TOK | TALK Беларусь
Наша Ніва
0
Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!
Épisodes
-
Расіяне ўцякаюць у Беларусь, а беларусаў завабліваюць у Крым: што адбываецца? Лойка і Роўда – ТОК 14.06.2026 1h 59minУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму беларусы едуць у Крым і як ставяцца да расіян у Беларусі, ці насамрэч нашы людзі кепска працуюць, як лічыць кіраўніца «Камволя». І разам з доктарам Станіславам Салаўём разбіраем рэальны стан медыцыны ў краіне.00:00 – вырвана з кантэксту00:52 – што азначае прыезд Мазепіна ў Мінск08:52 – беларусы кепска працуюць?11:57 – колькі працуюць у развітых краінах18:05 – беларусам прапануюць адпачыць у Крыме23:43 – расіяне рвуцца ў Беларусь?37:34 – што хаваюць за лічбамі дактары45:47 – як у Беларусі рыхтуюць дактароў58:41 – колькі зарабляюць дактары1:07:25 – навіны пра Ксюшу са СМА1:29:09 – што трэба мяняць у медыцыне1:32:52 – чаго дабіваецца сістэма, калі кашмарыць бацькоў студэнтаў1:41:58 – чаму Аліна Харысава трапіла ў пастку КДБ1:53:57 – пра «бацькаву кашулю» для трэцяга народжанага
-
Пытанні да Бабарыкі і Статкевіча, учынак Калеснікавай і звяржэнне Лукашэнкі | Дзядок у ТОК 07.06.2026 2h 3minУ новым выпуску ТОК размаўляем з блогерам, палітычным аналітыкам Міколам Дзядком. У мінулым – лідарам анархісцкага руху. У вялікай размове Мікола распавядае пра ўласныя погляды і тлумачыць, як трэба змяняць сістэму. Гаворыць пра сутнасць «левай ідэі» і чаму сам цяпер не верыць у ідэалогіі, ацэньвае Леніна, тлумачыць стаўленне да Ціханоўскай, Статкевіча і Бабарыкі, а таксама рэзка крытыкуе «культуру адмены» і адказвае тым, хто «ў белым паліто».
-
Лукашэнку пужаюць сістэмна і метадычна: адкуль на Беларусь рыхтуецца напад | Лойка і Роўда – ТОК 31.05.2026 1h 19minУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем першы афіцыйны візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў і рэакцыю Лукашэнкі, а таксама стратэгію Марыі Калеснікавай. Гаворым пра тое, ці здымуць санкцыі на калій і чаму Лукашэнка сам зрывае «вялікую здзелку». 00:00 – вырвана з кантэксту00:45 – Ціханоўская прабіла сцяну10:13 – адкуль на Беларусь рыхтуецца напад20:35 – чарговы фэйл спічрайтара Лукашэнкі22:39 – што не так з прыцягненнем інвестыцый у Беларусь26:00 – ці здымуць санкцыі з беларускага калію33:52 – навошта арыштавалі Хлястова38:50 – што дасць сустрэча Бяляцкага з Папам44:07 – што прапануе Калеснікава56:40 – навошта Беларусь адабрала немаўля ў жанчыны з Гвінеі1:05:22 – Макс Корж рэабілітаваў рэпутацыю беларусаў1:15:12 – Дзмітрый Лукашэнка і Лойка глядзяць адно і тое ж
-
Сур’ёзны крызіс у важнай сферы: што адбываецца і хто вінаваты | Лойка і Роўда – ТОК 17.05.2026 1h 20minУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка гаворым пра правал беларускіх дзяржпрадпрыемстваў у Расіі і сенсацыйныя лічбы ў беларускай малочнай галіне. Абмяркоўваем, як у Беларусі адзначылі 9 Мая, куды і чаму з’язджаюць студэнты, а таксама колькі каштуе адправіць дзіця ў летнік.00:00 – вырвана з кантэксту00:49 – правал дзяржсектара07:45 – сенсацыйныя лічбы малочкі12:41 – чым запомніцца сёлетняе 9 Мая32:10 – што азначае рашэнне МАК зняць санкцыі супраць спартоўцаў з Беларусі38:45 – куды з’язджаюць беларускія студэнты50:29 – колькі каштуе адправіць дзіця ў летнік1:03:31 – канспіралогія вакол выбараў у Каардынацыйную раду1:17:25 – новы нечаканы штраф
-
Лукашэнку тэрмінова патрэбныя грошы: Машэнскага прымусілі купіць сабе праблему | Лойка і Роўда – ТОК 03.05.2026 1h 21minУ новым аналітычным выпуску Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем вызваленне Андрэя Пачобута, а таксама чаму Лукашэнку цяпер можа быць выгадная дээскалацыя. Адказваем на заўвагі Міколы Статкевіча. Гаворым пра адметную здзелку, у выніку якой Аляксандру Машэнскаму дастаўся няпросты актыў – Полацкі малочны камбінат. Глядзім на дынаміку ІТ-сектара і індэкс развіцця гарадоў краіны. І разбіраем складаную сітуацыю дзяўчынкі Ксюшы з Магілёва, якой уся Беларусь збірала і сабрала грошы на выратавальны ўкол. 00:00 – вырвана з кантэксту00:47 – дэталі вызвалення Пачобута12:15 – ці чакаць пацяплення ў адносінах Лукашэнкі з суседзямі18:01 – МАГЧЫМАСЦІ для адукацыі ў BISEB https://www.biseb.school/courses?utm_...19:53 – чаму Лукашэнку выгадная дээскалацыя22:44 – што за актыў дастаўся Машэнскаму31:07 – што адбываецца з беларускім ІТ35:46 – адказ Міколе Статкевічу51:51 – новыя абставіны гісторыі Ксюшы з Магілёва1:07:59 – што паказаў рэйтынг гарадоў Беларусі
-
Максім ЗНАК: засада ў кабінеце Лідзіі Ярмошынай, арышт і турма, закон і сілавікі | ТОК 19.04.2026 1h 47minВядомы адвакат, аўтар «Зэкамерона» Максім Знак у новым выпуску ТОК распавядае, чаму далучыўся да каманды Віктара Бабарыкі і чаму верыў, што змены магчымыя. Згадвае ключавыя падзеі 2020-га і як прымаліся рашэнні. Дзеліцца ўспамінамі пра суд, дзе яго абараняла жонка Надзея, і эмоцыямі ад сустрэчы з сынам. Кажа пра карані сваёй беларускасці і нацыянальныя адметнасці беларусаў. Разважае пра тое, як перамагчы дыктатуру і супрацьстаяць пагрозе з Усходу. 00:00 – вырвана з кантэксту00:29 – пра тату і беларушчыну05:51 – выкладанне ў БДУ і гісторыя адной адлічанай студэнткі09:54 – АТРЫМЛІВАЙЦЕ ПРАВЫ з аўташколай Denis Drive https://ddrive.pl у Варшаве, Уроцлаве, Гдыні ці Беластоку11:13 – як занесла ў выбарчую кампанію15:07 – уражанне ад знаёмства з Віктарам Бабарыкам18:20 – знаёмства з Марыяй Калеснікавай19:56 – чаму паверыў, што змены магчымыя22:37 – што адбывалася пасля затрымання Бабарыкі26:44 – што адбывалася ў ЦВК 10 жніўня, пасля чаго Ціханоўская выехала з краіны32:55 – як тады штаб успрыняў выдварэнне Ціханоўскай36:39 – пра затрыманне і пасадку42:16 – пра суд, на якім Максіма Знака абараняла жонка Надзея47:17 – рэакцыя сукамернікаў52:48 – самы незвычайны ліст56:17 – з чаго пачалася кніга «Зэкамерон»1:01:20 – пра сустрэчу з сынам пасля вызвалення1:04:11 – што зразумеў пра сістэму1:12:03 – да чаго вядзе сітуацыя беззаконня1:16:02 – чыя пазіцыя па перамовах бліжэй: Бабарыкі ці Калеснікавай?1:24:50 – як супрацьстаяць расейскаму ўплыву1:26:40 – чаму беларусам варта павучыцца ва ўкраінцаў1:29:06 – нацыянальныя адметнасці беларусаў1:37:41 – як перамагчы дыктатуру1:44:07 – месцы сілы ў Беларусі
-
Лукашэнка звольніў віцэ-прэм’ера і міністра культуры Беларусі. Што гэта значыць? Лойка і Роўда – ТОК 12.04.2026 1h 16minУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму Лукашэнка зняў міністра культуры Руслана Чарнецкага, а на яго месца прызначыў Марата Маркава. Гаворым пра новую праблему з дактарамі, якую ўлады ствараюць самі, і пра выхадку маладога медыка Касцюковіцкай бальніцы. Тлумачым, чаму амбіцыйнаму праекту БНБК-3 так цяжка ўзляцець, кажам пра падводныя камяні, якія не пабачылі ўлады, калі абавязалі школьнікаў удзельнічаць у кругласуткавых палявых зборах. Гаворым пра небяспеку закрыцця дабрачыннай установы «КіндэрВіта» і новыя сігналы пра тое, што Анжаліка Мельнікава знаходзіцца ў Менску.00:00 – вырвана з кантэксту01:03 – чаму Лукашэнка зняў Чарнецкага і зрабіў Маркава міністрам культуры05:10 – ці заблакіруюць ютуб у Беларусі12:49 – зноў учыніў Пратасевіч15:26 – чаму праект БНБК дагэтуль не ўзляцеў24:53 – улады прыдумалі, як яшчэ пагоршыць сітуацыю з дактарамі28:55 – пра заробкі дактароў у Польшчы і Беларусі35:15 – як малады доктар паплаціўся за хамства40:49 – чаму ўлады закрылі «КіндэрВіту», якая займалася дабрачыннасцю55:52 – чаму ўведзеныя абавязковыя палявыя зборы для школьнікаў – гэта памылка1:03:59 – Анжаліка Мельнікава знайшлася?
-
Кіраўнік пула Лукашэнкі: раскол на АНТ, цэнзура і стаўленне да ўлады | Дзмітрый Семчанка ў ТОК 05.04.2026 1h 58minУ інтэрв’ю ТОК былы журналіст АНТ і былы палітвязень Дзмітрый Семчанка распавядае пра тое, чаму далучыўся да пула Лукашэнкі, а таксама дзеліцца цікавымі дэталямі тэлевізійнага закулісся. Ён кажа, чаму расійскія журналісты лічылі яго ворагам і чаму ў яго не складваліся адносіны з тагачасным кіраўніком АНТ Маратам Маркавым. Тлумачыць, калі вырашыў звольніцца і што адбывалася на канале ў жніўні 2020-га. Апісвае брутальнае затрыманне і ціск у няволі. А таксама называе, хто быў бы найлепшым пераемнікам Лукашэнкі.00:00 – вырвана з кантэксту00:33 – чаму не адносіць сябе да неафітаў03:56 – чаму далучыўся да пула Лукашэнкі11:05 – пра рускаміраўцаў у сістэме15:11 – пра тое, як цэнзуравалі Лукашэнку19:58 – што змянілася з прыходам Наталлі Эйсмант23:11 – чаму ў Расіі Семчанку лічылі ворагам24:27 – пра сустрэчу з Маратам Маркавым31:35 – пра Крывашэева і Каліноўскага34:04 – пра заробак на АНТ36:04 – як з АНТ спрабавалі зрабіць БТ41:40 – чаму тэлебачанне хлусіла пра ковід48:33 – як звальняўся з АНТ54:00 – як прымушалі зрабіць сюжэт пра Бабарыку56:35 – пра сустрэчу з Лукашэнкам57:01 – пра пераемніка – Макея1:01:24 – пра жонку Юлю і Бангалор1:07:27 – што адбывалася 9 жніўня 2020-га1:13:46 – першае затрыманне і размовы з сілавікамі1:24:04 – жорсткае затрыманне ў 2022-м1:36:23 – што казаў на судзе1:38:45 – пра сустрэчу з сынам1:42:07 – ці варта ўсё было гэтага1:45:29 – пра тату1:51:30 – як спрабавалі зняць для прапаганды
-
ДАШКЕВІЧ: «Якія мы вахлакі: самі ва ўсім вінаватыя!» | ТОК 29.03.2026 1h 37minУ гутарцы ТОК былы палітвязень і колішні лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч распавядае пра свой шлях да беларушчыны, кажа пра адзіны спосаб перамагчы Расею і захаваць Беларусь, а таксама называе памылкі як старой апазіцыі, так і новай. Зміцер дзеліцца прыгожай гісторыяй кахання і галоўным урокам, які вынес з апошніх гадоў. 00:00 – вырвана з кантэксту00:40 – пра дзяцінства на Калыме і беларускую мову04:58 – выпрабаванне маршруткай у Менску06:29 – як трапіў у «Малады фронт»08:38 – пра сяброўства з Севярынцам12:36 – чаго намагаліся дасягнуць маладафронтаўцы17:17 – стаўленне да Пазняка18:19 – чаму не Лукашэнка – прычына ўсіх бедаў19:48 – стаўленне да камуністаў20:36 – пра Міколу Дзядка і погляды21:27 – чаму ў 2020-м доўга стаяў убаку24:51 – што беларусам трэба рабіць далей26:47 – пра сілавікоў – адэптаў «рускага свету»31:21 – пра Бабарыку37:35 – пра лісты Калеснікавай39:13 – пра Сяргея і Святлану Ціханоўскіх40:02 – калі пачаў выходзіць на маршы43:49 – якія памылкі рабіла старая апазіцыя48:33 – гісторыя кахання з Настай52:49 – што сказаў сын55:35 – пра суд і пракурорку58:51 – нараджэнне Данііла1:00:07 – пра імёны дзяцей1:03:14 – пра выхаванне дзяцей1:06:47 – Навасады і навешаны «нізкі статус» 1:13:20 – пра крымінальнікаў, якія рагочуць з «Панарамы»1:20:41 – калі спыняцца рэпрэсіі1:21:10 – галоўная памылка еўрапейцаў1:23:52 – якая будучыня чакае Лукашэнку1:24:48 – якія кампрамісы прымальныя ў дыктатуры1:27:02 – пра перамовы з Лукашэнкам1:31:17 – чаму ўсё было не дарма
-
ЛОЙКА: «Такога Лукашэнкі мы не бачылі даўно!» | TOK 22.03.2026 1h 32minУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новыя вызваленні палітвязняў, паход Лукашэнкі ў Мак.бай, жаданне расейцаў пераехаць у Беларусь, а таксама кейс прапагандысткі Іны Грышук, якая абурылася тым, што на сына завялі крыміналку праз ухіленне ад службы ў войску. Разважаем над тым, ці выдасць Міжнародны крымінальны суд у Гаазе ордар на арышт Лукашэнкі, гаворым пра лёс літоўскіх фур, узятых у закладнікі Менскам, а таксама дзелімся ўражаннямі ад інтэрв’ю Віктара Бабарыкі. 00:00 – вырвана з кантэксту01:07 – новыя вызваленні: чаго хоча Лукашэнка10:56 – паход у Мак.бай, і чаму Лукашэнка не можа спадабацца моладзі23:17 – расейцы масава сабраліся пераязджаць у Беларусь: што думаюць беларусы33:36 – што не разумее прапагандыстка, на сына якой завялі крыміналку за ўхіленне ад службы ў войску44:00 – ці выдасць ордар на арышт Лукашэнкі Міжнародны крымінальны суд у Гаазе52:56 – а што з літоўскімі фурамі?57:21 – чаму злачынных пасярэднікаў Лукашэнку варта шукаць пад носам1:07:12 – што стала зразумела пра Бабарыку1:20:17 – міністр культуры ўвойдзе ў гісторыю, апаганіўшы Купалаўскі тэатр1:25:49 – гісторыя Ксюшы, якая ўскалыхнула краіну
-
Бабарыка пра сябе, уладу і чыноўнікаў: Коля Лукашэнка і Пратасевіч, Румас і Калаўр | ТОК 15.03.2026 2h 57minУ вялікай размове ТОК Віктар Бабарыка тлумачыць, чаму ў 2020 годзе кінуў выклік Лукашэнку і чаму быў упэўнены ў перамозе. Упершыню распавядае дэталі затрымання і план на дзень выбараў. Адказвае на закіды пра «руку Масквы» і кажа, чаму дзеля перамен у Беларусі дастаткова было толькі саміх беларусаў. А таксама агучвае пазіцыю па Украіне, санкцыях і даводзіць, якім шляхам трэба ісці да нерасійскай Беларусі. 💸 ЯК ПЕРАЛІЧЫЦЬ ПАДАХОДНЫ НА ТОК: https://nashaniva.com/38838700:00 – вырвана з кантэксту01:08 – за каго галасаваў у 1994-м01:57 – чаму ў 2020-м пайшоў на выбары03:37 – размова з дзецьмі пасля рашэння ісці на выбары06:43 – размова з акцыянерамі Белгазпрамбанка11:35 – ці была размова з Мілерам – кіраўніком «Газпрама»12:49 – ці шукаў падтрымкі ў Маскве14:41 – як адкрыць для сябе Лісабон з MY PORTUGAL MOMENTS🔸Facebook: https://www.facebook.com/myportugalmoments/🔸Instagram: https://www.instagram.com/myportugalmoments🔸Tik-Tok: https://www.tiktok.com/@myportugalmoments🔸LinkedIn: https://linkedin.com/company/my-portugal-moments🔸YouTube: https://www.youtube.com/@MyPortugalMoments16:12 – чаму Масква не пагадзілася на змены ў Беларусі23:22 – калі зразумеў, што выйграе выбары25:53 – чаму людзі падтрымалі Бабарыку29:29 – папярэджанні пра пасадку31:00 – пра крымінальную справу і калег, якія далі паказанні супраць Бабарыкі35:53 – пра сяброў37:54 – як адбывалася затрыманне47:28 – які быў план на дзень выбараў53:42 – пра 2022 год і цану, якую плацяць беларусы57:56 – чаму Лукашэнка вызваліў Бабарыку цяпер1:02:12 – чаму лічыць сябе шчаслівым няўдачнікам1:08:52 – чаму Лукашэнка ўтрымаўся ва ўладзе1:14:21 – пра Ермакову, якую паставілі на чале Белгазпрамбанка1:16:50 – якім кіраўніком быў Пётр Пракаповіч1:21:06 – пра Калаўра і Румаса1:23:05 – пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА КДБ і Колю1:30:09 – прапановы ад Васкрасенскага і Пратасевіча1:32:47 – пазіцыя па Украіне1:35:58 – пра першую канферэнцыю ва Украіне1:42:35 – як зрабіць Беларусь нерасійскай1:51:21 – пазіцыя па санкцыях2:03:47 – што можна дзяліць у дэмсілах2:12:14 – роля Івана Краўцова2:16:44 – пра папярэджанне Статкевіча2:22:46 – чаму Украіна змяніла палітыку адносна Беларусі2:24:36 – пра стратэгію Трампа ў перамовах з Лукашэнкам2:26:46 – пра «Еву» Хаіма Суціна 2:30:44 – пра цікаўнасць да беларускай гісторыі2:31:47 – гераіня Беларусі2:32:24 – пра сустрэчу з Алексіевіч2:33:42 – кніга для ўсіх беларусаў2:35:19 – стаўленне да грошай2:37:12 – неверагодная сустрэча з жонкай2:39:21 – чаму пайшоў у палітыку2:44:57 – што стала з сабакамі Бабарыкі2:46:44 – лёс дома2:50:25 – што з капіталу засталося
-
Важныя рашэнні Лукашэнкі: што не так з яго дабрынёй і чаго чакаць жанчынам | Лойка і Роўда – ТОК 08.03.2026 1h 27minУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падарунак, які Лукашэнка зрабіў жанчынам да 8 Сакавіка, гаворым пра важнае папярэджанне Мікалая Статкевіча, падзеі ў Іране, трывожны трэнд у эканоміцы, які можа ўдарыць па кішэнях беларусаў, выпадак у брэсцкай школе і рэакцыю настаўніка, а таксама адказ беларусаў хлопцу з Чэбаксараў з імперскімі замашкамі. 00:00 – вырвана з кантэксту01:06 – Лукашэнка зрабіў падарунак жанчынам06:02 – важнае папярэджанне Статкевіча14:30 – а што Лукашэнку ад падзей у Іране28:03 – новая фантазія Азаронка33:59 – які серыял паглядзець35:15 – у эканоміцы пачалася стагнацыя – чаго чакаць?45:35 – развагі ў працяг адказу Бабарыкі пра люстрацыю55:15 – дзіўная рэакцыя школы1:07:41 – як беларусы адказалі хлопцу з Чэбаксараў з імперскімі замашкамі1:13:23 – чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў?1:16:53 – што звязвае Азаронка з Дугінай1:20:32 – стаўленне да 8 Сакавіка і фемінізму
-
Што не так з планам Лукашэнкі: дрэнныя навіны для ўрада і беларусаў | Лойка і Роўда — ТОК 22.02.2026 1h 41minУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем, чаму Лукашэнка вырашыў менавіта цяпер зладзіць разнос чыноўнікам і якія эканамічныя праблемы наспелі ў краіне. Гаворым пра новую атаку на сэканд-хэнды і тое, чаму яны такія нязручныя для ўладаў. Разбіраем мэты, якія агучылі Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава, а таксама заклік Вадзіма Пракоп’ева і хвалю хейту, якая абрынулася на Святлану Ціханоўскую. Абмяркоўваем рэзанансны фільм, а таксама гучны скандал, у які аказалася ўцягнутая і беларуска. 00:00 – вырвана з кантэксту01:04 – небяспечны трэнд у эканоміцы12:41 – Коля Лукашэнка атрымаў новы падарунак ад бацькоў14:32 – чаму Лукашэнка не паехаў у ЗША24:53 – чаму чыноўнікі так хочуць пазбавіцца ад сэкандаў32:21 – ці могуць у Беларусі заблакаваць тэлеграм51:29 – у чым мэта Бабарыкі і Калеснікавай 1:05:08 – пра зварот Пракоп’ева з заклікам сабраць грошы на дзейнасць Ціханоўскага💸 ІНСТРУКЦЫЯ, як накіраваць падаткі на ТОК у Літве: https://nashaniva.com/387678/ 🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК ДАНАТАМ: https://buymeacoffee.com/tokbelarus🌗 Праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted...🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)
-
ФЯДУТА: аб працы на Лукашэнку і змове супраць яго | ТОК 08.02.2026 1h 21minУ вялікім інтэрв’ю ТОК літаратуразнаўца, пісьменнік, паліттэхнолаг Аляксандр Фядута распавядае пра падзеі 1990-х, тлумачыць, чаму людзі прагаласавалі за Лукашэнку, і кажа, хто адказны за прыход яго да ўлады. Гаворыць пра ролю Колі і ці будзе ён пераемнікам. Тлумачыць, чаму ў 2020-х не быў на маршах, а ў 2021-м паверыў у змову сілавікоў супраць Лукашэнкі і паставіў усё на кон. Дае ацэнкі Ціханоўскай і Бабарыку, згадвае закуліссе працы паліттэхнолагам у Расіі і Украіне. 00:00 – вырвана з кантэксту00:32 – як Лукашэнка адрэагаваў на кнігу Фядуты пра яго05:18 – калі Лукашэнка стаў папулярным05:54 – чаму падтрымаў Лукашэнку10:50 – ці сапраўды быў Лукашэнка сэкс-сімвалам13:52 – планы Лукашэнкі пасля прыходу да ўлады18:06 – пра віну і адказнасць19:37 – калі Лукашэнка вырашыў узурпаваць уладу21:10 – пра ролю Колі Лукашэнкі і сям’і26:05 – чаму Лукашэнка хавае жонку 27:30 – асоба Шэймана30:24 – пра канферэнцыю ў Кіеве і Расію 33:08 – пра генерацыю–2020 34:27 – чаму хоча сысці з палітыкі35:45 – ацэнка Ціханоўскай39:42 – стаўленне да Бабарыкі42:51 – чаму паверыў у змову сілавікоў47:06 – як сілавікі схапілі ў Маскве51:21 – пра расійскую інтэлігенцыю і сяброў у Кіеве1:00:32 – закуліссе працы паліттэхнолагам у Расіі і ва Украіне1:02:01 – пра жонку і каханне1:03:14 – пра Камсамол і развал СССР1:09:33 – як прыйшоў да беларускасці1:10:34 – пра Някляева1:19:54 – што можа прымусіць Лукашэнку спыніць рэпрэсіі
-
Гучная заява Калеснікавай: глупства, памылка ці разумная пазіцыя | Лойка і Роўда – ТОК 01.02.2026 1h 23minУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем палітычны курс, які прапанавала Марыя Калеснікава, гаворым пра нечаканы разварот у палітыцы Кіева адносна Беларусі і яшчэ адзін падарунак Лукашэнку ад Трампа. Таксама разважаем пра зноў узнятую тэму забароны абортаў і палоханне дзяцей турмой у выхаваўчых мэтах. Гаворым пра «Малітву», якую ў свой час зрабіў духоўным гімнам Мулявін і якую цяпер забараняе спяваць Ірына Відава. 00:00 – вырвана з кантэксту00:54 – што прапануе Калеснікава03:59 – пра пасыл «Машы трэба патлумачыць»07:16 – пра нармалізацыю11:54 – пра Пратасевіча ў вобразе Джэймса Бонда14:01 – перамовы Польшчы з Лукашэнкам17:22 – чаму прапаганда раскручвае тэму выбараў 203022:26 – пра акно ва Украіну і пракол Лукашэнкі28:39 – пра крымінальны пераслед Лукашэнкі, які «зусім не хвалюе» Эйсмант29:37 – што рэальна непакоіць Лукашэнку32:04 – пра затрыманне агенткі КДБ ва Украіне і мутныя асяродкі38:35 – падарунак ад Трампа, вызваленні і спыненне рэпрэсій47:41 – чаму ўдава Моўчана забараняе выконваць «Малітву»57:38 – зноў усплыла тэма забароны абортаў1:06:49 – жахлівая статыстыка з савецкіх часоў1:15:32 – пра запалохванне падлеткаў турмой
-
«Лукашэнка рэальна разгубіўся!» Што адбываецца і што будзе далей | Лойка і Роўда ў ТОК 18.01.2026 1h 53minУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падзенне рэжыму Мадуры ў Венесуэле і чаму гэта так расхвалявала Лукашэнку. Гаворым пра траўму, якую Лукашэнку нанеслі жанчыны, і чаму ён не можа яе пераадолець, кажам пра Мікіту Мелказёрава і якім мы яго запомнім. А таксама адказваем на самыя розныя пытанні гледачоў: пра тое, якой мусіць быць беларуская армія, ці чакае эканоміку абвал пасля адыходу сям’і ад улады, што паказвае на беднасць, і пра многае іншае.00:00 – вырвана з кантэксту01:12 – канец Вестфальскай сістэмы12:38 – чаму расхваляваўся Лукашэнка пасля падзення Мадуры18:33 – чаго насамрэч баіцца Лукашэнка20:47 – каму дастанецца ўлада ў Венесуэле24:18 – што чакае Іран і Кубу35:49 – ЗАПІСВАЙЦЕСЯ НА КУРС «СЕЙБІТ ПРАМОВЫ» ад «Нацыі лідараў» https://is.gd/mXzYn838:11 – траўма Лукашэнкі, якую нанеслі жанчыны46:54 – беларусы пасварыліся з-за прыёму ў Наўроцкага56:08 – якім мы запомнім Мікіту Мелказёрава1:04:54 – якой павінна быць беларуская армія1:11:51 – што такое палітыка1:15:07 – дзе закапвае грошы Лукашэнка1:19:04 – пра заробкі і траты1:24:04 – у Беларусі асаблівае стаўленне толькі да адной сабакі1:28:34 – ці магчымае правасуддзе без помсты1:37:09 – што варта пераняць Беларусі ў Польшчы1:44:03 – якую жанчыну мы б хацелі запрасіць у ТОК1:49:33 – прагнозы і спадзяванні🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus🌗 Праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted...🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)
-
Выбух у мінскім метро: уся праўда ад адваката, які абараняў аднаго з тэрарыстаў | Лепрэтар у ТОК 11.01.2026 1h 46minАдвакат Дзмітрый Лепрэтар абараняў у судах многіх вядомых беларусаў: Ігара Лосіка, Уладзіміра Мацкевіча, Ксенію Луцкіну і нават Дзмітрыя Канавалава, якому далі найвышэйшую меру пакарання за выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску.У вялікім інтэрв’ю праекту «Ток» Лепрэтар расказвае пра заклісныя падрабязнасці гучнай справы, паводзіны Канавалава і Лукашэнкі, сустрэчу з будучым генпракурорам Андрэем Шведам. А таксама тлумачыць, як працуюць суддзі ў цяперашняй Беларусі, колькі зарабляюць адвакаты, і чаму выносіцца так мала апраўдальных прысудаў. Лепрэтар згадвае, як судзілі Сяргея Ціханоўскага і Міколу Статкевіча, і разважае пра люстрацыю ў Беларусі.00:00 — вырвана з кантэксту00:20 — чаму Лепрэтар маўчаў пра гучную справу02:00 — як Лепрэтар стаў адвакатам Дзмітрыя Канавалава03:50 — тэлефонны званок і машына з міліцыі07:05 — першая сустрэча з Канавалавым08:30 — дзіўныя паводзіны злачынцы 11:25 — «уся Беларусь сачыла за гэтым працэсам»14:14 — адзіная просьба Канавалава17:08 — «Канавалаў — гэта чалавек-загадка»19:20 — следчыя адпрацоўвалі ўсіх20:00 — паводзіны Лукашэнкі і канспіралогія22:45 — важная памылка беларускай дзяржавы26:08 — якім быў матыў Канавалава?29:27 — удзел Андрэя Шведа36:40 — «самае цяжкае гэта слухаць прысуд»39:02 — маці Кавалёва не прыняла вырак сыну41:55 — пра 2020 год і дзеянні сілавікоў44:30 — «а хто ў вас бацькі?»46:30 — хто такія суддзі ў Беларусі?50:10 — што казалі пра сына Лідзіі Ярмошынай?51:00 — як выносяць прысуды ў Беларусі53:00 — закуліссе гучнай справы і помста адвакату56:00 — адвакаты і палітычныя справы ў Беларусі58:30 — кар’ера суддзі і апраўдальныя прысуды1:00:00 — колькі зарабляюць адвакаты ў Беларусі1:05:30 — роля адваката як паштальёна 1:10:12 — як судзілі Сяргея Ціханоўскага і Міколу Статкевіча1:14:00 — «Евангелле» Ціханоўскага1:16:00 — карупцыя, памілаванні, і свабода за грошы1:20:30 — «у 2020 годзе юрысты абурыліся»1:23:35 — што казалі сілавікі падчас пратэстаў1:26:50 — завочныя суды ў Беларусі1:30:00 — ці патрэбная люстрацыя ў Беларусі?1:36:30 — нечаканая праблема сілавікоў1:38:40 — брудныя метады сілавых структур1:43:10 — калі ў Беларусь вернецца права?1:44:40 — пажаданне ўсім беларусам
-
СЕВЯРЫНЕЦ: пра галоўную місію Беларусі, знаёмства з Калеснікавай і прэтэнзіі Зянона Пазняка | ТОК 04.01.2026 2h 8min🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusПершае вялікае інтэрв’ю палітыка Паўла Севярынца пасля вызвалення. Ён расказвае як пазнаёміўся з Сяргеем Ціханоўскім і чаму для яго не блізкая пазіцыя Віктара Бабарыкі. Тлумачыць, як ставіцца да Зянона Пазняка і Святланы Ціханоўскай і згадвае, як Марыя Калеснікава прыйшла ў Малады фронт. Севярынец аналізуе раскол у БХД і разважае пра прызнанне агента беларускіх спецслужб Дудкіна. Таксама Павел падрабязна расказвае пра сваё жыцё за кратамі, даносчыкаў у камерах і паводзіны сілавікоў на Акрэсціна ў жніўні 2020 года. Згадвае свой шлях да веры і да беларушчыны, знаёмства з жонкай Вольгай, і дзеліцца планамі на будучыню.00:00 — вырвана з кантэксту00:25 — апошні дзень за кратамі і нечаканае вызваленне04:20 — у чым змяніліся беларусы06:10 — як Марыя Калеснікава прыйшла да Севярынца08:55 — як стварылі Малады Фронт12:12 — Зміцер Дашкевіч і «падазрона начышчаныя боты»14:10 — Дашкевіч і бела-чырвона-белы сцяг над Мінскам18:07 — раскол у БХД22:20 — беларускі менталітэт і палітычныя партыі24:40 — рэакцыя на прызнанне агента КДБ28:40 — Зянон Пазняк і яго роля для сённяшняй Беларусі30:50 — «Зянон — гэта полюс! На полюсе людзі не жывуць!»31:30 — прэтэнзіі Пазняка да Паўла Севярынца33:50 — ўражанні ад закінутай беларускай глыбінкі36:16 — «беларусы гэта інтраверты і лясныя людзі»39:50 — «Беларусь — ключ да развалу Імперыі!»41:50 — што адбывалася ў калоніі, калі пачалася вайна44:20 — смелая заява Севярынца і яе наступствы46:40 — татальнае сачэнне ў камеры і ў калоніі51:30 — «я не лічу нормай гей-парады»54:50 — учынак Міколы Статкевіча58:20 — «палітычны капітал трэба растрачваць!»59:10 — як Севярынец прыйшоў да беларушчыны1:03:00 — знаёмства і каханне з жонкай Вольгай1:10:30 — Францішак Скарына ці Францішак Вячорка? 1:11:40 — як маці Паўла Севярынца стала свядомай беларускай1:12:47 — як быць палітыкам, мужам і бацькам1:17:35 — пра Віктара Бабарыку, грошы і беларусаў1:19:20 — «Бабарыка мне палітычны не блізкі»1:22:15 — складаны выбар Беларусі1:24:00 — пра місію Беларусі1:26:50 — пра цяперашнюю праваслаўную царкву1:30:25 — «для чаго Бог стварыў Беларусь?» 1:34:20 — шлях да веры1:35:50 — добраахвотнае вяртанне ў турму1:41:50 — праваслаўе і беларуская мова1:43:10 — рэлігія і палітыка1:47:04 — знаёмства з Сяргеем Ціханоўскім1:49:33 — пратэсты ў Беларусі1:54:40 — што адбывалася на Акрэсціна ў жніўні 2020 года1:59:30 — хітры план ці збег абставінаў?2:01:05 — стаўленне да Святланы Ціханоўскай2:02:45 — як прымірыць беларусаў?2:06:39 — планы на будучынюПАДТРЫМАЙЦЕ ТОК:🌗 Праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)
-
БЯЛЯЦКІ: пра Лукашэнку і Ціханоўскую, сілавікоў і ўладу, Беларусь і СССР | ТОК 25.12.2025 2h 1minУ вялікай гутарцы ТОК нобелеўскі лаўрэат, праваабаронца Алесь Бяляцкі распавядае пра шлях да беларушчыны, гаворыць пра «рускі мір» і рэстаўрацыю савецкай сістэмы ў Беларусі. Кажа, што людзі за кратамі думаюць пра Лукашэнку і Ціханоўскую, а таксама прапагандыстаў Скабееву і Азаронка. Тлумачыць, як працуе сацыяльны кантракт Лукашэнкі, і як на яго ўплывае ціск. Дзеліцца каштоўнымі ўспамінамі з 1980-х і 1990-х і расказвае, як ствараўся праваабарончы цэнтр «Вясна» ў далёкім 1996-м.00:00 – вырвана з кантэксту00:37 – пра дзяцінства, Карэлію і як стаў патрыётам04:17 – пра студэнцкія часы і беларускасць07:45 – як таемна збіраліся пад БЧБ-сцягам у лесе10:38 – знаёмства з жонкай13:21 – «Незалежнасць нам не звалілася»15:55 – «Лукашэнка – рэстаўратар савецкай сістэмы»22:16 – як збіралі грошы на мітынгах у 1990-я27:11 – турэмныя бонусы для нобелеўскага лаўрэата40:26 – пра крымінальную справу і дзень, калі прысудзілі Нобелеўскую прэмію46:13 – пра людзей, якія ўпяклі за краты49:02 – сустрэча з Пратасевічам у калоніі56:01 – пра суддзю і адвод57:15 – пра сяброўства са Стэфановічам і Лабковічам1:00:17 – пра Алеся Пушкіна1:03:21 – што адбывалася ў бальніцы ў Калядзічах1:05:22 – пра вясновак Насту Лойку і Марфу Рабкову1:09:27 – чаму адбыўся 2020 год1:16:24 – чаму Лукашэнка не спыняе рэпрэсіі1:20:40 – пра сацыяльны кантракт ад Лукашэнкі1:25:44 – ацэнка Ціханоўскай1:28:50 – пра Скабееву і «60 хвілін», а таксама Азаронка1:33:16 – што ведаў пра Бучу1:39:14 – пра крытыку Нобелеўскага камітэта і расейцаў1:46:23 – як распарадзіцца прэміяй1:47:19 – кім працаваў у турме1:49:02 – пра «рускі мір»1:53:19 – як дапамагчы родным, якія за кратамі1:55:19 – пра маральных аўтарытэтаў
-
Допыт Бабарыкі, бяда Лукашэнкі і парадокс Ціханоўскага | Лойка і Роўда – ТОК 21.12.2025 1h 46minУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем вызваленне 123 палітвязняў, у тым ліку Алеся Бяляцкага, Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай. Гаворым пра першую прэс-канферэнцыю ва Украіне і магчымыя змены ў дэмакратычным руху. Закранаем зварот Лукашэнкі падчас УНС і адказваем на пытанні гледачоў. Падводзім вынікі года, называем свой топ і антытоп асобаў – 2025. 00:00 – вырвана з кантэксту01:11 – чаму Лукашэнка вызваліў Віктара Бабарыку16:44 – што стаіць за адказам пра Крым27:21 – роля саветнікаў і новы цэнтр сілы ў Берліне39:09 – асноўнае пра УНС43:22 – якая ў рэальнасці сітуацыя ў эканоміцы Беларусі52:51 – здзелка з каліем – новая «тэмка» Лукашэнкі1:00:55 – што адбываецца з прыватным бізнэсам1:01:57 – галоўныя актывы, якія адабрала дзяржава ў 2025-м1:06:03 – топ і антытоп асобаў 2025 года1:27:28 – ці выстаяць беларусы супраць «рускага міру»1:34:40 – які стыль пасля сябе пакіне эпоха Лукашэнкі1:38:16 – пра праект ТОК, і як мы пазнаёміліся:)