Адным кадрам

Адным кадрам

fsh1
Country USA
Language BE
Episodes 13
Latest 25.03.2026

Падкаст «Адным кадрам» запрашае ў падарожжа па фотаздымках беларускіх фатографаў. Вядучая Юлія Ружэчка разам з гасцямі даследуе культурны і гістарычны кантэкст стварэння кожнага здымка. Гэта аўдыяэкскурсія па беларускай фатаграфіі, якая адкрывае новыя грані знаёмых выяваў.

Episodes

  • Адным кадрам S2#6: Юля Цімафеева. Эмігранцкі канструктар у вершах і калажах
    Адным кадрам S2#6: Юля Цімафеева. Эмігранцкі канструктар у вершах і калажах 25.03.2026 57m
    Што робяць шахматысты ў адкрытым космасе? Як звязаныя эміграцыя, паэзія і калаж? Як і навошта помсціць паперы?Шукаем адказы разам з паэткай і мастачкай Юляй Цімафеевай.У новым выпуску падкаста Адным кадрам паразмаўляем пра творчасць дзякуючы і насуперак выпрабаванням, сувязь паэзіі і фатаграфіі, футбалістаў як крыніцу натхнення і пра пошукі раўнавагі.Юля Цімафеева — паэтка, перакладчыца, мастачка. Аўтарка шасці паэтычных кніг на беларускай мове і англамоўнай дакументальнай кнігі «Мінскі дзённік». Перакладае паэзію пераважна з англійскай і дзіцячую літаратуру з нарвежскай моў. У сваіх кнігах уж...
  • Адным кадрам S2#5: Таемнае таварыства паэтаў. За момант да катастрофы
    Адным кадрам S2#5: Таемнае таварыства паэтаў. За момант да катастрофы 11.03.2026 1h 8m
    Здымак-лабірынт. Здымак-маніфест. Здымак-люстэрка. З яго на нас глядзяць маладыя, таленавітыя беларускія пісьменнікі. Усміхаюцца нам і вечнасці, за імгненне да катастрофы.Гэты партрэт выбітных літаратараў 1920-х гадоў – не толькі пра аб’яднанне Ўзвышша ды яго таленавітых удзельнікаў. У ім шмат пра нас. Гэты фотаздымак – спроба зразумець той час, у якім мы апынуліся, праз падзеі стогадовай даўніны. У новым выпуску падкаста Адным кадрам адпраўляемся ў падарожжа па здымку з прыгукам танга разам з Марынай Казлоўскай. Паразмаўляем пра таемнае таварыства (тады яшчэ) жывых паэтаў, пра мастацтва ў эпо...
  • Адным кадрам S2#4: Нараўлянскі палац. Фотаздымкі як трыгеры гісторыі
    Адным кадрам S2#4: Нараўлянскі палац. Фотаздымкі як трыгеры гісторыі 25.02.2026 15m
    Якія вобразы ў вас выклікае слова «дом»? Чаму часам чужы фотаздымак трыгерыць асабістыя ўспаміны і моцныя адчуванні? А ўяўнае і сапраўднае моцна пераплятаюцца ў агульнай гісторыі?Разглядаем фотаздымак на вокладцы кнігі «Дом» Андрэя Горвата.Пагаворым пра тое, як фотаздымкі трыгераць памяць, што дапамагаюць зразумець пра гісторыю і пра саміх сябе ды пра вельмі асабістыя ўзаемаадносіны чалавека і дома. Андрэй Горват — беларускі пісьменнік. Яго першая кніга «Радзіва “Прудок”» (2016) стала сапраўдым адкрыццём у сучаснай беларускай літаратуры. У 2020 годзе разам з аднадумцамі Андрэй Горват выкупіў г...
  • Адным кадрам S2#3: Віктар Малышчыц. Космас над Беларуссю
    Адным кадрам S2#3: Віктар Малышчыц. Космас над Беларуссю 11.02.2026 55m
    Што яднае навуку і гуманізм?Чаму неба ўжывую выглядае інакш, чым на фотаздымках?Разбіраемся ў гэтых пытаннях разам з фатографам, астраномам і папулярызатарам навукі Віктарам Малышчыцам. Пагаворым пра тое, як фатаграфія стала галоўным інструментам астраноміі, дзе ў Беларусі можна ўбачыць сапраўдны космас, і што адчуваеш, калі ўжывую глядзіш на рознакаляровае зорнае неба.Далучайцеся да падарожжа па беларускіх пейзажах і бясконцым космасе.Віктар Малышчыц — настаўнік, папулярызатар навукі і астрафатограф. Скончыў аспірантуру фізічнага факультэта БДУ. Здымае неба і беларускія пейзажы так, што іх вы...
  • Адным кадрам S2#2: Анатоль Кляшчук. Развітанне з сябрам
    Адным кадрам S2#2: Анатоль Кляшчук. Развітанне з сябрам 28.01.2026 55m
    Ці можна расказаць вялікую гісторыю адным фотаздымкам?Адзін кадр. Адно развітанне. І цэлы свет сэнсаў. Сяброўства і боль, цеплыня і страта, свет дзяцінства і трагедыя Чарнобылю, сувязь чалавека і прыроды. Здымак «Развітанне з сябрам» фатографа Анатоля Кляшчука кранае маўчаннем. На ім – абдымкі, якія запавольваюць плынь жыцця. Развітанне на час ці назаўжды? У выпуску разам з фатографам і дзеячом беларускай фатаграфіі Сяргеем Міхаленкам разважаем пра сілу візуальнага мінімалізму, чалавечнасць у дакументальнай фатаграфіі і спадчыну Анатоля Кляшчука — чалавека, які хацеў праспяваць песню сваёй зям...
  • Адным кадрам S2#1: Святлана Станкевіч. Касмізм радыяцыі і голас маленькага чалавека
    Адным кадрам S2#1: Святлана Станкевіч. Касмізм радыяцыі і голас маленькага чалавека 14.01.2026 39m
    Бяспамяцтва. Цыклічнасць гісторыі. Годнасць і трываласць чалавека. Распачынаем другі сезон падкаста «Адным кадрам» размовай з фатографкай Святланай Станкевіч. У цэнтры выпуску — адзін кадр з яе фотапраекта «Ліквідацыя».Пагаворым пра тое, як праз фатаграфію даследаваць нябачныя наступствы Чарнобыля і вяртаць голас «маленькаму чалавеку» — без пафасу, але з павагай і годнасцю.Святлана Станкевіч нарадзілася на Смаргоншчыне. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Акадэмію «Фотаграфіка» ў Санкт-Пецярбургу. Зараз жыве і працуе ў Варшаве.Аўтарка і вядучая праекту – Юлія...
  • Адным кадрам #6: Граф Тышкевіч. Незвычайнае сэлфі
    Адным кадрам #6: Граф Тышкевіч. Незвычайнае сэлфі 13.11.2024 22m
    Гумар, эксцэнтрычнасць і люстэрка эпохі ў здымках графа ТышкевічаУявіце сабе сямейны фотаздымак арыстакратаў у канцы 19 стагоддзя. Які ён? Сур'ёзныя твары? Шляхетная постаць? Карункі ды каралі? Сённяшні здымак дакладна вас здзівіць!У шостым выпуску падкаста Адным Кадрам прыглядаемся да сямейнага (аўта)партрэта графа Бенэдзікта Генрыка Тышкевіча. Паразмаўляем пра сямейную фатаграфію і агульначалавечыя каштоўнасці ды сімвалы, пра эксцэнтрычныя і гуллівыя фотаздымкі 19 стагоддзя, а таксама пра жыццё і творчасць графа Тышкевіча, вартыя прыгодніцкага рамана ці серыяла.Бенэдзікт Генрык Тышкевіч нара...
  • Адным кадрам #5: Зоф'я Хаментоўская. Беларускі космас
    Адным кадрам #5: Зоф'я Хаментоўская. Беларускі космас 30.10.2024 42m
    Што такое беларускі космас? У чым адметнасці Палесся і як іх перадаць праз фотаздымкі? У пятым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў падарожжа па Палессі 30-х гадоў мінулага стагоддзя вачамі выбітнай фатографкі Зоф'і Хаментоўскай. Паглынемся ў атмасферу бясчасся і безбярэжжа, паразмаўляем пра магію Палесся тады і зараз з госцяй выпуску мастачкай і даследчыцай Машай Мароз.Зоф'я Хаментоўская нарадзілася ў 1902 годзе ў Парахонску, у той час гэта была тэрыторыя Польшы, сёння гэта аграгарадок у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. З 1929 года Зоф'я Хаментоўская ўдзельнічае ў разнастайных выстава...
  • Адным кадрам #4: Марыя Элена Банэ. Рака, яе таямніцы, моц і сімвалы
    Адным кадрам #4: Марыя Элена Банэ. Рака, яе таямніцы, моц і сімвалы 16.10.2024 21m
    Рака: месца сустрэчы па-за часам і падручнік жыцця. Марыя Элена БанэЯк фатаграфія можа стаць інструментам для пошуку сваіх каранёў і сувязі са сваім родам? Якім чынам рака ўплывае на фарміраванне асобы? Ці можа адзін здымак перадаць адчуванне руха па вадзе і стану пераходу?У чацвёртым выпуску падкаста Адным Кадрам адпраўляемся ў фатаграфічнае падарожжа па рацэ Нёман і ва ўнутр кожнага з нас разам з фатографкай і мастачкай Марыяй Эленай Банэ. Паразмаўляем пра яе здымак «Човен з зоркамі» з серыі «Рэчышча» праекта «Мая рака»Марыя Элена Банэ нарадзілася ў Менску ў 1986 годзе, вывучала дызайн і фат...
  • Адным кадрам #3: Аляксей Шлык. Эстэтыка паўсядзённасці
    Адным кадрам #3: Аляксей Шлык. Эстэтыка паўсядзённасці 02.10.2024 34m
    Культура «Зрабі сам», дзіцячыя ўспаміны і эстэтыка паўсядзённасці вачыма Аляксея Шлыка.Як праз фотаздымак перадаць пах поту і дух культуры «Зрабі сам»? Што звязвае ўспаміны з дзяцінства і эстэтыку паўсядзённасці?У трэцім эпізодзе падкаста «Адным кадрам» даследуем здымак «Цяжкаатлет» з серыі «Каралі з яблыневых костачак» мастака Алексея ШлыкаАляксей Шлык нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. У 2008 годзе скончыў Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці Матэматыка, у 2018 атрымаў ступень магістра фатаграфіі ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Антвэрпене, а ў 2019 абараніў даследчыцкую магіст...
  • Адным кадрам #2: Надзея Бужан. Вобраз чакання
    Адным кадрам #2: Надзея Бужан. Вобраз чакання 18.09.2024 24m
    Вобраз чакання і праца фотажурналіста вачыма пераможцы World Press Photo 2021 Надзеі Бужан.Як праз фотаздымак перадаць гук цішыні перад світанкам? А вобраз чакання і надзеі? Якім чынам амаль архітэктурны фотаздымак можа перамагчы на конкурсе рэпартажнай фатаграфіі World Press Photo?А што наогул звязвае гэтыя тры пытанні?У другім эпізодзе падкаста «Адным кадрам» абмяркоўваем здымак Надзеі Бужан. У 2021 годзе ён заняў 2-е месца ў катэгорыі «Гарачыя навіны» (Spot News) на бадай самым прэстыжным конкурсе рэпартажнай фатаграфіі - World Press Photohttps://www.worldpressphoto.org/collection/photo-con...
  • Адным кадрам #1: Сяргей Брушко. Зона адчужанасці
    Адным кадрам #1: Сяргей Брушко. Зона адчужанасці 04.09.2024 16m
    Зона адчужанасці. Чалавечая драма Чарнобылю вачыма фатографа-гуманіста Сяргея Брушко.Ці можна праз адзін фотаздымак перадаць сутнасць Чарнобыльскай трагедыі ? Калі так, то як вы ўяўляеце сабе такую выяву? А калі дадаць да гэтага вобраза гук працяглай ноты нацягнутай струны і водар бензіну?У першым выпуску падкаста «Адным кадрам» паразмаўляем пра чалавечую драму Чарнобыля вачыма выбітнага беларускага фатографа Сяргея Брушкоhttp://brushko.by/Сяргей Брушко нарадзіўся ў пасёлку Гарадзея ў 1958 годзе. Працаваў у выданнях «Калійшчык Салігоршчыны», «Чырвоная змена», «Народная газета».На жаль, у 2000...
  • Адным кадрам #0: Знаёмства
    Адным кадрам #0: Знаёмства 21.08.2024 3m
    Разам з гасцямі вядоўца падкаста Юлія Ружэчка запрашае вас у падарожжа па з'явах, падзеях, канцэпцыях і розных эстэтычных плынях.У кожным выпуску мы будзем абмяркоўваць адзін фотаздымак, кантэкст яго стварэння і мастацкія асаблівасці, паглыбляцца ў яго не толькі дзякуючы розным узроўням інфармацыі, але і праз розныя адчуванні. Навошта? Каб больш даведацца пра беларускую фатаграфію ва ўсёй яе разнастайнасці і разам пабачыць, як у розныя часы і ў розных сваіх накірунках беларуская фатаграфія ўпісваецца ў кантэкст сусветнай фатаграфіі. У першым сезоне Адным кадрам вас чакаюць 6 размоў, 6 фотаздым...