Відэадзённік | YouTube: Воля Новік
Volya Novik
0
Гэта асабісты відэадзённік беларускай аўтаркі Волі Новік, у якім яна разважае пра сваё штодзённае жыццё і выбары, што паўстаюць перад ёй. Тэмы выпускаў ахопліваюць працу і беспрацоўе, эміграцыю, адносіны, творчасць і ментальнае здароўе. Аўтарка не дае гатовых адказаў, а вядзе шчырыя размовы пра тое, што адбываецца з ёй і вакол яе. Відэаверсіі выпускаў даступныя на яе YouTube-канале Volya Novik.
Episodes
-
Я НЕ ХАЧУ ШУКАЦЬ НОВУЮ ПРАЦУ! | Відэадзённік #7 13.11.2026 18mВітаначкі! З вамі зноў Воля Новік, і гэта мой чарговы відэадзённік.У гэтым выпуску распавядаю пра звальненне, планы на жыццё без працы і без пашпарта. Тлумачу, чаму больш не хачу шукаць звычайную працу і разважаю ці магчыма фінансавая незалежнасць без працы?А яшчэ расказваю пра тое, што завяла Patreon і спадзяюся, што гэта аблегчыць маё жыццё.З вас лайк, каментар і падпіска. З мяне — больш шчырага кантэнту 🤍Глядзіце відэаверсію на YouTube: https://youtu.be/NIsQauKQsBoYouTube | Patreon | Instagram -
Я НЕ ВЕРНУСЯ | Беларускі пашпарт заканчваецца. Дзе цяпер мой дом? | Відэадзённік #6 06.11.2026 18mВітаначкі! З вамі зноў Воля Новік, і гэта мой чарговы відэадзённік.Сёння я расказваю пра тое, што мой беларускі пашпарт заканчваецца менш чым праз месяц, а мой літоўскі ВНЖ — менш чым праз год. І гэта прымусіла мяне задумацца пра тое, што будзе далей.Я ўспамінаю свой ад'езд з Беларусі, пяць гадоў жыцця ў Літве і разважаю пра тое, ці варта мне заставацца тут далей.З вас лайк, каментар і падпіска. З мяне — больш шчырага кантэнту 🤍Глядзіце відэаверсію на YouTube: https://youtu.be/rxGn0v_1ajEYouTube | Patreon | Instagram -
Я больш не баюся смерці? | Відэадзённік #5 30.10.2026 14mВітаначкі! З вамі зноў Воля Новік, і гэта мой чарговы відэадзённік.Сёння я разважаю пра тое, як страта блізкага чалавека змяніла маё стаўленне да жыцця, а ўсведамленне смерці дапамагло правільна расставіць прыярытэты і паскорыла мой прагрэс.Memento mori і любіце адно аднаго 🤍Глядзіце відэаверсію на YouTube: https://youtu.be/s2RkKDRNL5YYouTube | Patreon | Instagram -
Я зноў пачынаю жыццё з нуля... | Відэадзённік #4 19.10.2026 8mВітаначкі! З вамі зноў Воля Новік, і гэта мой чарговы відэадзённік.Апошні месяц выдаўся вельмі няпростым: праблемы на працы, раптоўны пераезд і чарговая спроба пачаць жыццё з нуля.Сёння распавядаю пра тое, як перажыць здраду і вярнуць сабе кантроль над уласным жыццём.Глядзіце відэаверсію на YouTube: https://youtu.be/QA1dwwPolvUYouTube | Patreon | Instagram -
Пасля запісу гэтага відэа мне стала значна лягчэй | Відэадзённік #3 12.10.2026 34mПрывітанне. З вамі зноў Воля Новік.Я ненадоўга знікла з медыяпрасторы, і ў гэтым відэадзённіку нарэшце распавядаю, што са мной адбывалася апошнія некалькі тыдняў.Гэта вельмі асабістае відэа пра дэпрэсію, выгаранне і зацяжную пракрастынацыю. Пра моманты, калі цяжка ўстаць з ложка, калі лягчэй гаварыць з камерай, чым з блізкімі, і калі звычка пастаянна быць прадуктыўнай толькі робіць усё горш.Яшчэ я кажу пра ментальнае здароўе, страту блізкага чалавека і пра тое, чаму таксічная прадуктыўнасць — не заўсёды шлях да лепшага жыцця.Гэта не інструкцыя «як выйсці з дэпрэсіі» і не экспертная парада. Про... -
Чаму я не аддзяляю твор ад тварца | Відэадзённік #2 05.10.2026 15mЙоў! З вамі зноў Воля Новік, і сёння я разважаю пра тое, чаму мне ўсё складаней успрымаць музыку як нешта, што існуе па-за кантэкстам, і чаму я больш не хачу аддзяляць твор ад чалавека, які яго стварыў.А яшчэ кажу пра тое, што падаўленне эмоцый і спроба трымаць твар увогуле не дапамагаюць.Глядзіце відэаверсію на YouTube: https://youtu.be/tWd3n-UMzboYouTube | Patreon | Instagram -
Чаму я не працую? Мае думкі пра жыццё без мэты | Відэадзённік #1 28.09.2026 18mЯк жыць без працы і пры гэтым не адчуваць, што ты страціў сябе? Гэта мой влог па-беларуску, дзе я дзялюся сваімі думкамі пра жыццё без працы, пошук сябе і спробы зразумець, чаго я насамрэч хачу.Я распавядаю пра тое, чаму ў мяне няма сталай працы, што дапамагае мне ўставаць з ложка, як я выбіраю паміж «хачу» і «магу» і чаму пасля 30 часам здаецца, што ты ўсё яшчэ не зразумеў, кім хочаш быць.Гэта не інструкцыя «як не працаваць» і не спроба даць універсальныя адказы. Хутчэй, шчырая размова пра крызіс 30 гадоў, сэнс жыцця і пра тое, як знайсці сябе, калі звыклы сцэнар больш не працуе.Калі вам такс...
Popular in
The podcast also appears in the podcast charts of these countries.