Каласы пад сярпом ШІ

Каласы пад сярпом ШІ

kalasyai
Country USA
Genres Technology
Language EN
Episodes 23
Latest 21.11.2026

Падкаст распавядае пра штучны інтэлект і яго ўплыў на штодзённае жыццё. Аўтары разважаюць, як тэхналогіі мяняюць наш свет і ці сапраўды яны робяць яго лепшым. Праз паэтычныя вобразы яны параўноўваюць новыя тэндэнцыі з традыцыйнымі з’явамі, шукаючы адказы на сучасныя выклікі. Эпізоды выходзяць раз на два тыдні.

Episodes

  • #33 - ШІ-бабулі, лаянка і як напісаць 371 кнігу за год
    #33 - ШІ-бабулі, лаянка і як напісаць 371 кнігу за год 21.11.2026 2h 14m
    Сёння высвятляем, ці ўмее ШІ лаяцца па-беларуску, згадваем «Прадмову» і наш выступ у Гданьску, абмяркоўваем беларускую «Радзімку» і ШІ на платных дарогах. Гаворым пра 371 кнігу з дапамогай ШІ, фразу ChatGPT у рамане ганкураўскага лаўрэата, новыя Claude Fable і Mythos ды паўторныя суразмоўі ў Proton. А яшчэ — акуляры, якія распазнаюць бязгучную гаворку, эксперымент з Claude і мозгам мышы, Grok праз Neuralink і ботаў, якія водзяць махляроў за нос. Дзелімся досведам трэніровак з ШІ, разважаем, каму давяраць сваё здароўе, і гуляем у вершы: адгадаеце, дзе чалавек, а дзе мадэль? Салодкага прагляду і...
  • #32 - Апостал-айцішнік, нацыянальны ШІ-контур Беларусі, датацэнтры Яндэкса і мазырскі аўтапілот
    #32 - Апостал-айцішнік, нацыянальны ШІ-контур Беларусі, датацэнтры Яндэкса і мазырскі аўтапілот 21.10.2026 2h 20m
    Сёння абмяркоўваем ШІ-ікону ў Новалукомлі і вокладкі беларускіх кніг: дзе тэхналогіі дапамагаюць, а дзе выклікаюць спрэчкі? Гаворым пра нацыянальны контур ШІ ў Беларусі, трамвай з аўтапілотам у Мазыры і будучую алімпіяду па ШІ ў Мінску. Дзелімся гісторыямі з «Белсата», фестывалю PRADMOVA і жыцця беларускіх супольнасцей. А яшчэ - робат з дубінкай, бан за здзекі з Claude і лічбавая муха ў сімуляцыі. Напрыканцы - верш Кацярыны Ваданосавай і нашыя памылачкі. Салодкага прагляду і праслухоўвання, даражэнькія! 🤍 НАВІГАЦЫЯ0:00 Уступ1:05 Лёша пра працу на «Белсаце»3:56 Кніга Алеся Бяляцкага і фэстывал...
  • #31 -Трамп хоча «ШІ-цара», ці адчувае ШІ боль, бой робата з чалавекам і хто чытае ваш ChatGPT
    #31 -Трамп хоча «ШІ-цара», ці адчувае ШІ боль, бой робата з чалавекам і хто чытае ваш ChatGPT 07.10.2026 2h 5m
    Сёння абмяркоўваем Трампа і яго «ШІ-цара», уласную мову агентаў і тое, як Claude дапамог этычным хакерам узламаць OpenAI. Зазіраем у новыя GPT, Claude і Grok, прымяраем дом з робатам-памочнікам і разьбіраемся, ці могуць мадэлі адчуваць боль. А яшчэ — чаму ня варта хадзіць па грыбы з ChatGPT, навошта Google вылічальныя магутнасьці ў космасе, як каты з камерамі шукаюць згубленых гадаванцаў і які будзік траціць грошы, пакуль ты спіш. Гаворым пра беларускі Alias, зроблены з дапамогай ШІ, пра людзей, якія чытаюць нашыя размовы з ChatGPT, і пра тое, ці можна будзе проста ўсё гэта выключыць. Паміж на...
  • #30 - Качанава бярэцца за ШІ, дзеці ствараюць лічбавых бацькоў, секс-скандал у Anthropic
    #30 - Качанава бярэцца за ШІ, дзеці ствараюць лічбавых бацькоў, секс-скандал у Anthropic 19.09.2026 2h 21m
    Сёньня сьвяткуем 30 выпускаў «Каласоў» і разьбіраемся, навошта 13-гадовая дзяўчынка стварыла ШІ-бацькоў, як GPT-6 Astra праходзіць гульню «Я не робат» і хто насамрэч кіруе робатам-прыбіральнікам за $30 на гадзіну. Гаворым пра Качанаву і рэгуляваньне ШІ, дэтэкцыю ласёў на дарогах Беларусі, лічбавы мозг мухі, робата-тэнісіста, пярсьцёнак, які аналізуе пот, таксі без кіроўцаў і спрэчку вакол OpenAI ды задачы Наўе-Стокса. МЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com👉 Інстаграм: https://www.instagram.com/kalasyai👉 Тэлеграм: https://t.me...
  • Спэшал #2 | «Хачу пачуць сына»: ад ШІ-альбома да месенджара для дзетак з захворваннем
    Спэшал #2 | «Хачу пачуць сына»: ад ШІ-альбома да месенджара для дзетак з захворваннем 07.09.2026 2h 18m
    У другім спэшале «Каласоў пад сярпом ШІ» размаўляем з Аляксеем - беларускім айцішнікам, які стварае музыку з дапамогай Suno і распрацоўвае месенджар для свайго сына з сіндромам Даўна. Абмяркоўваем, як на яго ШІ-альбом выйшаў музычны лэйбл і як нейрасеткі могуць дапамагчы людзям, якім складана размаўляць. А яшчэ - пра пошук сябе пасля банкруцтва, аўтарскія правы на музыку і сімвалы ды працу ў дата-цэнтрах NVIDIA. НАВІГАЦЫЯ0:00 Уступ і знаёмства з Аляксеем0:55 Ад прадпрымальніцтва і банкруцтва да працы ў IT4:22 Творчасць як спосаб знайсці сябе7:39 Як стаць галоўным адмінам інтэрната9:02 «Мірыяды...
  • #29 - Памерлы бацька на вясельлі, кнігі пад нож і робат хутчэйшы за Болта і галубіны мэсэнджар
    #29 - Памерлы бацька на вясельлі, кнігі пад нож і робат хутчэйшы за Болта і галубіны мэсэнджар 28.08.2026 1h 57m
    Сёньня правяраем, чаму чвэрць беларускіх кавярняў з парадаў ШІ не існуе, ці навучыліся кітайцы вырабляць перадавыя чыпы без ASML, гаворым пра Amazon, які скупляе, скануе і зьнішчае рэдкія кнігі, адноўленыя праз ШІ песьні Макса Шчура, галубіны мэсэнджар і агента, які ўзламаў сыстэму спартзалі ды выкінуў чалавека з чаргі. А таксама, пра робата для ўзяцьця крыві, арбітальны ШІ-сэрвэр, кітайскага гуманоіда хутчэйшага за Болта, роспуск каманды бясьпекі OpenAI, ды вясельле, якое сарваў «уваскрэшаны» праз ШІ бацька нявесты. МЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai👉 Аўдыёпляцоўкі:...
  • #28 - Роба-настаўніца з сэкс-шопа, дэпутат з промтам ад ШІ, баі робатаў, арэнда твараў у Кітаі
    #28 - Роба-настаўніца з сэкс-шопа, дэпутат з промтам ад ШІ, баі робатаў, арэнда твараў у Кітаі 25.08.2026 2h 10m
    Сёньня разбіраем канфуз дэпутата з прамтом ад ШІ, ідэю Акадэміі інтэлектуальных тэхналгоій у Беларусі, амяркоўваем, як OpenAI Astra даказвае тэарэмы, чаму ChatGPT у захапленні ад гуку дрэлі, новыя правілы Suno, першыя рукапашныя баі робатаў Unitree, кітайскіх актораў, якія здаюць свае твары ў арэнду, свежыя мадэлі і тое, як ШІ-агенты зладзілі каардынаваны ўзлом. У фінале моўныя памылачкі і верш ад Эмількі МЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com👉 Інстаграм: https://www.instagram.com/kalasyai👉 Тэлеграм: https://t.me/kalasyai👉 С...
  • #27 - ШІ-музыка для Купалаўскага, GPT-5.6, роба-сабакі ад Claude, беспілотнікі ў Беларусі
    #27 - ШІ-музыка для Купалаўскага, GPT-5.6, роба-сабакі ад Claude, беспілотнікі ў Беларусі 06.08.2026 1h 46m
    Сёння абмяркоўваем новыя абмежаванні ад Кітая і прапановы Дэміса Хасабіса па наглядзе за мадэлямі, глядзім, як у Японіі заахвочваюць супрацоўнікаў бонусамі, і зазіраем у Купалаўскі тэатр, дзе ШІ дапамагае пісаць музыку для спектакля. Затым пераходзім да сапраўднай гікаўшчыны: вывучаем сямейства мадэляў GPT-5.6, дзівімся рахунку на 16 мільёнаў долараў у Claude і абмяркоўваем еўрапейскую суверэнную платформу eustella. А яшчэ ў выпуску: галасавы асістэнт ад Джоні Айва і Сэма Альтмана, мяккая рыбка-робат, беспілотныя электрагрузавікі ў Беларусі і гісторыя пра тое, як Claude напісаў код для кіраван...
  • Спэшал #1 | ШІ, дзеці і будучыня праграмістаў — наш першы спэшал
    Спэшал #1 | ШІ, дзеці і будучыня праграмістаў — наш першы спэшал 01.08.2026 1h 46m
    Гэта наш першы спэшал - выпуск, у якім Яўген сустракае госця! Да нас завітаў Валянцін Завадскі - праграміст, прадпрымальнік, бацька трох дачок і стваральнік галасавога ШІ-памочніка EVY. Пагаварылі пра вайб-кодынг, будучыню распрацоўнікаў, AGI, выхаванне дзяцей у эпоху ШІ і пра тое, як 98% кода рэальнага прадукту можна стварыць з дапамогай агентаў. 🔸 Валянцін у інтэрнэце: https://zavad.ski 🔸 Evy: https://evy.so ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.comНАШЫЯ САЦСЕТКІ 👉 Instagram: https://instagram.com/kalasyai 👉 Telegram: https...
  • #26 - Рабатызацыя Беларусі, каханне з робатам, Grok у Пентагоне і магутны Fable 5
    #26 - Рабатызацыя Беларусі, каханне з робатам, Grok у Пентагоне і магутны Fable 5 30.06.2026 2h 19m
    Сёння абмяркоўваем беларускі АСМR, таямніцы нашых дыялектаў, тры галоўныя якасці для працы ў Anthropic і як праграмістцы дазволілі не выкарыстоўваць ШІ на працы праз рэлігію. Гаворым пра адмену ШІ-звальненняў, супермагутную Claude Fable 5 і кітайскую GLM 5.2, як Ілон Маск стаў першым у свеце трыльянерам, а SpaceX купіла Cursor за $60 мільярдаў. Не абышлі бокам і айчынныя навіны - указ аб рабатызацыі Беларусі і крутую калабарацыю OneSoil з Rainbow Weather для трактарыстаў будучыні. Таксама ў выпуску: як ізраільская разведка вылічвае мэты праз ШІ, кэшбэк у токенах ад кітайскіх банкаў, спа-салоны...
  • #25 - ШІ-святлафоры ў Беларусі, працэсар-пластыр, Gemini Omni, Claude Opus 4.8, гаўно і трэскі
    #25 - ШІ-святлафоры ў Беларусі, працэсар-пластыр, Gemini Omni, Claude Opus 4.8, гаўно і трэскі 18.06.2026 2h 14m
    Сёння абмяркоўваем беларускія «ШІ-светлафоры», відэаманіторынг купальшчыкаў на Цнянцы, гаворым пра забарону выезду за мяжу для кітайскіх ШІ-інжынераў, укараненне ШІ ў беларускі РЭБ, перакладчык для жывёл і цуда-пластыр з Чыкага, які ратуе сэрцы. Разбіраемся са злівам ад Цукерберга пра навучанне ШІ-агентаў на працы супрацоўнікаў Meta і новым факультатывам па ШІ ў беларускіх школах. Таксама абмяркоўваем біблейскі серыял ад Amazon і пластычных хірургаў, што перарабляюць твары па ШІ-рэферэнсах. Фінал пра першы афіцыйны дыягназ ШІ-залежнасці і энцыкліку Папы Рымскага. ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ👉 YouTube: htt...
  • #24 - Сакрэты Пентагона, робат-манах, табло ганьбы і ШІ-скандал з Mark Formelle
    #24 - Сакрэты Пентагона, робат-манах, табло ганьбы і ШІ-скандал з Mark Formelle 21.05.2026 2h 1m
    Вітаем у новым выпуску падкаста! Сёння абмяркоўваем «такеноміку» і тое, колькі кампаніі рэальна трацяць на мазгі ШІ, навіну пра магістратуру па штучным інтэлекце ў БНТУ разам з кітайцамі, гаворым пра «паўстанне» супраць Сэма Альтмана, этыку продажу карпаратыўных перапісак для навучання мадэляў і чаму Meta звальняе тысячы людзей, каб купіць больш відэакарт, разбіраем GPT-5.5, новыя магчымасці Image 2.0 і моц кітайскага DeepSeek V4. Таксама шмат размаўляем пра робатаў: ад гуманоідаў-марафонцаў і робасабак з кулямётамі да польскага робата, які палюе на дзікоў і рыбак. На заканчэнне аплікацыя для...
  • #23 - Cабакі з кулямётамі, клон Цукерберга, GPT 5.5., DeepSeek v4 і ШІ-магістратура ў БНТУ
    #23 - Cабакі з кулямётамі, клон Цукерберга, GPT 5.5., DeepSeek v4 і ШІ-магістратура ў БНТУ 06.05.2026 1h 58m
    Вітаем у новым выпуску падкаста! Сёння абмяркоўваем «такеноміку» і тое, колькі кампаніі рэальна трацяць на мазгі ШІ, навіну пра магістратуру па штучным інтэлекце ў БНТУ разам з кітайцамі, гаворым пра «паўстанне» супраць Сэма Альтмана, этыку продажу карпаратыўных перапісак для навучання мадэляў і чаму Meta звальняе тысячы людзей, каб купіць больш відэакарт, разбіраем GPT-5.5, новыя магчымасці Image 2.0 і моц кітайскага DeepSeek V4. Таксама шмат размаўляем пра робатаў: ад гуманоідаў-марафонцаў і робасабак з кулямётамі да польскага робата, які палюе на дзікоў і рыбак. На заканчэнне ШІ-малітвы ад...
  • #22 - Першы афлайн у замку: эмоцыі ў ШІ, кланаванне калег, звальненні і крыху віна
    #22 - Першы афлайн у замку: эмоцыі ў ШІ, кланаванне калег, звальненні і крыху віна 29.04.2026 2h 31m
    Вітаем усіх у нашым першым афлайн-выпуску! Мы запісалі яго ў сапраўдным замку — з віном, мікрафонамі, жывымі эмоцыямі і шчыльнай порцыяй ШІ-навінаў. У выпуску гаворым пра эмоцыі ў нейрасетак, AI-сумоўі, звальненні дзеля дата-цэнтраў, кланаванне калег, робатаў, акуляры для спісвання, Мальера ад штучнага інтэлекту і пра тое, ці не час нам усім патроху рыхтавацца да вельмі дзіўнай будучыні. Далучайцеся — будзе атмасферна, смешна, трошкі трывожна і вельмі па-нашаму ☺️ ПАДЗЯКІ🔹 Zamek Wojnowice: https://zamekwojnowice.com.pl🔹 Kolegium Europy Wschodniej: https://www.kew.org.pl🔹 Падтрымаць Kolegium...
  • #21 - Беларускі ШІ-журналіст, марш супраць ШІ, робат учыніў вэрхал, закрыццё Sora
    #21 - Беларускі ШІ-журналіст, марш супраць ШІ, робат учыніў вэрхал, закрыццё Sora 06.04.2026 2h
    Сёння абмяркоўваем, чаму OpenAI нечакана закрывае Sora і ці канец гэта эпосе відэа-хайпу, разбіраемся з таямнічай мадэллю Claude Mythos ад Anthropic, зазіраем у закуліссе кітайскага ШІ, дзе заснавальнікам Manus забаранілі выезд з краіны, гаворым пра еўрапейскія дата-цэнтры за $10 млрд, беларускі кантэкст у ІТ і культурныя кропкі: ад Віктара Марціновіча да новага падкаста «Кропкі над ё». На дэсерт — трохі экшну: робат-танцор учыняе вэрхал у рэстаране, людзі выходзяць на марш «Slow the Race», а навукоўцы са Стэнфарда тлумачаць, чаму чат-боты любяць нам падтакваць. Фіналім лінгвістычнымі спрэчкам...
  • #20 - беларусы канкуруюць з Suno, людзі закохваюцца ў ChatGPT, Альтман прадае ШІ па лічыльніку
    #20 - беларусы канкуруюць з Suno, людзі закохваюцца ў ChatGPT, Альтман прадае ШІ па лічыльніку 28.03.2026 1h 51m
    Вітаем у новым выпуску! Сёння ўтульна разважаем пра тое, як Сэм Альтман хоча прадаваць нам ШІ па лічыльніку, нібы ваду ці святло, і што прынесла абнаўленне GPT 5.4 з кантэкстам у мільён токенаў. Гаворым пра «Macrohard» Ілана Маска і будучыню кампаній з аднаго чалавека, а таксама пра тое, чаму 98% беларускіх студэнтаў не могуць жыць без нейрасетак. Абмяркоўваем беларускі «Беллегпрам» з яго нейрапрынтамі, айчынны стартап «Грай», які кідае выклік Suno, і фантастычныя дасягненні навукоўцаў па чытанні думак мышкі. У фінале — сур'ёзна (і не вельмі) пра этыку: чаму людзі закахваюцца ў ChatGPT, як не...
  • #19 - ШІ выбірае ядзерную зброю, новыя скарачэнні, страх страты працы і што такое "нейраморфы"
    #19 - ШІ выбірае ядзерную зброю, новыя скарачэнні, страх страты працы і што такое "нейраморфы" 10.03.2026 1h 35m
    Вітанкі, шаноўныя! КПСШІ на сувязі. Сёння разбіраемся, чаму дата-цэнтры OpenAI папракаюць за празмернае спажыванне вады, абмяркоўваем страх страціць працу праз ШІ і разважаем, чаму ў ваенных сімуляцыях ChatGPT амаль заўсёды выбірае ядзерны ўдар — і прычым тут Anthropic. ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com НАВІГАЦЫЯ0:00 Уступ10:17 Афіцыйны пачатак 19-га выпуску12:40 Саміт па штучным інтэлекце ў Нью-Дэлі14:40 Абмеркаванне і напісанне фанфікаў у каментарах16:51 Змены ў міністэрстве і выкарыстанне беларускіх слоў18:57 Звальненн...
  • Сэкс-скандал у OpenAI, ШІ-песні Акадэміі навук і патэнт на лічбавую смерць / КПСШІ #18
    Сэкс-скандал у OpenAI, ШІ-песні Акадэміі навук і патэнт на лічбавую смерць / КПСШІ #18 19.02.2026 1h 38m
    Вітанкі! Падкаст «Каласы пад сярпом ШІ» зноўку ў вашых падкаст-прыёмніках! Сёння пачынаем з «капэруса» і «кутаса», потым заныравем у вір ШІ-скандалаў: чаму топ-менеджарку OpenAI звольнілі за дыскрымінацыю і навошта Сэм Альтман прыбраў слова «бяспека» з місіі кампаніі? Абмяркоўваем ШІ-акуляры і кулоны ад Apple і тое, як кітайскія мадэлі пачынаюць «наступаць на пяткі» амерыканскім. Не абышлося і без роднага, беларускага: абмяркоўваем ШІ-песні ад Акадэміі навук, чакаем кнігу пра ШІ ад Уладзіміра Някляева і распавядаем пра касмічны альбом праекта «Мірыяда». На дэсерт — трохі жудасці: патэнт Meta н...
  • Molt-манія, падлеткам забараняюць ШІ, канец універсітэтаў і дзіўны беларускі ШІ-стартап / КПСШІ  #17
    Molt-манія, падлеткам забараняюць ШІ, канец універсітэтаў і дзіўны беларускі ШІ-стартап / КПСШІ #17 07.02.2026 1h 51m
    Прывітанне, сябры! Гэта 17-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя цікавыя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні. Сёння ў выпуску — сапраўдны кіберпанк па-беларуску і не толькі! Абмяркоўваем вірусны ШІ-агент OpenClaw, які можа сам кіраваць вашым жыццём, але часам «злівае» вашы паролі. Разбіраемся, чаму ШІ-агенты стварылі ўласную сацсетку Moltbook, прыдумалі сваю рэлігію Crustafarianism і нават адкрылі сайт для дарослых ШІ (так, вы правільна прачыталі!). Таксама ў праграме: чаму OpenAI хоча сканаваць вашы вочы, як «ах» і «ох» у промптах паляпш...
  • Цяжарнасць ад ChatGPT, лічбавізацыя Беларусі, Вайфу ў слоіку і Google ведае пра цябе ўсё/ КПСШІ #16
    Цяжарнасць ад ChatGPT, лічбавізацыя Беларусі, Вайфу ў слоіку і Google ведае пра цябе ўсё/ КПСШІ #16 23.01.2026 1h 53m
    Прывітанне, сябры! Гэта 16-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя вар’яцкія і значныя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні. Сёння гаворым пра тое, як Google аб’яднаў усе свае сэрвісы (ад пошты да YouTube) пад парасонам Gemini і ці не страшна давяраць карпарацыі ўсё сваё лічбавае жыццё.Разбіраем скандал вакол Grok і Ілана Маска, пасля якога нейрасетцы забаранілі ствараць адкрытыя выявы людзей. Параўноўваем падыходы да чытання думак: «дзірка ў галаве» ад Neuralink супраць ультрагукавой «шапачкі» ад стартапа, у які інвестуе Сэм Альтман. Гаворы...

Popular in

The podcast also appears in the podcast charts of these countries.