ПіК Свабоды

ПіК Свабоды

Радыё Свабода
Pays États-Unis
Langue BE
Épisodes 20
Dernier 24.09.2026

«ПіК Свабоды» — гэта штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Épisodes

  • Ціханоўскі не спыняецца. Кубракоў канчаткова разьвязвае рукі міліцыі. Lady Gaga і беларус 24.09.2026 10min
    Кіраўнік МУС Кубракоў прапануе дазволіць сілавікам дзейнічаць без санкцыі пракурора. Да чаго гэта можа прывесьці? Тлумачыць былы выкладчык Акадэміі МУС Аляксандар Азараў. Беларусы, якія працуюць за мяжой, пералічылі ў Беларусь больш за 1 мільярд даляраў. Ці шмат гэта? Расказвае эканамістка Анастасія Лузгіна. Ці можа Беларусь вярнуцца на амэрыканскі рынак калійных угнаеньняў? Дэталі Свабодзе растлумачылі экспэрты з ЗША Джозэф Глаўбэр і Джош Лінвіл.
  • Ціханоўскі адказаў жонцы, 30 рублёў за двухпакаёўку, новы будынак амбасады Польшчы 23.09.2026 13min
    Беларусы ў сацсетках зьняпраўджваюць заяву Лукашэнкі пра 30 рублёў у месяц за арэнднае жытло ў абласных цэнтрах. Міністар замежных справаў Польшчы анансаваў адкрыцьцё новага будынку амбасады ў Менску. Як намер Коўла вызваляць і расейскіх палітвязьняў паўплывае на працэс вызваленьня беларускіх палітзьняволеных. Ціханоўскі рэзка зрэагаваў на расповед жонкі пра нябачную жаночую працу. У "ПіКу Свабоды" з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 23 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
  • Чаму Трампу можа не дастацца калій зь Беларусі 22.09.2026 11min
    Трамп разьлічвае на вялікую дамову па закупцы беларускіх угнаеньняў. Але ці атрымаецца разьвязаць праблему з транзытам і ці ёсьць у Беларусі што прадаваць? У Швайцарыі зноў судзяць беларускага спэцназаўца, які прызнаўся ў выкраданьні апазыцыйных палітыкаў Захаранкі і Ганчара У Варшаве затрымалі паляка, якога падазраюць у нападзе на беларуску. На Гомельшчыне кожная восьмая проба паказала заражэньне радыяактыўным цэзіем у грыбах і ягадах Машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Знайшліся людзі, якія гатовыя ахвяраваць грошы на рэстаўрацыю, але з адной умовай Пра гэта ды іншае ў ПіКуСвабоды, дзе мы расказваем пра навіны 22 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
  • 17 «пераемнікаў Лукашэнкі». NEXTA назваў самага мэдыйнага палітыка. Арыштавалі «аналітыка Сахашчыка» 21.09.2026 10min
    Расказваем пра падзеі 21 верасьня і тлумачым, што яны значаць. Лукашэнка прыняў у сябе Шэймана з тоўстымі папкамі. Пра што гаварылі? Віцэ-губэрнатар Магілёўскай вобласьці ў «амэрыканцы». Яго арыштавалі па карупцыйнай справе. Хто самыя ўплывовыя людзі ў атачэньні Лукашэнкі. Выйшаў вялікі аналіз сувязяў унутры сыстэмы. Расейскі футбаліст паспрабаваў сказаць па-беларуску тры словы. Вымаўленьне многіх павесяліла.
  • Чаму Лукашэнку і Трампу не ўдаецца «вялікая зьдзелка» 18.09.2026 51min
    У праграме «ПіК Свабоды» мы падводзім вынікі тыдня і разам з экспэртамі тлумачым іх значэньне. Джон Коўл дамогся вызваленьня чарговых 25 палітвязьняў і расказаў, што стрымлівае гэты працэс. Гаворым пра гэта з палітолагам Паўлам Вусавым. Сябра Каардынацыйнай рады Яўген Караулаў расказаў, што ўжо тры месяцы КДБ тэрарызуе яго сям'ю ў Беларусі і спрабуе завербаваць яго самога. Дэталі Яўген расказаў у нашым эфіры. У Беларусі шосты раз прайшоў Дзень народнага адзінства. Што ня так з гэтым днём? Размаўляем з публіцыстам і пісьменьнікам Сяргеем Дубаўцом.
  • 32 000 эўра для вызваленых. Былы пасол Расеі атрымаў зямлю ў Драздах. Беларуска выйшла з турмы ў ЗША 17.09.2026 10min
    Чым займаюцца былыя палітвязьні ў Літве і на якіх умовах могуць адбыцца наступныя вызваленьні. Прапаганда з дапамогай штучнага інтэлекту расказвае, як страшна жылося ў Заходняй Беларусі пры паляках. У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску з анкалягічнай хваробай. Якім чынам былы расейскі пасол атрымаў участак для катэджа ў Драздах. У ПіКу Свабоды з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 17 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
  • Каго вызваляць? Лукашэнка правёў перамовы з пасланьнікам Трампа 15.09.2026 12min
    Пасланьнік Дональда Трампа прыехаў у Менск і правёў перамовы з Лукашэнкам. Чакаюццца вызваленьні палітвязьняў, хоць Лукашэнка чарговы раз заявіў, што палітвязьняў у Беларусі няма. Уначы зьнішчальнік NATO зьбіў над Літвой дрон. Літоўскі міністар замежных спраў заявіў, што бесьпілётнік заляцеў зь беларускай тэрыторыі, і таму ў Менск накіруюць ноту пратэсту. Колькі трэба працаваць сярэдняму беларусу, каб купіць гадзіньнікі, якія носіць старэйшы сын Лукашэнкі Віктар? Расказваем пра навіны 15 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
  • Забойства ў Менску і візіт прадстаўніка Трампа: што адбылося 15.09.2026 10min
    Расказваем пра падзеі 14-га верасьня і тлумачым, што яны значаць. Спэцпасланьнік Трампа Джон Коўл прыбыў у Вільню, чакаецца ягоная паездка ў Менск. Лукашэнка хоча супрацоўнічаць з Ватыканам у той час, калі перашкаджае каталіцкаму касьцёлу ў Беларусі Хакейнага арбітра падазраюць у забойстве цяжарнай жанчыны ў Менску Расейскі Zet-сьпявак быў хэдлайнэрам Дня горада ў Менску.
  • Лукашэнка ня выключыў мабілізацыю і папрасіў сустрэчы з Трампам 11.09.2026 52min
    Лукашэнка заявіў, што будзе трэсьці армію і ня выключыў мабілізацыю. Што ўсё гэта значыць? Ці зьменшыць атмасфэру страху ў Беларусі вяртаньне Анджэя Пачобута і ці дасьць гэта імпульс перамовам паміж Менскам і Варшавай? Пра гэта ў эфіры разважаюць журналіст польскага выданьня Rzeczpospolita Руслан Шошын і мэтадоляг, былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч. На Вэнэцыянскім фэстывалі адбылася прэм’ера фільму беларускага рэжысэра Андрэя Куцілы. Трэці раз у гісторыі. У нас – размова з аўтарам фільму.
  • Сілавікі бяруць пад кантроль дамафоны. Дактарам ускладняюць жыцьцё. Прысуд вядомаму адвакату 10.09.2026 10min
    Адваката Дзьмітрыя Лаеўскага, які абараняў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Алеся Бяляцкага, асудзілі да трох гадоў зьняволеньня. За што менавіта яго пакаралі? МУС атрымае больш кантролю над дамафонамі беларусаў, лекарам могуць ускладніць пераход з дзяржаўных бальніц у прыватныя клінікі, а ў сфэры адукацыі плянуюць новае ліцэнзаваньне. Таксама ў выпуску — як беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы зарабляюць на дэфіцыце паліва ў Расеі і чаму пацыенткі менскай радзільні №2 цяпер ня ведаюць, што будзе з ЭКА. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч расказваем пра галоўныя падзеі 10 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
  • Коўл рыхтуе вызваленьне палітвязьняў. Новы кантроль за выездам беларусаў. Булінг у Баранавічах 09.09.2026 10min
    Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл наведае Беларусь 14 верасьня. Чаго чакаюць і чаго асьцерагаюцца праваабаронцы? Як прыезд Анджэя Пачобута ў Беларусь можа паўплываць на беларусаў, якія просяць абароны ў Польшчы? Раскажам пра новыя правілы кантролю за беларусамі, якія выяжджаюць за мяжу, пра гісторыю школьніка зь Баранавічаў, які стаў ахвярай булінгу, і пра салідарнасьць беларусаў з 11-гадовым хлопчыкам з аўтызмам. Таксама ўзгадаем прэзыдэнцкія выбары, якія прайшлі ў гэты дзень 25 гадоў таму. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 9 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
  • «Пачобут выпрабоўвае рэжым Лукашэнкі». Кватэры падаражэлі на $10 000. Іранскі Boeing зноў у Менску 08.09.2026 12min
    Былы палітвязень Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Што зробяць улады? Іранскі грузавы Boeing трэці раз за некалькі тыдняў прыляцеў у Менск. Што магло быць на борце? 8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы: Аршанская бітва і 35 гадоў з дня прысягі на вернасьць Беларусі. Чаму пасьля гіпатэкі пад 1% новабудоўлі падаражэлі на $10 тысяч? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь мы расказваем пра галоўныя падзеі 8 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
  • Высылка беларусаў зь Літвы: чаму гэта адбываецца? 07.09.2026 14min
    Расказваем пра падзеі 7-га верасьня і тлумачым, што яны значаць. Новы палітычны сэзон для беларускіх дэмакратычных сілаў можа стаць вырашальным, заявілі ў Офісе Ціханоўскай. Што гэта значыць? Лукашэнка прыняў сьпікера так званай Палаты Прадстаўнікоў, генэрал-маёра КДБ і моцна хваліў. Ці ёсьць за што? Як беларускія прапагандысты перапісваюць гісторыю Ратка Младзіча і што замоўчваюць, ушаноўваючы яго пасьля сьмерці?
  • Фядута пра Ціханоўскага і «Нашу Ніву». Алеўскі пра «напад зь Беларусі». Бесараб пра могільнік АЭС 04.09.2026 50min
    У новым выпуску «ПіКа Свабоды» – пагроза Расеі для краінаў Балтыі, верагоднасьць закрыцьця паветранай прасторы над Расеяй і магчымыя наступствы для Беларусі – пра гэта гаворым з журналістам Цімурам Алeўскім; канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай», унутраныя сваркі беларускай дэмакратычнай супольнасьці і пошук больш канструктыўнай размовы – з паліттэхнолягам Аляксандрам Фядутам; і, нарэшце, незалежная экспэртыза праекту могільніка радыеактыўных адходаў у Беларусі, яго магчымыя рызыкі і праблемы афіцыйнай справаздачы – з экспэртам па радыяцыйнай бясьпецы Сяргеем Бесарабам.
  • Статкевіч умешваецца ў скандал Ціханоўскага. Што будзе з рэйсамі на Маскву? 03.09.2026 10min
    У сёньняшнім «ПіКу Свабоды» расказваем пра сытуацыю з палётамі паміж Менскам і Масквой на фоне папярэджаньняў Зяленскага, пра расьсьледаваньне выдачы італьянскай візы амбасадай у Менску падазраванаму ў дывэрсіі ў Ляйпцыгу, а таксама пра першы поўны беларускі пераклад «Адысэі» Гамэра. Таксама прааналізуем канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай» і блогерамі, сустрэчу Анджэя Пачобута з папам Львом XIV, апавядзем пра зьніклае возера ў Лагойскім раёне і папярэджаньне эўрапейскіх мэтэаролягаў пра магчымы тарнада ў Беларусі. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 3 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
  • Трагедыя ў Калінкавічах. Расейскае неба закрыецца? Куды ляцець беларусам? Сьлед Лукашэнкі ў Турцыі 02.09.2026 8min
    Зяленскі папярэдзіў авіякампаніі, што расейскае неба стане небясьпечным для цывільных рэйсаў. Што гэта азначае для авіякампаніі «Белавія» і беларусаў, якія могуць лётаць толькі праз Расею? Што стала прычынай гібелі трох работнікаў «Водаканала» у Калінкавічах? Былы міністар унутраных справаў Турцыі ў судзе прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі. Як двух беларусаў у Літве асудзілі за махлярства з фондамі Эўразьвязу і як прэзыдэнта Літвы сустрэўся з беларускім вулічным музыкам. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 2 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
  • Што новага ў школах. Дроны на Кіеў ляцяць уздоўж Беларусі. Лукашэнка папракае Расею і Кітай 01.09.2026 11min
    Што зьменіцца ў Беларусі ад 1 верасьня? Як адбываецца мілітарызацыя навучаньня ў беларускіх школах? Чаму Лукашэнка папракае Расею, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасьці і навошта Беларусі Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва? Чаму расейскія дроны ляцяць на Кіеў уздоўж беларускай мяжы? Як улады паказалі блогерам Пішчалаўскі замак, і што насамрэч трэба расказваць пра былую Валадарку? У «ПіКу Свабоды» З Ганнай Соўсь расказваем пра падзеі 1 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
  • Новыя вызваленьні палітвязьняў. Беларусь стала азіяцкай у геапалітыцы. Забарона прычосак у школе 01.09.2026 9min
    Расказваем пра падзеі 31-га жніўня і тлумачым, што яны значаць. Новыя вызваленьні палітвязьняў у Беларусі магчымыя ўжо ў сярэдзіне верасьня. Пра гэта заявіў спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл. Лукашэнка паляцеў у Кіргізстан, дзе возьме ўдзел у адкрыцьці VI Сусьветных гульняў качэўнікаў і саміце ШАС. Беларускія станкі на амаль мільён даляраў трапілі на прадпрыемствы расейскага ВПК. Каму канкрэтна?
  • Лукашэнка ў Пуціна. Дырэктар ЦРУ ў Маскве. Што яны хаваюць? Вынікі тыдня з Аляксандрам Фрыдманам 28.08.2026 37min
    Ці зьвязаная чарговая паездка Лукашэнкі ў Маскву зь нечаканым візытам дырэктара ЦРУ ў Расею? За кратамі памёр ваенны злачынца, камандзір арміі басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіч. Якія шанцы на міжнародны суд адказных за катаваньні і сьмерці ў Беларусі? Чаму “пірацкая экспэдыцыя” беларусаў ў Данію па крыж Сафіі Менскай выклікала дыскусію гісторыкаў? У “ПіКу Свабоды” з Ганнай Соўсь падсумоўваем падзеі гэтага тыдня з гісторыкам і палітолягам Аляксадрам Фрыдманам. У нашым эфіры таксама арганізатарка “пірацкай вандроўкі” ў Капэнгаген Марыя Грыц і гісторыкі Сяргей Абламейка і Аляксандар Паршанкоў.
  • Лукашэнка прадае гаспадаркі за 1 базавую. Дрон на мяжы. Прыцэлы для Расеі | Навіны 27 жніўня 27.08.2026 9min
    Лукашэнка зноў разьбіраў праблемы сельскай гаспадаркі Віцебшчыны і прапанаваў перадаваць стратныя гаспадаркі бізнэсу — некаторыя ўсяго за адну базавую. На беларуска-расейскай мяжы праз дрон закрылі пункт пропуску, а менскі завод «Пеленг», які вырабляе прыцэлы для расейскіх танкаў, будуе новы корпус. Таксама расказваем, чаму 90% украінцаў нэгатыўна ставяцца да Лукашэнкі, навошта будуць правяраць школьнікаў і што адкрылі для турыстаў у Нясьвіскім замку.