk
    Небыліцы пра Еўропу і заробкі мігрантаў — Еўразум за 14 верасня | Новости Беларуси за 14 сентября by Euroradio
  • Аліса Рыжычэнка. Беларускі калій паплыў у ЗША: адліга пачалася і чакаць лібералізацыі? 14.09.2026 42dk
    Беларускі калій ужо прадаецца ў ЗША. Як мінімум — першая партыя загружаецца ў порце Пецярбурга. Прынамсі, такую заяву днямі зрабіў Лукашэнка. Адзначым, што сказана гэта было напярэдадні прыезда ў Беларусь спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла. На перамовах якога з Лукашэнкам будзе, перакананы эксперты, узнімацца і “калійная тэма”. Пачынаючы ад магчымасці набыцця амерыканскімі інвестарамі аднаго з калійных прадпрыемстваў і да пытання транзіту калію праз краіны Балтыі. І тут, бываюць жа супадзенні, Лукашэнка пачынае выказвацца наконт пагрозы “абвальнай прыватызацыі”, а Латвія падвышае падаткі на транзіт праз сваю тэрыторыю зерня з Расіі і Беларусі. Не калію, але тым не менш… Ці стане першая партыя беларускага калію першай ластаўкай, якая праб’е санкцыйную заслону на Захад? Чаму Лукашэнка менавіта цяпер звярнуўся да тэмы прыватызацыі і хто ў Беларусі галоўны бенефіцыяр гэтых працэсаў? Ці стане паездка Пачобута ў Беларусь пачаткам калі не палітычнай, то гандлёвай адлігі паміж Польшчай і Беларуссю? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета і дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка.
  • Вольга Лойка. “Вярніце нашы грошы!”: Лукашэнка агучыў кошт вызвалення палітвязняў? 14.09.2026 45dk
    Па дадзеных галоўнага статыстычнага ўпраўлення, на канец сакавіка ў Польшчы працавалі 1 152 700 замежных грамадзян — на 8% больш, чым год таму. З іх беларусаў — 121 тысяча. У гэты час у Беларусі не хапае работнікаў на большасці прадпрыемстваў. Рашэнне прапануе пенсіянер Мінабароны: стварае фірму-пасярэдніка “па аказанні турыстычных паслуг” і абяцае на заробак у 1500 беларускіх рублёў прывезці рабочых з Пакістана, Непала, Туніса, Марока ды іншых краін. Вяртаць тыя сотні тысяч беларусаў, якія па невядомых прычынах выехалі з краіны, рэжым не імкнецца. Наадварот, у чаканні Коўла і будучага новага вызвалення палітвязняў людзі разважаюць: колькі з вызваленых рэжым выкіне з краіны?.. Што адбываецца на рынку працы і ці сапраўды выключна праз прывабныя заробкі ў Беларусь імкнуцца працоўныя мігранты? Чаму Лукашэнка так баіцца прыватызацыі і чым адметныя яго дамоўленасці з расійскім алігархам Патаніным? Ці верне Трамп Лукашэнку заблакіраваныя ў ЗША 43 мільёны “калійных” долараў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка
  • Каміль Клысіньскі. Якія магчымасці адкрывае паездка Пачобута ў Беларусь і якія наступствы будзе мець? 14.09.2026 41dk
    Адразу пасля вызвалення ў выніку “шпіёнскага абмену” Анджэй Пачобут распавёў, што атрымаў гарантыі з боку прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі наконт магчымасці бяспечна наведваць Беларусь. Выехаў у Польшчу Анджэй, маючы на руках дзеючы беларускі пашпарт. Які, у адрозненне ад, напрыклад, Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ці журналіста Ігара Карнея, Пачобуту не анулявалі праз пэўны час. Тым не менш, магчмымасць вярнуцца, кажа журналіст Gazeta Wyborcza Барташ Веліньскі, стала своеасаблівай праверкай беларускага боку — ці можа ён трымаць абяцанні. І, адпаведна, ці можна з Мінскам пра нешта далей Варшаве дамаўляцца. Што стаіць за самой сітуацыяй з бяспечнай паездкай Пачобута ў Беларусь — якую гульню вядуць Мінск і Варшава? Чаму Лукашэнка не спыняе антыпольскую і агулам антызаходнюю рыторыку, шукаючы паразумення з Захадам? Ці залежыць пазіцыя Лукашэнкі адносна наладжвання адносін з Польшчай ад стаўлення да Варшавы ў Маскве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі
  • Лукашэнка загаварыў пра мабілізацыю — з чаго б? — Еўразум за 11 верасня | Новости Беларуси за 11 сентября 11.09.2026 34dk
    Лукашэнка загаварыў пра мабілізацыю — з чаго б? — Еўразум за 11 верасня | Новости Беларуси за 11 сентября by Euroradio
  • Улад Кобец. Чаму без дэмакратычнай Беларусі бяспекі для Еўропы не будзе 11.09.2026 47dk
    У той час як Анджэй Пачобут насуперак усім перасцярогам паехаў у Беларусь, менавіта тэма бяспекі — як рэгіянальнай, так і асабістай — актыўна абмяркоўвалася на XXXV Эканамічным форуме ў Карпачы. Агулам форум быў маштабны: больш за 6000 гасцей з 53 краін свету, 500 панэльных дыскусій. Безумоўна, закраналася тэма Беларусі, гаварылі пра беларусаў і ад імя беларусаў. Бо беларуская дэлегацыя была прадстаўлена і палітыкамі, і экспертамі. На якія тэмы і праблемы найперш была скіравана ўвага ўдзельнікаў сёлетняга Форуму? Ці была Беларусь “у павестцы” і ў якім ключы ўзгадвалася? Чым каштоўны ўдзел у такіх сустрэчах і якую карысць беларускаму грамадству яны могуць прынесці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец
  • Аляксандр Фрыдман. Дачакаўся: ці стануць перамога АдГ і паездка Пачобута пачаткам адлігі 11.09.2026 42dk
    На выбарах у Германіі партыя “Альтэрнатыва для Германіі” атрымала перамогу. Так, гэта выбары не нацыянальныя, і размова пра адну федэральную зямлю, але гэта можа стаць пачаткам для прыходу правых і прарасійскіх сіл да ўлады. Таго, аб чым, як сцвярджаюць эксперты, мараць і Пуцін, і Лукашэнка. А тут яшчэ і паездка Анджэя Пачобута ў Беларусь, якая стала нагодай для размоў пра існаванне непублічнага перамоўнага трэку паміж Варшавай і Мінскам. І гэта без уліку анансаванага прыезду Коўла і чакання вялікага вызвалення ды магчымай “вялікай здзелкі” ў выніку. Ці варта ўспрымаць паездку Пачобута ў Беларусь як сведчанне таго, што рэжым Лукашэнкі гатовы да пачатку “адлігі”? Як перамога АдГ можа ў далейшым паўплываць на палітыку Германіі і Еўрасаюза агулам? Чым адметны анансаваны візіт Коўла ў Мінск? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
  • Уладзімір Жыгар. Чаму ў Літве і Украіне не бачаць росту пагрозы з боку Беларусі 11.09.2026 44dk
    Галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Дэйвідас Матулёніс на пачатку верасня заявіў, што літоўскія службы не маюць інфармацыі пра з’яўленне новых расійскіх ваенных часцей, якія маглі б непасрэдна пагражаць Літве, Латвіі або Польшчы. Адпаведна, Літва цяпер не бачыць росту ваеннай пагрозы з боку Беларусі. Гэта былі словы ў адказ на папярэджанні з боку Ціханоўскай, якая сказала, што “ў Беларусі будуецца новая ваенная інфраструктура, у тым ліку каля меж з ЕС”. А гэта, маўляў, можа сведчыць пра падрыхтоўку да магчымай эскалацыі. Фактычна на наступны дзень пра ваенную пагрозу з боку Беларусі заявіў і прадстаўнік спецслужбаў Украіны. Чаму ў Літве і Украіне не бачаць росту ваеннай пагрозы з боку Беларусі і ці адбываецца гэты рост насамрэч? Адкуль у Ціханоўскай інфармацыя, якую яна агучыла на сустрэчы ў Вільні? Што стаіць за мілітарызацыяй беларускай эканомікі і грамадства? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам
  • Прыватная адукацыя і медыцына — усё? Лукашэнка клапоціцца пра сваіх 11.09.2026 40dk
    На апошняй нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўвалі не толькі ліцэнзаванне прыватнай адукацыі і медыцыны, але ўвогуле ўсё, што заўгодна. Ад дамафонаў да рэкламы казіно. А Лукашэнка, які любіць разважаць пра штучны інтэлект, вырашыў заступіцца за аналагавых чыноўнікаў свайго ўзросту, якія прызвычаіліся перакладаць паперкі... Абмяркоўваем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама зробім высновы з вынікаў "гульні Мацкевіча", пагаворым пра Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій (з 2027 года ў Беларусі будзе і такая!) і "монстраў"-суседзяў Беларусі.
  • Тлумачым арыфметыку Джона Коўла — Еўразум за 10 верасня | Новости Беларуси за 10 сентября 10.09.2026 34dk
    Тлумачым арыфметыку Джона Коўла — Еўразум за 10 верасня | Новости Беларуси за 10 сентября by Euroradio
  • Прэвентыўны аўтарытарызм рэжыму: дзе і ў чым яго слабыя месцы 10.09.2026 41dk
    Нягледзячы на саўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны і татальнае знішчэнне грамадзянскіх свабод унутры краіны, рэжым Лукашэнкі здолеў дамагчыся частковага дыпламатычнага пацяплення ў адносінах з ЗША і зняцця часткі санкцый. У адказ рэжымам былі памілаваны звыш 500 палітвязняў. Аднак шмат хто з вызваленых быў дэпартаваны з краіны, іх пашпарты рэжым ануляваў, рэпрэсіі ў краіне працягваюцца і пераходзяць на транснацыянальны ўзровень. Гэта наводзіць на думку, што для дэмакратычных сіл і краін Захаду гэты гандаль выяўляецца стратэгічным пройгрышам. Чаму ва ўмовах адсутнасці гарантаваных эканамічных выгод і захавання жорсткага еўрапейскага эмбарга рэжым працягвае чапляцца за амерыканскі дыпламатычны трэк? Што на сёння з сябе ўяўляе “прэвентыўны аўтарытарызм” рэжыму Лукашэнкі? У чым галоўныя рызыкі для рэжыму і чаму беларусы імі не могуць скарыстацца? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё са стыпендыятам даследчай праграмы імя Віталя Сіліцкага (2026) пры Цэнтры новых ідэй, студэнтам Карлава Універсітэта Глебам Фіцнерам

Şurada popüler

Bu podcast şu ülkelerin podcast listelerinde de yer alıyor.