«Як тут як там»
Менская ўрбаністычная платформа
0
«Як тут як там» — падкаст Менскай урбаністычнай платформы, у якім унутраныя дэбаты пра сучасную урбаністыку робяцца публічнымі. У кожным эпізодзе трое экспертаў абмяркоўваюць сусветныя урбаністычныя трэнды і тое, як яны адлюстроўваюцца на беларускай рэчаіснасці. Простых адказаў не абяцаюць, але прапануюць цікавыя гутаркі і прастору для роздуму.
Episodes
-
«Экалогія ў горадзе: чаму не ўсе праекты аднолькава карысныя» 09.11.2026 43mМы жывём у часы змены клімату, калі гарады з дапамогай розных праектаў спрабуюць адаптавацца да новай рэчаіснасці. Пры гэтым ім даводзіцца ўлічваць бюракратычныя, культурныя, эканамічныя і іншыя асаблівасці. Але ці сапраўды гэтыя праекты працуюць і ці заўсёды прыносяць карысць? У гэтым эпізодзе пагаворым пра: прыклады праектаў, у якіх экалагічныя мэты ўступаюць у канфлікт з іншымі каштоўнасцямі і інтарэсамі ў горадзе; тое, як зялёныя праекты могуць супярэчыць культурнаму кантэксту і звычкам гараджан_ак; паспяховыя прыклады гарадскіх экалагічных праектаў і тое, што могуць зрабіць спецыяліст_кі... -
«Фатаграфія для архітэктараў: як і для чаго мы здымаем» 11.10.2026 49mМы фатаграфуем будынкі, вуліцы і ландшафты, каб зафіксаваць убачанае, але што гэтыя здымкі могуць расказаць пра месца і людзей? Як фатаграфія дапамагае даследаваць гарады і ландшафты? Дзе заканчваюцца яе магчымасці ў апавяданні гісторыі — і што застаецца па-за кадрам? У гэтым эпізодзе пагутарым пра: - праекты, дзе фатаграфія становіцца галоўным метадам даследавання, яго вынікам ці нагодай для размовы; - тое, як праз здымкі лепш разумець людзей і іх сувязі з месцам; - тое, што і як варта здымаць, каб фатаграфіі дапамагалі захоўваць спадчыну; - практычныя прыёмы здымкі ў палявых умовах: як атрым... -
«Ці зможа спадчына без рэстаўратараў?» 17.12.2025 56mГутарка пра тое, як у Беларусі складваецца крызіс у рэстаўрацыі: чаму адукацыйныя праграмы і інстытуты закрываюцца, мадэрнізм 1970-х у Мінску «рамонтамі» губляе каштоўнасць, як энтузіясты і цэхавая культура «майстар–вучань» доўгі час трымалі сферу замест устойлівай сістэмы адукацыі і фінансавання, і чаму без адказнасці спецыялістаў і жывых супольнасцяў архітэктурная памяць гарадоў можа проста не дажыць да будучыні. -
«Іржавая будучыня беларускіх гарадоў» 09.12.2025 51mПрамысловая спадчына — што мы на самой справе называем спадчынай і як фарміруюцца гісторыі вакол заводаў, фабрык і індустрыяльных зон? У эпізодзе абмяркоўваем сумленнасць наратываў, ролю людзей і супольнасцяў, значэнне фізічнай абалонкі і магчымасці, якія адкрывае пераасэнсаванне і рэвіталізацыя прамысловых тэрыторый. -
«Як добрыя ідэі становяцца дурацкімі праектамі?» 23.11.2025 47mЧасам амбітныя гарадскія задумы ператвараюцца ў недабуды, фінансавыя дзіркі і мемы, якімі пужаюць планіроўшчыкаў. Чаму гэта адбываецца і дзе менавіта ўсё ламаецца? Разбіраем, як добрыя ідэі становяцца дурацкімі праектамі, на прыкладах шрубалётнай архітэктуры Эміратаў, эфекту Більбао і іміджавай гісторыі манарэйкі. -
«Панэлькі — хто каго перажыве?» 01.11.2025 54mПанэльная забудова — гэта тое, што атачае кожнага і кожную з нас у беларускіх гарадах, робячы іх “шэрымі” і аднолькавымі. Але ці сапраўды панэлькі пазбаўляюць нашы гарады самабытнасці? Ці, можа, панэльная забудова — гэта інструмент, што дапамагае нам займець свае квадратныя метры ва ўмовах росту коштаў на жыллё? У першым эпізодзе падкаста мы пагутарым пра: панэлькі як жылы аб’ект прасторавую арганізацыю панэльных мікрараёнаў значэнне панэлек для сучасных гарадоў уяўныя мадэлі будучыні, дзе панэльная забудова ёсць і дзе яе няма