euroradio.fm

euroradio.fm

Euroradio
Country USA
Genres News
Language BE
Episodes 500
Latest 07.10.2026

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

Episodes

  • Павел Латушка. Нацыянальныя інтарэсы vs маральнасць: што выбраць і як не згубіць Беларусь 07.10.2026 57m
    Заклікі Паўла Латушкі да Еўрасаюза ўвесці новыя санкцыі супраць “Беларуськалію” праз датычнасць апошняга да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей, выклікалі абурэнне з боку Валерыя Кавалеўскага. Маўляў, трэба думаць пра нацыянальныя беларускія інтарэсы найперш, а не пра інтарэсы іншых краін. Яны пра свае інтарэсы могуць самі паклапаціцца, а нам трэба думаць, як канчаткова не страціць сваю краіну. І гэта дыскусія пра нацыянальныя інтарэсы выглядае актуальнай на фоне перамоў Варшавы з Мінскам, дыялогу рэжыму Лукашэнкі з Вашынгтонам ды іншых непублічных (пакуль) кантактаў беларускага боку з еўрапейскімі палітыкамі. Ці адпавядаюць патрабаванні накласці санкцыі на беларускае прадпрыемства “за ўкраінскіх дзяцей” нашым нацыянальным інтарэсам? Зыходзячы з чыіх нацыянальных інтарэсаў асобныя еўрапейскія краіны пачынаюць дыялог з рэжымам Лукашэнкі? Калі і на чыіх умовах можа адбыцца сустрэча Лукашэнкі і Трампа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка
  • Палітвязні, дыверсія на мяжы і шпіёнскі скандал — Еўразум за 7 кастрычніка | Новости Беларуси за 7 октября 07.10.2026 33m
    Палітвязні, дыверсія на мяжы і шпіёнскі скандал — Еўразум за 7 кастрычніка | Новости Беларуси за 7 октября by Euroradio
  • Аляксандр Фрыдман. “Агентура паўсюль”: былы кіраўнік нямецкай разведкі аказаўся… шпіёнам 07.10.2026 46m
    Былы кіраўнік Федэральнай разведвальнай службы Германіі Аўгуст Ханінг стаў адным з фігурантаў найгучнейшага шпіёнскага скандалу ў Еўропе XXI стагоддзя. 6 кастрычніка ён быў затрыманы па падазрэнні ў супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі і дзяржаўнай здрадзе. Як паведамляе часопіс Der Spiegel, Ханінг перадаваў аналітычныя матэрыялы, падрыхтаваныя на аснове сакрэтнай разведвальнай інфармацыі, у Азербайджан. Не Расія, канешне, і не Кітай, але тым не менш… Чым адметны скандал з удзелам былога кіраўніка нямецкай разведкі? Чаму еўрапейскія палітыкі раптам перасталі “хавацца па кутах” ад Рыжанкова? Хто стаіць за “школьнымі пратэстамі” ў Францыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
  • Роза Турарбекава. Беламу дому агучылі ўмовы, на якіх Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам 07.10.2026 42m
    Лукашэнка не супраць сустрэцца з Дональдам Трампам, але сустрэча не павінна адбывацца толькі дзеля самой размовы. Маўляў, “Мінск не гатовы ісці на яе любой цаной і не мае намеру займаць пазіцыю таго, хто просіць”. З такой заявай выступіў лукашэнкаўскі міністр замежных спраў Рыжанкоў. Той самы, які ніводнага разу не быў дапушчаны да амерыкана-беларускіх перамоў на чале з Джонам Коўлам. Што ж да пытанняў, якія цікавяць амерыканскі бок, то Рыжанкоў назваў нелегальную міграцыю, трансгранічную злачыннасць, незаконны абарот зброі і наркотыкаў, а таксама гандаль людзьмі. Адметна, што ў дзень, калі гэтая частка інтэрв’ю Рыжанкова расійскаму агенцтву была апублікавана, міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава паведаміў пра тое, што група як мінімум з 20 мігрантаў пад кіраўніцтвам людзей у масках спрабавала незаконна перасячы беларуска-латвійскую мяжу. Што азначаюць насамрэч словы Рыжанкова, на якую рэакцыю і на каго яны разлічаны? Па якіх кутах еўрапейскія палітыкі хаваліся ад Рыжанкова і ці не варта ім і надалей працягваць гэта рабіць? Як вайна ўплывае на наладжванне адносін ЕС з Мінскам і ці варта чакаць кардынальных змен у адносінах цягам года? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
  • Уцечка аміяку на заводзе ў Гомелі і вярбоўка беларусаў на вайну — Еўразум за 6 кастрычніка | Новости Беларуси за 6 кастрычніка 06.10.2026 24m
    Уцечка аміяку на заводзе ў Гомелі і вярбоўка беларусаў на вайну — Еўразум за 6 кастрычніка | Новости Беларуси за 6 кастрычніка by Euroradio
  • Мікіта Забуга. “Воля”: беларусы ствараюць новую, элітную спецроту ў арміі Украіны 06.10.2026 36m
    Новае беларускае падраздзяленне фарміруецца ва Узброеных сілах Украіны. Дакладней — у Ваенна-марскіх сілах Украіны. Спецрота БПЛА “Воля” будзе там часткай 447-га асобнага батальёна. Ля вытокаў стварэння беларускай спецроты стаіць вядомы ўжо гледачам нашага канала добраахвотнік Мікіта “Аксон” Забуга. Навошта ствараць яшчэ адну беларускую структуру ў складзе УСУ, а не ўзмацняць ужо існуючыя? Якія задачы будзе выконваць спецрота “Воля” і ці дапусцяць да камандавання беларускіх афіцэраў? Як вырашаюцца пытанні з легалізацыяй, выплатамі і ўсе астатнія праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі і іх родныя ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае выконваючы абавязкі камандзіра спецроты БПЛА “Воля” Ваенна-марскіх сіл Украіны Мікіта Забуга
  • Віталь Цыганкоў. Муравейка і TikTok: ці зменіць рэжым “лёгкая адліга” ў адносінах з Польшчай? 06.10.2026 45m
    Дональд Трамп вылучыў свайго “неверагодна паспяховага пасланніка па Беларусі” Джона Коўла на пасаду спецыяльнага пасланніка прэзідэнта па пытаннях закладнікаў. А Лукашэнка свайму баявому начальніку Генштаба Муравейку вызначыў працоўную функцыю ў Адміністрацыі — аналізаваць TikTok. І ўсё гэта адбываецца на фоне “лёгкай адлігі” паміж Варшавай і Мінскам і настойлівых заяў Марыі Калеснікавай пра неабходнасць больш актыўна Еўрасаюзу шукаць шляхі для наладжвання адносін з рэжымам Лукашэнкі. Выйграе ці прайграе “беларускі перамоўны трэк” ад пашырэння паўнамоцтваў Коўла? Ці здолее былы начальнік Генштаба справіцца з TikTok? Што стаіць за імкненнем Сікорскага паразумецца з Лукашэнкам і ці дапамагае яму ў гэтым пазіцыя Марыі Калеснікавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў
  • Яўген Красулін. Ад Шагала да Пагоні: як адстаяць і не страціць сваё? 06.10.2026 41m
    Чарговае выказванне чарговага “харошага рускага” на тэму “Белоруссии” і яе культурнай спадчыны выклікала абурэнне, іронію і шмат разваг пра страчаныя фрагменты свайго, беларускага. Ці аддадзенага іншым народам. Як увогуле можна некаму аддаць нейкія часткі сваёй гісторыі ці культурнай спадчыны? Ці сапраўды для беларусаў прасцей нешта аддаць суседзям, каб пазбегнуць сваркі і супрацьстаяння, чым адстойвасць сваю частку агульнай спадчыны? Што мы ўжо страцілі і ці магчыма гэта вярнуць — якія ёсць гістарычныя прыклады? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
  • Ірына Сідорская. Медыя крытыкуюць усіх. А хто можа крытыкаваць медыя? 06.10.2026 42m
    У сітуацыі, калі палітыкі, актывісты ці проста чытачы выказваюць незадаволенасць працай медыя і журналістаў, нічога новага няма. Не так напісалі, не таго пакрытыкавалі, на таго ўвагі недастаткова звярнулі — такое гучала не аднойчы ў адрас любога СМІ. Асабліва любяць гэтую тэму палітыкі, якім перападае крытыкі ад журналістаў. Прычым як ад улады, так і з апазіцыі. Журналісты адстойваюць сваё права на крытыку. Але ім кажуць, што гэтым правам валодае і іншы бок. Дзе мяжа паміж нармальнай публічнай крытыкай медыя і палітычным ціскам на іх? Ці азначае незалежнасць медыя, што грамадства не можа пытацца пра якасць іх працы, выбар тэм і экспертаў, стандарты? Якія ўвогуле могуць быць механізмы падсправаздачнасці медыя, каб гэта не ператваралася ні ў ціск праз донараў, ні ў карпаратыўнае “нас нельга чапаць”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з доктаркай навук у галіне камунікацыі, даследчыцай медыя, улады і гендару, заснавальніцай аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірынай Сідорскай
  • Міф пра "якасць савецкай адукацыі" і заявы Ціханоўскага пра СМІ — Еўразум за 5 кастрычніка | Новости Беларуси за 5 октября 05.10.2026 36m
    Міф пра "якасць савецкай адукацыі" і заявы Ціханоўскага пра СМІ — Еўразум за 5 кастрычніка | Новости Беларуси за 5 октября by Euroradio
  • Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч. Пра еўрапейскія рэзалюцыі, палітвязняў і перамовы ЕС з Лукашэнкам 05.10.2026 36m
    Па ініцыятыве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і пры падтрымцы еўрапейскіх партнёраў Палітычная асамблея Еўрапейскай народнай партыі прыняла рэзалюцыю па Беларусі. У рэзалюцыі ЕНП заклікае да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення рэпрэсій, спынення ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і гібрыдных атаках супраць краін Еўрапейскага саюза. Асобна ЕНП заклікае разгледзець прызначэнне спецыяльнага прадстаўніка ЕС па Беларусі. Што дае чарговая рэзалюцыя па Беларусі для змены сітуацыі ў самой Беларусі? Навошта прызначаць спецыяльнага прадстаўніка ЕС па Беларусі, калі такія спецпрадстаўнікі ёсць ад шэрагу еўрапейскіх краін? Як змяняецца стратэгія ЕС адносна рэжыму Лукашэнкі і ці гатовы краіны Еўрасаюза наладжваць стасункі з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і старшыня Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч
  • Аліса Рыжычэнка. Ці спакусіць Лукашэнка Трампа на ўдзел у “азотным праекце” 05.10.2026 43m
    Пакуль з транзітам калію ў ЗША не ўсё так бясхмарна, як таго хацелася б і Мінску, і Вашынгтону, Лукашэнка прыдумаў новую цікавую “схемку”. Якую і прапанаваў Трампу: сумесна з расійскім “Газпрамам” укласціся ў будаўніцтва новага завода па вырабе азотных угнаенняў у Беларусі. Ці пагодзяцца амерыканцы на такую авантуру — пытанне адкрытае, а беларускі бок аддае перавагу інвеставанню ў праекты альбо ў Расіі, альбо ў краінах “далёкай дугі”. Хто будзе атрымліваць прыбытак ад меркаванага завода азотных угнаенняў і хто возьме на сябе рызыкі? Як звязаны Wildberries і “Беларусбанк” і колькі гэтая сувязь каштуе пакупнікам з Беларусі? Якія рызыкі захоўвання сродкаў у доларах ці еўра? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета і дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка.
  • Разбіраем міф пра савецкую адукацыю 05.10.2026 41m
    📍 Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні. Ці можа прапаганда ў адукацыі сапсаваць цэлае пакаленне? Як ШІ псуе школьнікаў? І чаму такім жывучым аказаўся міф пра «самую лепшую ў свеце савецкую адукацыю»? Магчымасці і выклікі для сучаснай адукацыі абмяркоўваем з сузаснавальніцай адукацыйных праектаў, спікеркай-коўчам праектаў TEDxUlicaMińska, TEDxMinsk, кансультанткай па пытаннях дзелавых камунікацый Валянцінай Чэкан.
  • І што? 02.10.2026 31m
    Агляд навінаў эканомікі. У эфіры галоўная рэдактарка выдання "План Б" https://planbmedia.io Вольга Лойка і аўтар праграмы "Оптымум" на канале "Беларусы і рынак"
  • Мужчыны выходзяць на пенсію і паміраюць — Еўразум за 2 кастрычніка | Новости Беларуси за 2 октября 02.10.2026 32m
    Мужчыны выходзяць на пенсію і паміраюць — Еўразум за 2 кастрычніка | Новости Беларуси за 2 октября by Euroradio
  • Антон Пянькоўскі. Ці застанецца Коўл на сваёй пасадзе і ці працягне вызваляць палітвязняў? 02.10.2026 43m
    Спецпасланніка Трампа па Беларусі Джона Коўла з нецярплівасцю чакаюць у Мінску. Нецярплівасць Лукашэнкі звязана з магчымасцямі новых эканамічных бонусаў і “плюшак”, якія ён атрымае наўзамен вызваленых палітвязняў. Палітвязні і іх сваякі чакаюць ягонага прыезду, бо гэта можа азначаць вызваленне людзей. Але ёсць некалькі нюансаў. Па-першае, у Коўла завяршаецца тэрмін знаходжання на пазіцыі спецпасланніка па Беларусі. Па-другое, кажуць, што Трамп хоча, каб ён заняўся вызваленнем і расійскіх палітвязняў. Адпаведна, ёсць тыя, хто перакананы — больш мы Коўла ў Мінску не пабачым. Ну, можа, калі толькі адзін апошні раз… Ці варта разлічваць, што Коўл па-ранейшаму будзе спецпасланнікам — як працуе механізм падаўжэння яго паўнамоцтваў? Пра што сведчыць пашырэнне яго паўнамоцтваў перамоўшчыка і вызваліцеля палітвязняў на Расію? Ці не застануцца беларускія палітвязні па-за ўвагай Коўла і Трампа, калі працэс у Расіі пойдзе паспяхова? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі
  • Яўген Магда. Зерне ў абмен на прабачэнне: ці пагодзіцца Кіеў сесці за адзін стол з Лукашэнкам? 02.10.2026 42m
    Апошнімі днямі зноў пачалі гучаць заявы пра рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, якія час ад часу пачынаюць працаваць і скіроўваць расійскія беспілотнікі на цэлі ва Украіне. Адначасова пад атаку цяпер ужо ўкраінскіх дронаў трапляюць пункты пропуску на беларуска-расійскай мяжы. З іншага боку, Лукашэнка адправіў у адстаўку дыпламата, чыя хамская эскапада ў бок Украіны была такой скандальнай, што нават дзяржпрапаганда прыбрала яе са сваіх рэсурсаў. Ідуць размовы пра магчымую здзелку, пры якой праз балтыйскія еўрапейскія парты пойдзе беларускі калій — у абмен на магчымасць гэтым жа шляхам без перашкод везці ўкраінскае зерне. Ці варта чакаць новага ўльтыматуму ад Зяленскага ў адрас Лукашэнкі, ці гэтым разам ультыматум адразу агучыць Мадзьяр? Якое значэнне мае сустрэча на палях Генасамблеі ААН Ціханоўскай і Сібігі? Чаму ва Украіне ніяк не вырашаюцца пытанні беларусаў з легалізацыяй, выплатамі і гэтак далей? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
  • Аляксандр Кныровіч. Беларусы сапраўды плацяць мала падаткаў? Як бы не так! 02.10.2026 38m
    Лукашэнка хваліцца, што беларусы плацяць мала падаткаў. Маўляў, можна было б зрабіць "як на Захадзе", але тады вы б адразу пачалі прасіцца назад, у "сацыяльна арыентаваную дзяржаву". Блогер Аляксандр Кныровіч вырашыў разабрацца з гэтым папулісцкім наратывам. Таксама пагаворым пра тое, чаму беларусы (і асабліва беларускія мужчыны) так мала жывуць. І пра гендарную роўнасць у беларускіх дэмсілах. А на дэсерт — сем прэтэнзій Кныровіча да Лукашэнкі і, калі паспеем, даследаванне Цэнтра новых ідэяў пра беларускія эліты, ад якога камяня на камяні не пакінуў Сяргей Чалы
  • Ці возьме Літва прыклад з Польшчы адносна Мінска — Еўразум за 1 кастрычніка | Новости Беларуси за 1 октября 01.10.2026 40m
    Ці возьме Літва прыклад з Польшчы адносна Мінска — Еўразум за 1 кастрычніка | Новости Беларуси за 1 октября by Euroradio
  • Алесь Казак. Лукашэнка рыхтуе Беларусь да вайны: нападу з якога боку ён чакае? 01.10.2026 42m
    Прадстаўнік памежнай службы Украіны сцвярджае, што рэтранслятары на беларускай тэрыторыі перыядычна працуюць і накіроўваюць расійскія беспілотнікі на цэлі ва Украіне. Памежныя пераходы на мяжы Расіі і Беларусі ўсё часцей трапляюць пад удары ўкраінскіх беспілотнікаў, і ахвярамі гэтых удараў становяцца ў тым ліку і беларускія машыны. Вядома, цярпяць і людзі, беларусы. Тыя, хто “супраць вайны”, але працуюць на прадпрыемствах, якія вырабляюць прадукцыю для расійскай арміі. У тым ліку і “тавары ваеннага прызначэння”. Вось так вайна ўсё больш настойліва зазірае ў вокны мірнага беларускага дома. Ці сапраўды рэтранслятары ў Беларусі па-ранейшаму працуюць і наколькі адчувальная праз гэта пагроза для Украіны? Ці выпадкова пад удары трапляюць аб’екты на расійска-беларускай мяжы? Што стаіць за пастаяннымі вучэннямі сілавікоў у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак

Popular in

The podcast also appears in the podcast charts of these countries.