Wir.by — Беларуская і сусветная культура

Wir.by — Беларуская і сусветная культура

Wir.by
Country USA
Genres Education, Courses
Language BE
Episodes 18
Latest 17.11.2026

Гэта асветніцкая пляцоўка, прысвечаная беларускай і сусветнай культуры. У выпусках змяшчаюцца артыкулы, лекцыі даследчыкаў, гульні і спецыяльныя праекты. Падкаст дапамагае слухачам лепш разумець культурныя працэсы ў Беларусі і свеце. Ён паходзіць з сайта Wir.by і развівае тэмы адукацыі, мастацтва і грамадскага дыялогу.

Episodes

  • Цётка, эмпатыя і смеласць (Спіс на лета: другі сезон, #3)
    Цётка, эмпатыя і смеласць (Спіс на лета: другі сезон, #3) 17.11.2026 53m
    Гаўрыла з Полацка, яна ж Банадысь Асака, яна ж Мацей Крапіўка, яна ж Тымчасовы, яна ж Алаіза Кайрыс, яна ж Алаіза Пашкевіч. Адна з пачынальніц беларускай прозы, якая ў яе надзвычай эмпатычная і мадэрнісцкая, і пры гэтым аўтарка бескампрамісных і рэзкіх вершаў. Удзельнічала ў маніфестацыях у Вільні, арганізоўвала рабочыя гурткі, была ў эміграцыі, мела шмат прафесій — ад масажысткі і навукоўцы да акторкі і сястры міласэрнасці, стварыла школы для беларускіх дзяцей і першы дзіцячы часопіс, звяртала ўвагу на правы жанчын, напісала ўдумлівы аўтафікшн пра падарожжа ў Фінляндыю. У гэтым выпуску «Спіса...
  • Міхась Зарэцкі і станаўленне чырвонага чалавека (Спіс на лета: другі сезон, #2)
    Міхась Зарэцкі і станаўленне чырвонага чалавека (Спіс на лета: другі сезон, #2) 26.10.2026 1h
    Самы папулярны пісьменнік 1920-х, якога забілі ўласныя персанажы. У ягонай прозе пагрозлівы горад, цягнікі, бары і бардэлі, рызыкоўныя героі і моцныя гераіні, якія не заўсёды даюць рады наступствам сваіх выбараў, а таксама дзівосная паэма пра каханне, што цягне на дно. Зарэцкі фіксуе нараджэнне «новага чалавека», атамізацыю грамадства, эмансіпацыю і рэвалюцыю побыту, назірае, як змяняюцца жанчыны, і спрабуе зразумець, што адбываецца з беларусамі ў раннім БССР і куды гэта іх прывядзе. Выпуск падкаста «Спіс на лета» пра пісьменніка, які зазірнуў у будучыню і ўбачыў у там занадта шмат.
  • Уладзімір Дубоўка, «Узвышша» і праблемы прыгожых вершаў (Спіс на лета: другі сезон, #1)
    Уладзімір Дубоўка, «Узвышша» і праблемы прыгожых вершаў (Спіс на лета: другі сезон, #1) 20.10.2026 57m
    Уладзімір Дубоўка прадстаўлены ў школьнай праграме двума вершамі, адзін з якіх вы, хутчэй за ўсё, ведаеце на памяць. Прапануем паслухаць пра галоўную постаць беларускіх бурапенных дваццатых, пра чалавека з найцікавейшай і найскладанейшай біяграфіяй. "Залатая асенняя раніца", "Пальцы жоўтых кляновых лістоў", верас і цягнікі, авангардныя эксперыменты ў паэзіі і санеты Шэкспіра і Байрана, а таксама пра тое, як захоўваць годнасць у бесчалавечных абставінах, бо "жабрацтва духу — не вялікі гонар".
  • Уладзімір Караткевіч  і парушэнне правілаў (Спіс на лета, #12)
    Уладзімір Караткевіч і парушэнне правілаў (Спіс на лета, #12) 25.09.2024 1h 4m
    «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш». Аўтар гэтых слоў іх здзейсніў: чалавек не сваёй эпохі, адзін, як камар пасярод варожага мора, дзёрзкі і надзвычай таленавіты, ён расказаў беларусам пра іх гісторыю, сам-адзін стварыў пераканаўчы нацыянальны міф, напісаў першы гістарычны дэтэктыў і першую постмадэрнісцкую аповесць ды паспрыяў незалежнасці Беларусі. Пісьменнік, які змяняе свядомасць, самы любімы і важны для беларусаў. Яго кніжкі чытаюць за адну ноч, крадуць з бібліятэк, бяруць з сабой у эміграцыю. У апошнім выпуску падкаста «Спіс на лета» Марына К...
  • Іван Шамякін і ідэальны герой: «Сэрца на далоні» (Спіс на лета, #11)
    Іван Шамякін і ідэальны герой: «Сэрца на далоні» (Спіс на лета, #11) 19.09.2024 36m
    Іван Шамякін – адзін з самых чытаных і дакладна самы «масавы» беларускі пісьменнік, агульны наклад якога складае каля 25 мільёнаў асобнікаў. Ягоныя кнігі дакладна ёсць ці былі ў вас дома. У новым выпуску падкаста «Спіс на лета» паэтка Дар'я Бялькевіч і выкладчыца Марына Казлоўская абмяркоўваюць раман «Сэрца на далоні». Гэта тэкст, напісаны ў часы адлігі, у якім гаворыцца пра вострыя важныя тэмы – але вельмі асцярожна. Таксама ў падкасце Даша і Марына размаўляюць пра жыццё аўтара і разважаць пра двухдумства, час і патрэбы чытача.
  • Максім Танк: свабода, каханне і іронія (Спіс на лета, #10)
    Максім Танк: свабода, каханне і іронія (Спіс на лета, #10) 12.09.2024 48m
    Вершы Максіма Танка – паэзія дзіцячага здзіўлення і захаплення жыццём. Іронія і свабода, Дантэ і Майн Рыд, верлібры і хоку – гэты пісьменнік адчувае сябе сваім у садзе сусветнай культуры і прыўносіць у беларускую паэзію інтэлектуальнасць і дасціпнасць. У дзясятым выпуску падкаста «Спіс на лета» выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч абмяркоўваюць галоўнага падпольшчыка беларускай літаратуры. Чалавек, жыццё якога было поўнае радасці і рызыкі: падлеткам ён бярэ ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у Заходняй Беларусі, некалькі разоў пераходзіць мяжу ў трыццатыя, трапляе на «Лукішкі», піш...
  • Васіль Быкаў: «свае» супраць «сваіх» (Спіс на лета, #9)
    Васіль Быкаў: «свае» супраць «сваіх» (Спіс на лета, #9) 05.09.2024 1h 10m
    Чалавечы выбар і спробы ўцячы ад гэтага выбару, вайна, дзе «свае» надзвычай хутка робяцца «чужымі», падзеі 30-ых гадоў ХХ стагоддзя, пра якія «нельга казаць» і пра якія Васіль Быкаў гаворыць адным з першых. Дар'я Бялькевіч і Марына Казлоўская ў гэтым выпуску падкаста «Спіс на лета» размаўляюць пра самага вядомага беларускага пісьменніка, які паказвае чалавека як вельмі складаную сістэму і ставіць пытанні «Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін» і «Чаму і завошта?». «Жураўліны крык», «Сотнікаў» («Ліквідацыя»), «Знак бяды», «Доўгая дарога дадому» — які з гэтых тэкстаў н...
  • Іван Мележ: людзі, балота і зямля (Спіс на лета, #8)
    Іван Мележ: людзі, балота і зямля (Спіс на лета, #8) 29.08.2024 39m
    «Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў — аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп’істая дрыгва ды моклі панурыя лясы». У гэтым выпуску падкаста выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра галоўны тэкст Івана Мележа. «Людзі на балоце» — гэта серыял пра каханне, першы феміністычны раман з моцнай і адважнай гераіняй і апошні вялікі тэкст пра шалёную апантанасць зямлёй. Гэты твор тлумачыць, чаму беларусы такія, якія ёсць, і расказвае пра ключавы момант беларускай трагедыі: як і чаму гаспадар пера...
  • Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс (Спіс на лета, #7)
    Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс (Спіс на лета, #7) 15.08.2024 44m
    «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» — раманы, створаныя пісьменнікам, якому пасля трыццатых ужо няма чаго баяцца. Шматмерныя, стылістычна дасканалыя тэксты, напісаныя ў час вайны, у невядомасці, калі яна скончыцца, дзе аўтар правярае людзей на чалавечнасць, незалежна ад боку, які яны займаюць. Дар'я Бялькевіч і Марына Казлоўская размаўляюць пра Кузьму Чорнага і пра тое, чаму беларусы такія, якія ёсць, як на нас паўплывала мінулае стагоддзе і як магчыма пісаць раманы ўсляпую. А яшчэ пра радасць, памяць і чалавечнасць. Самы сур'ёзны выпуск падкасту «Спіс на лета».
  • Якуб Колас і страчаны рай (Спіс на лета, #6)
    Якуб Колас і страчаны рай (Спіс на лета, #6) 08.08.2024 47m
    Беларуская кніжка, з якой пра нас даведаюцца іншапланетнікі, ода кожнай травінцы і кожнаму возеру, вяртанне ў свет дзяцінства і аповед пра страчаны рай. «Новая зямля» — паэма, у якой Якуб Колас апісвае гарманічнае прыгожае жыццё і стварае Беларусь, у якой хочацца быць і атрымліваць асалоду ад працы і існавання ў гэтым свеце. Другая паэма, пра якую Марына Казлоўская і Дар’я Бялькевіч размаўляюць у гэтым выпуску, — «Сымон-музыка». Гэта казка пра дарогу мастака і пра мастацтва як выратаванне, якая выцягвае самога Коласа з дэпрэсіі і нібы скончваецца добра, але толькі ў трэцяй рэдакцыі. Галоўнае п...
  • Максім Багдановіч як самы любімы паэт (Спіс на лета, #5)
    Максім Багдановіч як самы любімы паэт (Спіс на лета, #5) 01.08.2024 48m
    Самы любімы беларускі паэт, такі блізкі сучаснаму чытачу: жыццё ў горадзе, вывучаная беларуская мова, добрая адукацыя. Максім Багдановіч – культавы творца, з якога пачалося наступнае пакаленне «Узвышша», аўтар першых верлібраў і трыялетаў, «Пагоні» і ціхіх імпрэсіяністычных вершаў, перакладчык Верлена і Гарацыя. Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч размаўляюць пра жыццё Максіма Багдановіча, чытаюць шмат добрай паэзіі і задаюцца пытаннем, чаму хацеў навучыць нас аўтар, а Поль Верлен – французскіх дзяцей.
  • Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап (Спіс на лета, #4)
    Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап (Спіс на лета, #4) 24.07.2024 46m
    Ці Адам Міцкевіч – «наш», а Францыск Скарына і Мікола Гусоўкі – беларускія пісьменнікі? І пры чым тут Рымская імперыя? Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар’я Бялькевіч абмяркоўваюць гэта ў новым падкасце пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Чалавек, чыя біяграфія вартая асобнага серыяла: махлярства, старажытны дацкі герб, разбор шляхты, падробка дакументаў, зняволенне, прыгонны тэатр, паўстанне, першая беларуская опера і, вядома, Менск. Як так атрымалася, што беларускі тэатр пачаўся са стэндапа? Чаму Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – ніякі не Дунін, а «Пінская шляхта» – не пінская і не шляхта? І х...
  • Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей (Спіс на лета, #3)
    Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей (Спіс на лета, #3) 11.07.2024 48m
    Максім Гарэцкі сваім зборнікам «Рунь» распачынае беларускую інтэлектуальную прозу, і ў яго адразу выходзіць добра. Міжвольны салдат Першай сусветнай вайны, ён першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць — Рэмарк, Барбюс і Хэмінгуэй зробяць гэта крыху пазней. Таксама менавіта Гарэцкі стагоддзе таму заўважыў і сказаў, што ў беларусаў дзве душы і што падваенне асобы зрывае нам дах, і задаў анталагічнае пытанне «адкуль усё і што яно». У гэтым падкасце выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра творы Максіма Гарэцкага, рацыянальнае і ірац...
  • Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры (Спіс на лета, #2)
    Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры (Спіс на лета, #2) 26.06.2024 39m
    Макабрычныя танцы і надрыўная музыка сто трыццаць год таму, водгулле якой чуем і сёння: выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч размаўляюць пра чалавека, які першым зайграў на гэтай адчайнай дудцы. Францішак Багушэвіч даў голас людзям без імя, але сам схаваўся пад чужымі, стаўшы Мацеем Бурачком і Сымонам Рэўкам з-пад Барысава. У гэтым падкасце гісторыя галоўнага адваката і псіхатэрапеўта беларускай літаратуры, які ў маладосці страціў усё, уключна з краінай, стаў паэтам у 50, заклаў матрыцу нацыянальнай літаратуры і ўрэшце перамог, без надзеі спадзеючыся. У падкасце вы пачуеце фраг...
  • Янка Купала як стваральнік беларускага тэатра (Спіс на лета, #1)
    Янка Купала як стваральнік беларускага тэатра (Спіс на лета, #1) 12.06.2024 50m
    Каханенькія-родненькія, пачынаем наш падкаст «Спіс на лета» выпускам пра Янку Купалу! Выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч абмяркоўваюць самыя важныя п'есы Купалы, які паказаў усім, як трэба пісаць вусцішныя камедыі і як смяяцца падчас катастроф, і хочуць перачытаць «Раскіданае гняздо» з прафесійным псіхолагам. А яшчэ разважаюць пра дом, крыху кпяць са шляхецкага гонару і тлумачаць, пры чым тут батлейка.
  • Дзе жывуць душы беларусаў
    Дзе жывуць душы беларусаў 25.01.2020 5m
    Што агульнага паміж нашымі прапрадзядулямі ды хатнікам, якое дачыненне мае цяжарнасць да столі, чаму на Дзяды выганялі з лазні і як гэта ўсё тычыцца душ беларусаў.
  • Лужыцкія мовы (Славянскія мовы, #4)
    Лужыцкія мовы (Славянскія мовы, #4) 24.08.2019 42m
    Верхняя і Ніжняя Лужыца — гэта рэгіён на ўсходзе Германіі і захадзе Польшчы. Што такое сарабістыка і пры чым да Лужыцы сербы, як складаюцца нямецка-лужыцкія адносіны, якімі інтэрнэт-рэсурсамі можна карыстацца па-лужыцку, а таксама трошкі пра лужыцкі антыфолк-панк-шансон.
  • Сілезская мова (Славянскія мовы, #3)
    Сілезская мова (Славянскія мовы, #3) 06.07.2019 51m
    Сілезія — рэгіён, наконт якога вядуцца самыя вострыя палітычныя спрэчкі ў Польшчы. Як цукеркі падзяляюць сілезцаў, што сніцца ў кашмарах варшаўскім чыноўнікам і чаму апошняе слова заўсёды за сілезскай мамай.
  • Лемкаўская мова (Славянскія мовы, #2)
    Лемкаўская мова (Славянскія мовы, #2) 28.04.2019 36m
    Што за мову можна называць «лемкаўскай», «русінскай» і «рускай», якія дадатковыя сэнсы можна ўбачыць у фільме «Халодная вайна» Паўла Паўлікоўскага і пры чым тут Эндзі Уорхал.
  • Кашубская мова (Славянскія мовы, #1)
    Кашубская мова (Славянскія мовы, #1) 19.03.2019 33m
    Кашубская мова: што ў ёй польскага і што нямецкага, 76 дыялектаў і чаму да яе трэба дарасці.

Popular in

The podcast also appears in the podcast charts of these countries.