Цёмны Лёс

Цёмны Лёс

ciomnylos
Country USA
Language BE
Episodes 50
Latest 23.09.2026

Подкаст на беларускай мове, прысвечаны тэмам, якія зразумеюць толькі тутэйшыя. Аўтар — cionmylos.

Episodes

  • ЦЛ #48 | «Норадрэналін» - свет без хваробаў, але з правам на забойства / Яўген Анашкін
    ЦЛ #48 | «Норадрэналін» - свет без хваробаў, але з правам на забойства / Яўген Анашкін 23.09.2026 2h 1m
    Сёння разам з Яўгенам Анашкіным зазіраем у свет «Норадрэналіну», дзе кожны мае ліцэнзію на адно забойства, чып пад скурай лечыць ад усіх хвароб, а прагрэс спыніўся на 600 гадоў. Разбіраемся, як дзяржава змагаецца з агрэсіяй і чаму галоўны герой арганізуе забойствы, але лічыць сябе добрым чалавекам. Гаворым пра ўзлом чыпаў, гарманальныя наркотыкі, уладу, якая «ведае лепш», і права самому распараджацца сваім жыццём. А яшчэ — як айцішнік стаў пісьменнікам, чаму выдаў першую кнігу па-беларуску і дзе яму дапамог ШІ. Фінал — пра страшныя ідэі для новых кніг, беларускую мову і тое, ці мусіць наш лёс...
  • ЦЛ #47 | Як уладкаваны сьвет палітычнага кансалтынгу і што каштуе "спакой" / Арцём Шрайбман
    ЦЛ #47 | Як уладкаваны сьвет палітычнага кансалтынгу і што каштуе "спакой" / Арцём Шрайбман 18.08.2026 2h 22m
    Сёньня паглыбляемся ў закуліссе палітычнай аналітыкі разам з Арцёмам Шрайбманам. Даведаемся, як школьны алімпіяднік па грамадазнаўстве з Гомля прайшоў шлях ад хардкорнага рэпарцёрства і вострых інтэрв’ю да магістратуры ў Лондане і ўласнага аналітычнага агенцтва. Абмяркуем, чым насамрэч палітолаг адрозьніваецца ад сацыёлага ці медыйнага каментатара, чаму прадказваць будучыню на 100% - гэта шарлатанства і як не трапіць у пастку wishful thinking ды эха-камер. Пагаворым пра палітычны кансалтынг для заходніх амбасадаў, прымяненьне ШІ ў працы з тэкстамі, а таксама пра тое, чаму беларуская палітыка н...
  • ЦЛ #46 | Касмічныя падзеі апошніх гадоў і сакрэты паляваньня за палярным зьзяньнем / Цімафей "Праз Космас"
    ЦЛ #46 | Касмічныя падзеі апошніх гадоў і сакрэты паляваньня за палярным зьзяньнем / Цімафей "Праз Космас" 22.05.2026 3h 8m
    Сёння на вас чакае сапраўды касмічны выпуск, бо ў гасцях — Цімафей Яўсееў, стваральнік падкаста «Праз космас». Мы пагаворым пра ўнёсак беларусаў у гісторыю засваення космасу, узгадаем самыя гучныя астранамічныя падзеі апошняга пяцігоддзя і даведаемся, як развіваецца адметны беларускамоўны падкаст «Праз космас». А на салодкае Цімафей падзеліцца захапляльнай гісторыяй пра тое, як паляваў за чароўным паўночным ззяннем у Нарвегіі! Заварвайце духмяную гарбатку ці гарачую каву — будзе касмічна і цікава! СПАСЫЛКІ👉 Падкаст "Праз космас": @praz_kosmas 👉 Тэлеграм-канал "Праз космас": https://t.me/Praz...
  • ЦЛ #45 | Поўны разбор «Пентаквантара» - першага беларускага кіберпанка / Арцём Шуканаў
    ЦЛ #45 | Поўны разбор «Пентаквантара» - першага беларускага кіберпанка / Арцём Шуканаў 22.04.2026 2h 28m
    Сёння размаўляем пра тэму, якая для беларускай літаратуры доўгі час была сапраўднай экзотыкай — маштабную навуковую фантастыку і кіберпанк. У гасьцях праграміст і аўтар бадай што лепшай сучаснай беларускай фантастыкі «Пентаквантар» — Арцём Шуканаў. Мы паглыбімся ў свет, дзе штучны інтэлект эвалюцыянаваў у «Іэлаў» — асобаў з высокім маральным складнікам, якія катэгарычна адмаўляюцца называцца проста інтэлектам. Пагаворым пра тое, чаму на стварэнне кнігі сышло 10 гадоў, як працуюць «коблерныя» працэсары на аснове хімічных рэакцый і што такое тэхнаэмпатыя — калі чалавек адчувае складаны механізм...
  • ШІЛ #4 | УСЯ БАЗА праграмавання з ШІ / Красавік 2026
    ШІЛ #4 | УСЯ БАЗА праграмавання з ШІ / Красавік 2026 17.04.2026 2h 19m
    Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту! Сёння прадстаўляю вам запіс маёй лекцыі для адной буйной IT-кампаніі, у якой я ад А да Я распавядаю пра стан праграмавання з ШІ на красавік 2026 года — з тэорыяй, гістарычнымі фактамі і практыкай. Гэты выпуск разлічаны найперш на праграмістаў, але, думаю, будзе часткова карысны і аматарам ШІ. Прыемнага прагляду і праслухоўвання! СПАСЫЛКІ👉 Прэзентацыя з выпуска: https://docs.google.com/presentation/d/1TrnhPa9ORIlqXDr4g8HRG7lLI4sTBU-bb-9K3qhubFw/edit?usp=sharing👉 З...
  • ЦЛ #43 | Ад Баброў-зомбі да фанфіка на містэра Грэя: усё пра родную агучку / Распавядае Вожык
    ЦЛ #43 | Ад Баброў-зомбі да фанфіка на містэра Грэя: усё пра родную агучку / Распавядае Вожык 01.02.2026 3h 20m
    Сёньня мы паглыбляемся ў закуліссі беларускае агучкі, а правадыром у гэты сьвет стане спадар Вожык. Даведаемся ў Аляксея, як настаўнік нямецкай мовы прыйшоў да дубляжу «Какаінавага мядзьведзя» ды «Баброў-зомбі», і ці рэальна зарабляць грошыкі у гэтай сфэры. Абмяркуем фэномэн «Кінаконг» і разьвіцьцё суполкі, пагаворым пра пірацтва як акт любові да роднага, адсутнасьць беларускай мовы на Netflix і ці варта шукаць ветрў у полі афіцыйных сэрвісаў. Ну і канешне, будзем шмат размаўляць пра тэхнічны бок: як пачаць агучваць, якое абсталяваньне і софт патрэбныя, колькі гэта каштуе грошай і часу. НАВІГА...
  • ШІЛ #3 | Ад OpenAI да Perplexity: Галоўныя ШІ-кампаніі і беларускі след
    ШІЛ #3 | Ад OpenAI да Perplexity: Галоўныя ШІ-кампаніі і беларускі след 19.01.2026 1h 11m
    Вітаю вас у чарговым выпуску рубрыкі «ШІ-лаба», у межах якой я распавядаю пра цікавосткі са свету нейрасетак і штучнага інтэлекту! Сёння разбярэмся з «Пантэонам штучнага інтэлекту»: абмяркуем вялікую тройку з ЗША (OpenAI, Anthropic, Google DeepMind), сакрэты поспеху кітайскіх DeepSeek і Z.ai, а таксама еўрапейскі гонар — Mistral і Hugging Face. Даведаемся, хто робіць жалеза для ШІ і будуе робатаў, прааналізуем, чаму Расея і Беларусь плятуцца ў хвасце сусветных рэйтынгаў, пагаворым пра знакамітых і ўплывовых людзей і паспрабуем знайсці беларусаў, якія змяняюць свет! СПАСЫЛКІ👉 Збор на аплату хо...
  • ЦЛ #42 | Чаму ў беларусаў дзве Вікіпедыі? / Унутраная кухня і сакрэты свабоднай энцыклапедыі
    ЦЛ #42 | Чаму ў беларусаў дзве Вікіпедыі? / Унутраная кухня і сакрэты свабоднай энцыклапедыі 14.01.2026 4h 25m
    Сёння ў нас вялікая і ўтульная размова пра ўнутраную кухню Вікіпедыі: як працуюць адміністратары, хто такія сцюарды, чаму існуюць дзве беларускія версіі энцыклапедыі (і ці варта іх аб’ядноўваць) і як скончылася вайна правак «Беларусь» супраць «Белоруссия» ў ру-вікі. Абмяркуем валанцёрства ў OpenStreetMap: навошта маляваць карты Афрыкі і чым гэта круцей за Google Maps. Пагаворым пра тое, навошта перакладаць гульні і софт на беларускую мову, ці дапамагаюць у гэтым вялікія моўныя мадэлі і чаму ШІ ўсё яшчэ не спраўляецца з паэзіяй. А яшчэ — пра будучыню беларускай лацінкі, чаму за мяжой размаўляць...
  • ЦЛ #41 | Як здзейсніць кругасветнае падарожжа за тры гады / У госьціках Саша Гойшык
    ЦЛ #41 | Як здзейсніць кругасветнае падарожжа за тры гады / У госьціках Саша Гойшык 12.01.2026 2h 26m
    Вітанкі, даўно не чуліся! Сёння мы разам з Сашам Гойшыкам падарожнічаем праз яго трохгадовую кругасветку: ад вучобы ў Салігорску і жыцця ў Вроцлаве — да прыгод у Афганістане, Венесуэле і Паўднёвай Амерыцы. Саша дзеліцца гісторыямі пра допыты талібамі, сустрэчы з мусульманамі, беларусамі ў розных кутках свету — ад Новай Зеландыі і Аўстраліі да Арабскіх Эміратаў і Ганконга. Мы абмяркоўваем падрыхтоўку да падарожжаў, рызыкі і нечаканыя сітуацыі, культуру каўчсёрфінгу, а таксама разважаем, што значыць быць беларусам за мяжой і ці сапраўды наш лёс такі цёмны. НАВІГАЦЫЯ0:00 Едзем 1:21 Прыехалі! 6:33...
  • ШІЛ #2 | Як ствараецца ШІ-музыка: ад ідэі да паўнавартаснага трэку па-беларуску без музычнай адукацыі
    ШІЛ #2 | Як ствараецца ШІ-музыка: ад ідэі да паўнавартаснага трэку па-беларуску без музычнай адукацыі 12.01.2026 3h 43m
    УВАГА! Гэта аўдыё-стужка з відэа-выпуску на Ютубе. Некаторыя моманты патрабуюць прагляду відэа, таму вось вам смасылачка на арыгінал: https://youtu.be/1vvA4KQhCdo У другім выпуску з рубрыкі "ШІ-лаба" я распавяду і пакажу, як ствараць якасную музыку цалкам праз ШІ — без музычнай адукацыі і за невялікія грошы. Разгледзім прыклады стварэння асобнага гурта на мовах, якімі мы не валодаем, паглядзім, як нараджаўся «Родны Флоў» на беларускай мове, даведаемся, як рабіць тэксты, музыку і нават відэакліпы, цалкам выкарыстоўваючы магчымасці ШІ і ўласную фантазію! Нягледзячы на тое, што для выкарыстання і...
  • ЦЛ #35 | Дэфібрылятар СПЫНЯЕ СЭРЦА? Штучнае дыханне непатрэбна? / Гаворым пра першую дапамогу
    ЦЛ #35 | Дэфібрылятар СПЫНЯЕ СЭРЦА? Штучнае дыханне непатрэбна? / Гаворым пра першую дапамогу 12.01.2026 1h 19m
    Сёння размаўляем разам з інструктарам па першай дапамозе Рыгорам пра тое, што трэба ведаць, каб дапамагчы чалавеку ў небяспечных абставінах. Што рабіць перш на перш, як спыніць крывацёк, пад якую музыку рабіць масаж сэрца, чаму дэфібрылятар ёсць паўсюль, ці можна атрымаць крымінальную адказнасць за дапамогу пацярпеламу і шмат чаго яшчэ. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊 МАТЭРЫЯЛЫ З ВЫПУСКУ🔹 Ролік пра рэанімацыю: https://www.youtube.com/watch?v=DUaxt8OlT3o🔹 Ролік пра першую дапамогу пры страце прытомнасці: https://youtu.be/xquvs9v-iTY🔹 Як праходзяць трэнiнгi: https://youtube.com/short...
  • ЦЛ #34 | Гульні і творы па сусвете Warhammer 40k
    ЦЛ #34 | Гульні і творы па сусвете Warhammer 40k 12.01.2026 1h 31m
    Гэта апошняя частка па сусвете Warhammer 40k, у якой мы паразмаўляем пра настольныя і відэагульні, а таксама пра мастацкія творы вакол Warhammer 40k. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K🔹 Частка №1 - База сусвету: https://youtu.be/B304YcdDylc🔹 Частка №2 - Імперыўм Чалавецтва: https://youtu.be/LYeAqXWYCG8🔹 Частка №3 - Істоты сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8🔹 Частка №4 - Храналогія сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8🔹 Частка №5 - Творы і гульні з сусвету: https://youtu.be/BXQfeIlPZsU ГЛЯ...
  • ЦЛ #32 | Храналогія Warhammer 40k: ад Старых і Ктан да сучасных падзей
    ЦЛ #32 | Храналогія Warhammer 40k: ад Старых і Ктан да сучасных падзей 12.01.2026 2h 22m
    Сёння вас чакае поўннае паглыбленне ва ўсе асноўныя падзеі Warhammer 40k: ад Бойкі ў Нябёсах, Старых і Ктан, да сучасных падзей сусвету. Гэта бадай што галоўны выпуск серыі, дзеля якога рабіліся папярэднія. Таму, прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K🔹 Частка №1 - База сусвету: https://youtu.be/B304YcdDylc🔹 Частка №2 - Імперыўм Чалавецтва: https://youtu.be/LYeAqXWYCG8🔹 Частка №3 - Істоты сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8🔹 Частка №4 - Храналогія сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 ГЛЯДЗЕЦЬ...
  • ЦЛ #31 | Дата-аналітык, які пераклаў Balduru's Gate III з дапамогай ШІ
    ЦЛ #31 | Дата-аналітык, які пераклаў Balduru's Gate III з дапамогай ШІ 12.01.2026 1h 50m
    Cёння гаворым пра тое, як спадар Зміцер aka Маленькі Зянон пераклаў 230 000 радкоў гульні Baldur's Gate III на беларускую. Акрамя таго, паразмаўляем пра штучны інтэлект, пра Лондан, пра data science і аналітыку дадзеных.Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, даражэнькія! 😊 СПАСЫЛКІ🔹 Твітар Зміцера: https://twitter.com/zmiecer🔹 Рэпазіторый з перакладам: https://github.com/Trasiankus/bg3-belarusian🔹 Переклад: https://www.nexusmods.com/baldursgate3/mods/7207🔹 Выпуск пр ML: https://youtu.be/NcrGtMTvhxQ🔹 Беларускі Мастадон: https://vkl.world 0:00 Уступ1:04 Прадстаўленне Зміцера і лекторый Маса...
  • ЦЛ #30 | Істоты сусвету Warhammer 40k / Оркі, Альдарі, Некроны, Тау, Тыраніды і Богі
    ЦЛ #30 | Істоты сусвету Warhammer 40k / Оркі, Альдарі, Некроны, Тау, Тыраніды і Богі 12.01.2026 1h 57m
    Сёння вы даведаецеся пра гісторыю асноўных рас, засяляючых сусвет Warhammer 40k: Оркі, Альдарі, Некроны, Імперыя Тау, Тыраніды і Богі Іматэрыўма. Пагаворым пра іх вытокі, узаемаадносіны адно з адным і з Імперыумам Чалавецтва.Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K🔹 Частка №1 - База сусвету: https://youtu.be/B304YcdDylc🔹 Частка №2 - Імперыўм Чалавецтва: https://youtu.be/LYeAqXWYCG8🔹 Частка №3 - Істоты сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEcP8🔹 Частка №4 - Храналогія сусвету: https://youtu.be/irXRMFLEc...
  • ЦЛ #29 | Імперыўм Чалавецтва / Імператар, Прымархі, легіёны і Касмадэсантнікі
    ЦЛ #29 | Імперыўм Чалавецтва / Імператар, Прымархі, легіёны і Касмадэсантнікі 12.01.2026 1h 52m
    Працягваем паглыбляцца ў сусвет Warhammer 40k! Сёння размова пойдзе пра гісторыю стварэння і існавання Імперыўма Чалавецтва, пра Імператара і прымархаў, пра касмадэсантнікаў і легіёны.Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K🔹 Частка №1 - База сусвету: https://youtu.be/B304YcdDylc🔹 Частка №3 - Істоты сусвету Warhammer 40k: https://youtu.be/irXRMFLEcP8 0:00 Прадстаўленне1:50 Кароткае апісанне Імперыўма Чалавецтва3:40 Хто такі Імператар Чалавецтва і як ён з'явіўся10:45 Станаўленне Імператарам13:50 Адэп...
  • ЦЛ #28 | База сусвету Warhammer 40k / Як з'явіўся сусвет і гісторыя Тэрры, Варпу і Хаоса
    ЦЛ #28 | База сусвету Warhammer 40k / Як з'явіўся сусвет і гісторыя Тэрры, Варпу і Хаоса 12.01.2026 1h 35m
    Пачынаем другі сезон Цёмнага Лёсу з серыі эпізодаў па сусвету Warhammer 40k!Гэта найбуйнейшы фантастычны сусвет, які інтэнсіўна развіваецца больш за 30 гадоў. Разам з маім госцем Міхаілам мы паспрабуем паслядоўна распавесці вам аб усіх галоўных падзеях ды героях Warhammer 40k. Задача складаная, але спадзяёмся, што вынік вам спадабаецца! У першай частцы мы пазнаёмімся с Міхаілам, і адразу скокнем у скарочаны аповед аб асноўных паняццях сусвету, крыху пагаворым пра скарочаны змест і пра гісторыю стварэння Warhammer 40k. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 🔹 Міхаіл на Behance: https:...
  • ШІЛ #1 | ШТУЧНЫ ІНТЭЛЕКТ і як з ім ПРАЦАВАЦЬ / Інструкцыя для аўтараў кантэнту
    ШІЛ #1 | ШТУЧНЫ ІНТЭЛЕКТ і як з ім ПРАЦАВАЦЬ / Інструкцыя для аўтараў кантэнту 12.01.2026 4h 4m
    УВАГА! Гэта аўдыё-стужка з відэа-выпуску на Ютубе. Некаторыя моманты патрабуюць прагляду відэа, таму вось вам смасылачка на арыгінал: https://youtu.be/wW_tlwNj-R8У першым выпуску з рубрыкі "ШІ-лаба" вас чакае падарожжа ў мір сучаснага штучнага інтэлекту і яго магчымасцяў. Вы даведаецеся пра тое, як ён з'явіўся, што такое нейрасеткі, як вырабляць кантэнт з дапамогай ChatGPT, Midjourney і другімі ШІ-інструментамі. Апрыканцы мы паразважаем на тэму будучыні ды этычных пытанняў, і паслухаем Янку Купалу ў выкананні Эмінема. НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 0:55 Тэхналогіі і цуд2:15 Пра мяне5:28 Што такое нейрас...
  • ЦЛ #27 | Нашыя ў Google! / Як стаць Site Reliability Інжынерам і ці варта працаваць ў Google
    ЦЛ #27 | Нашыя ў Google! / Як стаць Site Reliability Інжынерам і ці варта працаваць ў Google 12.01.2026 2h 21m
    Сёння размаўляем пра IT і ў прыватнасці пра такую галіну як Site Reliability Engineering. Таксама пагаворым пра жыццё ў Крэмніевай Даліне і ці насамрэч праца ў Google - гэта праца мары. Госць выпуску ex-SRE Engineer з Google Аляксей Кандраценка. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 СПАСЫЛКІ🔸 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support🔸 Наш тэлеграм-канал: https://t.me/ciomnylos🔸 Аудыё-версія: https://ciomnylos.itbeard.com🔸 Відэа-версія: https://youtube.com/@ciomnylos👉 Betsy Beyer: "Site Reliability Engineering": https://sre.google/books👉 Блог Аляксея: https://alkandratse...
  • ЦЛ #26 | Сусвет Кола Часу №2 / Геаграфія, таймлайн і беларусы ў The Wheel of Time!
    ЦЛ #26 | Сусвет Кола Часу №2 / Геаграфія, таймлайн і беларусы ў The Wheel of Time! 12.01.2026 2h 15m
    Гэта другая і апошняя частка цыкла выпускаў пра сусвет Кола Часу (The Wheel of Time). Сёння будзем знаёміцца з геаграфіяй Кола Часу і з асноўнымі падзеямі, паглыбімся ў гісторыю старажытных народаў і артэфактаў. А распавядаць нам пра ўсё гэта будзе праграміст, SRE Engineer і знаўца сусвету Кола Часу - Зміцер Барадаенка. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 СПАСЫЛКІ🔸 Падтрымаць Цёмны Лёс: https://itbeard.com/support🔸 Наш тэлеграм-канал: https://t.me/ciomnylos🔸 Аудыё-версія: https://ciomnylos.itbeard.com🔸 Відэа-версія: https://youtube.com/@ciomnylos👉 Першая частка (пра базу і іст...