euroradio.fm

euroradio.fm

Euroradio
Ország Egyesült Államok
Műfajok Hírek
Nyelv BE
Epizódok 500
Legutóbbi 09.10.2026

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Epizódok

  • Лукашэнка ў Туркменістане, канфлікт Ціханоўскага з медыя і беларускія Jane Doe — Еўразум за 9 кастрычніка | Новости Беларуси за 9 октября 09.10.2026 33p
    Лукашэнка ў Туркменістане, канфлікт Ціханоўскага з медыя і беларускія Jane Doe — Еўразум за 9 кастрычніка | Новости Беларуси за 9 октября by Euroradio
  • Юрый Дракахруст. Правакацыі на мяжы, пагрозы Класкоўскаму, умовы з Мінска Трампу 09.10.2026 42p
    Правакацыя на беларуска-латвійскай мяжы стала самай гучнай падзеяй мінулага тыдня. І пакінула шмат пытанняў без адказаў. Галоўнае з іх: што гэта былі за людзі ў масках і са зброяй, якія гналі ў Латвію мігрантаў і пашкодзілі памежнае абсталяванне? Адны перакананы, што гэта людзі лукашэнкаўскіх службаў, ва Украіне жа лічаць, што гэта расійская правакацыя. І правакацыя гэтая была не адзінай. Невядомы даслаў ліст з пагрозамі вядомаму журналісту Аляксандру Класкоўскаму. І параіў “павесіцца самому”. Такое адчуванне, што спланаваная атака на незалежныя СМІ, якая цягнецца як мінімум з вясны, пераходзіць на новую стадыю. Як на новую стадыю, выглядае на тое, выходзяць і перамовы Мінска з Вашынгтонам. Ці можна адназначна сказаць, хто стаіць за правакацыяй на латвійскай мяжы і якая ў той правакацыі была мэта? Ці стала пагроза Класкоўскаму працягам масавай атакі на незалежныя СМІ і да чаго гэта можа прывесці? Калі можа адбыцца сустрэча Лукашэнкі і Трампа і чаго чакаць беларускім палітвязням у выпадку пашырэння паўнамоцтваў Коўла на Расію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык “Белсата”, даследчык Цэнтра новых ідэй Юрый Дракахруст
  • Уладзімір Жыгар. Вайна і бізнес: ці дапаможа зняцце санкцый спыніць саўдзел Лукашэнкі ў вайне? 09.10.2026 42p
    “АЛЯЎКУРП” вырабляе блокі для прадпрыемстваў, звязаных з расійскімі сістэмамі СПА, а “Кантактмодуль” пастаўляе спецыяльнае абсталяванне для ваенных сістэм і выкарыстоўвае заходнія электронныя камплектуючыя. Гэта толькі некаторыя факты з апошняга публічнага расследавання BELPOL. І такіх прадпрыемстваў у Беларусі — сотні. У той жа час сярод прадстаўнікоў дэмсіл шырыцца дыскусія пра далейшае зняцце санкцый наўзамен вызвалення палітвязняў. Пакуль размова пра зняцце менавіта “ваенных” санкцый не ідзе. Але, лічаць у BELPOL, і такія палёгкі адкрыюць дадатковыя магчымасці для беларускіх прадпрыемстваў, што пойдзе на карысць іх супрацы з расійскай ваенкай. Якіх маштабаў дасягнула супраца беларускіх прадпрыемстваў з расійскім ваенпрамам? Ці існуе верагоднасць, што паступова санкцыі пачнуць здымаць і з Расіі, і з Беларусі, але без патрабаванняў аб спыненні рэпрэсій і іншых змен у Беларусі? Што стала нагодай для актывізацыі лукашэнкаўскіх спецслужбаў і як сябе паводзіць у выпадку спробы вас завербаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар
  • Аляксандр Кныровіч. Лаянка, абразы, пагрозы: ці дапушчальна такое для палітыкаў? 09.10.2026 37p
    На саміце СНД у Туркменістане Лукашэнка шкадуе пра тое, што з "садружнасці" вырашыла выйсці Малдова: "Гэта, вядома ж, не выбар простых малдаван, а рашэнне кіраўніцтва. Мяркую, недальнабачнае". Нават крыху няёмка ад таго, як ён упускае з віду, што кіраўніцтва Малдовы выбіраюць якраз "простыя малдаване"... Абмяркуем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра беларускі калій для ЗША, разгаворлівага генпракурора і градус дыскусіі ў дэмакратычным руху. Там апошнім часам могуць і клоўнам абазваць, і паслаць куды падалей.
  • "Ніякага базару" — толькі канкрэтыка — Еўразум за 8 кастрычніка | Новости Беларуси за 8 октября 08.10.2026 33p
    "Ніякага базару" — толькі канкрэтыка — Еўразум за 8 кастрычніка | Новости Беларуси за 8 октября by Euroradio
  • Вольга Лойка. Як Трамп можа дамагчыся сустрэчы з Лукашэнкам і ў колькі ЗША гэта абыдзецца? 08.10.2026 44p
    Ад ЗША рэжым Лукашэнкі хоча найперш эканамічнай супрацы і, адпаведна, выгады. А тое, што даводзіцца вызваляць палітвязняў, — такія вось за гэта “мінімальныя страты”. Дарэчы, перажываць з гэтай нагоды рэжыму і сапраўды асабліва не даводзіцца, бо гэтыя “страты” досыць хутка кампенсуюцца: паводле інфармацыі генпракурора Горы, за апошнія 1,5 года за “злачынства экстрэмісцкай скіраванасці” былі пакараны 2500 чалавек. Так што, калі не калій, то ў рэжыму ёсць іншы тавар для гандлю з Захадам. Дакладней, апроч калію… Якіх эканамічных праектаў і “плюшак” хоча дамагчыся Мінск ад Трампа, каб Лукашэнка пагадзіўся на сустрэчу з ім? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі зарабіць на новых беспілотніках, якія “немагчыма перахапіць”? Чаму Гора не баіцца называць колькасць пакараных па палітычных артыкулах, але ніводнай лічбы не называе, расказваючы пра камісію па вяртанні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, эканамічная і палітычная аглядальніца Вольга Лойка
  • Аляксандр BalaganOff Рыкаў. Трамп і Украіна: што не так з накіраваннем Коўла на “расійскі трэк”? 08.10.2026 41p
    Расія працягвае тэрарызаваць украінскія гарады. А ў гэты час Трамп хоча, каб яго спецпасланнік па Беларусі Джон Коўл заняўся вызваленнем і расійскіх палітвязняў. Наўзамен зняцця амерыканскіх эканамічных санкцый з Расіі. Гэтак жа, як і ў выпадку з Беларуссю. Што ж да самой Беларусі, то тут сітуацыя застаецца напружанай, бо рэжым, паводле інфармацыі, працягвае дапамагаць расійскім БПЛА трапляць па цэлях ва Украіне. Як ва Украіне ставяцца да ініцыятывы Трампа вызваляць расійскіх палітвязняў, здымаючы санкцыі з Расіі? Ці варта асцерагацца, што Лукашэнка больш актыўна далучыцца да пуцінскай вайны супраць Украіны? Ці ёсць будучыня ў новай беларускай спецроты, пра фарміраванне якой распавёў Забуга? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ўкраінскі блогер Аляксандр BalaganOff Рыкаў
  • Сцяпан Пуціла: атачаць сябе аднадумцамі і ісці да сваёй мэты — ідэя, якой жыву 08.10.2026 55p
    8 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік медыяпраекта NEXTA Сцяпан Пуціла. Практычна ўсю сваю гісторыю наш народ, наша нацыя выжывала. І ў гэтым уменні мы сталі адмыслоўцамі. Бо каб выжыць у тых умовах, якія існавалі на гэтай зямлі стагоддзямі, недастаткова было проста выпадковасці ці волі лёсу. Мы, безумоўна, выжывем і гэтым разам. Пытанне толькі ў тым, як мы будзем жыць далей і якую Беларусь пакінем сваім дзецям і ўнукам? Таму сёння мы мусім гуртаваць вакол сябе аднадумцаў і разам ісці на святло нашай беларускай зоркі Венеры. І мы абавязкова дойдзем, перакананы Сцяпан Пуціла. Пра тое, чаму быць “белай варонай” у асяроддзі рускамоўных аднагодкаў не страшна, як нас мяняе эміграцыя і як нам заставацца беларусамі насуперак усім выклікам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Сцяпанам Пуцілам.
  • Вольга Дабравольская. Ад міжнароднай абароны да грамадзянства: што змяняецца для беларусаў? 08.10.2026 45p
    Тое, аб чым нас папярэджвалі адвакаты, не толькі адбылося, але і ўзмацняецца: беларусам усё часцей адмаўляюць у міжнароднай абароне. Прычыны называюць розныя: ад паляпшэння сітуацыі ў Беларусі ў сувязі з вызваленнем палітвязняў да адсутнасці палітычнай і грамадскай актыўнасці пасля выезду з Беларусі. Не паляпшаецца сітуацыя і з атрыманнем новых пашпартоў падарожніка, усё больш складана становіцца атрымаць сталы побыт. Пры гэтым палітыкі — як беларускія, так і польскія — кажуць, што “праблемы вырашаюцца”… Як часта здараюцца адмовы ў наданні міжнароднай абароны і што рабіць у такім выпадку? Ці здолеюць палітыкі вырашыць пытанне з дакументамі для беларусаў? Як на рашэнні чыноўнікаў уплываюць вызваленні палітвязняў і паездкі ў Беларусь Пачобута? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская
  • Павел Латушка. Нацыянальныя інтарэсы vs маральнасць: што выбраць і як не згубіць Беларусь 07.10.2026 57p
    Заклікі Паўла Латушкі да Еўрасаюза ўвесці новыя санкцыі супраць “Беларуськалію” праз датычнасць апошняга да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей, выклікалі абурэнне з боку Валерыя Кавалеўскага. Маўляў, трэба думаць пра нацыянальныя беларускія інтарэсы найперш, а не пра інтарэсы іншых краін. Яны пра свае інтарэсы могуць самі паклапаціцца, а нам трэба думаць, як канчаткова не страціць сваю краіну. І гэта дыскусія пра нацыянальныя інтарэсы выглядае актуальнай на фоне перамоў Варшавы з Мінскам, дыялогу рэжыму Лукашэнкі з Вашынгтонам ды іншых непублічных (пакуль) кантактаў беларускага боку з еўрапейскімі палітыкамі. Ці адпавядаюць патрабаванні накласці санкцыі на беларускае прадпрыемства “за ўкраінскіх дзяцей” нашым нацыянальным інтарэсам? Зыходзячы з чыіх нацыянальных інтарэсаў асобныя еўрапейскія краіны пачынаюць дыялог з рэжымам Лукашэнкі? Калі і на чыіх умовах можа адбыцца сустрэча Лукашэнкі і Трампа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка
  • Палітвязні, дыверсія на мяжы і шпіёнскі скандал — Еўразум за 7 кастрычніка | Новости Беларуси за 7 октября 07.10.2026 33p
    Палітвязні, дыверсія на мяжы і шпіёнскі скандал — Еўразум за 7 кастрычніка | Новости Беларуси за 7 октября by Euroradio
  • Аляксандр Фрыдман. “Агентура паўсюль”: былы кіраўнік нямецкай разведкі аказаўся… шпіёнам 07.10.2026 46p
    Былы кіраўнік Федэральнай разведвальнай службы Германіі Аўгуст Ханінг стаў адным з фігурантаў найгучнейшага шпіёнскага скандалу ў Еўропе XXI стагоддзя. 6 кастрычніка ён быў затрыманы па падазрэнні ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі і дзяржаўнай здрадзе. Як паведамляе часопіс Der Spiegel, Ханінг перадаваў аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя на аснове сакрэтнай разведвальнай інфармацыі, у Азербайджан. Не Расія, канешне, і не Кітай, але тым не менш… Чым адметны скандал з удзелам былога кіраўніка нямецкай разведкі? Чаму еўрапейскія палітыкі раптам перасталі “хавацца па кутах” ад Рыжанкова? Хто стаіць за “школьнымі пратэстамі” ў Францыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
  • Роза Турарбекава. Беламу дому агучылі ўмовы, на якіх Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам 07.10.2026 42p
    Лукашэнка не супраць сустрэцца з Дональдам Трампам, але сустрэча не павінна адбывацца толькі дзеля самой размовы. Маўляў, “Мінск не гатовы ісці на яе любой цаной і не мае намеру займаць пазіцыю таго, хто просіць”. З такой заявай выступіў лукашэнкаўскі міністр замежных спраў Рыжанкоў. Той самы, які ніводнага разу не быў дапушчаны да амерыкана-беларускіх перамоў на чале з Джонам Коўлам. Што ж да пытанняў, якія цікавяць амерыканскі бок, то Рыжанкоў назваў нелегальную міграцыю, трансгранічную злачыннасць, незаконны абарот зброі і наркотыкаў, а таксама гандаль людзьмі. Адметна, што ў дзень, калі гэтая частка інтэрв’ю Рыжанкова расійскаму агенцтву была апублікавана, міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава паведаміў пра тое, што група як мінімум з 20 мігрантаў пад кіраўніцтвам людзей у масках спрабавала незаконна перасячы беларуска-латвійскую мяжу. Што азначаюць насамрэч словы Рыжанкова, на якую рэакцыю і на каго яны разлічаны? Па якіх кутах еўрапейскія палітыкі хаваліся ад Рыжанкова і ці не варта ім і надалей працягваць гэта рабіць? Як вайна ўплывае на наладжванне адносін ЕС з Мінскам і ці варта чакаць кардынальных змен у адносінах цягам года? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
  • Уцечка аміяку на заводзе ў Гомелі і вярбоўка беларусаў на вайну — Еўразум за 6 кастрычніка | Новости Беларуси за 6 кастрычніка 06.10.2026 24p
    Уцечка аміяку на заводзе ў Гомелі і вярбоўка беларусаў на вайну — Еўразум за 6 кастрычніка | Новости Беларуси за 6 кастрычніка by Euroradio
  • Мікіта Забуга. “Воля”: беларусы ствараюць новую, элітную спецроту ў арміі Украіны 06.10.2026 36p
    Новае беларускае падраздзяленне фарміруецца ва Узброеных сілах Украіны. Дакладней — у Ваенна-марскіх сілах Украіны. Спецрота БПЛА “Воля” будзе там часткай 447-га асобнага батальёна. Ля вытокаў стварэння беларускай спецроты стаіць вядомы ўжо гледачам нашага канала добраахвотнік Мікіта “Аксон” Забуга. Навошта ствараць яшчэ адну беларускую структуру ў складзе УСУ, а не ўзмацняць ужо існуючыя? Якія задачы будзе выконваць спецрота “Воля” і ці дапусцяць да камандавання беларускіх афіцэраў? Як вырашаюцца пытанні з легалізацыяй, выплатамі і ўсе астатнія праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі і іх родныя ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае выконваючы абавязкі камандзіра спецроты БПЛА “Воля” Ваенна-марскіх сіл Украіны Мікіта Забуга
  • Віталь Цыганкоў. Муравейка і TikTok: ці зменіць рэжым “лёгкая адліга” ў адносінах з Польшчай? 06.10.2026 45p
    Дональд Трамп вылучыў свайго “неверагодна паспяховага пасланніка па Беларусі” Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка прэзідэнта па пытаннях закладнікаў. А Лукашэнка свайму баявому начальніку Генштаба Муравейку вызначыў працоўную функцыю ў Адміністрацыі — аналізаваць TikTok. І ўсё гэта адбываецца на фоне “лёгкай адлігі” паміж Варшавай і Мінскам і настойлівых заяў Марыі Калеснікавай пра неабходнасць больш актыўна Еўрасаюзу шукаць шляхі для наладжвання адносін з рэжымам Лукашэнкі. Выйграе ці прайграе “беларускі перамоўны трэк” ад пашырэння паўнамоцтваў Коўла? Ці здолее былы начальнік Генштаба справіцца з TikTok? Што стаіць за імкненнем Сікорскага паразумецца з Лукашэнкам і ці дапамагае яму ў гэтым пазіцыя Марыі Калеснікавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў
  • Яўген Красулін. Ад Шагала да Пагоні: як адстаяць і не страціць сваё? 06.10.2026 41p
    Чарговае выказванне чарговага “харошага рускага” на тэму “Белоруссии” і яе культурнай спадчыны выклікала абурэнне, іронію і шмат разваг пра страчаныя фрагменты свайго, беларускага. Ці аддадзенага іншым народам. Як увогуле можна некаму аддаць нейкія часткі сваёй гісторыі ці культурнай спадчыны? Ці сапраўды для беларусаў прасцей нешта аддаць суседзям, каб пазбегнуць сваркі і супрацьстаяння, чым адстойвасць сваю частку агульнай спадчыны? Што мы ўжо страцілі і ці магчыма гэта вярнуць — якія ёсць гістарычныя прыклады? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
  • Ірына Сідорская. Медыя крытыкуюць усіх. А хто можа крытыкаваць медыя? 06.10.2026 42p
    У сітуацыі, калі палітыкі, актывісты ці проста чытачы выказваюць незадаволенасць працай медыя і журналістаў, нічога новага няма. Не так напісалі, не таго пакрытыкавалі, на таго ўвагі недастаткова звярнулі — такое гучала не аднойчы ў адрас любога СМІ. Асабліва любяць гэтую тэму палітыкі, якім перападае крытыкі ад журналістаў. Прычым як ад улады, так і з апазіцыі. Журналісты адстойваюць сваё права на крытыку. Але ім кажуць, што гэтым правам валодае і іншы бок. Дзе мяжа паміж нармальнай публічнай крытыкай медыя і палітычным ціскам на іх? Ці азначае незалежнасць медыя, што грамадства не можа пытацца пра якасць іх працы, выбар тэм і экспертаў, стандарты? Якія ўвогуле могуць быць механізмы падсправаздачнасці медыя, каб гэта не ператваралася ні ў ціск праз донараў, ні ў карпаратыўнае “нас нельга чапаць”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з доктаркай навук у галіне камунікацыі, даследчыцай медыя, улады і гендару, заснавальніцай аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірынай Сідорскай
  • Міф пра "якасць савецкай адукацыі" і заявы Ціханоўскага пра СМІ — Еўразум за 5 кастрычніка | Новости Беларуси за 5 октября 05.10.2026 36p
    Міф пра "якасць савецкай адукацыі" і заявы Ціханоўскага пра СМІ — Еўразум за 5 кастрычніка | Новости Беларуси за 5 октября by Euroradio
  • Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч. Пра еўрапейскія рэзалюцыі, палітвязняў і перамовы ЕС з Лукашэнкам 05.10.2026 36p
    Па ініцыятыве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і пры падтрымцы еўрапейскіх партнёраў Палітычная асамблея Еўрапейскай народнай партыі прыняла рэзалюцыю па Беларусі. У рэзалюцыі ЕНП заклікае да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення рэпрэсій, спынення ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і гібрыдных атаках супраць краін Еўрапейскага саюза. Асобна ЕНП заклікае разгледзець прызначэнне спецыяльнага прадстаўніка ЕС па Беларусі. Што дае чарговая рэзалюцыя па Беларусі для змены сітуацыі ў самой Беларусі? Навошта прызначаць спецыяльнага прадстаўніка ЕС па Беларусі, калі такія спецпрадстаўнікі ёсць ад шэрагу еўрапейскіх краін? Як змяняецца стратэгія ЕС адносна рэжыму Лукашэнкі і ці гатовы краіны Еўрасаюза наладжваць стасункі з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і старшыня Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч

Népszerű itt:

Ez a podcast ezeknek az országoknak a podcast-listáin is szerepel.