Літаратурныя зацемкі

Літаратурныя зацемкі

Сяргей Дубавец
Ország Egyesült Államok
Nyelv BE
Epizódok 42
Legutóbbi 23.06.2026

Пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец распачынае падкаст "Літаратурныя зацемкі" спецыяльна для сайта Bellit.info. Падкаст даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Epizódok

  • Выпуск 43. Каміла Цень. Наступны прыпынак — смерць 23.06.2026 18p
    У чарговым выпуску падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разбірае апошнюю кнігу ананімнай аўтаркі дэтэктываў Камілы Цень "Наступны прыпынак смерць". "Джазавы стандрат" у літаратуры, атмасферны менскі антураж, каларытная гераіня і жангляванне стылямі ды мовамі — адзін з магчымых рэцэптаў пісьменніцкага поспеху.
  • Выпуск 42. Зміцер Вішнёў. Я - тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер 10.06.2026 21p
    У новым выпуску аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец знаёміцца з раманам Змітра Вішнёва "Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зьміцер". Фантасмагорыя, эміграцыя, палітыка, Менск—Берлін, смерці, паветра няволі... Як усё гэта і іншыя дзівацтвы тэксту паступова складаюцца ў пэўную мастацкую сістэму, а не набор выпадковасцяў?
  • Выпуск 41. Аляксандр Лукашук. Незавершанасць. Тонкая кніга 04.06.2026 21p
    У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец робіцца надзвычай уважлівым і чуйным чытачом паэзіі разам з Аляксандрам Лукашуком, аўтарам кнігі "Незавершанасць" (Беласток, 2026). А што ўнутры? Асабістыя гісторыі, эсэ, нататкі з нагоды прачытанага і перажытага побач з паэзіяй, свабода мыслення, ад якой часта далёкае традыцыйнае літаратуразнаўства."Здаецца, пасьля гэтай кнігі пісаць пра паэзію па-беларуску інакш будзе ўжо немагчыма" — мяркуе Сяргей Дубавец.
  • Выпуск 40. Пра чалавечнасць у цёмныя часы. Ханна Арэнт 21.05.2026 20p
    Выпуск 40. Пра чалавечнасць у цёмныя часы. Ханна Арэнт
  • Выпуск 39. Ларыса Геніюш. Птушкі без гнёздаў 12.05.2026 25p
    У новым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец чытае новае перавыданне ўспамінаў Ларысы Геніюш "Птушкі без гнёздаў" (Камунікат, 2025), згадвае пра сваё знаёмства з паэткай і нязломнай патрыёткай, а таксама разважае пра ўплыў сустрэчаў з Геніюш у Зэльве на цэлыя пакаленні маладых творцаў і інтэлігенцыю.
  • Выпуск 38. Наста Кудасава. Лірыка 30.04.2026 21p
    У новым выпуску аўтарскага падкаста "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец пра культурнае і творчае нахабства і ўпэўненасць — ад "безаглядннасці" паэткі Насты Кудасавай праз "нагласць" дэтэктываў на трасянцы Камілы Цень да абсурднай няўрымслівасці адраджальнікаў "Нашай Нівы".
  • Выпуск 36. Альгерд Бахарэвіч. Папяровы голем 09.04.2026 23p
    У чарговым выпуску адмысловага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец рэфлексуе, чытаючы "самую шчырую" кнігу Альгерда Бахарэвіча "Пяпровы голем". Афарызмы, месца беларускага пісьменства і культуры на Захадзе, развагі на палях унутранага дыялогу Бахарэвіча з самім сабой — пра гэта і іншае ў новым падкасце.
  • Выпуск 35. Ганна Кандрацюк. Проста з любові 31.03.2026 25p
    Выпуск 35. Ганна Кандрацюк. Проста з любові
  • Выпуск 34. Алена Пятровіч. Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска 24.03.2026 20p
    У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец шукае ў кнізе Алены Пятровіч “Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска” сапраўдныя легенды і паданні пра гэты горад, а натыкаецца на асабістае, з чаго і нараджаецца адметная інтанацыя і светапогляд пісьменніцы.
  • Выпуск 33. Алесь Аркуш. Запавольванне. Эзатэрычны раман 11.03.2026 22p
    У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе над раманам Алеся Аркуша "Запавольванне". Гэта аўтабіяграфічны твор, як цяпер кажуць, аўтафікшн, дзе аўтар спрабуе ўхапіць мінулае і атрэсціся ад "звычайнага жыцця", якога паспытаў напоўніцу.
  • Выпуск 32. Пяты нумар альманаха „Апостраф“ 27.02.2026 23p
    У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха “Апостраф”, які пабачыў свет у пачатку 2026 году. Ці адлюстроўвае гэты трансгранічны альманах, дзе гучаць галасы аўтараў з розных бакоў мяжы, намёкамі, кантэкстамі беларускую нервовасць, зацятасць у краіне і распаволенасць па-за ёй?
  • Выпуск 31. Крысціна Сабаляўскайце. Silva rerum IV 23.02.2026 25p
    У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец завяршае развагі пра чацвёрты том гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Ці развяжа апошні том усе таямніцы і інтрыгі, якіх назбіралася за папярэднія тры, як пісаць пра смерць, каханне, навуку, гомасэксуальнасць, надыход новай эпохі і канец таго самага Вялікага княства?
  • Выпуск 30. Крысціна Сабаляўскайце. Silva rerum III 12.02.2026 24p
    У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец працягвае расказваць пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы, бо ў канцы 2025 году выйшла трэцяя частка сагі. Недакументальнае каханне ў стылі французскіх раманаў, гістарычныя абшары сённяшняй Беларусі, знішчальныя пажары ў Вільні і многае іншае.
  • Выпуск 29. Сяргей Кавалёў. Абрысы замглёнага краявіду 30.01.2026 26p
    У чарговым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец працягвае разважаць пра пакаленне "Тутэйшых" і не толькі. Гэтым разам праз прызму кнігі літаратуразнаўцы і драматурга Сяргея Кавалёва "Беларуская літаратура пэрыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду". Што змянілася за 40 гадоў: ад Зніча і Сыса да Мінкіна і Бахарэвіча?
  • Выпуск 28. Ігар Бабкоў. Адам Клакоцкі і ягоныя цені 19.01.2026 28p
    У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае над трэцяй, пашыранай версіяй рамана Ігара Бабкова "Адам Клакоцкі і ягоныя цені". Ці можна высніць Беларусь у калектыўным сне? Што сталася з пакаленнем "Тутэйшых"? Ці можа свабода быць хобі, калі так, то якія нас чакаюць наступствы?
  • Выпуск 27. Анры Бэргсон. Смех. Эсэ пра значэнне камічнага 16.12.2025 20p
    У новым выпуску падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец разбіраецца ў прыродзе смеху па прачытанні беларускага перакладу твора французскага набеліста Анры Бэргсона "Смех. Эсэ пра значэнне камічнага". Ці можа быць смех спагадлівым і добрым, наколькі ён з'ява індывідуальная, ці дастаткова камічнага ў беларускай літаратуры?
  • Выпуск 26. Макс Шчур. Спроба эксперыментальнага канструявання сябе 10.12.2025 23p
    У чарговым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні 900-старонкавай аўтабіяграфіі Макса Шчура "Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе".Ці сапраўды касцяком кнігі выступае сэкс, як на асобе пісьменніка адбілася працяглая гісторыя эміграцыі і ці здолеў бы нехта іншы напісаць вывераную зрокам празаіка спрынтарскую паэму ўласнага жыцця.
  • Выпуск 25. Чацвёрты нумар альманаха „Апостраф“ 26.11.2025 22p
    У новым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец дзеліцца развагамі пасля прачытання свежага нумара альманаха "Апостраф", які пабачыў свет у лістападзе. З чаго пачынаў Васіль Быкаў, "чыстая паэзія" Аксаны Данільчык, зварот да антычнасці ў паэме Галчыньскага ў перакладзе Хадановіча і важнасць кантэксту пры чытанні польскамоўных тэкстаў 19 стагоддзя.
  • Выпуск 24. Silva rerum. Крысціна Сабаляўскайце. Частка 2 11.11.2025 20p
    Чарговы выпуск падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргея Дубаўца — гэта працяг папярэдняга з развагамі пра гістарычны раман літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце “Silva rerum” у перакладзе Сяргея Шупы. Гэтым разам у фокусе сучасная мова, выразная неідэалагізаванасць твору, крытычнае і нават халоднае стаўленне да традыцыйнай культуры ды трывожныя чаканні з'яўлення Расеі ў наступных дзвюх кнігах тэтралогіі.
  • Выпуск 23. Крысціна Сабаляўскайце. Silva rerum. Частка 1 05.11.2025 21p
    У новым выпуску падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання першых дзвюх частак гістарычнага рамана літоўскай пісьменніцы Крысціны Сабаляўскайце "Silva rerum" у перакладзе Сяргея Шупы. Жарсці, псіхалагізм, сюжэтныя павароты, Вільня як адзін з галоўных герояў і гісторыі людзей ажыўляюць сухую абрэвіятуру ВКЛ.